Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
499
Казкі
500
што зноў змяя даганяе. Пакацігарошак, узяўшы абоіх таварышаў, кінуў ёй у рот. Змяя паляцела да сіняга мора ваду піць, а ён далей. Даганяе яна зноў, ён аглядваецца і бачыць жалезны завод і забягае ў кузню.
Кавалі гавораць яму:
— Што, чужастранны чалавек, так спужаўся?
— Людзі добрыя! Уратуйце мяне ад нячыстае сілы.
Яны ўзялі кузню заперлі наглуха.
— Аддайце маё,— гаворыць змяя.
Вось кавалі гавораць ёй:
— Праліжы жалезныя дзверы, а мы яго табе на язык паложым.
Яна пралізала дзверы і язык у сярэдзіну ўсадзіла. Кавалі ўзялі ўтрох гарачымі кляшчамі за язык і гавораць:
— Ідзі, чужастранны чалавек, што хочаш з ёю рабі.
Ён выйшаў на двор і давай біць і пабіў на ёй скуру да касцей, а косці да мазгоў, вызваліў таварышаў, а тулава закапаў на сем сажон глыбіні.
Вось ён і цяпер жыве ды кускі жуе, а мы хлеб, бо ў яго нет! I я там быў, мёдвіно піў, па барадзе цякло, а ў губе не было.
Ілья
Жылі сабе муж з жонкай, і нарадзіўся ў іх сын Ільюшка. Пражыў ён больш дваццаці гадоў, і ляжаў дваццаць тры гады на адным баку. Прыходзіць раз к яму дзядуля.
— Што ты, Ільюшка, вады б напіўся ці квасу?
— Mary напіцца вады!
I сказаў яму дзядуля прынесці вядро вады. Той як унёс, так ён і выпіў.
— Як ты, Ільюшка, маешся сам сабою?
— А во, дзядуля, маюся так: магу ад зямлі неба дастаць і ад неба зямлі!
Тады дзед гавора, каб ён унёс вядро квасу. Той як унёс, так ён і выпіў. Дзядуля пытаецца:
— Як ты маешся, Ільюшка?
— He, дзядуля, чую, што крэпак, ды ўжо так не магу здзелаць — ад зямлі неба дастаць!
— Жыві ж, Ільюшка, на здароўе і ачышчай свет. Прашчай!
А яго матка з бацькам пайшлі ляда сеч. Тады Ільюшка зняў вароты, паставіў на іх бочку вады і дванаццаць булак хлеба і панёс ім на галаве абедаць. Падыходзіць ён к ляду, бацька ўбачыў, гавора:
— Наш Ільюшка ідзе!
Казкі
— Bo,— кажа матка,— ці наш Ільюшка зробіць? Гэта так нехта ідзе. Ён толькі часу дажыдае!
— He,— кажа бацька,— гэта наш Ільюшка!
Прыходзіць Ільюшка:
— Памагай Бог вам!
Тады бацька з маткай узрадаваліся, што прыйшоў іх сын Ільюшка.
Ён гавора:
— Ну, ацец і маці, абедайце, лажыцеся аддыхаць, а я пасяку ляда!
Ацецмаці паабедалі і ляглі аддыхаць, а ён стаў ляда сеч, ды не сеч, а так ірваць з карэннем. I стаў Ільюшка той лес кідаць на адзін бок і на другі, на сем вёрст і загаціў тым лесам раку Дунай на сем вёрст. Тады разлілася тая рака і пайшла па ўсіх старонах, хацела ўвесь свет затапіць — крэпка загаціў. Прачнуліся яго ацецмаці, убачылі, што ён нарабіў, і гавораць:
— Ах, Ільюшка, не ладна зрабіў — свет затопіш!
Тады пайшоў Ільюшка к Дунаюрацэ і зноў стаў раскідваць лес на сем вёрст, расчышчаць раку. Расчысціў раку і пайшоў дамоў. Рака як была, так і пайшла зноў гуляць. Прыходзяць бацька з маткай дамоў. Ільюшка паслаў бацьку свайго к папу.
— Ёсць у яго такі конь, купі ты мне яго за пяць злотых!
Ён пайшоў к папу:
— Бацюшка, ёсць у вас конь за пяць злотых?
— Ёсць,— гавора,— прадам!
Ён і купіў.
Прыводзіць к сыну дамоў. А конік быў нячысты, карослівы, маленькі. Тады Ільюшка пускае яго, таго каня, у чыстае поле на дванаццаць сутак, штоб дванаццаць травін з’еў за дванаццаць дзён. А сам пайшоў у кузню к кавалю зрабіць дванаццаць пудоў булаву жалезную. Тады выйшаў на чыстае поле добры маладзец, Ільюшка, раскруціў тую булаву і шыбНУЎ угару. Яна ляцела дванаццаць часоў, палавіна сутак, і як узварачалася, падставіў ён калена. Яна як ляцела — дзёр аб калена, і рассыпалася.
— He,— гавора,— трэба крапчэйшую зрабіць!
Зноў пайшоў да каваля ў кузню і зрабіў булаву дваццаць пяць пудоў. Пабалаваў яе ў руках:
— Вот гэта будзе мне хараша!
Зрабіў яшчэ сабе піку, шаблю войструю здзелаў. Тады выйшаў добры маладзец Ільюшка на чыстае поле і крыкнуў памаладзецку, свіснуў паказацку:
— Каб мой конь зараз тут быў!
501
Казкі
502
Ён прыбягае. Бяжыць — зямля дрыжыць, сам увесь калоціцца — крэпка сілен стаў. Прыбягае і стаў — шарсціна залатая, шарсціна срэбраная. I пытае:
— Чаго, Ільюшка, жалаеш?
— А паедзем белы свет ачышчаць, нягіднага Сокала пабіваць!
I просіць ён у аццамаці благаславення:
— Благаславіце, ацецмаці, у белы свет ехаць мне!
Ацец гавора:
— Бог благаславіць і мы благаславім. Куды надумаўся, адпраўляйся сабе.
Тады ён увабраў каня ў залатое сядло, узяў з сабою ўвесь струмант бойны — булаву і піку — і паехаў у белы свет. Ехаў ён, ехаў троя сутак і прыехаў у царства цара Пражоры. Ён па дзесяць чалавек еў на дзень, а нягідны Сокал яму дастаўляў есці. Ен, нягідны Сокал, як свісне, дык на дванаццаць вёрст кругом чалавек упадзе — крэпка сілен быў. I сядзеў той нягідны Сокал на дванаццаці дубах адзін, і ў яго дванаццаць рагоў. Пад’язджае к яму Ільюшка, ён і гавора:
— Здрастуй, Ільюшка, добры малойца! Чаго ты сюды зайшоў?
— Сам добры малойца ахвотаю зайшоў!
— Што ж, Ільюшка, ці біцца будзем, ці мірыцца?
— He на тое я йшоў, штоб мірыцца, а на тое, штоб біцца з табой!
Тады як хваціў добры малойца Ільюшка булаву, як дзёрнуў яго па галаве — на месцы і палажыў. Адрубіў яму галаву і ўстыкнуў яе на піку, і пасек яго тулава на дробны мак, кінуў у асінавы груд і спаліў. Крыкнуў памаладзецку, свіснуў паказацку:
— Ну, мой конь, паедзем к нягіднаму цару Пражору!
Ну, й паехалі — галаву сокала на піку! Пад’язджае туды і выстаўляе тую галаву нягіднага Сокала на пікі ў цара пад ганкам. Услыхаў той цар Пражор, што нехта едзе, і гавора:
— Хто там едзе? Каго гэта мой нягідны Сокал дапусціў?
А таго не знае, што нягіднага Сокала галава ў яго пад .ганкам на пікі!
— А едзе,— кажа,— Ільюшка! Будзе тое і табе, што твайму Сокалу!
А ён быў крэпка жыран; дык вочы ў яго заплылі і бровы зараслі, і ён нічога не бачыў. Дык ён кажа:
— Слугі мае верныя, падніміце мне вілкамі бровы!
Хацеў ён паглядзець на Ільюшку. А добры маладзец Ільюшка ўзяў булаву і ідзе к яму ўжо, аж ганкі трашчаць пад нагамі. Цар Пражор пытае:
Казкі
— А дзе ж мой Сокал?
Ільюшка хутка ідзе на ганкі, бярэцца за піку і паказвае: — А во дзе твой Сокал!
— Слугі мае верныя! Дайце нам піценняядзення, пап’ём мы з Ільюшкай!
Тады завялеў цар Пражор прыгатаваць для Ільюшкі залатое крэсла,— з сабой пасядзець.
He хоча Ільюшка нічога, садзіцца быццамта піцьесці з ім, ды, нічога не кажучы, схапіў з галавы сваю шапку — дванаццаць пудоў, як ударыў таго нягіднага цара Пражора, дык на тры аршыны сцяну каменную прабіў і яго наскрозь сцяны прабіў... Убіў ён нягіднага Сокала і цара Пражора і ачысціў свет. Тады ўбіраецца ён у белы свет, ехаць пуцёмдарогаю. I ўязджае ён у такія лясы, у такую пушчудрамушчу, што ні ўздумаць, ні ўзгадаць, толькі ў казках казаць. Прыязджае ён у такое царства, не ў гэта, дзе мы жывём, а ў другое, і стаўляецца ў тым царстве пруд на дванаццаць камянёў. Пад’язджае ён туды і гавора:
— Бог помач вам! Ці не ёсць у вас, рабяты, вады папіць?
Яны адказваюць:
— Чаму, можна вадзіцы папіць, ёсць харошая!
Папіў ён вады, падзякаваў:
— Ну, спасіба вам за харошую ваду!
I разгаварыліся яны. I пытаюцца яны ў яго:
— Ці не параіш ты нам, ці не паможаш ты нам дванаццаць камянёў узлажыць? Мы б табе, што ты хочаш, заплацілі б.
Тады гавора Ільюшка:
— Я вашыя платы не хачу, а пасабіць магу. А ці крэпкі вашы ганкі?
— Крэпкі — можаце ўзысці!
А таго яны не знаюць, што ён такі крэпкі багатыр! Тады ён узяў на адну руку камень надзеў і на другую надзеў і стаў ступаць на ганкі. Ступіў — тыя ганкі ломюцца.
— He,— гавора,— не магу ўзнесці па гэтых ганках,— ламаюцца яны. Ну, ды мне вашы ганкі не трэба, я магу і так паўскідаць!
Узяў адзін камень у адну руку, а другі ў другую і паўскідаў іх наверх, туды, дзе трэба іх класці. Ну, тады яны гавораць:
— Ну, просім мы цябе, каб ты ўсе паўскідаў!
Так ён узяў і ўсе паўскідаў.
— Хто ты такі,— пытаюцца,— добры малойца?
— Я Ільюшка Іванаў.
— Што ж ты з нас хочаш: ці грошы, ці што?
503
Казкі
504
— Нічога я з вас не хачу, хачу толькі каб вы мяне заўсёды благадарылі.
— Можа хочаш, мы цябе пачастуем харошымі напіткамі?
— Ну, мне гэта ваша не трэба! Прашчайце, браццы! Ачысціў я ўвесь белы свет! Жывіце на здароўе! Вот вы не зналі, а цяпер я скажу, што я сільны, магушчы багатыр, Ільюшка Іванаў, і маліцеся Богу за маё здароўе пагэтаму...
Тады паехаў ён у сваё царства. Прыязджае туды, прыходзіць у свой двор к аццу, к маці. Так яны ўзрадаваліся!
— Ах,— гавораць,— Ільюшка! Мы ўжо думалі, што цябе на свеце няма!
— Слава Богу,— кажа,— жыў і здароў, і вясёл, і ачысціў увесь свет!
Курыла Кажамяка
Была недзе вялікая гара, а ў той гары жыў цмок. Гэты цмок украў у цара дачку. Жыла яна год у той гары з цмокам, жыла два. А ў той гары была дзюрка, куды лятаў цмок. Раз, як паляцеў цмок, улятае ў тую дзюрку голуб. Тады яна напісала картачку к свайму бацьку, на нітачку прывязала і начапіла на шыю голубу. Як начапіла картачку, дык выпусціла голуба вон. Голуб паляцеў у той горад, адкуль цмок узяў царэўну, і сеў на даху. Людзі ўбачылі, што ў таго голуба нейкая картачка на шыі, і сталі яго лавіць. Улавілі, адвязалі картачку ад шыі і сталі чытаць. А ў той картачцы напісана:
— Ацец мой любезны, дастаньце мяне з такой і з такой гары. I больш мяне ніхто не дастане, апроч Курылы Кажамякі. I вот як вы можаце яго ўзнаць: як толькі будуць тапіцца печкі і будзе ісці дым, дык ва ўсіх дамах дым пойдзе набок, а ў яго прама. Ён сільней цмока, і калі хочаце дастаць мяне адсюль, дык упрасіце Курылу!
Тады цар сабраў старыкоў паважаных і паслаў іх к Курылу прасіць, каб ён дастаў яго дачку з гары ад цмока. Пайшлі тыя старыкі к Курылу і сталі яго прасіць. Прасілі, прасілі і кланяліся — не ўпрасілі. Сабраў тады цар сярэдніх людзей і паслаў іх к Курылу прасіць, каб ён дастаў яго дачку з гары ад цмока. Пайшлі яны к яму, кланяліся, караліся, усе, усе прасілі — не, не ўпрасілі. Засмуціўся той цар і не ведае, што яму цяпер рабіць, як быта яго ўпрасіць. Тады яму параілі:
— Вазьмі ты паспрабуй паслаць малых рабят, можа ён над імі і змілуецца.
Ён паслухаў той рады іхняй, сабраў малых дзяцей і паслаў іх к Кажамяку прасіць, каб ён схадзіў к цмоку за дачкой за царскай. Пайшлі тыя дзеці к Кажамяку, а ён на возеры кожы
Казкі
мые. Сталі яны перад ім плакаць, кланяцца. Тады яго быццам та ўзяў жаль. Разарваў ён тыя кожы на чатыры часці і ўкінуў у возера. I паслаў сказаць цару, каб ён купіў дванаццаць пудоў пянькі і шэсць пудоў смалы і даставіў яму. Курыла абвярцеўся пянькою, абсмаліўся смалою і пайшоў на тую гару.