Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
— Ты быў вялікі мароз і многа памарозіў у людзей дабра, многа людзей цярпела праз цябе, многа ты людзей пасіраціў. Калі ты прысягнеш, складзеш накрыж рукі, што не будзеш крыўдзіць людзей, дык злезеш з печы, а калі не, дык ніколі не злезеш!
Чалавек той склаў рукі накрыж, злез з печы і пайшоў. Пайшоў Іванька далей. Ішоўішоў і прыходзіць у двор.
Пан пытаецца:
Казкі
— Ну, Іванька, чаго маё сена пагніло?
— А во чаго, паночак, пагніло тваё сена: ДзеўкаПаланянка дванаццаць дзён купалася ў моры і гуляла з сонцам. I ад гэтага не было сонца, быў дождж, сена тваё і пагніло.
— Маладзец, Іванька, ступай адпачывай!
Пайшоў Іванька адпачываць. Прайшло колькі часу, парабкі зноў набунтавалі пану на Іваньку.
— А паночак наш! Іванька казаў, што ён ДзеўкуПаланянку дастаць можа!
— Пазавіце мне сюды Іваньку.
Пабеглі яны, гукнулі Іваньку з яго пакоя. Прыходзіць ён к пану, пан кажа:
— Дастань ты мне, Іванька, тую ДзеўкуПаланянку! A KaAi не дастанеш, дык мой меч — табе галава з плеч.
Іванька як заплача, як пабяжыць к каню:
— А канёчак ты мой! А што мне рабіць: пан сказаў мне дастаць ДзеўкуПаланянку, а калі не дастану, дык панаў меч — мне галава з плеч!
— А што, Іванька, ці я не казаў табе: не руш пяра, бо будзе бяда. Ну, ды гэта бяда не бяда, бяда яшчэ ўся наперадзе. Што рабіць, садзіся на мяне, паедзем шукаць ДзеўкуПаланянку!
Уссеў Іванька на каня і паехалі. Ехалі яны, ехалі, ажно ідзе той чалавек — мароз, што на печцы ляжаў.
— Добры дзень табе, Іванька! Куды цябе Бог нясе?
— На здароўе! Іду шукаць ДзеўкуПаланянку, пан сказаў.
— Ну, Іванька, пайду і я з табой. Ты ж мне памог, можа, і я табе памагу штонебудзь!
Пайшлі яны ўдвух ужо. Ішлі, ішлі, ажно ідзе тая маладзіца — ведзьма, што ляжала на дарозе.
— Добры дзень табе, Іванька! Куды цябе Бог нясе?
— На здароўе! Так і так; іду па ДзеўкуПаланянку, мне пан сказаў дастаць.
— Пайду і я з вамі. Бо ты мне памог, можа, і я табе, Іванька, штонебудзь памагу!
Пайшлі яны ўжо ўтраіх. Ішлі, ішлі, ажно сустракаюць тых людзей, што ваду пералівалі. А яны Іваньку «добры дзень» не далі. Пайшлі яны ўтраіх далей. Ідуць, ідуць і прыходзяць к мору. Як бы тут дастаць з мора ДзеўкуПаланянку? Думалі, думалі, алеткі ўздумалі. Маладзіца тая скінулася крамкай і стала на марскім беразе; і ў той крамцы відаць дужа прыгожыя стужкі, хусткі і ўсё чысценька, што каму трэба, усё есць. Ды такое прыгожае, што і ўздумаць няможна. Вытыркнула ДзеўкаПаланянка галаву з мора ды як убачыла гэту крамку, дужа ёй захацелася штонебудзь у гэтай крамцы
469
Казкі
470
ўзяць. Але баіцца, ці няма каго. Вытыркнула яна галаву другі раз, паглядзела, паглядзела — няма нікога, бо Іванька з канем захаваўся, маладзіца скінулася крамкай, а чалавек той стаў марозам. Вытыркнула яна галаву ў трэці раз, глядзіць — зноў нікога не відаць.
Тады яна сама сабе думае: «Ужо тут нікога няма, пайду ў крамку». Вылезла з мора і пайшла. Толькі яна вылезла, а мароз узяў ды мора ўсё і замарозіў. Конь крыкнуў на Іваньку:
— Бяжы, Іванька, лаві хутчэй ДзеўкуПаланянку!
Тая як пачула гэта, што хочуць яе злавіць, пабегла ў мора. А там усюды лёд. Іванька яе тут і ўхваціў.
— Ну,— кажа конь,— дзяржы, Іванька, пакрапчэй гэту ДзеўкуПаланянку ды паедзем!
Падзякаваў Іванька маладзіцы той і марозу, што памаглі яму ўлавіць ДзеўкуПаланянку, ды ўссеў на каня і паехаў к пану ў двор. Прыехалі ў двор, аддаў Іванька пану ДзеўкуПаланянку, а сам пайшоў адпачываць. Адпачнуў ён колькі, тая ДзеўкаПаланянка вялела пану даставіць ей з мора яе скрынку. Прызваў хутчэй пан Іваньку і кажа:
— Дастань ты мне з мора скрынку ДзеўкіПаланянкі! А калі не дастанеш, дык мой меч, а табе, Іванька, галава з плеч!
Іванька як заплача, як загалосіць! Пабег к свайму каню.
— А канёчак! А татачка ты мой! А што ж я буду рабіць цяпер?
— А што там?
— Мне пан сказаў: «Калі ты дастаў ДзеўкуПаланянку, дык дастань жа ж цяпер скрынку яе з мора, а калі не дастанеш, дык мой меч, а табе галава з плеч!»
— А што, Іванька! Ці я табе не казаў: не руш пяра, бо будзе бяда? Ну, ды гэта бяда не бяда, бяда яшчэ наперадзе. А трэба якнебудзь дастаць скрынку. Садзіся на мяне, паедзем!
Уссеў Іванька на каня і паехалі. Ехаліехалі, ехаліехалі — нікога нідзе не відаць. Прыехалі к мору, ажно выходзіць рыбіна, што ляжала на адным баку.
— Добры дзень, Іванька! Куды Бог нясе?
— А іду даставаць скрынку ДзеўкіПаланянкі з мора, пан сказаў.
— Ну, Іванька, ты мне памог, а я цяпер табе памагу. Пасядзітка ты тут, а я пайду загадаю ўсёй рыбе шукаць скрынку.
Сеў Іванька на беразе, а рыбіна пайшла ў мора і загадала ўсёй рыбе шукаць. Шукала, шукала ўся рыба і не знайшла.
Рыбіна зноў загадала шукаць, другі раз. Рыба шукала, шукала — не знайшла. Трэці раз як загадала рыбіна, як пайшла ўся рыба! Іх! Аж кішыць, аж мора шуміць! Шукала, шукала, алеткі адна маленькая рыбіна нясе скрынку ДзеўкіПаланянкі! Ухваціла рыбіна скрынку і падала Іваньку. Узяў ён скрынку, падзякаваў, уссеў на каня і паехаў к пану. Ну, прыехаў у двор, аддаў скрынку ДзеўцыПаланянцы, а сам пайшоў у свой пакой адпачываць. Адпачыўшы, думае сабе: ну, ужо ж нікуды я не пайду. Ажно во табе: ДзеўкаПаланянка загадала пану даставіць вады гаючай і жывучай.
Пазваў пан Іваньку:
— Схадзі ты.'Іванька, прынясі мне вады гаючай і жывучай! Калі прынясеш, дык ладна, а калі не прынясеш, дык мой меч, а табе, Іванька, галава з плеч!
Іванька як пачуў гэта, як заплача, як зальецца слязьмі! Пабег к каню.
— А канёчак мой, а татка мой! А што я буду рабіць?
— А што?
— Ды загадаў мне пан прынесці вады гаючай і жывучай, а калі не прынясу, дык панаў меч, а мая галава з плеч!
— А што, Іванька, ці я табе не казаў, што не руш пяра, бо будзе бяда. Ну, ды яшчэ гэта бяда не бяда, бяда будзе наперадзе. Садзіся на мяне, паедзем!
Сеў Іванька на каня і паехалі. Як ехаць дык ехаць і прыехалі к мору. Тады конь кажа Іваньку:
— Злазька ды рэж мяне!
— Як я цябе буду рэзаць? А хто ж мяне будзе тады вучыць?
— Я табе кажу: злазь ды рэж! Улезеш у мае косці, і як будуць тут садзіцца крукі кляваць мяне, дык ты, як можна, хапай, лаві кручанёнка!
Іванька зноў кажа:
— Як я цябе буду рэзаць?
А конь гаворыць:
— He бойся, рэж!
Нечага рабіць. Злез Іванька з каня, разрэзаў пуза ды ў сярэдзіну, у косці ўлез, схаваўся — сядзіць, пільнуе крука. Ажно якраз ляцяць крукі. Кручаняты ляцяць ды кры чаць:
— Тата, мяса! Тата, мяса!
А стары крук крычыць:
— He, дзеткі, гэта здрада наша, здрада наша!
Але кручанёнак зляцеў ды сеў на касцях; толькі хацеў ён клюнуць, а Іванька і схапіў яго. Тут крук стаў прасіць, каб Іванька аддаў яму дзіцёнка яго, а Іванька кажа:
471
Казкі
472
— Злётай ды прынясі мне гаючай і жывучай вады, дык я табе аддам, a то не аддам.
— Ну, дай жа мне, Іванька, дзве пляшачкі!
Даў яму Іванька дзве пляшачкі, крук адну пляшачку прывязаў к аднаму крыльцу, а другую к другому і паляцеў. Ляцеў, ляцеў, прылятае туды, дзе жывучая і гаючая вада. Бачыць — тую ваду пільнуюць бабы з качэргамі. Ніяк няможна вады дастаць! Ён тады ўзяў і паляцеў каля самых іх. Бабы тыя і заглядзеліся.
— Вунь, вунь,— кажуць,— якая дзіўная птушка з пляшачкамі пад крыльцамі!
Заглядзеліся і адышліся ад вады. Крук тады скоранька к вадзе, зачарпнуў у адну пляшку гаючай вады, у другую — жывучай, падняўся і паляцеў, панёс ваду к Іваньку. Прыносіць ён ваду, Іванька узяў ды кручанёнка і разадраў папалам. Тады ўзяў гаючай вады, узліў на кручанёнка, кручанёнак згаіўся; узліў жывучай вады — кручанёнак аджыў. Быў кручанёнак харошы, a то яшчэ палепшаў. Тады Іванька кажа:
— Злятай ды дапоўні мне пляшачкі!
Узяў крук пляшачкі, схаваў пад крыллем, набраў прыгожых стужак і паляцеў. Прыляцеў ён к вадзе, а там зноў бабы сядзяць з качэргамі і нікога не пускаюць. Што тут рабіць? Адляцеў ён трошкі ад вады ды так, як ляцеў, і кінуў істужкі. Бабы пабеглі збіраць істужкі, а крук скоранька к вадзе, зачарпнуў у абедзве пляшачкі і паляцеў. Узяў Іванька ваду, аджывіў каня, аддаў круку кручанёнкадзіцёнка і паехалі Ў двор.
Аддаў Іванька ваду гаючую і жывучую ДзеўцыПаланянцы; яна і гаворыць яму:
— Можа ты мне маніш, трэба цябе пасеч!
Іванька кажа:
— Сячы сабе!
Узяла яна тапор і пасекла Іваньку на дробныя частачкі. Тады ўзяла гаючай вады, спрыснула яго — цела згаілася. Узяла жывучай вады ды спрыснула — Іванька ўстаў.
— Ах,— кажа,— як я смашна быў заснуў!
Быў Іванька прыгожы, a то яшчэ прыгажэйшы стаў! Пан тады кажа ДзеўцыПаланянцы:
— Зрабі мне гэтак!
ДзеўкаПаланянка ўзяла сякерку дый пасекла пана на дробныя кавалачкі, улажыла ў гаршчочак, зварыла і сабакам выкінула. А Іванька з ДзеўкайПаланянкай пажаніліся і сталі жыць у панскіх палацах.
Казкі
Pori
473
У некатарым царстве, у некатарым гасударстве, ці можа ў тым, што мы жывём, жыў сабе чалавек. I было ў яго тры сынкі, як саколікі. Ён іх парасціў, пагадаваў, пуць ім падаваў, а дзяліць ніводнага не дзяліў да смерці да свае. Колькі там часу прайшло, старык сваіх сыноў сабраў і гаворыць ім:
— Mae сынкі, я ўжо збіраюся ўміраць, і трэба мне вас раздзяліць. Вазьміце вы мяне на бераг к сіняму мору, ды перанясіце цераз мора на востраў пад зялёны дуб: я вас там раздзялю.
Яго сыны ўзялі і панеслі. Неслі напераменку, кажан панямногу. Можа яны пранеслі яго тры дні, можа больш, пакуль данеслі да месца. А пад зялёным дубам ды стаяла ў яго скрынка. Ён вынімае з тае скрынкі торбачку, дае большаму сыну і пытае:
— Ці даволен ты, мой сын, маёй наградай?
Ён адказвае:
— Дзелаць нечага, даволен!
А сам бачыць, што няма нічога ў ёй, у торбачцы — пустая. I недаволен, і баіцца бацьку сердзіць.
Вынімае бацька другому сыну, сярэдняму, ражок, што трубяць, і зноў кажа:
— Ну, ці даволен ты, мой сын, маёй наградай?
Ён адказвае:
— Дзелаць нечага, даволен!
Тады бацька вынімае меншаму сыну, халастому — а тыя два жанатыя — рушнічок і зноў пытае:
Ці даволен ты, мой сын, маёй наградай?
I ён адказвае, як браты.
Тады ён і расказвае сынам.
Большаму сыну кажа:
— Вось, мой сын! Ты пры хазяйстве жывеш, у цябе ўсякія расходы хазяйскія. Ты гэту торбачку, калі нада, скалатні — будзе яна табе поўная. Выбярэш з яе, што нада, і павесіш. А калі яшчэ нада, зноў скалатні — зноў яна будзе поўная. I пакуль твая жысць — будзе з цябе!