Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Ой, ты дудка мая, весялушка мая!
Чортзлодзей
Жыў сабе дзед ды баба. Жылі яны пры вялікай беднасці. Калі выпрасяць у каго зярнят, змелюць ды папалам з попелам спякуць прасначок — аб тым і жылі. Вось раз пайшоў дзед у поле, узяў з сабой сваю шаўлюгу і пянькі ўзяў. Паехаў і стаў араць. Араў, араў, захацеў ён есці. Тады ён выпраг сваю шаўлюгу, пусціў на луг, а сам сеў на ўзмежку і стаў з пянькі вяроўкі віць. Віў, віў, ажно прыносіць баба яму прасначок. Палажыў дзед каля сябе прасначок, стаў канчаць вяроўку, аж выскаквае чорт і схапіў прасначок. Дзед зір — няма прасначка! Паглядзіць — аж чорт пабег у балота. Дзед за ім.
Увайшоў ён у палацы ў прыгожыя, аж там дужа многа чарцей. Прыйшоў дзед к старшаму чорту і пытае:
— Дзе мой прасначок?
А ён кажа:
— Шукай у маладых чарцянкоў, бо стары гэтым займацца не будзе!
Дзед кажа:
— Разявайце раты!
Як разінулі, ён і ўбачыў свой прасначок у чарцянка ў роце.
— Во,— кажа,— мой прасначок!
Тады старшы чорт гаворыць таму чарцянку:
— Нашто ты гэта зрабіў? Яны і так бедныя. Вазьмі, дзед, яго служыць к сабе, хай адслужыць!
— Куды я яго буду браць? Што ён будзе ў мяне рабіць, мне самому есці нечага!
Ну, алетку ўзяў — добра, думае, дроў у лес з’ездзіць!
Прывёў яго дамоў. Дасталі яны сабе жменьку жыта. Чарцянок кажа:
519
Казкі
520
— Давайце мне малоць!
— А не, мы самі змелем, нам самім нечага рабіць!
— He, давайце!
Аддалі яму малоць. Ён малоў, малоў, ужо і хлеб замясілі, а ўсё поўныя жорны мукі. Сталі яны яе ў засек сыпаць. Сыпалі, сыпалі і насыпалі повен засек. Тады яны думаюць сабе: «Дадзім яму малоць і пшаніцы жменьку!»
Дасталі жменьку пшаніцы ў суседзяў, стаў ён яе малоць і намалоў поўны засек пшоннае мукі. Дасталі яны тады жменьку ячменю; ён і з тае жменькі намалоў поўны засек ячменнае мукі. Жыве дзед з бабаю ўжо ладна!
Сталі яны тады зямлю араць. Чарцянок той тудысюды павярнуўся — усё поле і ўзараў.
— Што цяпер, дзед, будзем рабіць? Возьмем у пана здзельна ляда высеч ды пасеем пшаніцы!
Узялі яны ляда. Ён яго за адзін дзень высек, узараў і пшаніцу пасеяў. Зарадзілася пшаніца добрая. Сталі дзяліць. Гэты жа чарцянок кажа дзеду:
— Няхай пан возіць вазамі, а я табе буду насіць ношкамі.
Пан сабе думае: «Што то воз, а што то ношка! Усёткі воз большы!» Ну, выслаў ён каней. Пан жа ўзяў з поля дзесяць вазоў, а той засіліў усё астатняе ды пацёг.
Тады ён гаворыць дзеду:
— Ну, дзед, паедзем у дровы!
Прывёў дзед яго к лазе, а чорт кажа:
— He, я гэтых дроў сеч не буду, пакажы мне тоўстых!
Прывёў дзед яго ў бор.
— Ну,— кажа,— цяпер ідзі сабе ў двор, я і без цябе ўпраўлюся!
Пайшоў дзед дамоў, а чорт наваліў калод з карэннем, наклаў на шаўлюгу дроў чуць не пад неба, сеў на воз і вязе, ды так вязе, што і чацверыком не дагоніш! Едзе пан на чацверыку, і прыстаюць коні. Ён тады, той пан, гаворыць:
— Давай мяняць коней!
Чорт кажа:
— Давай!
Памянялі яны коней і паехалі. Прыязджае ён к дзеду на чацверыку.
— Эй, дзед, адчыняй вароты, вязу дровы!
Адчыніў дзед вароты, бачыць чацвярых коней.
— Што ж ты,— кажа,— прыехаў на чацверыку — у мяне ж сена няма!
Пайшоў тады чорт к пану малаціць, сена зарабляць. На біцюк узяў бервяно, на цапілна ўзяў балку і стаў малаціць — тут жа ўсё і памалаціў. Пайшоў к пану.
Казкі
— Паночак, я памалаціў. Калі будзеце ласкавы, дайце мне чарку гарэлкі!
Пан узрадаваўся.
— А ідзі, міленькі, у склеп! Там гарэлка стаіць і закусіць ёсць чым!
Чорт пайшоў, папіў гарэлку, паеў хлеб, сыр, вяндліну і прыходзіць к пану.
— Дзякуй, паночак, выпіў, закусіў. Ці не далі б мне ношачку сена?
— А вунь там у лесе, за ракой стаіць стог. Ідзі, наскубі сабе ношку.
Чорт прыйшоў, узяў стог абматаў вяроўкамі і панёс. Убачыў войт.
— Ах, паночак, вы казалі ношку наскубсці, а ён увесь стог павалок!
— Ах, каб яго! Выпусціце на яго двух быкоў бадлівых, хай яго забадаюць!
Выпусцілі двух валоў, а чорт тых валоў за вушы, ды на стог і панёс!
— Ах, каб яго! Пусціце скарэй двух парсюкоў, хай яму лыткі абарвуць!
Пусцілі парсюкоў. Ён і тых за вушы, ды на плечы і панёс! Прыносіць, сена на двары пакінуў, а быкоў і парсюкоў у хлеў загнаў. I стаў дзед жыць пагаспадарску. Праслужыў чорт год і кажа:
— Дзядулька, адпраў мяне дамоў!
— А йдзі, маё дзіцятко, з Богам!
Тады чорт зноў кажа:
— Дзядулька, пусці мяне дамоў!
— Ды ідзі ж, маё дзіцятка, з Богам!
Чорт тады зноў просіць:
— Пусці мяне, дзядулька, дамоў!
А дзед як раззлуецца:
— А ідзі ты,— кажа,— к чорту!
Ён тады зарагатаў і пабег.
521
Мужык, яго жонка і пан
Жыў сабе ў адным сяле Сенька, і была ў яго жонка, але надта лянівая. Пайшла аднаго разу жаць, нажала сноп і лягла спаць. Выспалася і пайшла дадому. Сенька стаў пытацца:
— Колькі ж ты нажала?
— Капу, ды і злажыла капу.
Пайшла на другі дзень, нажала столькі ж і на трэці дзень нажала столькі ж — усяго за тры дні нажала тры снапы.
Казкі
522
Паехаў Сенька забіраць жыта. Прыехаў туды, глядзіць — ажно жонка яго спіць, а жыта нажата ўсяго тры снапы. Ён забраў снапы, жонкі не будзіў, абмазаў яе смалою, абсыпаў пер’ямі і паехаў дадому. Сеньчыха ўстала, паглядзела на сябе, спужалася і сказала сабе: «Гэта ж не Сеньчыха, аднака ж пайду на сяло, калі будуць сабакі брахаць ды дзеці палкамі кідаць, то я ўжо не Сеньчыха». Прыйшла яна на сяло — сабакі не брэшуць, дзеці палкамі не кідаюць; стала счытаць хаты: «Гэта кумава, гэта Навумава, гэта сватава, гэта братава, а гэта Сенькава». Падышла пад вакно і пытаецца:
— Сенька, а Сенька! Чы Сеньчыха дома?
— Дома,— ляжыць на ложку, як ступа.
Пайшла далей. Ніхто ў хату не пускае; зайшла ў пусты млын, села ў кош, сядзіць. Прыйшлі ўночы зладзеі і сталі дзяліць грошы. Адзін кажа: «Мне!» Другі: «Мне!» I трэці кажа: «Мне!» Тады яна бачыць, што ёй усё роўна — бяда ёй прыйшла, і кажа:
— А дзе ж мне?
Зладзеі папужаліся, думалі, што чорт, і разбегліся. А яна набрала грошай і пайшла дадому. Прыйшла і кажа:
— Сенька, Сенька! Адчыні!
— Хто там?
— Я, Сеньчыха!
— He трэба! У мяне ёсць свая Сеньчыха.
— He, Сенечка, адчыні, я грошы нясу.
Сенька адчыніў і кажа:
— Дзе ж ты ўзяла?
Яна расказала, як было, ды і кажа, што яшчэ ўсіх не забрала. Сенька пайшоў наперад на раку, усадзіў у нерат зайца, а ў жалезы занёс шчуку, пасадзіў і пайшоў за ёю. Прыйшлі, забралі грошы і пайшлі дадому. Ішлі цераз мост. Сенька кажа ёй:
— Зайдзём, паглядзім нерата на рацэ.
Пайшлі, глядзяць — сядзіць заяц.
— Вот шчасце! — кажа Сеньчыха.
— Пойдзем жа яшчэ,— кажа Сенька,— паглядзім жалезы! Пайшлі, глядзяць — сядзіць шчука.
— Аа! Вот шчасце! Але разам шчасце,— кажа Сенька. Прыйшлі дадому і схавалі грошы.
— Ну, глядзі ж, цяпер жа як прыдзеш на месца, дык купі мне шубу янотаву.
— Добра, куплю, як паеду.
Паехаў ён на месца, накупляў абаранкаў, начапляў на дугу, на аглоблі і едзе дадому. Толькі што Сенька прыехаў, Сеньчыха выбегла на двор і пытаецца:
Казкі
— Ну, што ж, прывёз шубу?
— Ды не!
— Чаму?
— Што было рабіць? Як зайшла абаранкава хмара, было забіла — насілу ўцёк.
— Ну, глядзі, як паедзеш у другі раз, дык ужо купі!
— Куплю.
Паехаў Сенька ў другі раз і ізноў прыехаў без шубы.
— Чаму ж не купіў? — пытаецца Сеньчыха.
— Калі пан на месцы ўкраў кілбасу, дык яго білі па насу, дык і я спужаўся і насілу ўцёк.
— Ах, няшчасце! Ну, глядзі ж, як паедзеш ізноў, дык ужо, канешне, купі! — прыказвае Сеньчыха.
Паехаў Сенька трэці раз, купіў валову шкуру і прыехаў дадому. Сеньчыха выбегла на двор і пытаецца:
— А што ж? Купіў?.. Дзе?
— А вот я нясу ў хату.
Прынёс, надзеў на яе валову шкуру, і яна пайшла ў царкву. Усе людзі там разбегліся па кутках. Яна глядзіць і дзівіцца,— падышла к сваёй куме і кажа:
— Што гэта, кумка, людзі ад мяне ўцякаюць?
— Але, кумка, гэта ж ты валову шкуру надзела.
— Гэта ж мне Сенька купіў, казаў, што янотава шуба. Пайду ж скажу пану, што ў яго ёсць багата грошай.
ІІайшла і сказала. Пан прызваў к сабе Сеньку з Сеньчыхай і гаворыць:
— Што ж ты, Сенька, грошы маеш, а падаці не плаціш?
— Дзе ў мяне, пане, тыя грошы? Мала што яна наманіла!
— А я кажу прыметы,— кажа Сеньчыха,— як мы неслі грошы ды бачылі...
— От слухай, пане, што яна, шалёная, будзе гаварыць.
— А што ж, не выцяглі мы зайца з нерата на рацэ, а шчуку з жалез?
— Бач, пане, што яна кажа.
— А ты ж казаў, як ты ездзіў на месца купляць шубу, ды як абаранкава хмара найшла, дык ты насілу ўцёк, ды як пан быў на месцы, украў кілбасу і яго білі па насу; ды ты мне гаварыў?
— Чуеш, пане, чы гэтаму была праўда, што яна, шалёная, кажа?
Раззлаваўся пан, казаў набіць Сеньчыху і прагнаць яе вон. Прапалі яе і грошы, і шуба. А Сенька спажыў яе грошы і пасля яе смерці ўзяў сабе маладую і разумную жонку.
523
Казкі
524
Як лянівая дачка рабіць навучылася
Была ў адных бацькоў вельмі лянівая дачка, нічога рабіць не ўмела ды і не хацела. На ўсё адказвала: «Не ўмею». Вось так і вырасла яна. Прыйшоў час і замуж дачку аддаваць, а бацькі бядуюць, як яна ў чужыя людзі пойдзе. Прыехалі сваты, а бацька цішком і кажа свату, што аддаць то мы аддадзім, але ж яна рабіць нічога не ўмее. Пачуў гэта бацька маладога і кажа: «То нічога, мы яе навучым».
На другі дзень пасля вяселля ўсе з раніцы ўзяліся за работу, толькі маладая нявестка ні за што не бралася, думала, што будзе, як і дома. Прыйшоў час палуднаваць, свёкар і кажа:
«Ну, хто што рабіў, ідзіце есці».
А яе не завуць. Самой жа ісці брыдка, бо нічога не рабіла.
Увечары паўтарылася ізноў тое самае. Прагаладалася нявестка і заснуць ніяк не можа. Усё чакае, каб скарэй раніца наступіла, тады ўжо, хоць і не ўмеючы, будзе рабіць штонебудзь, абы пад’есці ёй далі.
Раніцай яна паднялася з пасцелі разам з свякрухай і свёкрам, узяла венік, пачала месці падлогу і пытае:
— Тата, а падлогу месці — гэта работа ці не?
А свёкар адказвае:
— Работа, дачушка, работа.
Пытае далей:
— Тата, а ваду несці — гэта работа ці не?
А свёкар зноў адказвае:
— Работа, дачушка, работа.
I яна гэтак да абедуне прысела, усё старалася, каб штонебудзь зрабіць.
А ў абед свёкар зноў гаворыць: «Ну, хто што рабіў, ідзіце есці».
Тут і яна ўжо таксама прыйшла, бо рабіла ж. I так пайшло дзень за днём.
Прыходзіць адзін раз бацька праведаць дачку. Сеў на лаве і гаворыць з свёкрам. А калі той недзе выйшаў, дачка падбегла да бацькі і кажа яму ціхенька: