Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
555
Асілкі
Даўно, даўно, калі яшчэ людзі жывалі па лясах драмучых, прыйшлі ў цяперашнюю Утужыцкую абшчыну асілкі і занялі яны два места, адно на рэчцы Вараухе, у Забарышчах, а другое — на Іваніхе пры той жа рэчцы. У тых мястах у тое ўрэмя ніякага народу не было, мяста былі вольныя па ўсёй ЖанвільУтужыцкай старане. У лясах той стараны жылі звяры ўсякія: мядзведзі, воўкі, ласі, кабаны, лісіцы, рысі, а па рэках і азярах жылі выдры: рыбы ў вадах было такое мноства, хоць палоўнікам чэрпай.
Асілкі тыя былі людзі здаровыя, росту ў касую сажань, у плячах аршына з два, голас мелі, як звон немалы, бывала калі крыкнець ва ўвесь голас, ды свіснець, дык якое б дзерава не было бальшое, а заваліцца. Вот якія былі яны людзі, тыя. асілкі.
Хазяйства яны ніякага не трымалі, не было ў іх ні якой худобы, ні скацінкі дамашняй, ні прыпасу, ні запасу. Hi хлеба, ні лёну не сеялі. Кармілісь яны тым, што лавілі па лясах звярэй ды па вадах рыбу. Адзежу сабе яны строілі з звярыных шкур. Вот так і жылі. Мусіць пра Бога яны саўсім не зналі, бо ніхто не чуў ад старыкоў, штоб яны мелі дзенебудзь царкву алі папа. Асілкі, пажыўшы на рацэ Вараухе, спадабалі ЖанвільУтужыцкую старонку, бо тут ім усяго досыць было. Звяр’я па лясах было відзіманявідзіма і рыбы ў водах тожа, а ім больш нічога і не трэбавалась. Вот і задумалі яны абсяліцца і пачалі сразу строіць два гарадзішча — Забйркі і Іваніху. Народу тут было многа, шутка сказаць, кажынны год бабы прывадзілі па два ды па тры рабёнкі.
Струменту ў іх амаль ніяката не было. Кажуць, што ў іх быў на ўсіх адзін тапор, ды і той не жалезны, а якісь медзяны, а можа і жалезны, пра гэта дзяды не сказывалі, мусіць, запомнілі. Адно звесна, што асілкі не мелі струменту, а гарадзішчы строілі. Гарадзішчы гэтыя і цяпер ёсць на Вараусе, вот зараз ідзі і паглядзі. He меўшы досыць струменту, асілкі
Легенды і паданні
556
перабрасывалі тапор з гарадзішча і на гарадзішча, бо не хацелі траціць часу на хаджэнне. Зыкнець, бывала, асілак з аднаго гарадзішча ў другое, тапор давай, той возьмець тапор ды й кінець яму. Такая была ў іх сіла, за то і празывалісь асілкамі. Гэта яшчэ нешто тапор перакінуць, вярсты за тры, a то, бывала, нада на пастройку дзерава, пойдзець у лес, вырвець дзерава з карнём ды так і прэць на гарадзішча, a то камень прыдзецца прыставіць, дык ён возьмець яго ды й кінець за вярсту і больш прама на гарадзішча. Другія кідалі такія бальшушчыя камні, што будзець у полсажня вялічынёю, алі такія камні не ўсягды дакідывалі да гарадзішча. A то ёсць такія мясціны, што саўсім закіданы камнямі. Дзяды казалі, што на гэтых самых мясцінах асілкі друг супроць дружкі ваявалі, кідаясь камнямі. Яны і звярэй убівалі камнямі, адтаго камні і ляжаць аж да сягодня па лясу. А далі сказывалі старыкі, што асілкі ўшлі адсюль, як толькі перавяліся ў лясах звяры і пазменшала рыбы ў вадзе, бо ім не з чаго стала жыць. 3 тых пор і гарадзішчы іхныя запусцелі, бо пасля іх не скора прышлі сюды нашы дзяды, каторыя абабралі сабе другія мясціны, каторыя больш спасобны для хлебапашаства і для разводу скацінкі.
Адкуль сяляне і павы
Бог першага чалавека вылепіў з гліны, да, паставіўшы пад плотам, штоб сох, сам кудысь пайшоў; тагды прыбег чорт, да з тае гліны, што асталася, вылепіў такога самюсенькага другога чалавека, да й кажа сам да сябе:
— Як жа я пазнаю, калі Бог ажывіць абодвух, каторы яго, а каторы мой? Трэба неяк свайго назначыць.
Зірнуў ён кругом, ці няма якое ламакі, ды не знайшоў нічога, а тут чуе, што Бог падыходзіць, дык барджэй плюнуў сваёй леплёнцы ў лоб ды й пабег. Бог прыйшоў ажыўляць ды бачыць, што стаяць дзве леплёнкі, як адна, начэ дзве краплі вады.
— Хіба ж,— кажа,— я дзве вылепіў? Здаецца адну... а мо і дзве? He прыпомню.
Узяў да й ажывіў абедзве, а як яны заварушыліся, то з божае выйшаў хадзяінпахар, а з чортавае — нейкае благароддзе ў казённай шапцы, з кругленькаю бляшкаю, акурат на тым месцы, дзе чорт плюнуў. Тагды хазяіну Бот сказаў:
— Ідзі да гасподы!
А благароддзю, узяўшы за шыварат, даў каленам... Начэ выгнаў, не даўшы ніякага спосабу.
Легенды і паданні
Колькі жыць чалавеку
557
Калісьці ў далёкім мінулым кожны чалавек знаў, колькі яму гадоў жыць на свеце. Але адзін раз адбылося такое.
Ішоў Бог па зямлі. Зайшоў у адну дзярэўню і відзіць, што адзін чалавек робіць плот з саломы. Бог паглядзеў на яго і пытаецца:
— Ты чаго, чалавеча, плот не з дрэ^а гародзіш, а з саломы?
— Дык мне ж ужо мала гадоў жыць на свеце асталося. На мой век хваціць.
Тады Бог рашыў зрабіць так, каб людзі не зналі, каму калі паміраць. Так і цяпер.
Чаму не аднолькава работы ва ўсіх?
Было яшчэ так. Хадзілі па зямлі Пётра з Богам і не ведалі, каму што прыдзяліць. Ну, ідуць яны. Сонца нізка. Падыходзяць да жанчыны, якая жала, пытаюцца, як прайсці ім туды ды туды, просяць, каб паказала ім дарогу. А яна кажа:
— Сонца нізка, мне жаць трэба. He буду паказваць, ідзіце, куды хочаце.
Ну, раз такое дзела, пайшлі яны далей. Косіць мужык. Падышлі яны да мужыка і кажуць:
— Ці не паказаў бы ты нам дарогу, як туды ды туды прайсці?
Мужык кажа:
— Чаму ж не, пакажу.
Закурыў і павёў іх да дарогі, паказаў, куды трэба ісці. Далей ідуць, ідуць, ходзіць конь. Пытаецца Бог у каня:
— Як бы ты нам дарогу паказаў?
А конь глянуў:
— Сонца нізка, я не пад’ем. He павяду вам паказваць дарогі.
— Ну, ладна, не павядзеш, дык хадзі, грызі.
Пайшлі далей. Ходзіць карова. Просіць Бог у каровы, каб паказала ім дарогу.
— Чаму ж не,— кажа карова,— пакажу.
Павяла іх і на дарогу вывела. Ну, вот і кажа Бог на Пётру:
— Слухай, што гэта будзя: вот гэта жанчына будзе век рабіць, і ёй век будзе работы па горла — ніколі не паробіць. А мужык паробіць і ўсягды яму будзе вольны час. А конь таксама — будзе грызці, грызці, і ніколі яму не дадуць пад’есці, а карова паходзіць — ужо і жвакуе, ужо і пад’ела.
Легенды і паданні
558
Чаму варагуюць сабака, кот і мышы
Перш і сабака меў шляхэтскія паперы. Ну вядомо: дзе яму з імі насіцца. Аддаў ён кату і просі:
— Схавай, братко, (перш сабака, кот і мышы былі з сабой у дружбе) пад страху дзе высока, там цалей будзіць.
Кот узяў ды аддаў мышам схаваць пад падлогу, бо баяўся, што пад страхой найдзе хто. Адылі, бача сабака, што яго ніхто не шануе,— акрыўдыўся, мысля: «Я ж ім пакажу, хто я такі!» Пашоў к кату, просі дастаць паперы. Той палез к мышам,— аж яны даўно іх з’елі. Ну з тых пор у іх і пашлі гэта нінавісць адзін к другому: сабака на ката, а кот на мыш.
Аб Воўгі, Дняпры і Сажы, і бацькі іх Нівісном
Сож і Воўга былі раднэя сёстры, а брат Днепр. Ацец іх быў Нівіснэй. Вазврашчалісь яны. Воўга Нівісному была любезная дочка, а Днепр быў яму ўпраціўнік. Прызваў к сабе Нівіснэй Воўгу і Сож, а Днепр, хоць яго бацька ні зваў, пад дзвярамі слушаў, што будзіць ацец дачкам гаварыць:
— Вот вы, мае дочкі любімыі! Вот ты, Воўга, прыхадзі ка мне ў паўноч! Я цібе пашлю прыкраснымі гарадамі; прыкрасныя баркі па табе будуць хадзіць. Ну, і ты, Сож, прыхадзі! Пашлю цябе прыкраснымі мястамі, а Дняпра пашлю махамі, балатамі.
У паўноч Воўга ўскочыла і прыбіжала к атцу:
— Бацюшка, пара пасылаць!..
— А, ета ты, Воўга?
— Я.
— Падайдзі, дачушка, бліжый!
(Дачушкі былі касматы — шчаслівы.)
Пашчупаў яе.
— Благаслаўляю цябе прыкраснымі мястамі іцці: сяленіямі і гарадамі.
Загрымела — пашла.
А Днепр прашнуўся, пабег, пасматрэў на крываці: Воўгі нету, а Сож спіць. Нільзя Дняпру пад’явіцца замест сястры: у яго было цела чыстае — пашчупаюць і ўзнаюць.
Абвярцеў рукі пасканнямі, бягіць к атцу:
— Бацюшка, бацюшка, пара іціць!
— Ты, Сож?
(Пірымяніў гаворку, як сістра.)
— Ну, падайдзі сюда, дачушка!
Падайшла. Апяць спрасіў:
Легенды і паданні
— Ты, Сож?
— Я, бацюшка.
— Пара пушчаць: a то скора свет будзіць.
Рукі падзіржаў, відаць, што касмата.
— Благаслаўляю цябе, дачушка, іцці прыкраснымі гарадамі — мястамі!
Днепр, як махнуў — знаіць, што сістра прашнецца — ірваў горы, дзелаў калены.
Прашнулась Сож — нет ні воднава на краваці, усхвацілась біжаць к бацюшкі пад благаславенія.
— Бацюшка, пара пушчаць!
— Ты ж хто?
— Ды Сож.
— Я ж цібе паслаў.
— Даўжно Дніпра і Воўгу — я праспала!
— А, дачушка, верна, Днепрмашэннік, абманіў мяне — пашоў на тваім месці... Ну, дачушка, відна, пойдзіш на Дняпровым месці — ідзі уж махамібалатамі!..
Усё махамібалатамі ідзець Сож.
559
Пра Нёман і Лашу
Гэтых рэчак яшчэ не было. I ў тым месцы, дзе яны цяпер выцякаюць, стаяў у балоце стары корч, а пад карчом біла крыніца. Яна ўсё біла і біла...
I вось вада ўсё расцякалася, і ўжо выцягнулася ў маленькую канаўку... Гэта канаўка раз пабегла і пабегла па лугах. Гэта радзіліся Нёман і Лаша.
Нёман быў хлопец, а Лаша — дзяўчына. Нёман крэпка палюбіў Лашу. I вось яны беглі цэлы дзень, а сонца пячэ, і затаміліся яны. I вечарком ляглі яны спаць. А назаўтра, яшчэ раненька, устала Лаша, Нёман не пабудзіла і пабегла сабе ціханька.
Прачнуўся Нёман — няма Лашы. Ён усхапіўся і — напрамік, шукаць Лашу. I саўсім убок пабег, праз усё: і лугі, і горы, і, як кажуць, праз каменні да паленні...
I вось цяпер Лаша ціханька сабе, ціханька плыве, а Нёман ляціць і ляціць напрамік.
Пра чайку і возера Нарач
Даўнымдаўно ў адной з нарачанскіх вёсак жылі чароўная дзяўчына Галя і прыгожы юнак Васіль. Моцна кахалі яны адзін аднаго. Хлопец — майстар на ўсе рукі. Ён зрабіў незвычайнае люстэрка і падарыў яго сваёй каханай. Толькі нядоўга
Легенды. і паданні
560
былі шчаслівыя Васіль і Галя. Ненавісны багацей Барына захацеў завалодаць прыгажуняй. Бацька Галі заступіўся за дачку і загінуў ад рук прыгнятальніка. На выручку ёй прыйшоў Васіль. Ен забіў ненавіснага Барыну, вызваліў каханую, але ў няроўнай стычцы загінуў сам. Гэта бачыла Галя. Яна траціць прытомнасць і выпускае з рук люстэрка. На часткі разбілася яно. I на месцы, дзе ўпалі срэбныя асколкі, утварылася возера.
I з тае пары дзяўчына крылатай чайкай над Нараччу кружыць, спявае для любага.
Ад чаго Нясвіж пашоў
Тут, дзе цяперака замак стаіць і аж да Качаноўскага лесу, некалі было паросшы ўсё лесам. А ў тым замку, што на высокай гары, жылі паны. Яшчэ пры паляках там былі муры, людзі цэглу бралі. Дык вось з гэтага замка і пашлі яны на паляванне на тое месца, дзе цяпер Нясвіж. А тады яны палявалі на мядзведзяў. Я яшчэ помню, як Радзівіл біў мядзведзя, дзе цяпер лагчына глыбокая, што як на Качановічы ісці і на лінію. Ён тады аднекуль прыводзіў мядзведзя, выпусціў яго, а пасля з усёю світаю забіў.