Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Ідзе мілы, гаворачы, Каля маёй каморачкі: — Спі, жонка, спі, Спі, не рабі!
I цяляткі напоены, I кароўкі падоены. Спі, жонка, спі, Спі, не рабі!
Сямейна бытавыя песні
Я ўчора ў піру была...
633
Я ўчора ў піру была, П’яненька дамоў прышла,
Ой, ёйёйёй, Божа мой, П’яненька дамоў прышла. *
У вароты пастукала,
У вакенца паслухала.
Па хаце свёкар ходзіць, У руках бізун носіць.
Ён у руках бізун носіць, Залоўку набіць вяліць.
Мой мілы ўслед ходзіць, Ён свайго татку просіць:
— Татанька раднюсенькі, He бі ты хмяльнюсеньку.
Бі жану цвярозую Белаю бярозаю.
Бярозанька беленька, А мне жонка міленька.
Бярозанька з веткамі, Мая жонка з дзеткамі.
Бяда салаўю, бяда...
Бяда салаўю, бяда, ** Што халодная вясна:
Hi яму гнязда звіці, Hi яму яйка знесці.
Гняздзечка завівае, Яечка замярзае.
Бяда малайцу, бяда, Што нялюба жана:
Hi яму з сабою браці, Hi яму пакідаці.
У доме пакінуўшы,— Матуля журлівая.
Матуля журлівая, Жана бедурлівая.
Матуля журыць будзе, Жана бедаваць будзе.
Ой, запяю песню вясёлую...
Ой, запяю песню вясёлую, Вясёлую
Да развею бяду сваю, Бяду сваю.
Бяда свая, бяда свая Прабедзенька.
* Прыпеў «Ой, ёйёйёй, Божа мой» паўтараецца з друтім радком кожнай страфы.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Пазаабрадавыя песні
634 Прабедзенька, ды ўсё не сукроўна, He сукроўна.
Радзіначка пайшла, пайшла маці
У сад гуляці.
Да свайго сыночка пазнаваці, Пазнаваці.
He пазнала сынка і ў народзе,
I ў народзе.
Да пазнала сынка і ў паходзе,
I ў паходзе.
— Ой сынку мой, сынку Іванюша, Іванюша.
Я цябе насіла, галасіла, Галасіла.
Я цябе раджала, абмірала, Абмірала.
Да сорак жа ночак не спала, He спала.
Да сорак ночак не спала, He спала.
Да к сырой зямліцы прылягала, Прылягала.
Ой, палын — трава горкая...
Ой, палын, палын,— Трава горкая, А доля мая Яшчэ горшая.
Ой, пайду ў садок. Вінаградачак, К свайму татачку На парадачку: — А мой татачка, Ды дарадзь ты мне, Што мой міленькі He любіць мяне.
Робе краватку Адзінокую,
Кладзе дошчачку Нешырокую!
— Ой, гаруй, гаруй, Маё дзіцятка, Спацькі лажыся, К сценцы хініся!
Гаруй горачка, He кажы людзям, Насі золата, He хіні к грудзям! — Маё золата Перавязана, Маё горачка Усё расказана!
Сямейнабытавыя песні
Ой, гаю мой, гаю...
635
Ой, гаю мой, гаю, Гаю мой зялёны, Ды праз цябе, гаю, Ветрык павявае.
Ой, ці ты, сястрыца, Коніка не маеш, Ды ці ты, сястрыца, Дарожкі не знаеш?
Ветрык павявае, Лісточкі калыша, А брат ды сястрыцы Усё лісты піша.
Ой, піша ён, піша, 3 паўночы чытае: — Ой, чаму ж, сястрыца, У гасцях не бывае?
Чырвоная
Чырвоная каліначка* На зялён луг схілілася,
Я, малада, журылася, Што ад роду адбілася.
Ой, ад роду, ад радочку, Цяжка мне жыць сіротачкай.
Цяжка жыці, цяжка быці На чужыне маладзіцы.
Цяжка саду без зязюлі, Мне ж цяжэле без матулі.
Цяжка рыбцы без вадзіцы. Мне ж цяжэле без сястрыцы.
Цяжка дрэўцу без лісточка, Мне ж цяжэле без браточка.
— Ой, браце мой, браце, Я й коніка маю, Я й коніка маю, Я й дарожку знаю.
Я й коніка маю, Я й дарожку знаю,— Ды за сваім горам У гасцях не бываю.
калівачка...
Ой, пайду я гукаючы, Сваёй долі шукаючы.
Адгукнулась мая доля На тым баку сіня мора.
Ой, пайду я к беражочку Да к ліповаму кусточку.
Да вышчыкну па лісточку, Да напішу па пісьмочку.
Ой, напішу па пісьмочку, А пашлю я да радочка.
Няхай радня прачытае, Назад весці прысылае.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Пазаабрадавыя песні
636 Ой, горкая я і доля мая...
Ой, горкая я і доля мая, А я стала ды сказала:
За п’яніцу замуж выйшла. — Чым я табе не ўгаджала.
П’е п’яніца ноч, другую, А я ж бела ды румяна,
На трэцюю ноч у двор На работу хаджу рана.
прыходзіць: На работу хаджу рана,
Бярэ мяне за ручэньку, Хлебасолі бяру мала.
Вядзе на Дунайрачэньку.
А я й тога не з’ядаю,
Хоча мяне ўтапіці, Сваім дзеткам прыблюдаю.
Маю душу загубіці.
Вярба, вярба, дзе ж ты расла?..
Вярба, вярба, дзе ж ты расла?
Ужо ж тваё лісцё вада знясла.
А я, млода,— як я жыла, Што мая краса дарма прайшла?
He йшла замуж ні год, ні два
I на трэці год не думала.
Аддалі замуж на пятаму
Ды п’янічаньку праклятаму.
Прапіў каня варанога
Ды ідзе дамоў па другога.
А я, млода, проці яго:
Нясу рубліка залатога.
Нясу рубля залатога
Выкупляць каня варанога.
Hi раз, ні два выкупляла, У вішнёвым саду начавала.
Салавейкі «цяхуцяху», А я, молада, цярплю муку.
Сямейнабытавыя песні
О, не кукуй, зязюленька, рана... 637
О, не кукуй, зязюленька, рана. Гэй, гэй, зязюленька, рана.
Ды не кажы, што ночанька мала. Гэй, гэй, што ночанька мала.
Я, молада, ўсю ночаньку не спала. Гэй, гэй, усю ночаньку не спала.
Міленькага з дарожанькі чакала.
Гэй, гэй, з дарожанькі чакала.
Мой міленькі прыехаў так позна.
Гэй, гэй, прыехаў так позна.
Параскідаў падушачкі розна.
Гэй, гэй, падушачкі розна.
— А на каго ж, мой міленькі, злуеш? Гэй, гэй, мой міленькі, злуеш?
Што мае падушачкі псуеш?
Гэй, гэй, падушачкі псуеш?
— Злую на тваю мамку старую.
Гэй, гэй, на мамку старую.
Што аддала цябе маладую.
Гэй, гэй, цябе маладую.
— Было не сеч зялёнага дуба.
Гэй, гэй, зялёнага дуба.
Было не браць, калі я не люба.
Гэй, гэй, калі я не люба.
О, не кукуй, зязюленька, рана. Гэй, гэй, зязюленька, рана.
Пазаабрадавыя песні
638 Белая
Белая бярозачка, Ці не цёмненька табе Сярод бору стоючы, У роўна поле гледзючы?
Малада малодачка, Ці не сумненька табе 3 ліхім мужам жывучы, На добрыя гледзючы?
— Жоначкісуседачкі, Парадзьце параданьку, Як мне мужа навучыць, Як ад п’янства адлучыць?
бярозачка...
— Вазьмі ячменю жменю, А другую — ды хмелю, Звары піва п’янога, Напой мужа ліхога.
Выведзі ў роўна поле, Прывяжы да таполі, Аблажы саломкаю, Падпалі лучынкаю.
Бяжы ў дом гукаючы, Ручанькі ламаючы:
— Здаецца, і гром не быў,— Мілага пярун спаліў!
Аддаў мяве бацька далёка замуж...
Аддаў мяне бацька далёка замуж, Прыказаў мне бацька ў госці не хадзіць. He хадзіла к бацьку чатыры гадочкі, На пяты гадок пайшла к бацьку ў госці, Маці не пазнала — са двара сагнала. Суседзі спазналі, мамачцы сказалі: — Суседачка наша, гэта ж дочка ваша! — Суседачкі мае, вярніце яе!
— Хоць бы вы вярнулі, то я не вярнуся, To я не вярнуся, назад не аглянуся, Назад не аглянуся, слязьмі абальюся. Як пайду я борам, борам ды барочкам, Запяю я песню громкім галасочкам, Як зачуюцьпачуюць ярыя ваўчочкі. — Вы, ваўкі, ваўчочкі, зарэжце ж мяне, Мяса паядайце, косці паглыдайце, Косці паглыдайце, сэрца не чапайце. Занясіце сэрца к татачку на двор, К татачку на двор, к мамачцы на стол: Няхай маці знае, як дачку зганяе.
Сямейнабытавыя пескі
Зялёная вішня
639
Зялёная вішня 3пад кораня вышла. Аддала мяне маці, Дзе я непрывычна. Ты думаеш, мама, Што я тут паную. Прыдзі падзівіся, Як я тут гарую. Ты думаеш, мама, Што я тут не плачу, А я ж за слязамі Бела свету не бачу. Успомні мяне, мама, Хоць раз у нядзелю, А я цябе, мама, Сцелючы пасцелю. Успомні мяне, мама, Хоць раз у аўторак,
А я цябе, мама, На дзень разоў сорак. Успомні мяне, мама, Хоць раз у суботу, А я цябе, мама, Ідучы на работу. Як выйду на ганак Ды крыкну дадому: «Вары, мама, вячэру I на маю долю». «Варыла, варыла — Hi многа, ні трошкі: Няма табе, дочка, Hi міскі, ні ложкі. Міску разламалі, А ложку згубілі. Ідзі туды, дочка, Каго ты любіла».
Ой, пайду я лугам, лугам...
Ой, пайду я лугам, лугам, Дзе мой мілы арэ плугам. Мілы арэ, а я плачу — Маладые лета трачу. Мілы арэ скібачкамі. А я плачу слёзачкамі. — А мамачка, што рабіці? Што не хоча муж любіці? — Вары, дачка, абед добра, Нясі мужу есці ў поле. Панясла я мужу есці — Ці не скажа ён мне сесці? Ён наеўся і напіўся —
Сеў на мяжы, пахіліўся.
— Чаго ляжыш ды не ворыш? Чаму са мной не гаворыш?
— От я ляжу і думаю: Нялюбую жонку маю. Адыдзіся, нелюбая, Ёсць у мяне ўжо другая.
— Хоць у цябе тры, чагыры — Я старшая над усімі.
Я на шлюбе пастаяла,
3 табой кольцы памяняла,
3 табой кольцы памяняла, Табе верна прысягала.
А дуб к дубу ды галовачку клоніць...
А дуб к дубу ды галовачку клоніць, Цешча зяцю у бяседзе гаворыць: — А ўзяў дачку красну, як бруснічку, Счарніў дачку чорну, як чарнічку.
А ўзяў дачку, як яркае сонца,
Пазаабрадавыя песні
640
Ссушыў дачку сўху, як саломка.
А не мог зяць у бяседзі, А пайшоў зяць свае жонкі гладзеці. — А жана ж мая, наймілейша душа, Сварылася на мяне твая маці дужа. А мы ж з табой за адным сталом сядзім, Мы ж з табою з адной міскі ядзім, Мы ж з табой з адной лусты ломім, Да мы ж з табой хораша гамонім.
— А й муж мой, ты, яснае сонца, Прасці, прасці маёй матачцы тое слоўца. А й у полі, полі ды каліна алеіць, Кажная маці дзіцятка жалеіць, А й у полі, полі ды каліна ссыхаіць, Каждая маці па дзіцятку ўздыхаіць.
Ой, татачка мой родненькі...
Ой, татачка мой родненькі, Галасочак мой тоненькі. Ты не заві мяне доняю, А заві мяне горкай доляю. Як была я ў пялёначках — Гора маё ў галовачках.
Як стала я падрастаць, падрастаць, Гора маё павышаць, павышаць.
Як стала я каля лаўкі хадзіць — Гора маё мяне за ручку вадзіць. Павяду я гора ў цёмны лясок — Гора маё не губляецца, Ка мне ў лесе адгукаецца.
Павяду я гора ў рэчку тапіць — Гора маё ды й не топіцца I за мною ўслед валочыцца.
Нідзе яго не ўтапіць, не згубіць, Давядзецца век увесь у горы жыць.
Як вышчыпну з рожы кветку
Як вышчыпну з рожы кветку Ды пушчу на воду.
Плыла, плыла з рожы кветка
Ды й на вадзе стала.
Выйшла маці ваду браці — Кветачку пазнала.
Сямейнабытавыя песні
— Знаці, знаці, па дзіцяці Сем нядзель ляжала. — He ляжала, мая мамка, Hi дня, ні гадзіны. Папалася ў такі рукі, Ў няверну дружыну, — Памры, памры, маё дзіця, А хоць жа на тры дні — Выпытаеш, выведаеш У мілага праўды.
Яшчэ міла не сканала, А ўжо мілы ўбраўся — Дый з чужымі харошымі Шчыльненька абняўся.
Галава мая, галовачка,
Галава мая, галовачка, Галовачка мая бедная, Галовачка мая бедная — У мяне мамачка не родная. У мяне мамачка не родная, Сямеечка не вясёлая. Самі сядуць павячэраюць, Мяне, маладу, пашлюць па ваду. Я, малада, не спрачаюся, Па вадзіцу сабіраюся, Буду ісці цераз бацькаў двор, Цераз бацькава падворышча: Мой татачка ў варотах стаіць, А мамачка — у новых сенейках. У татачкі слёзы коцяцца, А ў мамачкі, як рака, льюцца. — He жалуйся ты, дачушачка, Hi на бацьку, ні на мамачку, А жалуйся ты, дачушачка, На сваю буйну галовачку, Што папалася ў няволечку.