• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    I голас, як сонца, знаёмы Пачуў беларускі наш край.
    У нас прасвятліліся вочы,
    I стала ў зямлянцы цяплей, I кожны наблізіцца хоча Да рупара трошкі бліжэй.
    Ніколі не згіне ад лютых пажараў...
    Ніколі не згіне ад лютых пажараў Вялікі і слаўны наш край.
    У бой за Радзіму збірайся, таварыш, Ідзі партызаніць у гай.
    На прускага ката!
    За вёску і хату!—
    Кліч помсты народнай заве.
    Ідуць у атаку
    Лясныя салдаты, Грукочуць гранаты,
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паззія змагання
    Крычаць аўтаматы:
    Жыве Беларусь!
    Жыве!*
    Змагайся без страху з навалай варожай За шчасце калгасных палёў;
    У пушчах Палесся, на Нёмане й Сожы Грыміць навальніца баёў.
    Адважныя хлопцы сядзяць у засадах, Разгневана пушча гудзе:
    — Ад куль не схавацца вам, лютыя гады, Расплаты не ўнікнуць нідзе!
    Ніколі не згіне ад лютых пажараў Вялікі і слаўны наш край.
    У бой за Радзіму збірайся, таварыш, Ідзі партызаніць у гай.
    He зязюлька плача і кукуе...
    На мяжы, дзе зломак кукурузы Перавесіў пер’і цераз тын, Спіць герой Савецкага Саюза Партызан Заслонаў Канстанцін.
    He зязюлька плача і кукуе У дрымучых віцебскіх лясах, Гэта песню мы пяём такую, Што любіў насвістываць ён сам.
    Мы яе пад кулямі спявалі, Прабіваліся па пахі у вадзе. Колькі ворагаў — ніколі не злічалі, А пыталіся адразу толькі: «Дзе?»
    Над зямлёй руінаў і пажарышч Ўстане сонца, гляне цераз тын. Спі спакойна, доблесны таварыпі, Спі, герой, Заслонаў Канстанцін.
    717
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    718
    Ой, туманы
    To не воран чорным крыллем маша, He дубровушка зялёная шуміць, To герой Ісачанка наш Саша Пад кустом ракітавым ляжыць.
    Ой, туманы, шэрыя туманы, Дзе тады ляталі, дзе былі?
    Ды й чаму ж, туманы, растуманы, Земляка ад мін не збераглі?
    Ён закрыў навекі свае вочкі, Дзе бяжыць Дняпро, наша рака, Ой, туманы, што ж вы, туманочкі, He збераглі Сашуземляка.
    Падарваўся на варожай міне За свабоду, шчасце, за людзей, Аб адважным партызанскім сыне Несціхана лес усё гудзе.
    Ой, туманы, што ж вы, туманочкі, Ой, калгасныя шырокія палі, Ой, чаму ж вы Сашупартызана He схавалі, нам не збераглі...
    I не раз стагнала Хоўхлавёска, Ой, не раз дрыжэлі землякі.
    Выбухаў хаваў лес адгалоскі, Пад адхон ляцелі цягнікі.
    Ой, туманы, шэрыя туманы, Дзе тады ляталі, дзе былі?
    Ды й чаму ж, туманы, растуманы, Земляка ад мін не збераглі?
    Будуць помніць негадзяіфрыцы, Беларускіх мужных партызан, Нам цябе ніколі не забыцца, Беларускі волат і тытан.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    Ў чыстым полі, ў полі пад ракітай...
    Ў чыстым полі, ў полі пад ракітай, Дзе клубіўся па начы туман, Там ляжыць ў сырой зямлі зарыты, Там схаваны юны партызан.
    Я сама героя праважала,
    Ў дальні пуць, на слаўныя дзяла, Баявую шаблю падавала, Варанога коніка вяла.
    На траву, на травушку сцяпную, Ён упаў, прастрэлены ў баю, За Савецкую зямлю радную Ён аддаў геройску жызнь сваю.
    Трава палягае...
    719
    Трава палягае, Віхуры галосяць, На свежыя раны Пясочку наносяць.
    Нясіце вы, ветры, Жалобу матулі, Скасілі сыночка Нямецкія кулі.
    I ночка праходзіць, Другая мінае, Матуля над сынам Нямцоў праклінае:
    — Бадай вам, нямцове, Пазнацца з труною, Як вы разлучылі Сыночка са мною.
    Быццам чорная навала...
    Быццам чорная навала, Вораг рваўся ў родны край, I краіна застагнала
    Ад бандыцкіх чорных зграй.
    Быццам змей дваццаціглавы, Поўз фашысцкі чорны зброд, Стаў таптаць палі і травы, Стаў паліць ён наш народ.
    Наша вёска невялічка, Называюць Астравок.
    Партызанаў сувязныя Ўсе пасаджаны ў астрог.
    Але мукі ім не страшны, Смелы, храбры наш народ. Фрыц стараецца дарэмна Ў іх дабіцца, дзе атрад.
    Збеснаваўся вораг люты, Ідзе ў вёску Астравок, Ўсіх людзей сагнаў у хаты I не выпусціў, паджог.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    720
    Крыкі жалю, злобы, помсты Па акрузе разняслісь I да вёскі к партызанам, Як прызывы, даняслісь.
    Сіла гневу, жалю, помсты Іх ў атаку падняла.
    I на ворагапаганца Мсціць за вёску павяла.
    За пакуты ўсёй краіны Кожны помсціў партызан, He адзін фашыст загінуў, Пакаціўся у бур’ян.
    Хай запомніць вораг дзікі, Што не знішчыць наш народ, Хай не ткне свіное рыла Ў наш савецкі агарод.
    Бывайце здаровы, Багата жывіце I нашы парады Ад сэрца прыміце!
    Бывайце здаровы!..
    Каб вы разагналі Ўсю зграю пагану, Каб кожны баец ваш Хадзіў бы з медалем.
    У кожным палку каб Героем быў кожны, А ваш камандзір каб Героем быў двойчы.
    Каб снайперы білі Найболей тых фрыцаў, На кожнага была б Штук гэтак па трыццаць.
    А калі не трыццаць, А болей іх будзе, Ніхто не спытае, Ніхто не асудзіць.
    Каб наша пяхота
    I танкаў лавіна Пакінула б фрыцам Зямлі тры аршыны.
    Хай фрыцам ў Берліне Дастануцца слёзы, А фрыцам ў Расіі — Крыжы і бярозы.
    А калі баец ваш I з ордэнам будзе, Ніхто не спытае, Ніхто не асудзіць.
    Яшчэ вам жадаем Вярнуцца дадому, Убачыць у шчасці Усіх сваіх родных.
    Бывайце здаровы, Багата жывіце, Паганых ўсіх фрыцаў На захад ганіце.
    Ганіце вы фрыцаў На захад, на захад, Каб жыць вам вясёла, Каб жыць вам багата.
    Каб сонца вам ззяла На ніве жыцейскай, Каб ваша дывізія Стала гвардзейскай.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    Прыстань, Прыстань, знаёмая вёска...
    Прыстань, Прыстань, знаёмая вёска, Ці даўно ты садамі цвіла, Ці даўно вечарамі гармошка Сабірала на танцы дзяўчат?
    Ты скажы мне, дзе дзеліся хаты
    I куды твае людзі пайшлі? Папалілі ўсё ворагі, каты, I людзей папалілі жывых.
    Напіліся крыві чалавечай
    I зямлю напаілі слязой, Гэта тыгры у скуры авечай Па краіне гуляюць з касой.
    Дзе іх сэрца, фашысцкія гады,
    Дзе душа іх, паганая кроў, Каб дзяцей вырываці з рук матак I паліць на вачах у бацькоў?..
    На адплату, братыбеларусы,
    На адплату за нашых дзяцей, За жанчын, за сірот на адплату Падымайцеся, брацці, жывей!
    721
    Забрукуй, сівы галубочак...
    Забрукуй, сівы галубочак, На чырвонай каліне,— Няхай плача малады малойчык
    Па харошай дзяўчыне.
    Няхай плача, няхай тужыць, Галоўку клапоча:
    Высахла я на былінку, Скарыцца ж не хочу.
    Выганяе люты вораг
    3 роднае хаты, У няволю гнаці хоча Ліхадзей закляты.
    У няволю гнаці хоча Ліхадзей закляты, Ды яму я не скаруся, Лепей утаплюся.
    Баліць галоўка, баліць макоўка, Нечым завязаці,
    Няма мілага, чарнабровага, Некім наказаці.
    Завяжу галоўку, завяжу макоўку
    Шоўкавым платочкам,
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    722 Пашлю да мілага,	Ляцеў сівы галубочак,
    чарнабровага Ляцеў, не садзіўся,
    Сівога галубочка. — Ляці, сівы галубочак, Ляці, не садзіся, Прыляціш да майго мілога, Нізенька скланіся.	Прыляцеў да майго мілога, Нізенька скланіўся. — Ой, ідзі, мой міленькі, 3 Арміяй Чырвонай Вызваляці, бараніці Край наш любы, родны.
    Гэй вы, фрыцы ягамосці...
    Гэй вы, фрыцыягамосці, Завітайце к нам у «госці», Мы гасцей як след прымаем	А хто толавую «дулю». Вельмі ўдалая прылада Падрыхтована для гада:
    I падносім ім, што маем: Хто гранату, а хто кулю,	Шнур з яечкам на канцы, Немцу смерць у тым яйцы.
    Ой, зпад горкі	ўсё туман...
    Ой, зпад горкі ўсё туман, Ўсё туман, ўсё туман.	Проціў немцаў усе стаялі, Як сцяна, як сцяна.
    А ў тумане шэрым конік Вараны, вараны.	Кулі сыпалісь, жужжалі, Як пчала, як пчала.
    На ім едзе камандзірык Малады, малады.	3 іх нікога не забіла, 3 іх, байцоў, з іх, байцоў.
    Вёў ён сотню партызанаў За сабой, за сабой.	Толькі ўбіла камандзіра Малайцоў, малайцоў.
    Ужо сонца закацілася...
    Ужо сонца закацілася За цёмныя лясы. Там птушкі песні пелі На розныя галасы.	Аднажды два салдата Прасілісь начаваць: — Пусці, пусці, хазяюшка, Нас ночку пераспаць.
    У адным лясу драмучым Ізбушка стаяла, А ў той старай ізбушцы Ўдовушка жыла.	— Я печку не паліла, Гасцей я не ждала, Я ў полі работала, Дамоў позна прыйшла.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    — He нада нам, хазяечка, He нада нічаго, Мы ноч пераначуем, А заўтра ў бой пайдзём.
    Адзін салдат заходзіць, Садзіцца ён за стол, Другі салдат заводзіць 3 хазяйкай разгавор.
    — Скажы, скажы, хазяюшка, 3 якіх ты пор ўдава?
    — 3 чатырнаццатага годзіка, Як пачалась вайна.
    3 чатырнаццатага годзіка, Як пачалась вайна,
    Я мужа правадзіла I сына радзіла.
    А ў сорак першым годзіку, Як пачалась вайна, Я мужа не даждала — Сыночка аддала.
    Ад мужа ізвяшчэнне: Убіт ён на вайне.
    Ад сына ізвяшчэнне: Ляжыць у моры на дне.
    — Узнай, узнай, хазяюшка, Ты мужа сваяго, Яшчэ ўзнай, хазяюшка, Сыночка роднага.
    Я мужа узнавала Па ласкавых славах, Сыночка узнавала Па русых валасах.
    Я мужа не ўзнала: Ён стаў зусім сядой. Сыночка не ўзнала — Ён стаў двойчы Герой.
    Я мужа не ўзнала: Усё лічанька ў шрамах, Сыночка не пазнала — Уся грудзь у ардэнах.
    Сыночка накарміла
    I ўлажыла спаць, А з мужам радам села, Каб гора расказаць.
    723
    Пінская партызанская
    Каля лесу, зпад ракі, Па палях гарыстых Йшлі да нашага сяла Ворагіфашысты.*
    Захацелася у нас Хлебам накарміцца, Захацелася дабром Нашым пажывіцца.
    I фашысты не дайшлі Да лясной паляны,— Там сустрэлі іх агнём Нашы партызаны.
    He далі мы у жыцці Збыцца іх надзеям, Па савецкай па зямлі He хадзіць зладзеям!
    * Два апошнія радкі кожнай страфы паўтараюцца.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    724
    Партызаніць бацька Ніны...
    Партызаніць бацька Ніны, Партызаніць і яна, А за Ніну больш дзяўчыны Прыгажэйшай тут няма.
    Дома ў вёсцы зараз матка Засталася толькі быць, Бо ў старой іх роднай хаце Пасяліўся рыжы фрыц.
    Фрыц не просты — обер нейкі, Тупарылы і руды,
    Ён прысланы аж з Вілейкі Камендантаваць сюды.
    Йшла раз Ніна на заданне, Міну ў кошыку нясла, He магла прайсці тут Ніна Міма роднага сяла.
    I зайшла праведаць матку, Сёетое распытаць,
    I прыйшлося тут дзяўчыне Фрыца гэтага спаткаць.
    — Ты карош, дзяўчына, ошань,— Разгаворы фрыц пачаў, I набок скасіўшы вочы, На пасцелю паказаў.
    — Пачакае хай заданне,—
    Ніна думае тайком.—
    Пагуляю я ў «каханне» 3 гэтым дохлым прусаком.
    I пасцелю ў задуменні Стала Ніна рыхтаваць, Фрыц стаіць у захапленні: — Ну і дзеўка, што казаць!
    Адвярнуўся на хвіліну Фрыц у вокны паглядзець,
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    Ніна міну пад пярыну Ціха з кошыка кладзець.
    — Распранайся ж, мой каханы, I ў пасцельку ў добры час, Я адпраўлю толькі маму, Каб не бачыла тут нас.