• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Стала цешча зяцёў спаці класці: Вот і Цішку на пол, I Мікітку на пол, I Захарку на пол, I Макарку на пол, I Дзяменцю на пол, I Кліменцю на пол, Ай, Ванюшку на куце.
    Стала цешча напрадкі даваці: Вот і Цішку дзяружку, I Мікітку дзяружку, I Захарку дзяружку, I Макарку дзяружку, I Дзяменцю дзяружку, I Кліменцю дзяружку, Ай, Ванюшку адзіяла.
    Стала цешча зяцёў праважаці: Вот і Цішку дубінкай, I Міколку дубінкай, I Захарку дубінкай, I Макарку дубінкай, I Дзяменцю дубінкай, I Кліменцю дубінкай, Ай, Ванюшка хай тут.
    Спарадзіла чачотачка семера дачок...
    Спарадзіла чачотачка семера дачок, Спарадзіла невялічкіх, семера малых: Аўгіння і Аксіння, I Тацюха, і Насцюха, I Макрына, і Грыпіна, Сёмая — Хімка.
    671
    Спарадзіўшы і ўзрасціўшы, замуж аддала: Аўгінню за Мірона,
    	Пазаабрадавыя песні
    672	Аксінню за Сапрона, Тацюху за Дзяміда, Насцюху за Свірыда, Радзівону — Макрына, А Хрытону — Грыпіна, Хімку — за Кузьму. Як пачала чачотачка пасагі даваць, Як пачала невялічкім усім дараваць: Аўгінні — кажушок, Аксінні — фартушок, Тацюсі — пялёнкі, Насцюсі — суконкі, Макрыні — дзве кошкі, Грыпіні — панчошкі, Хімцы — падвязкі. Зазывала чачотачка дзесяцёх мудрых, Зазывала чачотачка братцоў родных: Адзін быў Савацей, Другі быў Цілямей, Трэці быў Атрахім, Чацвёрты — Гарасім, Быў Барыс і Дзяніс I арганец, пузанец, I слуга Карпец. Былі дзеўкі на вяселлі і маладзіцы, Былі старынькія бабкі і ўдавіцы: Яся, Кася і Скірпуся, Была Хадора і Барбуся. Нанімала чачотачка многа музыкі, Нанімала чачотачка ўсю капэлю: Верабей на скрыпцы, Салавей на прытыцы, А сарокі ў прыскокі, А вароны у далоні, Чорны галкі на цымбалкі, Дробны пташкі насунулі, Люба слухаць, як зайгралі. А чачотка не гуляла, Чорну блаху гатавала. Тры дні госці банкет мелі, Пакуль чорну блаху з’елі.
    Жартоўкыя песні	
    А на трэцюю нядзелю Госці дамоў захацелі, За вяселле дзянкавалі,— Пара дамоў!	673
    А як дзед з бабай пайшоў па каліну...
    А як дзед з бабай пайшоў па каліну, Цераз рэчку, азярцо пераходзіць дзеду. — А дзеду мой, дзеду, наламай каліны, He наломіш каліны — люблю ды й пакіну.*
    А ўжо дзеду вада па калена паняла, Сядзіць баба на беражку, дзеду веры не няла.
    А ўжо дзеду вада ды па пуза паняла, Сядзіць баба на беражку, дзеду веры не няла.
    А ўжо дзеду вада па пояс паняла, Сядзіць баба на беражку, дзеду веры не няла.
    А ўжо дзеду вада па грудзі паняла, Сядзіць баба на беражку, дзеду веры не няла.
    А ўжо дзеду вада ды й па глотку паняла, Сядзіць баба на беражку, дзеду веры не няла.
    А ўжо дзед патануў, толькі задам баўтануў, Рада баба, рада баба, што дзед утапіўся: Ды паднялась пранцахваля, за куст учапіўся.
    Пасеяў мужык грэчку, Жонка кажа: «Мак, мак!» Няхай так, няхай сяк, Няхай з грэчкі будзе мак.
    Пасеяў мужык жыта, Жонка кажа: «Мак, мак!» Няхай так, няхай сяк, Няхай з жыта будзе мак.
    Пасеяў мужык рэпу, Жонка кажа: «Мак, мак!»
    Пасеяў мужык грэчку...
    Няхай так, няхай сяк, Няхай рэпа будзе мак.
    Злавіў мужык рыбу, Жонка кажа: «Рак, рак!» Няхай так, няхай сяк, Няхай рыба будзе рак.
    Купіў мужык бізуна, Жонка кажа: «Пастарнак! — Калі гэта пастарнак, Пакаштуй жа яго смак.
    * Апошнія два радкі паўтараюцца як прыпеў пасля кожнай страфы.
    22 Беларускі фальклор
    Пазаабрадавыя песні
    674
    А ў верасні месяцы...
    А ў верасні месяцы Выпала пароша.
    Дзед бабу палюбіў, Бо яна хароша.
    I крывая, і сляпая, Яшчэ к таму злая: I крычыць, і бурчыць, Слова дзеду не змаўчыць.
    — Убярыся, бабка,
    У белае белле:
    Я ж цябе павяду 3 сабой на вяселле.
    Убралася бабка Ды ў белае белле. — Цяпер вядзі, дзед, мяне 3 сабой на вяселле.
    Узяў дзед ды бабку За белую ручку, I спіхнуў дзед бабку 3 моста ды ў рэчку.
    — Цяпер, бабка, кайся, Крыху пакупайся.
    А як бабка панырне, To дзед кіем папіхне.
    Прыйшоў дзед дадому I стаў ён бажыцца:
    — I ёёй, і яйбогу, He буду жаніцца.
    Раздумаўся дзедка Ды ў далоні плешча: — Калі буду жыўздароў, Ажанюся яшчэ!
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй...
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй, Мая міла, не бядуй, Па маёй галаве, Астанецца ўсё табе.
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй, Мая міла, не бядуй, I таўкач, і мялён, I старожа, і прыгон.
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй, Мая міла, не бядуй. Астанецца ўсё табе, I сарочка з мяне.
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй, Мая міла, не бядуй.
    У сарочцы гніды, вошы, I калітачка без грошы.
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй, Мая міла не бядуй, I хамут, і дуга, I я табе не слуга.
    Ах, ты дуй, ах, ты дуй, Мая міла, не бядуй, He бядуй, не бядуй, Мая міла, не бядуй.
    Жартоўныя песні
    бабусенька...
    — Ой, да Божа, Божа, Божа, Ды што ж мне рабіці?
    Ёсць у мяне стары дзедка, Будзе мяне біці.
    А як прышоў стары дзедка
    Із лесу да хаты:
    — Чаму, чаму, бабуленька, Курчат не чуваці?
    — Выпусціла на падвор’е, Празарылі людзі.
    Ой, як узяў, як узяў дзедка Сырую дубінку.
    Пабіў бабе, пакалаціў Галаву і спінку.
    — Бадай табе, стары дзедку, Барада аблезла.
    Забіў, забіў, закалаціў, Аж на печ не ўзлезу.
    пры даліне...
    Пабіў камар патыліцу Аб дубову караніцу.
    Ой, пабіў камар бакі Ды аб дубовыя сукі.
    Ой, пабіў камар калені Аб дубовыя карэнні.
    Высыпаліся ўсе зубы
    3 камарыкавай губы.
    Захацела
    Захацела бабусенька Ды разбагацеці, Цып, цып, цырура.*
    Пасадзіла курапатку, Каб вывела дзеці.
    Выпусціла бабусенька На падвор’е пасці.
    Сама села на улачку Кудзелечку прасці.
    Шурабура наступае, Дожджык пакрапляе.
    — Пара, пара, бабуленька, Курчат збіраці.
    Яшчэ курчат не сабрала,— Дзве растаптала.
    Сюдытуды павярнула — На трэцяе ступнула.
    Ой, у лесе
    Ой, у лесе пры даліне, Ой, там сталася бяда!
    Гэй, гэй, у лесе, у лесе, Ой, там сталася бяда!**
    Пры даліне, у гушчары Калыхаліся камары.
    Дуб да дуба пахіліўся, Камар з дуба зваліўся.
    675
    * Прыпеў «Цып, цып, цыпура» паўтараецца пасля кожнай страфы.
    ** Апошнія два радкі паўтараюцца пасля кожнай страфы.
    Пазаабрадавыя песні
    676 Прылятала мухасваці Камарыка ратаваці.	He хавайце пры даліне, Бо вырыюць мяне свінні.
    — Пасылайце да аптэкі, Ці не будзе крыху лепей?	Пахавайце ў цёмным лесе Пры зялёненькім гарэсе.
    У бальніцу завязіце I мяне там палажыце.	Будуць гарэхі шчыпаці, Камарыка ўспамінаці.
    Там добрыя дактары — Вымуць душу без пары.	— А чый жа гэты помнік — Ці маёр тут, ці палкоўнік.
    — Камарыку, мой ты браце, Дзе ж нам цябе пахаваці?	— He маёр тут, не палкоўнік, А сам камар супакойнік.
    — He хавайце край дарогі, Бо патопчуць мяне ногі.	Гэй, гэй, у лесе, у лесе, А сам камар супакойнік.
    А я ў печы не паліла...
    — А я ў печы не паліла, Мілы мой, міленькі.
    А я ў печы не паліла, Голуб мой сівенькі.
    — Напалі, міла, напалі, міла, Напалі, ухаха, чарнабровая мая!
    — Я цябе не буду слухаць, Мілы мой, міленькі.
    Я цябе не буду слухаць, Голуб мой сівенькі.
    — Я наб’ю, міла, я наб’ю, міла, Я наб’ю, ухаха, чарнабровая мая! — Чым жа будзеш мяне біці, Мілы мой, міленькі?
    Чым жа будзеш мяне біці, Голуб мой сівенькі?
    — Таўкачом, міла, таўкачом, міла, Таўкачом, ухаха, чарнабровая мая! — Я здароўя не маю, Мілы мой, міленькі, Я здароўя не маю, Голуб мой сівенькі.
    — Памірай, міла, памірай, міла! Памірай, ухаха, чарнабровая мая!
    Жартоўныя песні
    — Дзе ж ты мяне пахаваеш, Мілы мой, міленькі, Дзе ж ты мяне пахаваеш, Голуб мой сівенькі?
    — Пад гарой, міла, пад гарой, міла, Пад гарой, ухаха, чарнабровая мая! — Што пасадзіш на магіле, Мілы мой, міленькі?
    Што пасадзіш на магіле, Голуб мой сівенькі?
    — Бур’яну, міла, бур’яну, міла, Бур’яну, ухаха, чарнабровая мая! — Чым жа будзеш памінаці, Мілы мой, міленькі?
    Чым жа будзеш памінаці, Голуб мой сівенькі?
    — Гарбузом, міла, гарбузом, міла, Гарбузом, ухаха, чарнабровая мая!
    677
    А ў месяцы верасні...
    А ў месяцы верасні Выпала пароша. Дзед бабу палюбіў, Што баба хароша: I сляпая, і крывая, Яшчэ к таму злая: I крычыць, і бурчыць, Проці дзеда не змаўчыць. — Убярыся, бабка, У белае белле, Тады пойдзем, бабка, 3 табой на вяселле.— Убралася бабка У белае белле:
    — Цяпер пойдзем, дзедка, 3 табой на вяселле.—
    Узяў дзед бабку За белую ручку Ды спіхнуў дзед бабку 3 мосту ды ў рэчку. — Цяпер, бабка, кайся — Трошкі пакупайся.— А як бабка узнырне — Дык дзед кіем папіхне, Прыйшоў дзед дадому I пачаў бажыцца: — Ейбогу, далібог, He буду жаніцца.— Адумаўся дзедка Ды ўсплёснуў у ладкі. — Калі буду жыўздароў Пайду шукаць бабкі.
    Ой, да прадай, бабушка, бычка...
    — Ой, да прадай, бабушка, бычка, Ой, да прадай, бабушка, бычка, эй! Вось бычка, вось бычка, Вось бычка, бычка, бычка.
    Пазаабрадавыя песні
    678
    — Ну якога?
    — Палавога.
    — Ён у мяне палавы. Ён у мяне дарагі.
    Яго не прадам!
    — Ой, да прадай, бабушка, бычка, Ой, да прадай, бабушка, бычка, эй! Вось бычка, вось бычка, Вось бычка, бычка, бычка.
    — Ну якога?
    — Лысага.
    — Ён у мяне лысылысы, Ён памые лыжкі, місы. Ён у мяне палавы, Ён у мяне дарагі. Яго не прадам!
    — Ой, да прадай, бабушка, бычка, Ой, да прадай, бабушка, бычка, эй! Вось бычка, вось бычка, Вось бычка, бычка, бычка.
    — Ну якога?
    — Шэрага.
    — Ён у мяне шэрышэры, Ён зачыніць вокны, дзверы. Ён у мяне лысылысы, Ён памые лыжкі, місы.
    Ён у мяне палавы, Ён у мяне дарагі. Яго не прадам!
    — Ой, да прадай, бабушка, бычка, Ой, да прадай, бабушка, бычка, эй! Вось бычка, вось бычка, Вось бычка, бычка, бычка.
    — Ну якога?
    — Рабага.
    — Ён у мяне рабырабы, Ён мне робіць вілы, граблі. Ён у мяне шэрышэры, Ён зачыніць вокны, дзверы. Ён у мяне лысылысы, Ён памые лыжкі, місы. Ён у мяне палавы, Ён у мяне дарагі.
    Яго не прадам!
    — Ой, да прадай, бабушка, бычка,
    Жартоўныя песні
    Ой, да прадай, бабушка, бычка, эй! Вось бычка, вось бычка, Вось бычка, бычка, бычка. — Ну якога?
    — Бурага.
    — Ён у мяне бурыбуры, Ён загоніць свінні, куры, Ён у мяне рабырабы, Ён мне робіць вілы, граблі. Ён у мяне шэрышэры, Ён зачыніць вокны, дзверы. Ён у мяне лысылысы, Ён памые лыжкі, місы. Ён у мяне палавы, Ён у мяне дарагі — Яго не прадам!
    Баба Ева, дзед Тамаш, эхаха...
    Баба Ева, дзед Тамаш, эхаха, Паехалі на кірмаш, эхаэхаха! Што павезлі прадаваць, эхаха, To нятрудна зрахаваць, эхаэхаха! Баба — курку й петушка, эхаха, Дзед — пшаніцы паўмяшка, эхаэхаха! Распрадалі свой тавар, эхаха, Зайшлі яны ў рэстаран, эхаэхаха! Пілі, елі да апрог, эхаха, Чуць вылезлі за парог, эхаэхаха! Дзед усеўся за пана, эхаха, Баба села за фурмана, эхаэхаха! Пакуль бабка не спала, эхаха, Дык кабылка страпятала, эхаэхаха! А як бабка задрамала, эхаха, I кабылка прыстала, эхаэхаха! Ішоў злодзей па дарозе, эхаха, Спадабаў кабылку ў возе, эхаэхаха! Ўзяў кабылку з хамутом, эхаха, Кінуў бабу з пугаўём, эхаэхаха! Як прачнуўся ў возе дзед, эхаха, Ды й зароў ён, як мядзведзь, эхаэхаха! Ты ж наперадзе сядзела, эхаха, А куды ж ты глядзела, эхаэхаха!