• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    — Тата, ты так не сядзі, хоць палу кажуха тры.
    А бацька і пытаецца:
    — А чаму, дачушка?
    А яна адказвае:
    — У нас есці таму не даюць, хто нічога не робіць, а кажух церці таксама работа, абы так не сядзець.
    Прыходзіць свёкар, а бацька і пытаецца:
    — Ну, то як мая дачка, робіць яна што ці не?
    — Усё, усё робіць, навучылася!
    Казкі
    Як мужык хітра гуся падзяліў
    Адзін бедны мужык прынёс да пана гуся і просіць, каб пан даў за яго шуфель жыта. Дык пан кажа:
    — Ну, нас семера: я, пані, двое сыноў і двое дачок. Падзеліш ты на нас усіх гэтага гуся?
    Той падумаў:
    — Добра,— кажа,— пан галава ў даму, то пану будзе галава; пані будзе шыйка, бо першая за панам; паненкам будзе па ножцы, каб лёгка танцавалі, панічам па крылышку, каб красіва пісалі, а я, мужычышча, вазьму сабе кадлубішча.
    — Ну,— кажа пан,— хітры!
    Гуся яму аддаў і ўжо не адзін шуфель жыта, але можа якіх даў з пяць. Прынёс мужык жыта, а брат як даведаўся, дык узяў дзве гусі, занёс да пана і просіць таксама жыта. Пан кажа:
    — Добра, але падзялі ж ты нас.
    Той падумаў і кажа:
    — Пану будзе іусь і пані будзе гусь.
    — А маім дзецям?
    Дык той і не ведае, што рабіць.
    — Ідзі ж,— кажа пан,— па свайго брата, ён нас раздзеліць.
    Пайшоў ён па таго, прыходзяць, дык пан кажа:
    — Падзялі ты нас, бо твой брат дурны якісь, не дасць рады.
    Той падумаў трошкі і кажа:
    — Ці пан верыць у святую тройцу?
    — Цо табе гэта, альбо ж я не католік?
    — Ну, калі так, то пан, пані і галоўка — то святая тройца; дзве паненкі і ножка — і то святая тройца; двое панічоў і скрыдэлька — і то будзе святая тройца, а мужык і дзве гусі, то таксама святая тройца.
    Так пан аддаў яму гусі і жыта, колькі ён хацеў, а брата прагнаў вон. От які мужык быў мудры!
    Кацярына
    Жыўбыў дзед. У яго была дачка Кацярына. Адзін раз дзед пайшоў у лес і найшоў там залатую ступу, прынёс дамоў і кажыць дачцэ:
    — Дачушка! Я гэту ступу аднясу пану.
    — He нясі, татулька, пану, бо пан, узяўшы яе, захочыць і таўкачы.
    Толькі дзед не паслухаў дачкі, панёс ступу пану. Калі дзед
    525
    Казкі
    526
    прынёс ступу, пан выйшаў на двор, паглядзеў яе і сказаў дзеду, каб к ступе былі таўкачы. Дзед заплакаў і пайшоў.
    Прыйшоў дзед дамоў і кажыць дачцэ:
    — Праўду ты казала, што пан захочыць і таўкачоў.
    Тады Кацярына гаворыць бацьку:
    — Ідзі, бацьку, і скажы пану трох дуракоў: адзін, што пацяраў ступу, друті, што знайшоў, а трэці — ты, пан, што ўзяў ступу і хочаш яшчэ таўкачоў.
    Дзед пайшоў і сказаў. Тады пан гаворыць:
    — Дзед, твая дачка Кацярына разумна. На табе жменьку лёну, знясі яго сваёй дачцэ, няхай яна мне гэты лён спрадзець, саткець і здзелаець мне к вечару рубаіпку.
    Дзед заплакаў і пайшоў дамоў.
    Прыйшоўшы, ён сказаў дачцэ, што прыказаў пан. Тады дачка дала дзеду палачку і сказала:
    — На табе, татулька, гэту палачку, аднясі яе к пану і скажы яму, штоб ён мне перша здзелаў усё прыпасы для таго, штоб можна было ткаць.
    Дзед пайшоў і аддаў пану палачку. Пан узяў яе і сказаў:
    — Разумна, брат, твая дачка Кацярына.
    Пасля гэтага пан узяў дзесятак яец, зварыў іх і сказаў дзеду:
    — Штоб твая дачка пасадзіла курыцу на гэтыя яйкі і штоб цераз дзве нядзелі былі цыпляты.
    Дзед заплакаў і пайшоў дамоў.
    Прыйшоўшы, аддаў дачцэ яйкі і сказаў, што пан прыказаў.
    Тады дачка ўзяла гарнец ячменю, зварыла яго і сказала бацьку, штоб ён яго аднёс пану, штоб ён яго пасеяў, зжаў, змалаціў і надраў круп, каб было чым карміць цыплят.
    Дзед пайшоў і аддаў ячмень пану. Пан тады сказаў:
    — Разумна твая дачка Кацярына, але ты ёй скажы, штоб яна ка мне ні прыйшла, ні прыехала, ні сытая, ні галодная, ні голая, ні адзетая.
    Дзед пайшоў і кажа гэта Кацярыне. Яна тады ўзяла наварыла жыдкага кісялю, нахлябалася яго, укруцілася ў сетку, узяла труса, села на казла і паехала к пану. Толькі што пан з акошка ўвідзіў Кацярыну, вялеў напусціць на яе сабак. Як толькі сабакі кінуліся на яе, яна зараз кінула ім труса, а сама на казле пад’ехала пад крыльцо к пану. Пан выйшаў к Кацярыне, гаворыць:
    — Я ж табе казаў, што б ты ні прыйшла, ні прыехала, ні сытая, ні галодная, ні голая, ні адзетая.
    — А я ж так кісялю паела, сець надзела і на казле прыехала.
    — Ну, будзем, Кацярына, жаніцца,— сказаў пан.
    Казкі
    — Будзем, паночак.
    — Толькі ты, Кацярына, мой суд не перасуджвай.
    — А пан на мяне «брэдзіш» не скажа.
    Вот яны і ажаніліся і жывуць. Толькі раз, у навозную талоку, у аднаго мужыка жарабілася кабыла, а жарабёнак падкаціўся пад калёсы. Тады мужыкі началі спорыць. Адзін гаворыць: «Мая кабыла жарабілася», другі: «Мае калёсы». I пан гаворыць: «Калёсы жарабіліся».
    Тады Кацярына сказала, штоб калёсы і кабылу пусцілі з гары, за кім пабяжыць жарабёнак, таго кабыла. Пан кажа:
    — Кацярына! Ты мой суд перасудзіла.
    — На ночы ў майго бацькі,— сказала Кацярына,— куры, узлезшы на дом, клювалі звёзды, а шчукі, вылезшы з вады, сабіралі гарох.
    — Што ты брэдзіш?
    — Во, пан, на мяне сказаў «брэдзіш».
    — Будзем, Кацярына, разжэньвацца.
    — Будзем, паночак.
    Тады Кацярына ўзяла напаіла гарэлкай пана, палажыла яго ў лодку і паехала з ім па рацэ.
    Толькі пан прачнуўся і гаворыць:
    — Вернемся, Кацярына, у двор.
    Пасля гэтага пан і Кацярына сталі жыць і пажываць умесце.
    Пану навука
    Слухайце, бо скажу вам не казку, а шчырую праўду. Дзе тое было, цяпер я забыўся, бо ўжо, бачыце, старасць. А ведама, калі з чупрыны гінуць валасы, то і памяць з галавы. Вось я забыўся, што сёння абедаў. He памятую. А мо’ і нічога. Трапляецца і гэтак. Кажуць жа: «Часам з квасам, а парою з бядою, ці то з вадою». Цяпер ліха, жалюцца маладзічкі, а даўней было гарэй. Вы таго не памятаеце. He вельмі даўно тое было, яшчэ за паншчыну.
    Добра, калі трапляўся добры пан. Але дзе трапляліся такія добрыя паны? Больш былі не паны, а звяр’ё паганае. Як трапіцца такі паганы пан, то хоць лажыся ды памірай,— нічым яму не ўгодзіш. Кажуць жа: «Зачыні чорту дзверы, то ён праз вакно». Гэтак і люты пан. Ты яму годзіш, шчыра робіш, а ён табе ўсё крычыць: «Не так, шэльма, не так, галган, не так, псякрэў»,— і есць цябе поедам, есць, зневажае, здзекваецца. А чуць што — жыўцом скуру злупіць. Ой, цяжка, вельмі цяжка было за лютымі панамі. А ліхія паны былі ўсе.
    Вось жа ў адным дварэ быў такі ліхі пан. Чаго толькі ён
    527
    Казкі
    528
    ні вычвараў! Як толькі ён ні здзекваўся над людзьмі! Сек ён і мужыкоў і баб, старых і малых. Расцягнуць маладзіцу або дзеўку, камісар тыча пальцам ды й кажа: «Лупі!» Хурман пачне пярэсціць, што аж пара валіць. He аднаго ён засек насмерць і нікога не баяўся. А людзей ён лічыў гарэй сабак. Што ён вычвараў над маладзіцамі ды дзеўкамі, дык сорам казаць... He мог той паганы пан ужо больш нічога прыдумаць, каб паздзеквацца над людзьмі, вось і вялеў ён, каб мужыкі прыводзілі на продаж валоў толькі ў двор. А па канцах сяла паставіў рагаткі ды не пазваляў праехаць к мужыкам ніякаму купцу. Вось і павялі людзі ў двор валоў на продаж. Але прывядзе хто вала, а пан і кажа:
    — Што ж ты прывёў, асёл? Гэта ж не вол, а казёл.
    I заплаціць бы за казла, a то яшчэ пашле на стайню ды ўсыпле паўсотні гарачых. Доўга мучыліся бедныя мужыкі з такім панам. Доўга цярпелі, бо што зробіш, каму пажалішся. Ведама, паны за панамі і цягнуць. Але вось знайшоўся адзін чалавек, што адплаціў таму пану за ўсе людскія слёзы ды за крыўду. Вось як тое было.
    Быў там удалы, здатны хлопец. Рана ён асірацеў, але і адзінтакі ўзбіўся на гаспадарку. Горды быў хлопец. Ніхто яго ніколі і пальцам не зачапіў. Толькі вось ён прыводзіць у двор на продаж вала. Убачыў пан, выйшаў на ганак ды і кажа:
    — Што ж ты прывёў, асёл? To ж не вол, а казёл.
    Пазірнуў той дзяцюк, што блізка нікога няма каля пана, паказаў яму папліску ды і пытае:
    — Што гэта, пане, бяроза ці лаза? Я ж прывёў табе вала, не казла.
    I давай пярэсціць, давай дубасіць пана тою папліскаю. Рэзаўрэзаў, пакуль сам здаволіўся.
    — Вось жа табе, пане, за тое, што ты людзей мучыш. Калі вычухаеш гэта, то чакай мяне яшчэ другім разам, тады здыму з цябе скуру.
    Сказаў гэта дзяцюк ды і ўцёк у лес. А ведама, якія даўней былі цёмныя ды густыя лясы. У іх жыві, колькі хочаш, ніхто цябе не трапіць. Знайшла дворня пана без памяці — так вымесіў той дзяцюк. Толькі на трэці дзень трохі ачухаўся пан і вялеў злавіць Рымшу — так звалі таго дзецюка. Ды куды там, яго і след ветрам замяло. Амаль тыдняў сем пракачаўся пан, чуць чорту душу не аддаў. Якіх толькі дактароў не справаджалі — нічога не парадзяць, бо яму, мабыць, Рымша адсадзіў печанцы. А што ўложыць хам, то не выйме і пан.
    Але вось па немалым часе прыехаў у двор якісьці венгерац. У яго ўсялякіх зелляў, усялякае лякобы! Рад пан, чапкуе,
    Казкі
    просіць таго доктара, каб яго палячыў. Пагасцяваў доктар у дварэ і давай лячыць пана. Вялеў гэта ён напаліць лазню. Павёў пана туды. Пасадзіў яго на лаўцы і казаў аберучкі дзяржацца за жэрдачку, а сам пачаў націраць пана ўсялякімі мазямі. Сядзіць пан, трымаецца аберучкі за жэрдачку ды толькі крэкча. Але нядоўга ён так сядзеў: выцягнуў доктар з кішэні сыромец, прывязаў ім к жэрдачцы панскія рукі, заткнуў пану вехцем горла, узяў хварасціну ды і кажа:
    — Што гэта, пане, бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, не казла.
    Бачыць пан, што гэта Рымша, а не доктар, хоча крычаць, ды не можа, бо вехаць у роце. Круціцца пан, бы ўюн на гарачай скаварадзе, а Рымша дастаў зпад палы канчук і давай хрысціць паганага пана па чым папала. Лупіўлупіў, амаль не ўсю скуру садраў, ды і давай пасыпаць пана соллю. Самлеў пан ад болю. А Рымша сеў на коней ды паехаў сабе. Толькі яго і бачылі. Доўга хварэў пан, чуць не паўгода пракачаўся. Усе думалі, што ўжо яму прыйшлі канцы, але ліхога і смерць не бярэ: к вясне вычухаўся пан і хацеў ехаць за граніцу на воды, ды бачыць — грошай няма. От уздумаў ён прадаць лес. Пайшла пагалоска, і пачалі купцы аглядаць лес. Таргаваліся яны, таргаваліся, ды не сходзяцца аб цану, бо пан вельмі даражыўся. Толькі вось прыехаў якісьці вельмі багаты купец. Павёў яго пан аглядаць лес. Хваліць пан лес, а купец толькі ўсё адводзіць пана ў гушчарню ды ў нетру. Забраліся яны ў такую гушчэчу, што і свету божага не бачна. Купец давай абнімаць хвоі, сажнем мерыць таўшчыню. Абхапіў і пан адну хваіну, а купец хуценька выхапіў з кішэні сыромец ды і прывязаў пана да хвоі. Бачыць пан, што тут не пярэліўкі і хацеў крычаць, зваць на ратунак, але так спалохаўся, што няма голасу. Паказаў яму купец папліску ды пытае: