Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
— He гневайцеся, паночак, мая хатка знаружы не чыста, а ў сярэдзіне будуць вам і стуллі, і квяты, і ўсё.
Уваходзіць той пан у хату, і стаў у парозе. Тады той дзед выняў кашалёк і гаворыць перад панам:
509
Казкі
510
— Кашалёк, кашалёк, каб было тут піценнеядзенне і ўсякае ўкрашэнне ў маёй хаце!
Тут зараз усё адкрылася: і піценне, і ядзенне, і ўсякае ўкрашэнне, што і ў цэлым царстве няма такога стала, як у яго! Вось той пан бача, не стыдна сесць.
— Просім, паночак, на свой на хлебсоль!
Стаў пан разбіраць тыя віны, бачыць, што самыя дарагія. Сталі піць і есці. Папіліпаелі, пан і кажа:
— Дзядуля, табе совесна мець такі кашалёк; ты такі шкут, а ў цябе дом і стол лепш майго. Мне совесна проці сваіх другаў. Я цябе прашу па ласцы: аддай ты мне гэты кашалёк. Дам табе правізію супоўную: крупы, муку, закрасу — усё, што трэба, усё табе буду прыстаўляць. I слугу табе дам, і карову, і свінню — усё. Нашто табе кашалёк? Я цябе пахаваю і сыботнікі адпраўлю, уцешу, па манастырах пазаводжу!
Той дзед пагаварыў з бабай:
— Ну, то ж, дзед, пан просіць — трэба паслухаць. Нам усё будзе: і слуга будзе, адзежда — і памыта, і пададзена!..
Паслухалі, аддалі і асталіся ў сваёй у дзіравай хатцы, як былі. Той пан узяў кашалёк і паехаў. Тады даў ім і правізію, і слугу: пуд мукі, пуд гароху, пуд круп яшных драных, пяць хунтаў сала, тры хунты масла, дзесяць хунтаў солі — выдаў ім паёк. З’елі яны той паёк у колькі дзён. З’еўшы паёк, паслалі яны сваю слугу ў хальварак к пану:
— Пане, прыслалі дзед ды баба па паёк,— той паёк выйшаў!
Тады той пан не даў пайка і слугу не пусціў.
— Поўна,— кажа,— даваць, у мяне ёсць гэткіх многа, што трэба даваць. Мне трэба карміць тых, хто работае, а яны на баршчыну не ходзяць. Хай па міру сабіраюць і ядуць: з міру па нітцы — голаму рубашка; з міру па крошцы — дваім прапітацца можна!
Так пан і зняверыў, слова змяніў. Пайшла тая слуга і адвясціла гэта дзеду:
— Казаў пан, што ў яго ёсць такіх многа, што трэба даваць: трэба карміць тых, што работаюць. А вам казаў па міру сабіраць і есці. I мне назад у двор ісці!
I пайшла назад. Асталіся тыя дзед з бабай, як былі: і каравыя, і дзіравыя, і ў нудзе ў вялікай.
Дзед думаўдумаў, думаўдумаў думу: «Што тут рабіць? Як хлеб даставаць?» I надумаўся: «Пайдутка я к таму жораву, пажалюся яму, ці не памілуе, ці не дасць ён другога кашалька. Той баба звяла. Сказана: хто бабы слухае, той заўсёды загібае. 3 бабай жывеш, праўды не кажы ніколі!»
Казкі
— Пайду,— кажа,— баба, к жораву, ці не дасць ён нам другога кашалька?
— Ну, схадзі, дзед. Дасць, не дасць, а схадзі!
Ну, ён пайшоў зялёнаю трапою, шаўковаю травою. Ішоў, ішоў, прыходзіць на палянку. На той палянцы жораваў дом. Прыходзіць ён к таму дому, падыходзіць пад яго ганак. Часавы на яго крычыць:
— Ты куды, шкут, чаго табе тут трэба?
А жораў пачуў, лоплоп,— дзверы адчыніў:
— А, хадзі, хадзі сюды!
Часавы сычас набок. Увайшлі яны ў пакоі; адзін прайшлі, другі, увайшлі ў трэці. Жораў пытаецца:
— Ну што, дзядулька, можа, хто абідзеў?
— Што, паночак,— пан абідзеў. Пазвала баба войтаў у rocpi, напаіла, накарміла, а тады кажа: «Пазавём мы пана!» Я не хацеў, але сатана звядзе і сакала. Пайшла яна, пазвала. Прыехаў пан з паняй. I падлёг ён мяне, каб аддаў яму кашалёк, падлёг і падлёг. «Я,— кажа,— усё табе буду прыстаўляць». Мусіў я ў бабы папытацца. А баба кажа: «Аддай, дзед, трэба пана паслухаць, ён жа ўсё нам будзе прыстаўляць». Аддаў я кашалёк, а пан прыслаў нам паёк.
Тады як той паёк выйшаў, ён і зняверыў. «Хай,— кажа,— па міру ідуць сабіраць ды й кормяцца!..»
Ну, жораў пасадзіў яго за стол, угашчае, а той за слязамі і не есць...
— Ці не дасцё вы мне,— кажа,— шчэ такога кашалька?
— Добра, дам, дам! Будуць знаць усе! He дам я табе кашалька, але дам табе бачоначак!..
Пайшоў ён у другі пакой, выносіць бачоначак і вуча яго:
— Прыходзь ты дамоў, скажы: «Баба, лезька з печы. He прынёс я кашалька, а прынёс бачоначак!» Як баба злезе з печы, ты і скажы: «Нука, дванаццаць молайцаў, лезьце з бачоначка, расцяніце гэту бабу, улініце ёй кнутамі харашэнька!» Дадуць яны бабе, тады скажы: «Нука, дванаццаць молайцаў, лезце ў бачоначак!» Ну, тады скажы бабе, каб яна закухліла сваю намятку і пайшла к пану, ды не сказала, што ты прынёс бачоначак, а сказала б, што прынёс другі кашалёк, шчэ лепш таго. Пазаві пана з паняй, і войтаў, і дваран усіх. I як сабяруцца ўсе, пасадзі пана з паняй на куце, а тых усіх на дварэ. Тады скажы: «Нуцетка, дванаццаць молайцаў, лезьцека з бачоначка, улініце ім усім!» Як дадуць, тады скажы: «Нуцетка, дванаццаць молайцаў, стойце ў парозе!» I патрабуй назад свайго кашалька!..
Падзякаваў дзед, пайшоў дамоў. Як улінуў бабе! Баба пабегла, пазвала пана, паню і войтаў, і дваран усіх. Як уліну
511
Казкі
512
лі ўсім, і дваранам, і войтам, і кучарам, і ўсім!
— Дванаццаць молайцаў, стойце ў парозе! Ну, пане, палож тут кашалёк, a то будзе і табе такое ўгашчэнне, якога ты ніколі не бачыў, і дзяды твае, і прадзеды не бачылі!
Грозя, бач! А што гразіць, калі той і сам усё відзеў, і стаяць у парозе дванаццаць молайцаў з кнутамі! Пан той відзіць, што плоха, ды прызапомніў кашалёк узяць з сабою. Адвяшчае дзеду:
— Аддаю, дзядулька, табе кашалёк твой, толькі пусці жывога! Многамала мне жыць, будзе з мяне і свайго дабра. Прызавіце мне майго слугу!
Прызвалі таго слугу, пусцілі яго к пану.
— Пажалуйста, галубчык, едзь скарэй у двор, і там у шахве, ці можа ў скрыні, ляжыць кашалёк. Вазьмі яго і прыстаў мне сюды ў скорым урэмю, a то мне тут плоха знаходзіцца!
Чаму! Калі дванаццаць д’яблаў стаяць у брылях, стаяць з кнутамі!
Даў ключыкі — пры сабе меў у кішэні. Той паехаў, узяў кашалёк, дзе было сказана, і даў пану. Пан кажа:
— На, дзедушка, твой кашалёк, толькі пусці мяне!
Дзед узяў кашалёк і кажа:
— А дайцетка яму! Ён мужыкоў б’е і не верыць, што больна, хай жа і ён пазнае, як нам больна!
Ну, узялі дванаццаць молайцаў, аддзюбашылі троху, тады дзед кажа:
— Дванаццаць молайцаў, лезьце ў бачонак!
Пан тады ходу! Ці ўзяў шапку, ці не, а шубу пасеклі ў кускі! Той дзед астаўся тады жыць з сваім кашальком, з сваёй сілы ды абароны. I ніхто ўжо яго не тронуў.
Дзіва
Жыў сабе чалавек вельмі бедны, не было ў яго чаго есці. Пакінуў ён сваю жонку дома, а сам пайшоў у свет. Ідзе ён дзень, ідзе другі і прыходзіць у лес. У лесе стаіць хатка; ён зайшоў у гэту хатку, а там сядзіць нейкі старычок. Вот ён і пытае:
Ці можна ў цябе, старычок, пераначаваць?
А старык адказвае:
— Чаму ж? Начуй!
Сядзяць яны час, а можа і два, пара ўжо вячэраць, а на стале і хлеба ні куска. Вот старык і гаворыць:
— Мый, брат, рукі!
I сам памыў. Селі за стол, а хазяін і гаворыць:
— Дзіва, ідзі ў хату жыва! Сячыся, рубайся, у гаршчок
Казкі
накладайся, да агню прыстаўляйся і на стол падавайся!
Вот уваходзіць у хату нейкі індык, сам зарэзаўся, аскубся, да агню прыставіўся, зварыўся і на стол падаўся. Хазяін і кажа госцю:
— Еж, брат, толькі касцей не грызі!
З’елі яны ўсё мяса, косці палажылі на стол, а хазяін кажа:
— Дзіва, сабірайся, ды і за парог выбірайся!
Дзіва сабралася, ды і за парог выбралася. Вось госцю стала зайздросна,— ён і просіць:
— Прадай мне, добры чалавек, гэта дзіва!
А старычок адказвае:
— Я не прадаю нікому за грошы, а добрым людзям і так даю.
I падарыў гэта дзіва чалавеку. Чалавек узяў яго к сабе, занёс дамоў і кажа жане:
— Вот я прынёс дзіва, ты толькі паглядзі, што тут будзе!
I загадаў накласці дроў у печку, а сам з жаною сеў за стол.
Індык стаіць у сенях. Вот хазяін кажа:
— Дзіва, ідзі ў хату жыва! Сячыся, рубайся, у гаршчок накладайся, да агню прыстаўляйся і на стол падавайся!
Дзіва заходзіць, само зарэзалася, аскублася, да агню прыставілася і на стол падалося. З’елі яны ўсё мяса, а косці палажылі на стол, і кажа хазяін:
— Дзіва, сабірайся, ды і за парог выбірайся!
Сабрала яно ўсе свае косці, саскочыла са стала і пайшло, як прыходзіла. Пабылі яны з дзень, і выйшлі ў іх усе дровы. Хазяін паехаў у лес па дровы, а к жане яго прыходзіць non і заве к сабе мыць бялізну. Вось яна і хваліцца:
— Ох, мой бацюхна! Што ў нас ёсць за дзіва! Садзіцеся за стол.
Селі. А яна і заве:
— Дзіва, ідзі ў хату жыва!
А дзіва ўсё не слухае. Узяла баба качаргу і крычыць:
— Вось, я ж табе!
Ды як дасць па ім качаргою — качарга так і ўрасла к дзіву, а баба к качарзе. Крычыць баба на ўсё горла:
— Ой, бацюшка, памажы ад качаргі адарвацца!
Прыйшоў non і гаворыць:
— Ды што гэта такое?
Узяўся спасаць бабу і сам прырос. Прыходзіць дзяк і кажа:
— Бацюшка! Ды што так доўга сядзіце? Трэба абедню служыць.
A non гаворыць:
513
17 Беларускі фальклор
Казкі
514
— Відзіш, што не магу адарвацца.
Дзяк стаў памагаць папу адрывацца — і сам прырос. Прыходзіць стараста і тожа стаў спасаць бацюшку, ды і ён прырос. Прыйшла матушка, a non крычыць:
— He бярыся, a то прырасцеш,— пайдзі пазаві шаптуху, штоб памагла нам.
Прыйшла шаптуха, стала шаптаць, ды як возьмецца за качаргу, ды і сама прырасла. Дзіва павалакло іх усіх у лес, к хазяіну, цераз грэблю, дзе быў мост. Выскаквае зпад маста чорт і гаворыць папу:
— Калі пусціш за царскія дзверы, то я цябе адарву.
Поп абяцаў пусціць. Чорт ўзяўся адрываць папа ад качаргі — і сам прырос. Ідуць усе яны к хазяіну. Прыйшлі на месца, а хазяін высек шэсць дубін — на чорта самую тоўстую, ды і гаворыць к яму:
— А ты чаго тут?
Ды як стаў даваць! Біўбіў, а потым сам узяўся за качаргу — і чорт адстаў. Адарваўшыся, ён пусціўся на сваё месца, адкуль выскачыў, толькі лінію леса выламаў па дарозе. Прыйшла чарга і да папа.
— А ты чаго? — пытаецца хазяін, ды і аб папа пабіў дубіну.
Пусціўся non бегчы дадому — аж рукавы ды полы матаюцца. Так усіх ён угасціў дубінамі, і ўсе паўцякалі дамоў. А хазяін узяў сваё дзіва на воз, прывёз яго дадому. I цяпер ён жыве з жаной і не нуждаецца ні ў якой страве.
Асілак
Жылі сабе дзед ды баба. Жылі яны ў згодзе: разам гаравалі, працавалі, разам аддыхалі. I былі шчаслівыя, толькі ў адным не было ім уцехі: пражылі ўвесь век і не мелі дзяцей.
— Хто нам на старасці вады падасць? — часта гаварыла баба і хвартухом выцірала слёзы.
— He плач, баба,— разважаў яе дзед, мо’ яшчэ і парадуемся на старасці...