Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Прыходзіць ён на тую гару, ажно цмок вылятае к яму. — Што,— гаворыць,— Курыла, за чым прыйшоў сюды? — А прыйшоў за царскай дачкой. Аддай мне яе!
— He, я не аддам царскай дачкі!
— А не аддасі, дык мы з табою разбярэмся!
I схапіліся яны біцца. Біліся, біліся з самага рання да самага паўдня. Цмок убіў Курылу па пяты ў зямлю, а Курыла цмока ўбіў па калені. Тады цмок кажа:
— Аддышам, Курыла! Цары з царамі б’юцца, і каралі з каралямі б’юцца і то аддышку маюць, а мы з табою біліся палавіна дня і не аддыхаем!
А Курыла кажа:
— He, я не хачу аддыхаць, біцца дык біцца!
Сталі яны зноў біцца. Біліся, біліся ад самага паўдня да самага вечара. Курыла цмоку галаву зняў, а цмок убіў Курылу па калені. Забіўшы праклятага цмока, Курыла раскапаў гару і дастаў царэўну. I, дастаўшы царэўну, прыставіў яе к аццу. Цар, убачыўшы сваю дачку перад сабою, крэпка ўзрадаваўся, угасціў Курылу як можна лепш і даў яму дужа многа грошай.
Вярнуўся Курыла дамоў і лёг спаць на дванаццаць сутак.
I прыставіў ля дзвярэй часавога, прыказаў яму так:
— Каторыя хочуць паглядзець на мяне мужчыны, ты пускай, ну жанчыны ні адной не пускай!
Як лёг ён спаць, тады яго матцы крэпка захацелася на яго паглядзець. Узяла яна адзелася ў мужчынскую адзежу і прыходзіць. Часавы думаў, што гэта мужчына, і прапусціў яе ў пакой. Увайшла яна туды, дзе ён спаў, і як толькі глянула на яго, так ён і памёр...
505
Жораваў кашалёк
Жылі сабе дзед з бабай. He мелі яны пры сабе ні дзяцей, ніякіх сродственнікаў, так сабе жылі ўдваіх у хатцы. Жылі яны крэпка бедна. Вядома, былі старыя, гадоў па восемдзесят, а можа й болей — старыя людзі доўга жылі. Дажылі яны да таго, што і есці нечага. Толькі тым і піталіся, што дзед дастане якіхнебудзь сухаркоў па міру.
Даждаліся яны вясныкрасны. Баба дзеда і настаўляе:
— Дзедка, людзі дык усе сеюць, хоць бы ты пасеяў пшана,
Казкі
506
у нас недзе гарчык ёсць! Хоць бы мы, бяззубыя, на старасці паспыталі кашкі ці крупнічку цёплага, a то гэтыя сухаркі ўжо абрыдлі!
Дзед бабы паслухаўся і пасеяў пшана па вяснекрасне. Высек лядцо і на лядцы пасеяў. Пасеяўшы, дзед не пайшоў глядзець цэлую нядзелю яго ўсходаў. На другую нядзелю пайшоў — вырасла пшано аж па пояс.
Так Бог паспяшыў, каб яно расло на старых, на бедных, што есць нечага.
Прыходзіць ён к пшану свайму, бачыць — стаіць у яго пшане журавель, ды такі бальшы, агромны. Як прыхадзіць к таму пшану, узяў дзед палку і шыбнуў у жорава. Жораў падняўся і паляцеў. Стаў глядзець дзед таго пшана, аж яно ўсё чыста збіта, патаптана, паламана. Ён тады прыходзіць дамрў і кажа бабе:
— Вот, бабка, даў нам Бог харошую ўроду пшана, ды не даў спажыць: унадзіўся жораў у пшано і прама есць, косіць — усё чыста пабіў, паламаў!
— А, мой дзядулька, а ты ж быў колісь стральцом, вазьмі стрэльбачку, пачысці яе, падпаўзі ды й забі яго. Вот будзе нам і мяса!
Той дзед паслухаў, узяў стрэльбу, пачысціў яе і пайшоў к пшану. А журавель ды прылятаў перад поўднем. А ён які, значыцца, жораў — сам змей. Дзед толькі падышоў, а жораў тут і скінуўся: то быў пціцай, a то стаў панам — аж ззяе, пры ўсёй хорме, у твары красны. Адвяшчае той пан дзеду.
— Стой, дзядулька, не бі мяне. Гэта тваё пшано?
— Маё.
— Што ж хочаш за сваё пшано?
Той дзед спужаўся; бача—такі пан, а ён такі шкут, абадраны, залатаны, укураны, як у лазні ў якой!
— Што,— кажа,— я хачу: няму ў мяне нікога — ні дзяцей, ні сродственнікаў — карміць мяне некаму!
— Ну, дзядулька, калі ў цябе нікога няма і некаму цябе карміць, дык ідзі ты за мной зялёнай трапой, шаўковай травой, выйдзеш ты на паляну, там будзе мой двор. He ідзі ты на захад сонца к майму ганку, зайдзі ты наўпроці поўдня. Там будзе другі ганак: ты на яго і ідзі ў мой дом. Там будзе часавы стаяць; ён спросіць у цябе: «Куды ты ідзеш?» А ты скажы: «К жураўлёваму». Ён цябе пусціць. А тут я, можа, пачую, а можа, у вакно ўбачу — сам адчыню табе дзверы і ўпушчу ў свой дом!..
Сказаўшы гэта, ён троптроп! — Здзелаліся ў яго рукі крылушкамі, ён узняўся і паляцеў.
Той дзед і пайшоў зялёнай трапой, шаўковай травой. Ісці
Казкі
яму, ісці — выходзіць на паляну і бача дом сярод паляны. Такое страенне — гэта ні здумаць, ні згадаць, толькі ў казках сказаць; можа такога і ў цэлым нашым царстве няма — так і ззяе! Цяпер прыходзіць той дзед к дому, падыходзіць к таму ганку, што ад поўдня. Стаіць часавы яго, таго жураўлёвага.
— Ты куды,— кажа,— ідзеш, шкут ты гэтакі?
А той пачуў, жораў, лоплоп, адчыняе адну комнату, а тады другую:
— А пайдзі, пайдзі сюды!
Часавы адступіўся набок. Вот дзед прайшоў адзін пакой, другі пакой, уваходзіць у трэці. Жораў пасадзіў яго ў крэсла і паставіў яму ядзенняпіцення, віна ўсякага, прадухтаў, хрухтаў — адкрыў яму свой увесь стол, толькі малака пташачага не было. Угасціў таго дзеда, тады спрашвае:
— Што ты, дзядулька, хочаш за сваё пшано?
— Мой панок, мой залаты, не магу сказаць, што ваша ласка, то й дасцё!
Той жораў пайшоў у другі пакой, выносіць яму кашалёк і гаворыць:
— Ну, дзед, калі ты, ідучы па дарозе, захочаш есці, скажы: «Кашалёк, кашалёк, дай мне піценняядзення!» Ён адкрыецца, і з таго кашалька будзе і стол, і крэсла, і тыя самыя кушанні, што ты ў мяне еў. А як пад’ясі, нап’ешся, тады скажы: «Піценнеядзенне, хараніся ў кашалёк!» Тады яно ўсё скрыецца, ты згарні і ідзі сабе дамоў. Толькі памногу не пі, a то ўвап’ешся, і хтонебудзь украдзе кашалёк!
Той дзядулька, прайшоўшы па дарозе дамоў, захацеў паспрабаваць: ці праўда гэта будзе, што мне жораў адвясціў? Адышоў паўдарогі, сеў, выняў кашалёк, раскрыў і кажа:
— Кашалёк, кашалёк, каб мне было піценняядзення!
Дзед той паспытаў сяготакога па малай частачцы, тады кажа:
— Піценнеядзенне, хараніся ў кашалёк!
Усё і схавалася. Прыходзіць ён к свайму сялу, к сваёй хатцы. Уваходзіць у яе:
— Дзень добры! — кажа.— Ці жыва тут баба мая?
— А жыва, дзядулька! А ты ці жыў?
— Я жыўздароў!
— А я ж думала, што цябе ці ваўкі з’елі, ці мядзведзі забілі, у мох зацягнулі, закапалі і калоддзем завярнулі.
— He, бабулька, ваўкі не з’елі, мядзведзі не забілі, a прынёс я хлебасолі, будзе з нас па нашай жысці! Садзіська, бабка, за стол і я сяду,— можа ты з месяц не ела. Будзе нам піценняядзення!
507
Казкі
508
— Што ты, дзядулька? Адкуль ты возьмеш піценняядзення?
— Садзіська, садзісь!
Селі яны за стол, выняў дзед кашалёк, паклаў на стол. А стол той каравы, вядома, у курніцы. Раскрыў ён кашалёк:
— Ну, кашалёк, кашалёк, каб было нам піценняядзення!
I тут адкуль што ўзялося! To была курніца, а тут сталі пакоі, можа лепш гэтых, ды што гэтыя — можа і ў цэлым царстве няма такіх. I рознаерознае піценнеядзенне: тут і віны, і бабкі, і пірагі — усяго было. Баба тая здзівілася!
— Божа мой, Божа мой, адкуль усё гэта?
— А вот, бабка, як паслала ты мяне забіць жорава, дык я прыхаджу к свайму пшану, а ён там. Толькі я злажыўся, каб яго забіць, а ён скінуўся панам, такім панам, што аж ззяе. «Што ты,— кажа,— хочаш з мяне за сваё пшано?» Я яму кажу: «У мяне няма нікога, карміць мяне некаму!» Тады ён кажа: «Ідзі ты ка мне ў мой двор зялёнай трапой, шаўковай травой, там я цябе награджу». Пайшоў я туды, у двор к яму, ён мяне накарміў, напаіў і кашалёк гэты даў
Тая бабка выпіла, абняла дзеда, пацалавала:
— Ну, спасіба ж табе, дзедка, я рада табе: ты ўсё роўна як з таго свету явіўся! Ці ведаеш ты што, дзедка? Мы адны жывём, ні ў людзей не бываем, ні людзі ў нас. Пазавём мы к сабе войта і старасту ў госці! У нас гэткі стол, і хата наша ад стала правіцца!
— А як, баба, сабе хочаш; можаш і пазваць сабе, няхай і пабудуць у нас!
Тая баба закухліла намятку, пайшла на сяло і пазвала войта і старасту.
— Хадзіце,— кажа,— мае дзеткі, ка мне ў госці!
— Што ты,— кажуць,— старая карзіна, якія ў цябе госці? Жыве ў западной хаце, можа, есці нечага, а яна ў госці заве!
— He, мае дзеткі, тады будзеце нас рутаць, як пабываеце, ды не будзе ў нас накрытага стала. А напярод нечага ругаць!
Тады тыя адумаліся: «Ну, няхай сабе і так, пойдзем сабе!» I пайшлі яны ўдваіх у госці. А яны ахвочы папіваць, калі хто заве. Уваходзяць у хату:
— Дзень добры, дзед!
— Здароў!
— Што скажаце нам?
— А во сядзьце, пасядзіце на лаўцы: і скажам і пакажам!
Тыя селі. Адзін кнут дзержыць — пугу, а другі — бізун. Вядома, войты і старасты былі граза для сялян — заўсёды з кнутамі хадзілі па сялу, з хат выганялі на баршчыну. Тады дзед выняў кашалёк:
Казкі
— Кашалёк, кашалёк, каб было піценняядзення!
Адкрываецца з таго кашалька піценнеядзенне, усякае ўгашчэнне для ўсяго засядання, колькі будзе, ці пяць,. ці дзесяць. Стаў дзед угашчаць войта і старасту. Тыя п’юць і ядуць, і не надзівуюцца, што гэта такое: і піцення, і ядзення, і хата пасвятлела? Ці не Бог гэта з неба скінуў рай? Гэта і ў пана няма такога ўгашчэння, стала, украшэння! Напіліся яны, наеліся — лоўка нахлябаліся і зялёнага і вішнёвага, якОе толькі ёсць на свеце, і пайшлі. Баба і гаворыць:
— Ці ведаеш што, дзядулька?
— А што?
— Пазавём мы пана к сабе ў госці?
— Што ты, баба дурная! Во, праўда,— хто бабы слухае, заўсёды пагібае. Пойдзе к нам пан, к старцам к такім! Ідзітка, ён табе кнутам уздасць!
— А што будзе, ды будзе — пайду!
— Ну, ідзі сабе.
Пайшла баба. Прыходзіць к пану ў пакой. Выходзіць пан:
— А што, старая бабка, скажаш?
— А што, паночак, скажу: прасіў дзед, прашу і я вас к сабе ў госці!
— Што? Ах ты, быдла! Ты мяне завеш у госці? Я пайду к старчысе?
— He, паночак, не ймеце вы веры мне, запытайцеся ў сваіх верных людзей. Ёсць у вас войт і стараста: спрасіце ў іх, ці можна ісці к нам, ці не?
Пазваў пан лакеяў, кучароў:
— Схадзіце, пазавіце ка мне на часок войта!
Слугі тыя пайшлі к войту:
— Казаў пан, каб к яму йшлі!
Прыходзіць войт к пану:
— Заве ведзьма мяне ў госці,— кажа пан,— дык ці можна к ёй ісці?
— А, паночак, можна, можна: мы ў пана не бачылі такога стала, як у іх. Ёсць у дзеда кашалёк, і з яго ўсё адкрываецца: і гарэлка, і віны, і стол. Можна пайсці!
Той пан паслухаў войта, вялеў сваім кучарам, каб заклалі коней. Пан з паняй адзеліся і паехалі не так піцьесць, як тыя праўды ўзнаць: ці іменна праўда, ці можа ложна, што старуха гаворыць. Прыязджаюць к той хатцы і злазяць з хвальтона. Тады дзед той выходзіць: