Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Зляталіся чорны галкі Ды ўсё поле ўкрылі,
Заплакалі малойчыкі.
Жалю нарабілі.
— Злятайцеся, чорны галкі, Злятайцеся ўгору,
А вы, млоды малойчыкі, Ступайце дадому.
— Рады былі б мы ступаці, Туман наступае, Рады былі б вярнуціся, Нас цар не пускае.
* Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
Салдацкія і казацкія песні
Ах ты, зорка мая... 615
Ах ты, зорка мая, Зара ясная, He парою ты, зара, Занімаешся.
He парою ты, зара, Занімаешся, Рана, рана ты, дзянёк, Пачынаешся.
Ад’язджае мой мілы У дарожаньку, Панясе ён пад мячы Ды галованьку. Астаюся малада Удавіцаю, Як асінадзераўцо Над крыніцаю.
Зялёная ды дуброванька...
— Зялёная ды дуброванька, Чаго шумна ды зашумела?
— А як жа мне ды не шумеці, Каля мяне ўсе паходы йдуць.
Каля мяне ўсе паходы йдуць, Усё маё ды карэннейка б’юць.
— Маладая ды ўдованька, Чаго горка ды заплакала?
— Ой, як жа мне ды не плакаці,
Усе мужы дадому ідуць,
Усе мужы дадому ідуць, А мой мілы ды ўбіт ляжыць.
А мой мілы ды ўбіт ляжыць,
У правай ручцы ды каня дзяржыць.
У левую ды расу бярэ, Расу бярэ ды на сэрца лье:
Раса мая ды краплюшчая, Душа мая ды жывушчая!
Тудою ішлі тры касцы, Ой, тры касцы ды мае браткі.
Накажыце ды маёй жане, Няхай яна ды мяне не жджэ,
Пазаабрадавыя песні
616
Няхай яна ды мяне не жджэ, А няхай яна замуж ідзе:
Калі добра — праклінаць будзе, Калі ліха — успамінаць будзе.
Шчукарыба ў моры...
Шчукарыба ў моры Гуляе даволі.
Ёсць у ўдовы адзін сын, Да не даў Бог долі.
— Ой, прадай матка, Каня майго варанога, Ой, ажані мяне, матка, Сына маладога.
— Ой, не вяляць, сынку, Каня прадаваці, А ўжэ цябе запісалі У салдаты аддаці.
Маці гадавала,
Слёзы разлівала, Ляцеў арол з чужых старон Да й таго пытала:
— Ой, ты сівы орле, Высока лятаеш, Ой, ці часта майго сына А ў войску відаеш?
— Ой, ці то твой сын У войску спачывае, Яму сівы саболенька Галоўку ціскае.
He дай, Божа, смерці, У салдатах умерці, Дзе некаму даглядаці Салдацкае смерці.
Ой, воран лятае, Смерці даглядае, Бела цела абірае, Косці пакідае.
Ой ты, поле маё...
Ой ты, поле маё, He радзімае, Да нішто ў тым полі Ніколі не расце.
Толькі вырас адзін Куст ракітавы, Без вады, без расы Ён пакінуты.
Там ляжыць пад кустом Цела белае, Цела белае, To салдацкае.
Маладзенькі салдат Увесь паранены, Перад смерцю ляжыць, Як пласт беленькі.
А над ім ў галавах Стаіць конічак, Галавою панік Над салдацікам.
Ой ты, конь вараны, Другтаварыш мой, He пакінуў мяне У чужой старане.
Салдацкія і казацкія песні
Ой, бяжы ТЫ, МОЙ КОНЬ, На староначку, Дзе жывуць ацецмаць, Да ўсе родныя.
Накажы ты, мой конь, Атцумацеры, Да славечка скажы Маладой жане,
Што я ранен ў баю Стрэлай каленай, Паміраю ў сцяпу Пад ракітаю.
Памяніце мяне Добрым словечкам, Падгадуйце маіх Дробных дзетачак.
617
Памёр, памёр салдаціку...
Памёр, памёр салдаціку У нядзелечку рана, Палажылі салдаціка У святліцы на лаве.
Ой вы, добрыя малойцы, Учыніце волю: Вы пусціце сівы коні За целам, за мною.
Няхай заржуць сівы коні, Ідучы за мною, Няхай чуюць ацецмаці Са ўсёю раднёю.
Як пачула матуленька,— Залілась слязамі, Узгаласіла родна маці Горкімі славамі:
— Каб я была зазюленькай Да ўмела лятаці, Паляцела б я па свету Сыночка шукаці.
Прыляцела б на магілу, Да сказала б «куку», Падай, падай, мой сыночак, Мне правую руку...
— Ой, рад бы я, матуленька, Абедзве падаці, Сырой зямлёй засыпалі, He магу падняці.
Памяніце добрым словам У магіле салдата, Накажыце жане маёй Дзяцей гадаваці.
Прыляцелі гусі...
Прыляцелі гусі 3 далёкага краю, Узмуцілі ваду На ціхім Дунаю.
— Пачакайце, гусі, Я ў вас запытаю, Ці не з таго краю, Скуль мужа маю?
Ці ён там запіўся, Ці ён загуляўся, Ці з горапечалі У чужы край забраўся.
— Ён жа не запіўся, Ён не загуляўся, 3 гора ды печалі У чужы край забраўся.
Пазаабрадавыя песні
618 Ой, у полі жыта Золатам абліта, Пад белай бярозай Ляжыць казак ўбіты. Ды прышла дзяўчына, Ды загаласіла, А прышла другая, Зусім не такая.
Ой, ён жа ўбіты, На смерць не забіты, Чырвонай кітайкай Вочанькі накрыты. Адкрыла кітайку Ды пацалавала: — Уставай, казача, Устань, маладзенькі.
За гарою трава пгуміць...
За гарою трава шуміць, За друтою казак ляжыць, Ляжыць казак за гарою, Пад купіну галавою, Накрыў вочкі сукніною, Казацкаю заслугою.
За гарою воран крача, Над казакам сіў конь плача. He плач, коню, нада мною, Сам ты бачыш шчырасць маю; Бяжы, коню, беражкамі, Салдацкімі дарожкамі, Ды прыбяжы ў маю браму,
Стукні, бразні падковамі, А там выйдзе мая маці, Будзе цябе распытваці: Ой, конік мой вараненькі, Дзе мой сынок маладзенькі, Ці ты забыў, ці ты згубіў? Я не забыў, я не згубіў; Ён на месце ажаніўся, Узяў жонку варшавянку,— У чыстым полі жоўту ямку; Узяў жонку на рыначку,— У чыстым полі магілачку.
Ой, у полі пад вішаяькаю...
Ой, у полі пад вішанькаю Там казачок забіты ляжыць, Над ім конік вараны стаіць, Капыцейкам землю сячэ, Свайму пану ваду дастае. — Табе, коню, вады не дастаць, А мне, маладому, ад зямлі не ўстаць. Бяжы, коню, да новага двара, Выйдзе да цябе старая жана, Старая жана, то матка мая. Будзе ў цябе сынка пытаці.
He кажы, коню, што забіт ляжу, Да скажы, коню, што ажаніўся. — Што ж ў яго, коню, за сваты былі? — Былі ў яго сваты — зялёны дубы. — Што ж у яго, коню, за музыка быў?
Салдацкія і казацкія песні
— Быў у яго музыка — зялёны явар.
— Што ж у яго, коню, за сватанька была?
— Была ў яго сватанька — чырвона каліна.
— Што ж у яго, коню, за дружкі былі?
— Былі ў яго дружкі — белы бярозы.
— Што ж у яго, коню, за млода была?
— Была ў яго млода — арабіначка, У чыстым полі да магілачка.
619
Дзе крыніца глыбокая...
Дзе крыніца глыбокая, Там вадзіца сцюдзёная I травіца зялёная.
На травіцы казак убіт, А ў галоўцы конік стаіць, А ў галоўцы конік стаіць.
Конь з казаком размаўляе: — Ці ты на мне сам паязджай Ці ты мяне ў поле пушчай!
— Бяжы, косю, дарогаю, Бяжы, косю, шырокаю, Бяжы, косю, шырокаю!
Як прыбяжыш к вароцечкам, Стукнігрукні капыцікам, Стукнігрукні капыцікам!
Ой, там выйдзе стара жана, Стара жана — мамка мая, Стара жана — мамка мая.
Будзе цябе аўсом вітаць, Будзе цябе сынка пытаць, Будзе цябе сынка пытаць:
— Ой ты, косю сівусенькі, Дзе мой сынок малюсенькі, Дзе мой сынок малюсенькі?
Ці ты яго ў полі згубіў, Ці ты яго ў вайне забіў, Ці ты яго ў вайне забіў?
— Мамка мая старэнькая, Скажу слоўца вярненькае, Скажу слоўца вярненькае:
Hi я яго ў полі згубіў, Hi я яго ў вайне забіў, Hi я яго ў вайне забіў!
Ой, забілі цёмны ночы, Дзяўчыніны чорны вочы, Дзяўчыніны чорны вочы.
Мяне вяжа да бярозы, А сам ідзе к белай ложы, А сам ідзе к белай ложы.
Мяне вяжа да ляшчыны, А сам ідзе да дзяўчыны, А сам ідзе да дзяўчыны.
Мяне вяжа да сасонкі, А сам ідзе да карчомкі, А сам ідзе да карчомкі.
3 карчмы ідзе — хіляецца,
Аж на мне поўсць мяняецца, Аж на мне поўсць мяняецца!
ГІазаабрадавыя песні
620
—^ Каб це, косю, ваўкі з’елі, Каб це, косю, разарвалі, Як на сынка досыць жалю!
— Мяне, мамка, лясы знаюць, Як я бягу — шум сціхае, Як я бягу — шум сціхае.
Каб ты, косю, утапіўся, Як мой сынок не жаніўся, Як мой сынок не жаніўся!
Мяне, мамка, рэкі знаюць, Як я бягу — высыхаюць, Як я бягу — высыхаюць.
Каб це, косю, лясы ўбілі, Мяне, мамка, ваўкі знаюць,
Каб це, косю сівусенькі, Як я бягу — уцякаюць,
Дзе ж мой сынок малюсенькі?Як я бягу — уцякаюць!
Цёмна ночка наступае...
Цёмна ночка наступае, Жаўнер коніка сядлае;
Асядлаўшы, уздыхае, На ваёнку выязджае.
— Еду поле і другое, На трэцяе уз’язджаю.
Верны конік паклыпае, Сон галоўку абымае.
Пушчу каня на далінку, А сам лягу на гадзінку.
Сплю гадзінку, сплю другую, I трэцюю не буджуся.
— Уставай, жаўнер, досі спаці, Твайго каня не відаці.
Ідзе войска незмярное, Незлічонае, страшное.
Возьмуць каня варанога, Заб’юць цябе, маладога.
Каня возьмуць — другі будзе, Цябе заб’юць — мне жаль будзе.
— Ці ты мяне, дзеўка, любіш, Што мяне так рана будзіш?
Шчаслівая гадзінанька, — Каб я цябе не любіла, Скуль узялася дзяўчынанька: To б я рана не будзіла.
Шуміцьшуміць зялёная дубрава...
Шуміцьшуміць зялёная дубрава, Стучыцьстучыць шырокая дарога. Едуць, едуць казачанькі су вайны, Майго мілага не чуць, не відаць. Адзін яго сівы конік бяжыць,
Салдацкія і казацкія песні
На коніку сядзёлачка ляжыць, У сядзёлачцы страменнейка яго, У страменнейку рубашачка яго. Я думала, што бялявая, А ж яна уся крывавая, Загадалі мне, маладой, тры думы: Без вадзіцы — бела вымыці, Без ветру — суха высушыць, Без качалак — гладка выкачаць. Я молада прымышлёная была: Ў дробных слёзках бела вымыла, Ў алых губках суха высушыла, Ў белых ручках гладка выкачала.
Конь бяжыць, зямля дрыжыць...
Конь бяжыць, зямля дрыжыць, Бел малойчык там ляжыць. Ён убіты, парубаны, Ў сенажаці пахаваны. Прыляцелі тры ластаўкі, Тры ластаўкі, шэры зязюлі, Сталі над ім кукаваць. Адна села ў галоўцы, Друга села на сердзеньку, Трэця села ў белых ножках. Матка села ў галоўцы, Сястра села на сердзеньку, Жонка села ў белых ножках. Матка тужыць век ад веку, Сястра тужыць год ад году, Жонка тужыць да абеду, Па абедзе пайшла ў садок, Пайшла ў садок, звіла вянок. Звіўшы вянок, пайшла ў танок, Танцуючы, гаварыла: — Калі гіты лепшы будзе, Таго буду праклінаць, Калі гіты горшы будзе, Таго буду спамінаць.
621
Пазаабрадавыя песні
622
ЧУМАЦКІЯ, БУРЛАЦКІЯ і ПРЫМАЦКІЯ ПЕСНІ
Чумак рана ўставае...
Чумак рана ўставае, Сваіх хлопцаў пабуджае: — Уставайце, хлопцы, рана, Уставайце, вазы мажце, Новы ёрмы закладайце, Сівых валоў запрагайце, У Крымгорад выязджайце.
Чумак з двара выязджае, Жану дома спакідае: — Заставайся, жана, дома, Рубай дровы і лучыну, Цярпі гора і кручыну;
Рубай дровы на парозе, А лучыну на услоне.
Валы мае палавыя...
— Валы мае палавыя, Чаго вы памарнелі?
— Ад таго мы памарнелі, Што не пагожае сена елі. He гожу воду пілі
I сем раз у Крым схадзілі.
У Крым ішлі да рыкалі, А з Крыма ішлі — цяжка вязлі.
Пад горачку да падганяе, А з горачкі сам сядае. Ох, ад таго памарнелі...
Ты чумача, чумача...
— Ты чумача, чумача, Жыццё тваё лядача: Ты не косіш, не арэш, Чаго рана з Крыму йдзеш, Усіх таварышаў вядзеш?
— Вяду, вяду да не ўсіх, Толькі нету аднаго, Братца майго родненькага, Самага большанькага.
Ён застаўся ў Крыму: Прабіла соль галаву;