Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Раскрываецца ў сатырыкагумарыстычных жанрах і становішча працоўных. 3 горкай іроніяй гаворыцца ў іх пра беднасць палешукоў, якія не ведалі нават, што такое боты. Беларускія анекдоты пра палешукоў нагадваюць рускія пра пашахонцаў.
Анекдоты
Жарты, анекдоты і гумарэскі — вельмі пашыраныя жанры і ў савецкі час. I зараз існуе нямала анекдотаў, у якіх расказваецца, як дасціпна і знаходліва дзейнічае герой, што трапіў у смешныя абставіны. Аднак анекдоты вызначаюцца не толькі цікавым, камічным і дасціпным зместам. Ствараюцца яны, як правіла, на важныя, актуальныя тэмы. Многія сучасныя народныя жарты і анекдоты накіраваны супраць п’янства, ашуканства, крадзяжу.
Сатырыкагумарыстычныя творы перыяду Вялікай Айчыннай вайны высмейвалі нямецкафашысцкіх захопнікаў, развейвалі міф аб непераможнасці гітлераўскай арміі, адлюстроўвалі патрыятызм, высокі маральны дух савецкіх людзей, іх нянавісць да фашысцкіх ваяк.
Тэматыка жартаў, анекдотаў, гумарэсак разнастайная. Ёй адпавядае і багацце мастацкіх сродкаў. У анекдотах, жартах і гумарэсках выкарыстоўваюцца гіпербалізацыя, завастрэнне, іронія, сарказм, гратэск, кантраст і іншыя мастацкія сродкі. Як і ў казках, у анекдотах нярэдка вылучаецца толькі адна адмоўная рыса або якасць персанажа, на якой і акцэнтуецца ўвага. Анекдот, жарт і гумарэска адразу ж уводзяць у дзеянне, без экспазіцыі, зачыну, дэталізацыі. Важнай асаблівасцю пабудовы анекдота і жарту з’яўляецца неадпаведнасць і нават супярэчнасць паміж апавядальнай, асноўнай яго часткай, і заключнай (канцоўкай). Камічны эфект нярэдка і дасягаецца з дапамогай гэтай супярэчнасці. Як правіла, прама выказаная мараль у анекдоце адсутнічае. Яна вынікае са зместу твора, сэнс, ідэя якога не заўсёды «ляжаць на паверхні»: часам яны заключаны ў падтэксце. Анекдот больш, чым іншыя жанры, патрабуе актыўнага мыслення слухача. Нямала сатырыкагумарыстычных твораў запісалі дарэвалюцыйныя фалькларысты. Шмат беларускіх анекдотаў і жартаў змясцілі ў зборніках П. В. Шэйн, Е. Р. Раманаў, У. М. Дабравольскі, М. Федароўскі, A. К. Сержпутоўскі.
571
ЛІТАРАТУРА
Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення СевероЗападного края: В 3 т. Спб., 1893. Т. 2.
Сержпутовскнй A. К. Сказкн н рассказы белорусовполешуков. Спб., 1911.
Беларускія народныя жарты/Склаў 3. Бяспалы. Мн., 1970.
Жарты, анекдоты, гумарэскі/Склад. A. С. Фядосік. Мн., 1984.
Беларуская народнапаэтычная творчасць. Мн., 1988.
Віншаванне
Жыўбыў адзін пан і ў яго радзіўся сын. Уся дворня задумала, як найлепш пакланіцца пану, а іх аканом так навучае:
— Я буду ісці першы, гасцінца яму прынясём, я буду на галаве нясці яму поўную карзіну яец, старшына варону, а стараста маслёнку. Як прыдзем, я буду першы гаварыць. Ты, старшына, скажы: «Са ўсім дваром»; а ты, стараста, скажы: «3 дзяцьмі і з жонкай»; а ты, парабак, скажы: «3 усім набыткам».
Яны прышлі скора к пану ў пакой. У аканома вяроўка адвязалася ад лапця і, як парабак увайшоў і нагой прыдзяржаў, няўмысля, вяроўку, аканом паваліўся і крычыць:
— Бадай ты прапаў.
Старшына не пачуў, што аканом гаворыць, і кажа:
— Са ўсім дваром.
Анекдоты
572 А стараста кажа: — 3 дзяцьмі і з жонкай. Парабак кажа: — Са ўсім сваім набыткам. Пан, як пачуў гэта, прагнаў іх кіем, як сабак, вон. Даведаўся Зайшоў селянін да пана, а той якраз паеў і парожнюю міску перавярнуў. Селянін і пытае: — Пане, а чаму вы як паелі, то перавярнулі міску? — Гэта значыць, што я наеўся. — Вось яно што! А я ўсё думаў, было, чаго гэта мая свіння, як толькі паесць, дык і пераверне карыта. Сваю службу знае Адзін пан пытаецца раз у свайго фурмана, ці той паедзе з ім у вялікую дарогу. — За вамі, пане, усюды,— адказвае фурман. — Як гэта ўсюды? Нават у пекла?’ — Нават у пекла! — Але падумай сабе, што ў пекле надта ж горача, агонь. — Нічога, пане,— кажа фурман,— я сваю службу знаю, высаджу пана ў пекле, а сам, як заўсёды, буду чакаць перад брамай. Самыя лепшыя грушы Адзін пан паслаў слугу за грушамі і сказаў: — Купі мне самых лепшых. Слуга прышоў у краму і папрасіў груш. Купец падаў яму. Але слуга сказаў: — He, дайце мне самых лепшых. Купец кажа: — Паспрабуй адну, тады пазнаеш, што ўсе добрыя. — Як я пазнаю,— кажа слуга,— што яны ўсе добрыя, калі паспрабую толькі адну? I слуга паадкусваў патрохі ад кожнай і прынёс іх пану. Хітры хлапчук Хлапчук вёў на вяроўцы цяля, якое кідалася ва ўсе бакі. А тут якраз ураднік праязджаў.
Анекдоты
— Ты чаму перада мною шапкі не знімаеш, хам?! — закрычаў ён на хлапца.
— Калі ж мае рукі заняты, пане ўраднік. Злезце, калі ласка, з воза, патрымайце цяля, а я шапку зніму.
573
1’апарт пану
Пан пад наглядам старшага конюха адсылаў свайго любімага каня на выстаўку. Па дарозе жарабец здох, і конюх рапартуе пану:
— Міласцівы пан, сівы жарабец здох, скуру вашу панскую здзёр і прадаў, а за грошы для вашай міласці хамут моцны купіў, аб чым данашу і шчыра дзякую.
Разышоўся, як заечае сала
Едуць пан з кучарам. Пан і гаворыць:
— Во, убіў я зайца, дык з яго сала было з цэлы пуд.
А кучар яму:
— Во, пане, будзем ехаць праз мост, дык там чорт брахуноў хапае.
— А далёка той мост?
— Ды не,— кажа кучар,— во за гэтым лесам, дзе горка, а там луг, а там ужо зусім блізка.
Як уехалі яны ў лес, пан зноў кучару:
— Каб ты бачыў таго зайца! Аднаго сала яго было хунтаў з дзесяць.
Едуць яны далей, праехалі ўжо лес, дык пан:
— Ну, можа, не дзесяць, але ж хунтаў пяць з таго зайца сала было.
А як пайшла дарога лугам, дык пан ужо:
— Ну, хоць сала на ім не было, а ўсё ж заяц быў і не такі худы.
Едуць яны далей. Праехалі луг, грэблю, а моста ўсё няма.
— А дзе ж той мост? — пытае пан.
— А разышоўся, як заечае сала.
Суддзя і селянін
Лысы суддзя дапытвае селяніна.
— Што прымусіла цябе не заплаціць падатак?
— Нічога не вырасла, паночку,— адказаў селянін,— зямля пустая.
Суддзя паказаў пальцам на зямлю і дадаў:
Анекдоты
574
— Калі б ты, гультай, захацеў, дык і на пустой зямлі вырасла б штонебудзь!
Селянін паказаў пальцам на лысіну суддзі і запытаў:
— А хіба на тваёй галаве, паночку, штокольвечы расце, калі яна зусім пустая?
Дурны суддзя
— Вы прызнаеце сябе вінаватым у тым, што абразілі пана Казлоўскага, назваўшы яго дурнем?
— Якая ж гэта абраза, пане суддзя, калі ён сапраўды дурны?
— Усё роўна няможна, гэта абраза асобы.
— А калі дурня ды назавеш разумным — гэта можна, пане суддзя? Гэта не будзе абразай?
— Гэта можна.
— Які ж вы разумны, пане суддзя.
Добра зразумеў
Пані з брыдкім і страшным тварам, наняўшы фурманку, пытаецца ў фурмана:
— Ваш конь не выверне, ён не баязлівы?
— Нічога, сядайце: ён не будзе назад аглядацца.
Што ні пан, то сабака
Едзе мужык і вязе свінню, а насустрач ідзе пан з сабакам. Пан кажа:
— Што ні мужык, то свіння.
А мужык доўга не думаючы адказвае:
— Што ні пан, то сабака.
Жартаўлівы гаспадар
— Гаспадарыку, гаспадарыку,— кліча парабак,— конь захварэў!
— А што ж там яму?
— А Бог яго ведае,— чыста пахмурнеў,— нат піць не хоча.
— Ну,— кажа,— калі піць не хоча, зробім яго старшынёй, то, нябось, навучыцца!
Мужык і пан
Калісьці аднаму мужыку трэба было кудысьці паехаць чыгункаю. Паехаў ён, але на нейкім вакзале, дзе ён перасядаў
Анекдоты
на другі цягнік, захацелася яму есці. Шукаў, шукаў месца каля стала — ледзь знайшоў, бо народу было шмат.
Толькі пачаў там есці, як ні адсюль, ні адтуль з’явіўся нейкі вяртлявы панок са шклянкаю чаю ў руках. Стаў каля мужыка ды й глядзіць на яго, нібы кажа: «Ану ўступі, мужык, месца пану».
Але мужык быў не з баязлівых — есць і ні гугу. Тады панок і кажа голасна, так, каб мужык пачуў, да іншых панкоў, што сядзелі кругом:
— А скажыце ж, вяльможныя панове, якая розніца між мужыком і свіннёю? — I, сёрбаючы чай стоячы, глядзіць на мужыка.
А мужык, не доўга думаючы, ды:
— Розніца ёсць, пане!
— Якая?
— Ды такая, што мужык есць седзячы, а свіння стоячы.
575
Чым частавалі пана
Аднаго разу прыехаў у вёску пан (можа і non) дань сабіраць. Сабраў многа і адправіўся дамоў са сваімі прыслугамі. Але вось пану захацелася піць, і ён сказаў хлопчыку Міхаську, каб той прынёс квасу. Міхаська хуценька збегаў дамоў і ў гліняным чарапку прынёс квасу.
Пан выпіў, хваліць, што смачны, ды пытаецца:
— А ў вас яшчэ многа такога квасу?
— Вой многа. Учора ў квас уваліўся пацук, дык мама лазіла даставаць, то было яшчэ па пуп.
Тут пан як раззлуецца, як топне нагою ды як шпурне чарапок, той і разбіўся. А Міхаська як заплача: «А, дзядзечка, што ж вы зрабілі, куды ж я буду ноччу...»
Калі скончаць?
Пан кліча:
— Пятро, ці ты тут?
— Туг, паночку.
— А што робіш?
— Нічога.
— А ты, Янка, дзе?
— Ды з Пятром, пане.
— А ты што робіш?
— Памагаю Пятру.
— Ну, добра. Як скончыце, падасце мне боты.
Анекдоты
576
Тату на старасць
У аднаго чалавека быў стары тата вельмі, яны лічылі, што ён ужо не патрэбны ў хаце, так парадзіліся з жонкаю, каб яго вывезці на поле, няхай там змерзне. Прыцягнуў той чалавек саначкі дахаты, пасадзіў старога, а жонка кажа:
— На табе дзяружку, накрый яго.
А сын іх маленькі кажа:
— Раздзяры, тату, напалову дзяружку.
Ён пытае:
— На што?
А ён кажа:
— Каб і я меў чым накрыць цябе, як буду вывозіць на поле.
Так той чалавек спалохаўся і кажа:
— To і мне так будзе, ну то лепей няхай стары ў хаце дажывае да смерці.
Зняў з санак і пасадзіў каля печы. I то такі людзі праўду кажуць:
— Хто што кіне за сабою, то знайдзе перад сабою.
Адзіны ратунак
Ішоў цераз лёд ураднік ды й праваліўся. Сабраўся народ. Пабеглі за бусакамі. А ідзе адзін селянін.
— Чаго вы,— кажа,— хвалюецеся? Чаго крычыцё?
— Дык ураднік топіцца!
— А вы яму чырвонца пакажыце, ён адразу выскачыць.
Няхай
Алёкса быў вельмі нядбалы, гультаяваты мужык. Суседзі кажуць яму:
— Алёкса, што ты не залапіш дзіркі ў страсе? Бачыш — хата цячэ!
А Алёкса смокча сабе люльку дай кажа:
— Няхай цячэ.
Ці кажуць:
— Алёкса, бачыш,— свінні лазяць у агарод.
— Няхай лазяць,— кажа Алёкса.
Пайшоў раз Алёкса ў лес драць луцце, забраўся ў гушчэчу, дзярэ і не бачыць, што стражнік крадзецца. А стражнік ціханька падкраўся ззаду да й цап Алёксу за рукі. Круціўся, круціўся Алёкса — нічога нейме: трымае стражнік, як кляшчамі. Давай Алёкса зневажаць стражніка на чым свет ста