Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
— Калі няможна, ваша прасвяшчэнства, то я ж сілаваць не буду; маўляў, купіў не купіў, а патаргавацца можна.
Ды давай зграбаць свае грошы ў кішэню, так каб мацней звінелі. Але хоць ён і архірэй, ды ўсё ж такі папова вока: як пачуў, што рублі звіняць, хаваюцца ў кішэнях, то крыкнуў:
— Пастой, я падумаю.
I давай бегаць так, як тады non. Бегаў, бегаў, а далей стаў ды кажа:
— Добра! Толькі ж, барані цябе Госпадзі, не кажы нікому, бо нам абодвум будзе бяда.
— He бойцеся, ваш прасвяшчэнства, ад мяне ніхто не даведаецца, калі вы самі да гэтага не давядзеце.
Зрабіўпіы ўсё, як трэба, мужык з казлом, ці бо то з айцом Іванам, прыехаў дадому яшчэ зарана ды вельмі рад.
Хтось данёс архірэю, што non хаваў сабаку на могілках, дык архірэй не паехаў у аб’езд, ды завярнуў сюды, каб гэтую паганую справу разабраць. Прыехаў ён з благачынным, пазваў старасту, дзесятніка ды з дзесятак гаспадароў, склалі такі суд, што куды, а бедны папок, бачыўшы гэта, думае сабе: «Ну, ужо я цяперака суздром прапаў!»
Яіпчэ не пачыналі дапытвацца, як і што было, калі глянулі: багатыр вядзе казла проста к самым папоўскім дзвярам.
— Ці ты скруціўся,— хтось кажа,— куды ты прэшся з гэтым казлом?
— Эге! Каму,— кажа,— казёл, а каму айцец Іван.
Архірэй, як гэта пачуў, дык вельмі спужаўся: ухапіўся за галаву дый сам да сябе кажа:
— Ох, бедная ж мая галоўка! Мне і не ў памяці, што мужык з казлом і non з сабакам могуць быць у адным сяле. Пускайце гэтага чалавека да мяне!
Мужык казла прывязаў, увайшоў у хату, дзе, акрамя архірэя, нікога больш не было, і як ні ў чым не бывала, тройчы перахрысціўся, пакланіўся нізенька, цмокнуў у руку дый маўчыць.
— Ты ж кляўся, што ніхто не будзе ведаць, а бач, як дадзяржаў прысягу.
— Ніхто, ваша прасвяшчэнства, не ведае і ведаць не будзе, як вы самі да гэтага не давядзеце, я вам тады так казаў.
— Дык чаго ж ты ад мяне хочаш? Гавары барзджэй, бо ўжо людзі вельмі цікавяцца.
— Аслабаніце і суздром абчысце бацюшку, скажыце, што
18 Беларускі фальклор
545
Казкі
546
ён ніколі, нічога, ніякага, што вока мае светлае, а я вам аддам пашпарт ды скажу людзям, што казла прыводзіў вам на гасцінец, бо мне знахар нараіў, а вы не прынялі.
— Бог з табой, няхай і так будзе!
Выйшаў архірэй на двор, баццам папытаў то сяго, то таго — а іх уперад багатыр падпаіў ды падгаварыў, дык яны і ляпнулі ні тое ні сёе — дый агаласіў, што non ні ў чым не вінаваты.
Мужык, пан і цар
Жыўбыў пан. Ён вельмі любіў гуляць у карты. Гуляў да таго часу, пакуль не прагуляў усё, што меў. Калі яму не было ўжо чым залажыць, ён пайшоў да аднаго мужыка і пазычыў у яго тысячу рублёў. Як прыйшоў час, мужык пайшоў да пана па грошы, але пан прагнаў яго. Што рабіць? Шмат думаў мужык і вырашыў падаць на пана жалабу цару. А хто ж напіша? Сам неграматны, а ў вёсцы грамаць ведалі толькі пісар і дзяк. А яны ж будуць на баку пана. I мужык сам стаў пісаць прашэнне. Нарысаваў, навадзіў ліній і адправіўся з гэтым пісьмом да цара.
Прыйшоўшы да дварца, мужык стаў прасіцца ў слуг, каб яго прапусцілі да цара. Яго не пускалі. У гэты час міма праходзіў саветнік цара. Слугі падалі яму прашэнне. Саветнік паглядзеў, нічога не разабраў і загадаў не пускаць мужыка. Ходзіць мужык каля дварца з думай, як жа папасці к цару. А цар у гэты час гуляў у садзе і ўбачыў мужыка.
— ІІІто патрэбна табе, чаго ходзіш ты тут?
Мужык не знаў, што гэта цар, і паведаў яму аб сваім горы. — Пакажы прашэнне.
Мужык падаў.
— А што тут намалёвана?
— Вось гэта, паночак, панскі маёнтак, а гэта мая хаціна. Па гэтай дарозе пан прыходзіў да мяне...
Цар выслухаў і загадаў яму пайсці ў дзверы і сказаў, што яго там прапусцяць. А сам, пераадзеўшыся ў царскае адзенне, пайшоў у дварэц. I мужык зайшоў.
— Што патрэбна яму? — спытаў цар у саветніка.
— Жалабу прынёс на пана, але разабрацца ў ёй немагчыма.
— Падай сюды! — загадаў цар і стаў разглядаць жалабу.— Ды што тут няясна? Усё ясна. Гэта маёнтак пана. Так, мужык?
— Так, царочку, так.
— А гэта твая, мужык, хаціна?
— Мая, царочку, мая.
— Па гэтай дарозе пан прыходзіў к табе, і ты пазычыў яму грошай, а ён не аддае цяпер?
Казкі
— Вось гэта дык галава! — сказаў мужык на цара. — А ў вас,— зірнуў ён на саветніка,— бязмен.
Цар загадаў пану вярнуць мужыку грошы.
«Верны» слуга
От да аднаго пана прыехаў пан, і сталі яны гаварыць пра свае слуті. От першы гаворыць:
— У мяне слуга — пастух, такі верны! От, у мяне ест вол з залатымі рагамі, і ён яго пасе. Ніхто ў яго не ўкрадзе таго вала і ніхто за ніякія грошы не купіць.
Другі пан кажа:
— А я вот украду.
Ну, вот і залажыліся там, як даўней бывала, паны на некалькі тысяч рублёў: украдзеш — значыцца, я праіграў, а не ўкрадзеш — ты праіграў.
Сказалі выправіць гэтага пастуха ў поле. Там недалёка рэчка, кусты. Пасе ён ды трымае гэтага вала на вяроўцы. Зараз прыходзіць паненка, харошаяхарошая. Стала на беразе, раздзелася, стала гімнастыкі рабіць над рэчкай. Загледзеўся ён, зацікавіла яго гэта. Узёў ды і пусціў гэтага вала з рук. I прытаіўся сабе, думае: «Яна, мусіць, мяне не бачыць». Прытаіўся і паглядае.
Тая парабіла сабе гімнастыкі, тоесёе, ускочыла ў ваду, сплесанулася, адзелася і пайшла. Зірк ён назад — вала няма! «Што ж рабіць? Што ж пану гаварыць? Як гэта гэтак палучылася?».
Прыходзіць у двор. А тыя зладзеі прывялі ўжо вала да пана.
— Вот,— кажа пангосць,— табе і верны слуга. Вот і ўкраў я вала твайго.
— Дык дзе ж ты падзеў вала? — пытае пангаспадар у пастуха.— Ты яго ў руках трымаў, і ў цябе ўкралі? Гвалтам у цябе не адбіралі?
— He.
— Дык, а як жа гэта зрабілася.
— От ведаеце, панок, што: як прыйшла пакуса без барады і вуса, як раздзелася дагала — дык я і забыўся на вала.
Як мужык пана частаваў
Ехаў мужык і сустрэўся з панам. Але пан быў чужы і не ведаў мужыка. Пакланіўся мужык пану. Паглядзеў на яго пан і бачыць, што мужык сам абадраны, а вол яго худы, чуць ногі цягне. Пытаецца пан:
547
Казкі
548
— Чый ты мужык?
— Домнін.
— А Домна чыя?
— Жонка мая.
— А каго вы баіцёся?
— Ды во ў Канцавога Ігната вельмі благая сучка. Дык мы ўсе вельмі яе баімся, як хто ідзе, дык кол ці камень нясе.
— А хто вас дзержыць?
— Кол за кол, вугол за вугол — так і дзержымся.
Раззлаваўся пан і кажа:
— Вось каб узяў ды заехаў к гэтаму мужыку даўганосаму. Паглядзеў мужык на пана, адвярнуў нос набок і кажа: — Заедзь, панок. Я кварту гарэлкі пастаўлю, а Домна буракоў увалье.
Захацеў пан паглядзець, дзе і як жыве гэты абадраны мужык, ды й паехаў да мужыка.
Пасадзіў мужык пана за стол, паставіў кварту гарэлкі, а Домна — буракі на стол. Наліў мужык чарку гарэлкі і пытаецца ў пана:
— Ну, дык да каго ж мне піць, паночак?
А пан той поляк быў, дык ён і адказвае:
— Пі до мне.
Падняў мужык чарку:
— Ну, дык, Домна, будзь здарова! — і выпіў.
Наліў другую, даў Домне, і тая выпіла. Наліў трэцюю чарку і зноў да пана звяртаецца:
— Да каго ж цяпер, панок, піць будзем?
Пан зноў:
— Пі до мне!
Зноў выпіў мужык з Домнай. Так выпілі яны з жонкай цэлую кварту гарэлкі.
Сядзеў пан, глядзеў, а потым вылез зза стала, плюнуў і паехаў злосны.
Бацькавы наказы
Жыў бацька з сынам. Бацька быў стары, і прыйшла гадзіна яму паміраць. А сына свайго ён вельмі любіў і хацеў, каб той жыў правільна, не горай за другіх. А для гэтага даў яму перад смерцю шэсць наказаў: кабылы жаробнай на чужыя рукі не давай; з двара жонкі не бяры; няпрошаны на вяселле не ідзі; каб заўсёды з мёдам снедаў; каб, праходзячы, у працы людзям не казаў «памажы Божа»; а калі ў пуню будзеш вазіць снапы, то павуцінне на пацёсе каб шапкай выцер.
Сын бацьку не паслухаўся. Узяў ён ды і даў жаробную
Казкі
кабылу свайму суседу. А тая кабыла на трэці дзень жарабё скінула. Пагараваў ён ды і супакоіўся, а для навукі жарабё закапаў і на тым месце дубочак пасадзіў — для запамятавання пра бацькаў наказ.
Прыйшоў час яму жаніцца, а сасватаў ён дзяўчыну не прастую, а дваровую. Згулялі яны вяселле, пара ўжо б і за працу прыняціся, а жана нічога рабіці не ўмее ды і ўдабавак не хочыць, вельмі ж дужа працаваць яна не прывыкшы. Тады й успомніў хлопец наказ бацькі, але позна — жонкі не закапаеш.
У вёсцы вяселле, а яго на вяселле не клічуць; ён бярэ кумпяк, добры літр водкі і ідзе на вяселле. Стаў у парозе і стаіць, чакаець, пакуль яго за стол папросюць. А за стол яго не клічуць. Пастаяў, пастаяў і дахаты так вараціўся, а кумпяк ды літру з водкай падвесіў на бэльцы — для запамінання бацькавага наказу.
Спіць, спіць гэты сын, а потым устане і снедаць не хоча, бо дужа ж доўга ён спаў. I бярэ тады да свайго снедання мёд і есць, бо ўспомніў, што бацька казаў, каб ён з мёдам еў. А нейк раз прыйшлося яму з рання, яшчэ да снедання, добра папрацаваць. Прыйшоў ён снедаць і так смачна паеў, што як з мёдам усё роўна. Вось тады і ўспомніў ён чацвёрты бацькаў наказ.
Прыйшла пара звозіць жыта дамоў. Едзе ён звозіць жыта, а людцэ ўжэ ўсе даўно ў полі. Успомніў сын бацькаў пяты наказ, каб нікому ў працы не казаў «памажы Божа», ён і не кажа, а людзі дзівяцца: вось дзе які ірад — пройдзе і нікому нічога не кажа. У той дзень звазіў ён саўсім мала снапоў. Тады назаўтра ўстаў ён да свету і паехаў у поле, а ў полі яшчэ нікога не было. Вось вязе ён з поля снапы, а людзі ў поле ідуць і «памагай Бог» яму кажуць. Вось толькі тады зразумеў сын, што азначае бацькаў пяты наказ.
Ну, і апошні, шосты наказ: як будзе вазіць снапы ў пуню, ён павінен шапкай павуцінне з пацёсу выцерці. Ну, ён і ўзяўся. Ну, думае, хоць гэты наказ выканаў. I пачаў вазіць снапы, вазіў, вазіў і столькі шмат навазіў, што ажно да пацёсу шапкай пачаў даставаць і разам павуцінне выціраць. Агледзеўся сын і думае: нашто ж я гэта мэнчыўся, лазіў, выціраў, калі яно само выцерлася? I зразумеў, што яму хацеў сказаць бацька.
Вось так выканаў сын бацькавы наказы.
549
Казкі
550
Як я з дзедам пакутваў
Я жыў з дзедам, а бацькі яшчэ не было. Былі ў нас з дзедам пчолы па сабаку, насілі мёд рэзгінямі. Адна пчаліна несла мёд цераз возера і ўпусціла рэзгінь мёду ў возера; гэта возера стала салодкае. Хадзіла там мая кабылка і выпіла гэту ваду, так што аж упілася, і ляжала без ума, п’яная. Толку не маглі мы даць з дзедам (а бацькі яшчэ не было). Узяў мой дзед ды шкуру здзёр з яе. Праспалася гэта кабылка і ўстала. Як напалі на яе авадні з мухамі, а яна ж без шкуры. Я ж узяў з дзедам (а бацькі яшчэ не было) абсыпаў яе грэчкай дзеля таго, штоб была гнедая. Як парасла грэчка на кабыле, ды як унадзіліся ў тую грэчку цецярукі, то і тут мала з яе толку. Дзед мой кажа (як бацькі яшчэ не было):