• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Фальклор Заходняй Беларусі (1921—1939) займае адметнае месца ў гісторыі беларускай народнапаэтычнай культуры. Ён склаўся ва ўмовах вызваленчай барацьбы працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльную і палітычную свабоду супраць панскапольскага прыгнёту і адыграў значную ролю ў гэтай барацьбе. Творчасць гэта цікавая як з пункту погляду адлюстравання сацыяльнай псіхалогіі мас у перыяд актыўнага іх грамадскага жыцця, так і з боку пазнання спецыфікі мастацкай практыкі народа ў часы грамадскіх зрухаў, у рэвалюцыйную эпоху.
    У Заходняй Беларусі заставаўся стары эканамічны ўклад з прыватнай уласнасцю, сацыяльным і нацыянальным уціскам. У гэтых умовах працягвала бытаваць традыцыйная народная творчасць, набываючы, аднак, большую сацыяльную завостранасць. Лепшыя песенныя ўзоры сталі служыць актуальным задачам дня. Яны сцвярджалі веліч і хараство народнага генія.
    У першыя гады заняволення Заходняй Беларусі там развіўся пад кіраўніцтвам КПЗБ даволі значны партызанскі рух. Настрой няскоранасці, дух супраціўлення адлюстроўвала і паэзія таго часу; самадзейныя прыпеўкі пра паноў, іх прагнасць і баязлівасць, песні пра герояў народнага супраціўлення («Атаман Муха» і інш.).
    Сярэдзіна 20х гг. і друтая палавіна іх адзначаліся шырокім вызваленчым рухам у форме легальных арганізацый («Беларуская сялянскаработніцкая грамада», «Сялянскаработніцкі клуб «Змаганне», «Таварыства беларус
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паззія змагання
    кай школы» і інш.), якія стварылі шырокую сетку легальнага перыядычнага друку рэвалюцыйнадэмакратычнага напрамку. Узнятыя да свядомага грамадскага жыцця масы пацягнуліся да асветы, да друкаванага слова. Карэспандэнты з вёсак і гарадоў слалі ў рэдакцыі вершаваныя допісы, карэспандэнцыі, нярэдка гумарыстычнага ці сатырычнага зместу. Гэта была масавая самадзейная паэзія, больш удалыя творы праз друк зноў вярталіся ў народ і набывалі там шырокае бытаванне ў выглядзе прыпевачных куплетаў, песень. Героем гэтых твораў выступаў сам народ, які падымаўся да разумення свайго сацыяльнага і палітычнага становішча, свайго права.
    Значную ролю ў станаўленні сацыяльнай і нацыянальнай свядомасці працоўных Заходняй Беларусі адыграла беларуская рэвалюцыйнадэмакратычная літаратура і перш за ўсё творы Я. Купалы і Я. Коласа, многія з якіх набылі шырокую ўсенародную вядомасць, фалькларызаваліся. Гэта вершы Купалы «Гэй, наперад», «За свабоду сваю», «Не пагаснуць зоркі ў небе» і інш., коласаўскія «Нёман», «Сціхні ты, змоўкні, песня пакуты», «Доля батрачкі» і інш.
    У 30я гг., нягледзячы на разгром легальных дэмакратычных арганізацый, вызваленчы рух не спыняўся. Шырокае распаўсюджанне ў народзе набылі песні міжнароднага пралетарыяту «Інтэрнацыянал», «Варшавянка», «Чырвоны сцяг» і інш. Вядомыя рэвалюцыйныя песні «Беснуйтесь, тнраны!», «Мы кузнецы», «Молодая гвардня» прайшлі ва ўмовах вызваленчай барацьбы Заходняй Беларусі своеасаблівую народную рэдакцыю.
    У 30я гг. вызваленчы рух працоўных Заходняй Беларусі адзначыўся рэвалюцыйнымі выступленнямі пралетарыяту і сялянства. Па гарачых слядах падзей узнікаюць песні «Так званая вёска Асташын» (пра антыпанскае выступленне сялян Навагрудчыны), «Нарачанка» (аб барацьбе нарачанскіх рыбакоў). Героем масавых песень становіцца мужны змагар падполля (песні «Пра Сяргея Прытыцкага», «Пра Колю Арцюха» і інш.). Паасобныя песні расказвалі пра суровую заходнебеларускую рэчаіснасць, клікалі на барацьбу з прыгнятальнікамі («Перайшлі Каляды», «Ой, вядуць, вядуць», «Пад гоман вясёлы» і інш.) Часта рэвалюцыянерыпадпольшчыкі ў мэтах прапаганды паспяхова выкарыстоўвалі старую каляндарную абраднасць і паэзію. Пад выглядам калядоўшчыкаў, валачобнікаў яны хадзілі па вёсках і ў сваіх «калядках», «валачобных» выкрывалі буржуазны ўрад, клікалі працоўных на змаганне («Браты мае, ўжо час настаў», «Чырвоная зорка», «Сягоння Купалле, заўтра — Ян» і інш.).
    Істотны раздзел заходнебеларускага фальклору складаюць песні палітзняволеных. Зняволеныя барацьбіты, нягледзячы на суровыя ўмовы, і ў турмах жылі паўнакроўным духоўным жыццём. Дух рэвалюцыйнай салідарнасці, узаемавыручкі, глыбокай веры ў ідэалы сацыялізму панаваў сярод зняволеных турмы Лукішкі, якую называлі заходнебеларускай Бастыліяй, у КартузБярозе, у гродзенскай, навагрудскай, глыбоцкай і іншых турмах, у Заходняй Беларусі і ў самой Польшчы. Як успамінае адзін з кіраўнікоў падполля ў Заходняй Беларусі М. С. Арэхва, амаль кожны друті палітзняволены ў турме пісаў вершы. Некаторыя з гэтых твораў падхопліваліся ўсімі і станавіліся песнямі. Так, у Лукішках быў створаны марш грамады «Сто тысяч нас было сяброў», атрымала вядомасць турэмная песня «Ціха гасла чароўная зорка». У канцэнтрацыйным лагеры Бяроза Картузская ўзніклі творы, моцныя сваёй антыімперыялістычнай накіраванасню, інтэрнацыянальным пафасам (песні «Марш бярозаўцаў», «У Бярозаўскай бятанярні», «Ой, у Бярозе» і інш.)
    Тэма змагання пераважае ў народнай творчасці перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У гэты час узрасла цікавасць да традыцыйнай вуснай паэзіі. На аснове лепшых традыцый узнікала шмат новых твораў, якія адыгрывалі велізарную ролю ў патрыятычным выхаванні народа, развенчвалі міф аб непераможнасці гітлераўскай арміі, клікалі на змаганне з ворагам, усялялі
    687
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    688
    веРУ Ў перамогу. 3 трансфармаваных традыцыйных народных твораў найбольш актыўна бытавалі тыя песні, прыпеўкі, прыказкі і прымаўкі, жарты і анекдоты, у якіх або адлюстраваліся неймаверныя цяжкасці жыцця ва ўмовах фашысцкай акупацыі, або ідэі якіх былі сугучны настроям нашага народа. Народ услаўляў подзвігі партызанмсціўцаў, адлюстроўваў у яркай мастацкай форме асноўныя падзеі таго часу, думкі, настроі і імкненні піырокіх мас, аплакваў у галашэннях загінуўшых.
    Вуснапаэтычная творчасць вогненных гадоў вызначаецца адлюстраваннем непрымірымай нянавісці да ворагаў, шчырай любові да Радзімы. Фальклорны працэс гэтага часу адрозніваўся ад працэсу стварэння традыцыйных вуснапаэтычных твораў. Больпі актыўную ролю пачалі адыгрываць прафесійнае мастацтва і літаратура. Па матывах многіх індывідуальных твораў узнікала шмат новых, якія шырока распаўсюджваліся і вусна і пісьмова. На матывы песень з папулярных савецкіх кінафільмаў ствараліся сатырычныя творы, у якіх выкрываліся злачынствы гітлераўскіх захопнікаў на беларускай зямлі, з’едліва высмейваліся Гітлер, Гебельс, Рыбентроп і іншыя фашысцкія кіраўнікі. 3 асаблівай пагардай ставіўся беларускі народ да здраднікаў Радзімы.
    Глыбокім смуткам па Радзіме прасякнуты песні паланянак. У іх гучыць бязмерная пакута савецкіх людзей, вывезеных з роднай зямлі ў фашысцкае рабства. Расказваючы пра невыносна цяжкае жыццё ў няволі, дзяўчаты просяць землякоў бясстрашна змагацца з ворагам і хутчэй вызваліць іх.
    Паэтычная творчасць перыяду Вялікай Айчыннай вайны не страціла свайго гісторыкапазнавальнага і выхаваўчага значэння і зараз.
    ЛІТАРАТУРА
    Песні беларускага народа / Пад рэд. М. М. Нікольскага, М. Я. Грынблата. Мн„ 1940. Т. 1.
    Кабашнікаў К. П. Ад традыцыйнага фальклору да рэвалюцыйнай паэзіі. Мн., 1969.
    Калеснік У. А. Час і песні. Мн., 1962.
    Паэзія барацьбы. Мн., 1985.
    Пра татарскі пастой
    У чыстым полі бяроза стаяла, На бярозі зязюля кувала. Годзі, годзі, зязюля, куваці, Бо ўжо едуць татары бярозу рубаці. — Ты, бяроза, хілявабялява, Чаму ў полі ты не вясёла? Чаму, бяроза, суха, не зялёна? — Як жа мне зялёнай быці? Пада мною татары стаялі, Татары стаялі, голля рубалі, Голля рубалі, карэнь выбівалі, Крынічнай вады дабывалі, Сваіх коней напавалі.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    Box ты, ёлка, ялінка...
    689
    Box ты, ёлка, ялінка, Прынадобнае дрэўца, А стаяла там ёлка, А стаяла ялінка, Пры пуці, пры дарозе, Бліз прыбойнага гасцінца. Во пад той жа ёлкай, Краваць цісавая, А на той жа краваці Да пярына пухавая, А на той жа пярыні Добры моладзец ляжыць, Добры моладзец ляжыць,
    Ён ні зарэзан, ні ўбіт. На ём рубашачка, Яна тонка, палатняна, Яна таненька і бяленька, Уся кроўю скіпела. А не шыла матушка, He страчыла сястрыца — Box і шылі татары, А страчылі калмыкі; Box і шылі татары Вострымі мячамі, Страчылі калмыкі Залатымі штыкамі.
    Каля лесу, каля цёмнага...
    Каля лесу, каля цёмнага,
    Пралягла там дарожанька шырокая.
    Па той дарожаньцы бяжыць конік варанюсенькі, На тым коніку сядзіць малойчык маладзюсенькі. Бяжыць конік — разлягаецца, Сядзіць малойчык — хістаецца.
    Яго мамка пераймаець, у яго пытаець:
    — Ох ты, сынку мой, сынок,
    Нашто так ківаешся,
    Што на коніку хістаешся?
    — Ох ты, маці мая, матулька,
    He сам я ківаюся,—
    Упаіў мяне татарскі сын:
    Тром ножыкам вараўскім,
    А чацвёртай шабляй вострай, А пятай — куляй простай.
    Наехалі, наехалі ўсё татарыны...
    Наехалі, наехалі ўсё татарыны, Наехалі ўсё татарыны.
    Сталі яны, сталі яны дзяльбу дзяліці, Сталі яны дзяльбу дзяліці:
    	Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    690	Тамусяму, тамусяму па татарыну, Тамусяму па татарыну, Дасталася, дасталася, ой, цешча зяцю, Дасталася, ой, цешча зяцю.
    Загадаў зяцька, загадаў зяцька тры дзелы дзелаць, Загадаў зяцька тры дзелы дзелаць:
    Первыя дзела, первыя дзела — белы кужыль прасці, Первыя дзела — белы кужыль прасці;
    Другое дзела, другое дзела — серых гусей пасвіць, Другое дзела — серых гусей пасвіць;
    Трэція дзела, трэція дзела — дзіця калыхаць, Трэція дзела — дзіця калыхаць.
    Я ручкамі белы кужыль праду;
    Я ручкамі, я ручкамі белы кужыль праду,
    Я глазкамі, я глазкамі серых гусей пасу, Я глазкамі серых гусей пасу;
    Я ножкамі, я ножкамі дзіця калышу, Я ножкамі дзіця калышу:
    — Баю, баю, баю, баю, баю, маё дзецітка, Баю, баю, маё дзецітка:
    Па матушкі, па матушкі мой унучачак, Па матушкі мой унучачак;
    Па бацюшкі, па бацюшкі мой Татар’евіч.
    Па бацюшкі мой Татар’евіч.
    Ой, лятаўпалятаў ды сівы гарол...
    Ой, лятаўпалятаў ды сівы гарол,
    У кіпцях ён нясе руку белую, Руку белую малайцоўскую;
    А ўдагон яму ясен сакол:
    — Пагадзіпастой ты, сівы гарол, А дзе ж быўжыраваў ты, сівы гарол? — А я быўжыраваў на пабоішчы,
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    Над шырокай ракой каля Клеціўска! А там послынь сцелена ды галовамі, Усё галовамі малайцоўскімі: А там кроў плыве ды Дунайракой, А ваўкі грызуць белы костачкі; Там агні гараць, там катлы кіпяць, I татары стаяць, палон дзелючы, Палон дзелючы, падзяляючы, Дзяцей з маткамі разлучаючы. Дасталася сястра брату патурчаніну, Сястра брату, цешча зяцю басурманіну. А брат сястру дамоў пусціў, Дамоў пусціў, добра слоўца казаў: — Ты вяртай, сястра, бордза да дому; Прыдуць татары налета ўзнову, Прыдуць узнову хмарай страшнаю, Стануць абозам ля нашага двору. А прывёз зяць цешчу маладой жане: — Вось табе, мая малада жана, Вось табе з вайны паланяначка, Будзе яна табе, мая верна жана, Векавечная твая работніца, А вам, дзеткі мае, будзе нянькай яна. А ты дай ей, жана, тры работанькі: Перша работа — тонкі кужаль прасці, Другая работа — гусей у лузе пасці, Трэцяя работа — дзіцё калыхаці... Ножкамі маці дзіцё калыхае, Дзіцё калыхае, сціха падпявае: — Ой, люлі, люлі, дробна дзіцятка, Ой, люлі, люлі, маё ты мілае.