• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Нас душаць буржуі і паны, Па спінах гуляе гумовая палка,— Гаротныя нявольнікі мы.
    На бой, маладзёжнае племя, 3 чырвоным штандарам ў руках, Супроць акупанта, бяспраўя, няволі, За ўладу рабочых і сялян.*
    Працуем, гаруем дні і ночы, Свой пот праліваем ракой, А ўсё для акупанта, паноў і падпанкаў, Для катаў, купцоўліхвяроў.
    Нам прыклад падалі Саветы, Як скінуць буржуяў і паноў, Як волю і шчасце здабыць для народа, I мы той дарогай пайдзём.
    Выходзьце, сыны Беларусі, 3 рабочых кварталаў і сёл. Наперад, за жыццё, свабоду і шчасце, Наперад у рашучы бой.
    Чырвоная зорка
    Чырвоная зорка, чырвоная зорка На ўсходзе свеціць,
    Каб вызвалялісь, каб вызвалялісь, Кліча свае дзеці.
    Сурмы іграюць, на бой прызываюць, Мужык прабудзіўся і абразуміўся, Пазнаў, што волі, шчасця і долі
    Ад веку вякоў не мае.*
    Устаньце з няволі, устаньце з няволі, Досыць гараваці,
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паззія змагання
    Бо свет нам новы, бо свет нам новы Трэба будаваці.
    Мы ўсе брацці, мы ўсе брацці,
    Сям’я беларусаў,
    У сваім родным краі, у сваім родным краі Жыць будзем без прымусаў.
    У сваім родным краі, у сваім родным краі Жыць добра нам будзе.
    Вольна і свабодна, вольна і свабодна, Аж здзівяцца людзі.
    Стары год пражыўшы...
    Стары год пражыўшы, жывем новы год, Чаго ж дачакаўся наш бедны народ?
    Дачакаліся мы мукі, Будуць помніць нашы ўнукі Да смерці паноў.
    Нашу зямельку ад нас аднялі, Панскіх сыночкаў панадзялялі.
    А за гэтыя падаткі
    I кароўкі і цяляткі Ад нас аднялі.
    Бо паны волю такую маюць,
    3 мужыка шкуру жыўцом здзіраюць: Як пан дзярэ, то ксёндз строга:
    Cierp, duszeczko, to od boga, Cierp, duszeczko, cierp!
    Як мы будзем у касцёл хадзіць
    Ды будзем слухаць, што ксёндз гаворыць, Дык, браткі, з гэтай нядолі He выйдзе дабра ніколі, Покуль будзем жыць.
    Пан пехатою не ходзе,
    Ён любіць ездзіць на самаходзе.
    Едзе, пуза адваліўшы, Досыта крыві напіўшысь, Гэта ўсё людской.
    709
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    710
    Што паны робяць за нашы грошы?
    Яны спраўляюць абед харошы, П’юць віно, ядуць дзічыну, Штоноч — свежую дзяўчыну, Бо яны — паны.
    Цяжка на сэрцы запала дума:
    — Ці ж ад паноў ўжо ратунку няма? Ёсць ратунак, вам прызнацца,— У КПЗБ запісацца
    I пабіць паноў.
    Заходнебеларуская купалка
    Сёння Купала, а заўтра Ян, Будзе, панове, ліха вам.
    Будзе вам ліха, ліха ліхое, Скончыцца вам панства такое.
    Сёння Купала, а заўтра Ян, Будзе, панове, ліха вам!
    Ой, вядуць, вядуць...
    Ой, вядуць, вядуць дарогай скутых, He лісты звіняць асеннія, а путы, He лясы галосяць следам у дуброве, А, застаўшыся, сіроты і удовы.
    Толькі помсты нашай путамі не звяжуць, Яна зарывам і поўначчу ўстаніць, Над асадніцкімі хатамі, сялібамі Палацовымі яна зазвоніць шыбамі.
    Смерць вязня
    Ціха гасла чароўная зорка, Яе блеск недзе гінуў між хмар. За турэмнай цаглянай сцяною Паміраў малады камунар.
    Хмары чорныя дзіка глядзелі, Дзіка гром угары грукатаў,
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    Прытуліўшысь да кратаў сталёвых Барацьбіт з захапленнем шаптаў:
    — Ох, каб сілы юнацкай хоць трохі Засталося ў схудалых грудзях, Каб дзяўчыне каханай апошні Пацалунак злажыці я мог.
    Каб пабачыць таварышоў мілых, Ім аддаць свой апошні прывет, Я спакойна сышоў бы ў магілу, Без пратэсту пакінуў бы свет!
    Толькі вобразы мілых луналі I неслісь у невядомы шлях, Перад ім абразы ўсплывалі I ўсплыў перад ім працы сцяг.
    Так пагасла чароўная зорка, Так памёр малады камунар, Народ песняй яго ўспамінае, За геройства складаючы дар.
    711
    Пад гоман вясёлы...
    Пад гоман вясёлы, пад звон чары поўнай, Пры зборы усіх на бяседзе такой Успомнім мы, брацці, аб долі няроўнай, Пра ўсіх тых, хто церпіць за край родны свой.
    3 гарачай душою ўсе лепшыя сілы, ТТТто выйшлі з рабочасялянскай сям’і, Адных ужо крыюць курганымагілы, Другія — у мурах за кратай турмы.
    У Познань і Кракаў, у далёку чужыну, Загнаны ў няволю ён быццам навек, Бацькоў старых кінуў і мілу дзяўчыну, Сам церпіць ён голад, і холад, і здзек.
    I белым тварам прынікшы да кратаў,
    Зоркі шукае на небе начном,
    Каб думку занесла да роднае хаты, Каб кліч перадала ўсім браццям ў сяло.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    712
    Змагайся, мой дружа, з наезнікампанам, Змагайся за лепшую долю сваю, Змагайся за лепшую долюсвабоду, Хоць цяжка змагацца, а ўсё зможаш ты.
    Пад гоман вясёлы, пад звон чары поўнай, Пры зборы усіх мы прысягу даём:
    «Не зломяць нас віхры ў той бітве няроўнай; За здзек з нашых браццяў мы помсту нясём»
    Як ляцелі гусі Ды над Беларуссю, Ляцелі, ляцелі, Апусцілісь, селі. Гусі тыя былі Шляхецкага роду, Яны нарабілі У нашым полі шкоды. — Гыля, гыля, гусі,— Яны не баяцца, У нашай Беларусі Сталі абжырацца. Паадраслі пёры, Набраліся шыку, Пыхі і гонару. Гусьто — пан вялікі.
    Гусі
    Як над нашым полем Ды аднаго году Ляцелі саколы 3пад сонца усходу. Як убачаць гусі, Моцна напужалісь, 3 палёў Беларусі Ледзь яны паднялісь. Ды ляцелі гусі, Хто куды каторы, У палёх Беларусі Пагублялі пёры. Пагублялі шапкі, Панскую асанку Ды ляцелі з крыкам: — Уцякай, васпанку!
    Ох ты, сад, ты мой сад...
    Ох ты, сад, ты мой сад, Сад зялёненькі, He парой ты, мой сад, Расцвітаешся.
    А куды ж ты, мой сын, Сабіраешся?
    Ці ў ход, ці ў паход, Ці ў дарожаньку?
    Паначуй, мой сынок, Хоць жа ночаньку. — Я і рад начаваць I нядзелечку.
    Трэба йсці ваяваць.
    Урага выганяць. А ты, маці, не плач, Дарагая сястра, Пажадай мне удач, Абнімі ля двара. Ай, ацец мой і маць, Вы мне дорагі. Ды краіну таптаць Сталі ворагі. За любімы народ, За айчынумаць Я іду у паход Немчуру выганяць.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    713
    Ой, ты, ВаняВанечка...
    Ой, ты, ВаняВанечка, Мілая душа. Я з табою, Ванечка,, He нажылася.	А на трэццю ночаньку Стала на зарэ. Ці не едзе Ванечка На сівым кане?
    Я з табою, Ванечка, He нажылася. Ты сеў да й паехаў, Я асталася.	Партызаны едуць, А лясы шумяць. — Адпусціце Ванечку На час пагуляць.
    Ты сеў да й паехаў Па барах гуляць. А мяне ж пакінуў Дома гараваць.	Адпусціце Ванечку Адпусціце майго, Што ругала мамачка Мяне за яго.
    Гаравала ночаньку, Гаравала дзве, А на трэццю ночаньку Стала на зарэ.	Ругала, ругала, Шчэ й хацела біць. А я палюбіла, He магу забыць.
    Балада аб	партызанцы Галіне
    Над ракою у спакою Расцвітала каліна, А ў сяле за ракою Вырастала дзяўчына.*	Перастала каліна У цвяточкі ўбірацца, Перастала Галіна 3 сваім мілым відацца.
    На калінумаліну Прылятала зязюля, Да дзяўчыны Галіны Прыглядаўся Януля.	Бедавала зязюля, Што цвяточкаў не стала. Бедавала матуля, Што дзяўчына прапала.
    За ракой, дзе Галіна, Сенажаці касілі, А ў сяле, дзе Януля, У паход затрубілі.	Падняла восень хвалі У рацэ пад калінай, Пайшлі ў бой партызаны Там была і Галіна.
    * Два апошнія радкі кожнай страфы паўтараюцца.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    714	На кані
    На кані вараным Выязджаў партызан. Эй! Шабля вострая з ім Шчэ й гранаты, наган.*
    Ён каня задзяржаў, Пацягнуўся рукой. Эй! Конь бадзёры іржаў, Біў зямлю ён нагой.
    Дзве рукі, як замок, Крэпка зжалісь на міг. Эй!
    вараным...
    — Да спаткання, сынок!— Яму кажа стары.
    Сын крануў павады,
    Сын фуражкай ўзмахнуў. Эй! I паехаў туды, Адкуль чуцен быў гул.
    Конь памчаўся стралой, Толькі вецер свісцеў. Эй!
    Гэта красны баец
    К партызанам ляцеў.
    Цячэ рэчка ля паляны...
    Цячэ рэчка ля паляны, Беражкі крутыя, Там сышліся партызаны, Хлопцы удалыя.
    Толькі камандзір атрада Штосьці невясёлы, Бо за лесам фрыцыгады Паляць нашы сёлы.
    Яны паляць і кідаюць Наш народ у пекла, Кроў ружовая густая Па зямлі пацекла.
    — Партызаны, партызанкі,— Камандзір гаворыць,— Нашых дзетак давяць танкі, Вунь шалее вораг.
    Пойдзем, хлопцы, пойдзем, братцы,
    Край агнём палае. За цябе ідзём змагацца, Беларусь лясная.
    Дык давайце будзем біцца, Каб фашыстаў сцерці, Чым палонным быць пад фрыцам, Лепш ў баі памерці.
    Адказалі партызаны Бацькукамандзіру: — Знішчым ворагаў паганых, Хопіць куль і жвіру.
    I пайшлі у бой лавінай На фашыстаўкатаў, Стала вольнай зноў краіна, Ззяе сцяг крылаты.
    Залячылі людзі раны, Расцвітай, Расія!
    Вам спасіба, партызаны, Хлопцы удалыя
    * Два апошнія радкі кожнай страфы паўтараюцца
    Гістпарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    Па полі, пакрытым туманам...
    715
    Па полі, пакрытым туманам, Туды, дзе дыміўся цягнік, Ішлі змагарыпартызаны, Іх вёў камандзірпадрыўнік.
    Праходзілі смела, бадзёра, Намер іх няможна спыніць! За крыўду народа, за гора Фашыстам ішлі адамсціць.
    Жаданнем іх сэрцы гарэлі Пусціць эшалон пад адкос.
    I шмат узляцела ў паветра Ад рук іх варожых машын.
    Ім вецер дуў ў полы шынеляў.Ім сведкай становяцца ветры Мароз красіў шчокі і нос. Ды шум стогадовых хваін...
    У бары кукавала зязюля...
    У бары кукавала зязюля, Яе песню я слухаў не раз, Гэта ты, дарагая матуля, Залівалася плачам па нас...
    He сумуй, дарагая матуля, Што сыноў тваіх дома няма, Нас мінула варожая куля, I не страшна нам злая зіма.
    I не страшны нам вораг пракляты, Б’ём яго мы удзень і ўначы, Скора, скора падмажа ён пяты, Ды не ўдасца, бадай, уцячы... Калі ж заўтра варожая куля Прынясе мне смяротны канец, He сумуй, дарагая матуля, Што за край наш загіне баец.
    Каб жыць на свабодзе палюдску...
    Каб жыць на свабодзе палюдску, Каб гора ніколі не мець, Нясуць партызаны са Слуцку Праклятаму ворагу смерць.
    Выходзяць на бітву аршанцы, Суровы ідзе Магілёў, Каб помсціць фашысцкім паганцам, За гвалты, за здзек і за кроў.
    Штыхамі шчацініцца Мозыр,
    У гневе гудзе Белавеж, I помста бязлітасна, грозна Паўстала з сялянскіх застрэш.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    716
    Бушуе народным паўстаннем I Гомель, і Віцебск, і Пінск, I ворагу помсціць за раны Наш родны разбураны Мінск.
    I людзі выпростваюць плечы, Скідаюць нявольніцтва груз, Чырвонае войска наўстрэчу Ідзе да цябе, Беларусь.
    У лесе, на мшыстай палянцы...
    У лесе, на мшыстай палянцы, Пад восеньскі шум баравы Сышліся мы ў цёмнай зямлянцы, Каб голас паслухаць Масквы.
    Зямлю грэе сонца ўжо скупа,
    I з дрэваў асыпаўся ліст, Праверыў па музыцы рупар Нязменна вясёлы радыст.
    Вось грымнулі воплескі громам,— Зямлянка, зямлянка, зважай!