Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Здзелалі вобыск па ўсіх гарадах, ці не знойдуць якога знахара, якога чалавека, каб ён збавіць мог. Той жа самы хлопец купіў ксяндзоўскае плацце, надзеўся так, як ксёндз, наўчыўся маленька грамаце і аб’явіўся:
— Я магу вычытаць ёй усё, толькі каб яна сазналася ў сваіх грахах.
Прыставілі яго к ёй. I стаў пытацца грахоў.
— Дзіцятка, можа ты каго абідзела? Можа хто на цябе плачацца?
Ну, яна і прызналася:
— Торбачку ўзяла ў такога і такога кавалера.
Ён кажа:
— А’ «ай, дзіцятка, гэта мне, гэта трэба на касцёл аддаць!
Яна аддала яму торбачку. Ён тады стаў чытаць малітву — што чытае, а што маніць, патаму грамаце знаў мала, а гэта толькі так, каб якнебудзь ды сваё ўзяць яму.
— He, дзіцятка: яшчэ не ўсе грахі! Яшчэ нешта заняла ў людзей, і тое аддай на касцёл!
Яна і ражок аддала яму і рушнічок аддала. Ён тады вялеў тапіць лазню і вялеў прыставіць шэсцьдзесят музыкаў. Выта
Казкі
пілі лазню, прыставілі музыкаў, узялі царэўну пад рукі і павялі ў лазню. Ён узяў з яе рукі персцень і ўбіў пад брусам. Раздзеў яе і крыкнуў на музыкаў:
— Грайце!
Музыкі зайгралі, ён як яе ўзяў нагаем, дык зняў ёй радзімую шкуру з пят і да галавы. Тады вакно расчыніў:
— Рушнічок, раскаціся, добры маладзец, садзіся, нясі мяне к братам!
А яе так і кінуў. Тыя музыкі гралігралі, ды і стаміліся. I няма ніякага адзыву з лазні. Яны пайшлі, дзверы разламалі, ажно царэўна вісіць пад брусам. Яны адвязалі, адтуль яе вывелі — кроў з яе цячэ... Ну, прыслугі яе абмылі, абчапурылі тыя раны. Бацька і выслаў яе ў свет.
— Ідзі,— кажа,— бо гэта ён сам. Шукай яго, можа дзе знойдзеш!
А ён явіўся к братам. Браты гавораць:
— Годзе табе бадзяцца па свету! Жаніся ўжо тут, ды будзем жыць,— добра, што сваё паўзыскваў!
— He, братцы, не буду жаніцца, падажду!
Пражыў можа годпаўтара, а можа паўгода — невядома колькі — выехалі яны ўсе ўтраіх з сахамі на поле работаць. Работаюць яны — ажно яна ідзе шляхам. Малодшы і кажа:
— Вы казалі, каб я жаніўся,— во мая жонка ідзе!
Яны засмяяліся,— ведама, бачаць, гэтакае цуда. Падыходзіць яна да яго, абняла яго ногі, стала цалаваць, стала прасіць:
— Прасці мяне! Што было, тое прайшло, а цяперака я твая, што хочаш, то са мной і дзелай, бо мне ўжо дамоў не варочацца адсюль!
Яны сабраліся, паехалі дамоў, узялі яе з сабою. Едуць дзярэўняй, хто убачыць — смяюцца. Прыехалі. Прыняў яе за госця і даў ёй яблычка харошае. Яна як з’ела,— дык то была прыгожая, a то яшчэ ў пяць разоў папрыгажэла! Рогі з яе спалі, і боль унялася. Ну і пачалі вяселле гуляць. Згулялі вяселле і паслалі к бацьку паклон, што благапалучна ўсё. Бацька даў многа прыданага. I цяпер жывуць.
I я там сляпуючы быў, мёдвіно піў, па губах цякло, а ў рот не папала.
479
Івашкамядзведжае вушка
Жыў сабе чалавек, і была ў яго хазяйка. I пайшла яна ў лес у грыбы, і заблудзілася. Налучыўся на яе той жа час мядзведзь. Ён яе ўзяў ды і занёс к сабе. Пажыла яна гады тры і радзіла сына. Дала яна яму імяпразванне Івашкамядз
Казкі
480 веджае вушка. Пабыў ён гады тры і рос не па гадах, ды па часах, не па часах, ды па мінутах. Вырас ён і гаворыць: — Маці, я не буду з табой жыць і з мядзведзем, я пайду ад цябе. Пайшоў сабе, ідзе дарогай і сустракае чалавека. Той гаворыць: — Здрастуй, Івашкамядзведжае вушка! — Добрае здароўе, ДубДубавік! — А куды ты ідзеш? — пытае ДубДубавік у Івашкімядзведжага вушка. — Пайду ў свет. — Ах, брат, пайду і я з табой. — Ну, пойдзем! Колькі яны там ішлі, бачаць — стаіць чалавек. Яны гавораць: — Здрастуй, ГараГаравік! — Добрае здароўе, Івашкамядзведжае вушка і ДубДубавік! Куды вы ідзеця? — Ідзём у свет! — Пайду і я з вамі! — Ну, хадзі,— гаворыць Івашкамядзведжае вушка. Ну, яны пайшлі ўтрох. Ішлі, ішлі і нашлі яны сабе дом. — Вот, браццы, тут цяпер і будзем жыць. Ты, ГараГаравік, аставайся абед варыць, а мы пойдзем на ахоту. Той січас узяў вала зарэзаў, аблупіў, у кацёл уклаў, цяпло расклаў і давай варыць. Толькі гэта гавядзіна закіпела, нехта ідзе, стукае ў дзверы і кажа: — Адчыні, хто ў маім доме ёсць! Гэта Бяссмертны Кашчэй, ён сам з кокаць, барада з локаць. Ён яму адчыніў. — Уссадзі мяне на лаўку! Ён узяў і ўссадзіў яго. — Ну, дай мне есці! Ён яму і даў вала. Кашчэй гэтага вала з’еў, тады ўзяў паласу ў яго выкраіў з плячэй і ўляцеў. Ну, таму некалі дажыдацца, а трэба другога рэзаць вала. Абед трэба гатаваць. Толькі што ён закіпеў, прыходзяць яго таварышы. — Ну,— кажуць,— брат, давай абедаць! Ён выняў зусім яшчэ сырое мяса. Яны сталі есці: — Як ты варыў? Зусім яно ў цябе сырое! — Ах, братцы, пакуль дровы нарубіў, спазніўся. Ну, аднака, ён таго не сказаў ім, што яму такая штука здзелана. Івашкамядзведжае вушка гаворыць: — Эх, брат, не стоіць табе! А нутка ты, ДубДубавік, аставайся тут, ці не лепш ты згатовіш!
Казкі
ДубДубавік начаў пачышчы варочацца. Вала зарэзаў, аблупіў, у кацёл уклаў, цяпло расклаў і стаў варыць яго і думае: «Як бы паскарэй». Тут жа і ляціць той самы змей, сам з кокаць, барада з локаць — Кашчэй Бяссмертны, і стукае ў дзверы:
— Хто ў маім доме ёсць, адчыні!
Ён яму адчыніў.
— Перасадзі мяне цераз парог!
Ён перасадзіў.
— Ну, уссадзі мяне на лаўку!
Ён уссадзіў.
— Дай мне есці!
Ён яму даў есці. Кашчэй вала з’еў, паласу выкраіў з яго і паляцеў. Той думае: «От гора!» Пачаў шчэ хутчэй варочацца, зарэзаў другога вала, стаў гатаваць. Ды січас яны і прыходзяць:
— Давай, брат, абедаць!
Ён вынімае зусім сырое мяса. Івашкамядзведжае вушка і гаворыць:
— Ах, брат ты мой! Я ж думаў, што ты лепш згатуеш, ажно ты яшчэ горш! Аднака ідзіце вы сабе, браццы, на ахоту, а я застануся гатаваць; ці не лепш я вас згатую!
Івашкамядзведжае вушка вала зарэзаў, уклаў у кацёл і гатовіць. Развёў цяпло. Ды толькі ён згатаваў — ляціць Кашчэй і гаворыць:
— Хто ў маім доме ёсць, адчыні мне!
— Рукі не паадсыхалі, калі трэба, дык адчыніш!
Ён адчыніў.
— А ну, перасадзі мяне цераз парог!
— Ногі не паадсыхалі, пералезеш і сам!
— Уссадзі мяне на лаўку!
— Hori не паадсыхалі, сам узлезеш!
— Дай мне,— кажа,— паесці!
— Калі нагатаваў, дык паеш! Я нагатаваў не для цябе.
Кашчэй схваціўся ды на яго. Тады Івашкамядзведжае вушка ўхапіў яго за бараду ды пацёг прама ў лес. Узяў раскалоў дуб, засадзіў яго бараду ў дуб ды і забіў клінам.
— Вот ты,— кажа,— тут пасядзі, пакуль таварышы прыдуць!
Прыходзяць таварышы.
— Ну, давайцека, браццы, абедаць! Я зварыў не так, як вы. А хочаце, браццы, паабедаўшы паглядзець, што я ўсадзіў у дуба,— бараду ўшчаміў.
Прыйшлі яны ў тое месца, пасматрэлі, ажно яго нету. Вырваўся і паляцеў Кашчэй — барада ў дубе засталася.
481
16 Беларускі фальклор
Казкі
482
— Пойдземка, браццы, паглядзім, куды ён пайшоў, ведзь кроў ёсць!
От яны ўзялі і пайшлі. Увайшлі ў лес у агромны. Тады Івашкамядзведжае вушка кажа:
— Ну, ДубДубавік, давай дарогу!
Пачаў ДубДубавік ірваць дубы, дарогу прабіраць.
Прабралі дарогу, прыйшлі к вялікай гарэ.
— А ну, ГараГаравік, раскапай гару!
ГараГаравік раскапаў. Перайшлі яны гару, бачаць— ляжыць вялікі камень. I пад той камень нара. Івашкамядзведжае вушка кажа:
— Вот, браццы, во ён куды палез! Ну, давай валоў рэзаць і пас сшываць. I ўпусціце мяне туды. Я пайду яго шукаць. Ну, а тады, браццы, як год выйдзе, вы далжны прыбыць сюда, і я пас гэты скалатну, і вы мяне выцягніце.
Тады яны ўзялі валоў штук пятнаццаць зарэзалі, зрабілі пас, пачапілі камень і ўпусцілі туды. I яшчэ не хапае.
— Давай, браццы, яшчэ зарэжам штукі тры ды пас надвяжам!
Нашылі і ўпусцілі яго туды. Дасталі глыбіню.
— Ну, вот, цяпер, браццы, спушчайце мяне туды! Толькі глядзіце ж, цяпер я вас прашу, штоб вы былі ў той час, як мяне апушчаеце, цераз год!
Упусцілі яго туды, ён і пайшоў. Бачыць — стаіць дом медны. Прыходзіць ён у той дом, сядзіць там дзявіца.
— Ах,— гаворыць,— здрастуй, Івашкамядзведжае вушка! Слыхам было слыхаць, а цяпер і ў глазы відаць, зачым ты ходзіш сюды. Мы колькі тут жывём, а рускага чалавека не бачылі. Ну, аднака, ты сваю галаву занёс сюды,— мы жывём у Бяссмертнага Кашчэя.
— Ну, я таго і шукаю!
— Давай мы з табой жаніцца!
Ён гаворыць:
— Я пайду Бяссмертнага Кашчэя шукаць!
— Эх, ты як пойдзеш, там яшчэ крашай мяне ёсць, ты на мяне забудзеш.
— He,— кажа,— я й цябе вазьму адсюль.
Ну, ён пераначаваў, назаўтра ўстаў, памыўся, Богу памаліўся і пайшоў. Ідзе, аж стаіць другі дом. Сярэбраны.
— Здрастуй,— гаворыць,— дзеўка!
— Здрастуй, здрастуй, Івашкамядзвежае вушка! Слыхам было слыхаць, а цяпер і ў глазы відаць, зачым ты ходзіш сюды. Мы колькі тут жывём, а рускага чалавека не бачылі. Ну, аднака, ты сваю галаву занёс сюды,— мы жывём у Бяссмертнага Кашчэя!
Казкі
— Ну, я таго і шукаю, я за ім і іду, за [паганым] Бяссмертным Кашчэем.
— Ах, Івашкамядзведжае вушка, давай,— кажа,— з табой жаніцца!
— He, пайду Бяссмертнага Кашчэя шукаць!
— Ах, ты як пойдзеш, там яшчэ крашай мяне ёсць, ты і на мяне забудзеш.
— He, я не забуду, я і цябе вазьму.
Ды і пайшоў, пераначаваўшы. Стаіць трэці дом — ды залаты. Ен заходзіць у той дом — сядзіць красівая дзеўка, вышывае.
— А, здрастуй,— гаворыць,— Івашкамядзведжае вушка! Ці па волі, ці па няволі зайшоў сюды, буйну галаву занёс? Здзесь Бяссмертны Кашчэй, дык ён цябе з’есць!
— Ну, я яго шукаю!
— Ды ці шукаеш, ці не шукаеш, а ён тут не такі, як на тым свеце — на гэтым свеце ён сільней! Ну, на ж ты, паеш, і зраблю я цябе булаўкай і ўторну ў падушку.
— Ну, пажалуста, і распрасі, дзе яго смерць.
У скорым урэмю прылятае Бяссмертны Кашчэй і кажа:
— Фе, руськось пахне!
Ну, яна яму адказвае:
— Ах, душанька, ты па Русі лятаў, Русі набраўся, так табе бытта аддае тут.
— Я тут колькі жыву, а рускага чалавека не бачыў!
Унясла яна яму гарачых карцеч, ён наглытаўся. Лёг сабе і ляжыць. Яна кажа:
— Душанька, колькі мы з табой жывём! Ну, крый Бог, нас хто абідзе — крый Бог, твае смерці.
Ён зарагатаў:
— Хахаха! Маёй смерці нету. Мая смерць: у моры скрыня, а ў скрыні заяц, а ў зайцы вутка, а ў вутцы яйцо. Вот то мая смерць!
Устаў і паляцеў гэты Бяссмертны Кашчэй. Яна тады яго і выпусціла, Івашкумядзведжае вушка, і кажа:
— Знаеш, друг мой, дзе яго смерць? Яго смерць: у моры скрыня, а ў скрыні заяц, а ў зайцы вутка, а ў вутцы яйцо: штоб яйцо ты тое дастаў ды ўдарыў яму ў лоб, от яму і смерць — дык дзе ты дастанеш?