Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
А друтому, сярэдняму:
— А ты, мой сын, па лясніцкай часці ходзіш, па лясах; случай табе ўсякі бывае. Стрэціць цябе непрыяцель, ці ўдвух, ці ўтрох — колькі случыцца,— дык ты ў адзін канец ражка затрубі, дык табе помач і будзе, колькі табе трэба. А ў другі кончык затрубіш, дык яны зноў убяруцца ў ражок!
— А ты, меншы мой сын,— халасты; табе яшчэ нічога не трэба; табе трэба толькі, каб з дзеўкамі пагуляць. Дык ты
Казкі
474
вазьмі рушнічок раскаці ды скажы: «Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне туды і туды,— куды хочаш!»
Тады і пытае ў іх:
— А што, мае сынкі, ці давольны вы маёй наградай?
Яны яму гавораць:
— Давольны!
Яны з радасці ўзялі свайго бацьку ды панеслі дамоў. Туды неслі тры дні, а адтуль за паўтара справіліся. Прынеслі яго дамоў. Ён колькі ўрэмя пажыў ды і памёр. Сыны сталі жыць разам, брат з братам.
I праявілася за дзевяць зямель, у дзесятым царстве, у цара дачка, такая прыгожая і карцёжніца бальшая. Колькі к ёй кавалераў наязджала, дык яна ў карты абыграе, ды тады і выб’е. Пачуў пра гэта халасты і давай у большага брата прасіць торбачкі. Большы брат не хацеў яму даць:
— Перавядзеш і нічога з цябе не будзе!
Доўга цягаліся, а ўрэшце брат торбачку даў. Ён выйшаў на двор, выняў рушнічок ды кажа:
— Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне к той царэўне!
Прыляцеў туды, увайшоў у горад, купіў сабе харошую адзежу, купецкую, адзеўся ды ходзіць па горадзе, і пытае ў тых людзей:
— Як бы мне к вашай княжне падысці?
Яны яму кажуць:
— He гэткія былі, яна іх абыгрывала, а цябе нечага абыгрываць!
— А ўжо ж паспрабуем, што з гэтага будзе!
Яны яго і прывялі да часавых. Часавыя прапусцілі. Ён увайшоў у горніцу, паздрастваўся і сеў піраваць. Папіліпагулялі і давай у карты граць. Гралі некалькі дзён, некалькі сутак: яна ўсё адбірае грошы, а ён усё з торбачкі калоціць. Яна ў яго пытае:
— Вот што, мой мілы друг, любезны! 3 кім я грала — абыгрывала, ну цябе не абыграць. Адкуль ты гэтыя грошы бярэш? Відна, я твая!
— А ўжо ж мая.
Ну, бросілі ў карты гуляць і селі хлебсоль есці. Яна яго харашэнька напаіла і стала пытаць.
— Усё роўна, я твая! Скажы мне праўду, адкуль ты гэтыя грошы бярэш?
Чалавек выпіў — розум паслабеў — і сказаў, адкуль грошы ён бярэ:
— У мяне ёсць такая бацькава торбачка; не мая, а большага
Казкі
брата. Дык я яе буду калаціць, а яна ўсё будзе поўная...
Яна тады яму яшчэ крапчэйшага напітку дала, каб ён упіўся болей.
Піў ён, піў, пакуль напіўся, ды і з ног зваліўся. Царэўна яго тады абабрала, торбачку ўзяла, гукнула сваіх часавых, ды як дала яму казацкіх нагаяў! Выбіла харашэнька, ды і за дзверы выпіхнула. Ён праспаўся, праглуздаўся, паглядзеў — няма торбачкі, толькі рушнічок! Ён рушнічок выняў, разаслаў.
— Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне дамоў!
Прыскочыў дамоў, стаў у сярэдняга брата прасіць ражка. Сярэдні брат стаў на яго сварыцца:
— Што? Перавёў большага брата награду, перавядзеш і маю!
— Што Бог дасць, тое і будзе: можа вярну і тую — і тваю, і сваю.
Сярэдняму брату дзелаць нечага: даў яму ражок. Малодшы брат выйшаў на двор, рушнічок выняў, разлажыў:
— Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне к той царэўне!
Ён зноў на месцы. Ля таго горада астанавіўся на полі і стаў у ражок граць. Датуль граў, пакуль увесь той горад войскам абняў. У таго цара няма столькі сілы, а ў яго рознае войска: і казакі, і жандары, і якое толькі на свеце ёсць. Распяў белы шацёр, паставіў часавых, абняў увесь горад пушкамі, розным прыпасам і смаліць у горад!
I кажа меншы брат:
— Разару ўсё царства, горад, затым што тут жывуць не цар з царэўнай, а зладзеі. Як ім можна было мяне абкрасці!
Цар той выйшаў на двор, глянуў у празорную трубу, і спужаўся, што няма яму сілы, няма ў яго столькі войска, нечым яму бараніцца. Ён стаў на сваю дачку, на царэўну, сварыцца:
— Ідзі, мая дачка, перапрасі, бо цераз цябе нам усім галовы пакласці. He трэба было табе чапаць тую торбачку.
Царэўна зараз жа надзелася ў харошае плацце, узяла з сабою прыслугу і пайшла да яго з просьбай. Падыходзіць да яго шатра — часавыя яе не пускаюць:
— Куды ідзеш, караўка нямытая? Ты яго раз абабрала.
Яна горка плача і просіць, як можна просіць, каб яны яе прапусцілі.
А ён не спіць, усё чуе ды толькі яе муштруе. Падаждаўшы, яна падыходзіць другі раз:
— Здзелайце міласць, прапусціце мяне к свайму гаспадару!
475
Казкі
476
Яны яе ў грудзі, не пускаюць, кажуць, што гасудар яшчэ спіць, не ўстаў.
А ён не спіць, ды ўсё яе так муштруе.
За трэцім разам прыйшла, ён вялеў прапусціць часавым. Яна падышла к яму, укленчыла, стала плакаць, стала прасіць:
— Друг мой любезны, прасці мяне! Пасля гэтага не буду ўжо так рабіць. Усё роўна ты мой, я твая!
Ён сеў, давай яе гасціць з сваімі часавымі, і яе прыслугу прыняў. Папіраваліпагулялі, і стала яна прасіць яго ў свой дом з яго дружынаю. Ён узяў сваю дружыну і яе прыслугу і пайшлі ў яе дом, і сталі там піць і гуляць. Пілігулялі некалькі ўрэмя. Тады, царэўна зноў яму харошых напіткаў паднесла, каб ён ап’янеў, і зноў давай у яго спрашваць.
— Адкуль ты набраў столькі войска, што ў майго бацюшкі столькі няма, і як гэта ты ка мне прыстаўляешся з далёкай стараны?
Ён, выпіўшы добра, ды і прызнаўся ёй:
— У мяне ёсць такі ражок, што як у яго затрублю, дык яшчэ ў пяць разоў набярэцца столькі. У адзін канец затрублю,— яно набярэцца, а ў другі канец затрублю,— яно зноў убярэцца ўсё. I ёсць у мяне такі рушнічок: куды ўгодна ён мяне занясе і зноў дамоў прынясе.
Яна яго яшчэ больш падпаіла крапчэйшымі напіткамі. Ён датуль піў, пакуль і заснуў. Яна яго харашэнька абабрала: узяла ражок, узяла рушнічок, выйшла на ганкі і давай трубіць у ражок у другі канец. Патуль трубіла, пакуль ўсё войска ўтрубіла і часавыя яго паўцякалі. Толькі засталіся яе часавыя, яе слугі, а яго няма нікога. Яна сваіх часавых гукнула, яго ўзбудзіла, вывела на двор, ды дала яму такіх нагаяў казацкіх, колькі яму ўлезла. Выцягнулі яго за горад ды і ўкінулі ў балку. Ён колькі ўрэмя праляжаў, пакуль прачухаўся пасля чэсці, тады папоўз койяк ровам тым і пайшоў, не чаяў ужо жывым быць. Нельга яму і дамоў ісці, патаму абкрадзен увесь. Дык ён сабе думае: «Пайду, ці не найду дзе якую пропасць — упрапасціцца, бо мне дамоў нельга вярнуцца: і братоў баюся, і не з чым».
Ішоў ён колькі ўрэмя — ці дзень, ці два, ці можа і тры берагам, паўз балота, чуе — яблыкамі пахне. Ён сабе думае: «Пайду, ці не найду дзе яблычка смагу прагнаць — бо ўжо рот заросшы смагай — недзе ані напіцца, ані ўкусіць чаго».
Найшоў яблыню рагатую, кашлатую; сарваў яблычка і ўкусіў таго яблычка. Як параслі на ім рогі! Такія, як на яблыньцы! Было яму ліха, ды і пагорала! To ішоў, дык нічога хоць не чапаў, a то ідзе, дык бярэзнік скобліць рагамі!
Прайшоў колькі ўрэмя — ці дзень, ці два, ці можа тры,
Казкі
паскабліў рагамі бярэзнік, ужо чуе зноў яблычны дух. Ён сабе думае так: «Пайду, ці не з’ем ужо такога яблыка, каб ужо прапасці!»
Стыдна ўжо выйсці і на свет божы з гэтакай карай. Адна кара, што рогі, другая кара, што пабіты крэпка бізунамі.
Найшоў яблыню, харошанькую яблыню, сарваў яблычка, укусіў — і адпалі ўсе яго рогі. I стаў ён яшчэ лепшы за таго як быў: і здаровы, і боль уся ўнялася. Ён яшчэ нарваў яблык, дастаў хустачку — была ў яго ў карманіку,— завярнуў іх ды і пайшоў тым следам, каторым скабліў бярэзнік рагамі. Прыйшоў да той яблыні да рагатай, нарваў і тых яблык ды ў другое месца паклаў. Ды і пайшоў у горад у той самы зноў. Ажно нанімае цар работнікаў засаджваць сад у сябе. Колькі ўрэмя ён яго засаджвае, а сад усё сохне. Нанімае цар садоўнікаў. Ён і аб’явіўся:
— Я магу сад садзіць!
Данеслі гэта цару, што такі і такі хлопец паднімаецца быць за садоўніка. Выклікае цар яго і пытае:
— Можаш ты сад садзіць?
— Чаму не, магу.
Цар яго прыстаўляе к народам, а той гаворыць:
— Я не хачу з людзьмі садзіць, адвядзіце мне ў другім месцы, з другога крыла!
Паказалі яму другое месца, ён і стаў займацца работай.
Гэта казка скора кажацца, ды няскора дзела ішло.
Народ садзіць сад — ён сохне, а ён садзіць — расце, і цвіце, і яблыкі растуць.
Па заканчэнні дзела пайшлі глядзець работу. Пайшлі, дзе садзілі народы — няма нічога, як было, так і ёсць — пасохла ўсё. Яны пасмяяліся і кажуць:
— Пойдзем глядзець новага садоўніка работу,— у яго работа добрая: і расце, і цвіце, і яблыкі растуць, і польза вялікая.
Данеслі яны самому цару, што не трэба больш нікога браць і плаціць, акрамя новага садоўніка: няхай жыве і садзіць сад. Цар выстраіў яму святлічку і прыставіў к яму дзявіцу, каб яму служыла, пішч гатавала, падносіла кушанне, прыбірала, абмывала. Ён і заняўся работай. I пачала царэўніна служанка хадзіць да яго на гулянкі, і ён пачаў яе прывучаць да сябе і кажа:
— Ты красівая дзявіца, а то б яшчэ пакрасівела, калі б з’ела майго яблыка, што я табе дам. Мудрэй бы была за сваю царэўну!
Ну, гэта просіць:
— Пажалуста, дай мне яблычка!
477
Казкі
478
Ён ёй яблычка харошае выняў і даў. Яна яго з’ела — то была красівая, a то яшчэ пакрасівела, што яе і царэўна не ўвазнала. I пытае ў яе:
— Дзе ты такой масці набрала, нарумянілася?
— Гэта мне даў садоўнік новы яблыка, дык я як з’ела, дык і падужэла, і папрыгажэла, і павесялела.
Царэўна кажа:
— Хадзем жа мы патаргуем і мне яблыка!
Ну, і пайшлі таргаваць яблыка. Прыходзяць к садоўніку і таргутоць. Ён дае не тое яблыка, а другое — рагатае — і просіць за яго, што сам хоча. Садоўнік яблычка ёй паклаў, грошы ад яе ўзяў і гаворыць:
— Ты ж не еж яго цяпер, а з’ясі заўтра ўранні.
А для таго ён ўрэмя прадаўжае, каб уцячы адтуль. Узяла яна яблычка, пайшлі яны з святліцы. Ён святліцу зачыніў, усё сваё сабраў, ды сам — марш!
Гэта казка скора кажацца, ды няскора дзела ішло.
Пакуль царэўна пераначавала, ды садоўнік скрыўся ў горадзе, і няма нікога ў святліцы. Назаўтра ўранні памылася царэўна і з’ела таго яблыка. Як параслі на царэўне рогі, дык не месцяцца і ў комнаце. Што хоча каторы зламаць — баліць; хоча сарваць — баліць; і не ўходзіць у дзверы, не можна выйсці вон. Цар кажа:
— Вось мая дачка! Гэта, верна, ён самы! Будзеш ты цяпер гараваць, было табе не дзелаць такіх праступкаў!