• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Пазаабрадавая лірычная песня захапляе нас высокай мастацкасцю, здзіўляе паэтычнай вобразнасцю і прыгажосцю мелодыі. Hi ў адным фальклорным жанры так шырока і магутна не выявілася душа народа, як у песні.
    Антыпрыгонніцкія песні
    Нявырашанай праблемай у даследаванні пазаабрадавай лірыкі з’яўляецца пытанне класіфікацыі. Пры класіфікацыі песні можна ўлічваць розныя аспекты: і жанравы, і музычны, і тэматычны, і функцыянальны. Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на антыпрыгонніцкія, рэкруцкія, салдацкія, казацкія, бурлацкія, чумацкія, сямейнабытавыя, любоўныя, жартоўныя, песнібалады, песні рабочых і песні рэвалюцыйнага змагання. Да пазаабрадавай паэзіі адносяцца і песні гістарычныя, дзіцячыя, калыханкі, гульнёвыя і танцавальныя. У кожным з гэтых песенных відаў вылучаюцца падвіды і тэматычныя групы.
    Беларуская народная песня жывіла і жывіць прафесійную нацыянальную музыку, ёю захапляліся і звярталіся да яе ў сваёй творчасці вялікія рускія, украінскія і польскія кампазітары. Народная песня магутна ўплывае наогул на прафесійную паэзію, на культуру ў цэлым.
    ЛІТАРАТУРA
    Жартоўныя песні / Склад. I. К. Цішчанка. Мн., 1974.
    Песві пра каханне / Склад. 1. К. Цішчанка. Мн., 1978.
    Сямейнабытавыя песні. Мн., 1984.
    Сацыяльнабытавыя песні. Мн., 1987.
    Гілевіч Н. С. Наша родная песня. Мн., 1968. С. 123—182.
    Гілевіч Н. С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі. Мн., 1975.
    Глушчанка Г. С., Мухарынская A. С., Нісневіч С. Г. Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мн., 1971. С. 11—35.
    Петровская Г. А. Белорусскме соцнальнобытовые песнн. Мн., 1982.
    Можейко 3. Я. Песенная кулыура белорусского Полесья. Мн., 1971. С. 90— 106.
    Песні беларускага народа / Пад рэд. М. М. Нікольскага, М. Я. Грынблата. Мн., 1948. Т. 1.
    Шырма Р. Р. Беларускія народныя песні: У 3 т. Мн., 1959—1962.
    Анталогія беларускай народнай песні / Уклад. і камент. Г I Цітовіча Мн., 1968.
    Лірычныя песні / Уклад. і рэд. Н. С. Гілевіча. Мн., 1976.
    АНТЫПРЫГОННІЦКІЯ ПЕСНІ
    Ах ты сонцасонейка...
    — Ах ты сонцасонейка, Я на цябе віну маю, Віну маю вялікую: Што ты раненька ўсходзіш, Што ты позненька заходзіш.
    — Ах ты дзеўкадзеванька, He вінуй жа ты мяне, Вінуй жа свайго пана: Хоць я раненька ўзыйду, Цябе на ніўцы знайду, Хоць і позненька зайду, Цябе на ніўцы пакіну.
    597
    Пазаабрадавыя песні
    598
    He плач, маё дзіцятка...
    — He плач, маё дзіцятка, He плач, маё роднае. Вунь дзе войт ідзе, На татку, на мамку Ён бізун нясе.
    У тым бізуне Скураты ўвіты, На тым бізуне Слёзкі паліты. Тыя слёзкі крывавыя
    3 сэрца раненага... Схавайся ты, дзетка, На божу пасцельку. Няхай твае вочкі Заплюснуць навекі. He бачыў бы ты гора, Гора мужыкова, He ўзнаеш ты долі, Кроўкай палітое...
    А ў бары зязюлька кукуе...
    А ў бары зязюлька кукуе, Мой сыночак на полі начуе.
    Сыру зямельку ён арэ, На худыя шчочкі слёзы лье.
    А заўтра да сонца рана Трэба ехаць араць на пана.
    Ах мая ты галованька бедная, Ах маё ты горанька горкае!
    Што ж мне заўтра раненька ды зварыць, Чым жа мне сынка свайго накарміць?
    Накармлю сыночка лебядою, Пасалю я лебяду сваёю слязою.
    — Еш, мой даражэнькі, ды спяшы, A то прыганяты ўжо бяжыць,
    Каб нашаму пану трасца ў бок, Як ён цябе сушыць, мой сынок.
    Добры наш пан, добры наш пан...
    Добры наш пан, добры наш пан,
    Добры да работы:
    Ой, як зойме з панядзелку,— Рабі да суботы.
    Антыпрыгонніцкія песні	
    А ў нядзельку раненька Усе званы звоняць,	599
    А атаман з дзесятнікам
    Насіць снапы гоняць. Ой, насілі, панасілі,— Селі спачываці, А глянуць назад сабе, Ажно сам пан скача Да каго б’е, каго лае, Каго так пытае:
    — Ой, чаго вы, хлопцы, селі, Чаму снапоў вы не насілі?
    — Ой, тым жа мы не насілі, Што ўжо ніўка мокра.
    У там той вёсцы вецер вее...
    У там той вёсцы вецер вее, А ў той вёсцы ціха,
    У нашай вёсцы дабра няма, А ў суседняй ліха.
    У нашых войтаў, аканомаў Ядвабныя хусткі, А гдзе былі гаспадары, To ўсе хаты пусткі.
    У нядзелю ранюсенька
    У два званы звоняць,
    А нас войты, аканомы На паншчыну гоняць.
    Як за старым было панам
    Лёгка на работу:
    А ўвесь тыдзень сядзі дома, Шарварка ў суботу.
    Цяпер за маладым панам
    Цяжка на работу:
    Увесь тыдзень на паншчыне, Шарварка ў суботу.
    Ой, co дома, пане браце...
    Ой, co дома, пане браце, Co дома, co дома. Няма хлеба, пане браце, Hi ў полі, ні дома!
    Была ж у мяне паляначка Зелена, зелена, Да пажалі ўражжы ляхі Без мяне, без мяне.
    Як пайшоў я, пане браце, К пану па зарплату;
    А ён мяне выбіў, выбіў, Да й выгнаў з хаты.
    Цяпер сталі ўражжы ляхі
    Шчэ горш на работу,
    Увесь тыжджань на паншчыне, Шарваркі ў суботу.
    Ой, ждом жа мы нядзелечкі, Як самога Бога, Да штоб наша аддыхала Малая нябога.
    Пазаабрадавыя песні
    600
    Ой, у нядзелю параненьку Ва ўсе званы звоняць.
    Асаул жа з казакамі На паншчыну гоняць. Мужчын у гумно малаціці, А баб валоў пасці.
    Малых дзяцей да цюцюну У папушы класці.
    Бадай жа вам, ўражжы ляхі, Важка ў свсце жыці, Як вы нашы памучылі Маленькія дзеці.
    Бадай пану ў дварэ страшна...
    Бадай пану ў дварэ страшна, Як нам ў полі сонца зайшла. Сонца зайшла — мы шчэ жнемо, Пры месяцы снапы носімо, Пры зораньках копы кладземо, А паўночы дадому ідземо, На світанні вячэраемо, У дзень белы знову йдземо. Бадай пана не схавалі, Каб сабакі разарвалі;
    Пахавалі пры даліне, Каб па ёму воўкі вылі. Бадай пана громы ўбілі, Як мы ручкі патамілі.
    Ой, закурэла, ой, ды задымела...
    Ой, закурэла, ой, ды задымела Ды сырымі дрывамі.
    Ой, няма як выйсці ды на свет белы Нам за варагамі.
    Сонейка ўзыйдзе, сонейка зайдзе Ды за лесам дубовым, А ты сееш не прысядзеш На полі скарбовым.
    Ой, вяльможны спаць палягуць, А ты йдзі араці.
    I ў нядзелю маеш дзела, Некалі згуляці.
    Сабе ж сееш жыта жменю, Ячменю другую;
    Спадзявайся панскай ласкі, Пан табе ўслугуе.
    Антыпрыгонніцкія песні
    Зарадзіла ў пана жыта, Павілося ў трубы,— Толькі ты ці будзеш сыты На сваім атрубе?
    Накалоціш, намалоціш Возам не павезці, А прыйдзецца за каляды, Няма чаго есці.
    Зноў у хаце закурыцца Асінайдрывамі, Годзе, браццы, трэба біцца За зямлю з панамі.
    Ой, ты, дубдубіна...
    601
    Ой, ты, дубдубіна,	На работах цяжкіх,
    Сенажаць куміна, На адным берагу	Да ўсё гаспадарскіх.
    Сем вазоў мурагу.	Пойдзе войт з бічуком, За ім пан з бізуном,
    Трэба сена касіць,	Аканом за скарбам,
    Пану копы вазіць, Сенакос убіраць,	Паня за падаркам.
    Жытахлеб дажынаць.	He баюся пана, Войтааканома,—
    Трэба дзень рабатаць,	Шэсць дзён на прыгоне,
    Да й начы пакідаць, Усё на паншчыну,	А ў нядзельку дома.
    На дарэмшчыну.	На загады пані, Пані гаспадыні,
    Толькі знай — рабатай,	Аднясу падаркі —
    Мазалі нажывай,	Тонкай кужаліны...
    Прывыкайце, чорны вочы...
    Прывыкайце, чорны вочы, Адны начаваці: Няма майго міленькага, He з кім размаўляці.	Даўно свайго міленькага У паход выпраўляла,—3 тых пор свае чорны вочы Слязьмі выцірала.
    Няма майго міленькага,	Пасляпіла свае вочы
    Няма гаспадара,—	Горкімі слязамі,
    Каму бы я пасцелячку	Няма жыцця, няма рады
    Пухову заслала.	Ўсё за варагамі.
    	Пазаабрадавыя песні
    602 Паны дзяруць, паны скубуць, Нідзе следу не відала
    А багач за імі,— Паследнія манатачкі Ужо мы пазнасілі.	Тут свайго мілога. — Навярніся, мой міленькі, Да з таварышамі,—
    Выхадзіла на дарогу, Выхадзіла ў поле,	Калатніце міраедаў, Каб яны не ўсталі.
    Калінамаліна...
    Калінамаліна У лузе стаяла, У лузе стаяла,* Стоючы завяла.
    Мне свет не ў няволі, He горкая доля,— He дай жа мне, Божа, Заслужнага хлеба.
    Калінамаліна, Што не зелянееш? Ці ветру баішся, Ці луга жалееш?
    Дзяўчынарыбчына, Чаго смутна ходзіш? Ці свет у няволі, Ці горкая доля?
    Бо хлеб той заслужны, Вельмі ён патужны: Як я стану кроіць, Пані мне вымовіць.
    Як я стану кроіць, Пані мне вымовіць, Як я яго ўкушу, Заплакаці мушу.
    Ты запей, запей, жавароначак...
    Ты запей, запей, жавароначак, Падай галасок за цёмны лясок.
    Падай галасок за цёмны лясок, За цёмны лясок, у каменны астрог.
    Усе людзі жывуць, як цвяты цвітуць, Мая галава вяне, як трава.
    Айцец з маткаю атракаюцца, А сястра з мужам насмяхаюцца.
    Прадай ты, жана, ды свайго каня, Выкуп ты свайго мужа з астрога.
    * Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
    Рэкруцкія песні
    Прадала жана ды свайго каня, He выкупіла мужа з астрога.
    603
    РЭКРУЦКІЯ ПЕСНІ
    Зашумела дубровачка зялёная...
    Зашумела дубровачка зялёная, Заплакала малодачка маладая.
    — He шум, не шум, дубровачка зялёная, He плач, не плач, малодачка маладая!
    — Ой як жа мне, маладзенькай, ды не плакаць — Наехалі казачэнькі рэкрутаў браці.
    Калоцяць у барабаны, песенькі пяюць, Малодзенькіх рэкрутаў набіраюць.
    Каторыя ахвотнічкі, тыя самі ідуць, Каторыя нявольнічкі, тых сілай вядуць.
    Малойчыкі весяляцца, п’юць, скачуць, Толькі адны жанатыя сільна плачуць:
    — Застаюцца нашы жоны ўдавамі, Застаюцца нашы дзеці сіратамі.
    — Забылася я ў мілага запытаць, Ці пазволіць мой міленькі мне пагуляць.
    — Ой, гуляй ты, мая міла, як гуляла, Наймай сабе скрыпкі, дудкі, як наймала.
    Ды не гуляй, мая міла, з маладымі, Ды гуляй жа, мая міла, са старымі.
    Бо старыя, мая міла, раду радзяць, Маладыя ж, мая міла, з свету збавяць.
    Ой, зпад лесу, лесу цёмнага...
    Ой, зпад лесу, лесу цёмнага, 3пад явара зпад зялёнага
    Пазаабрадавыя песні
    Вылятала хіжа пташачка,
    604
    Вынасіла гасударскі прыказ.
    Чутновідно, будуць набор набіраць, Каторага нам сыночка аддаць:
    Ці старшага, селядоршага, Ці самага наймалодшага?
    У старшага ды дзяцей чарада,
    У селядоршага жана малада.
    У наймалодшага нікога няма —
    Hi дзяцей ды ні жаны маладой.
    Старшы братка адкупляецца,
    Селядоршы адмаўляецца,
    Наймалодшы прыбіраецца, 3 айцом, з мамкаю прашчаецца.
    3 айцом, з мамкаю прашчаецца, А з сястрыцай не расстанецца:
    — Прашчай, прашчай, айцец, маманька
    I сястрыца маладзенькая.
    — Пастой, брацец, я кудзёркі расчашу.
    — Ой, расчэша вецер буйненькі.
    У чыстым полі за гарматамі,
    Варанога каня дзержачы,
    Варанога каня дзержачы, Залатое сядло носячы.
    3пад зялёнага дуба...
    3пад зялёнага дуба Загарэлася гара.
    Як ішлі, так ішлі, Гасудара не знайшлі,
    Ой, гагагага, Загарэлася гара!
    Сталі жалабы пісаць, Па губернях рассылаць.
    А зпад тае горушкі Вышла тры маёрушкі.
    Па губернях рассылаць, Каго ў салдаты аддаць.
    Рэкруцкія	песні	
    Абабралі старыка, Старык не гадзіцца.	Вязуць яго да прыёму, А ён думаў, што дадому.	605