• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    I міргнуўшы фрыцу міла, Ніна выйшла за парог, Матку з хаты падхапіла I за вербы з усіх ног.
    Толькі фрыц крануў пярыну, Захляснула вочы бель.
    Аж да неба ўзняла міна Хату, фрыца і пасцель.
    А Лявоніху Лявон палюбіў...
    А Лявоніху Лявон палюбіў Лявонісе чаравічкі купіў, Лявоніха — душа ласкавая— Чаравічкамі палясківае.
    На гармоніку Лявонісе пад тон Грае, грае, прыўдарае сам Лявон. Ухха! Весяліся душа!
    Ухха! Лявоніха хараша!
    Раптам — вораг! Загрымела ў нас вайна, Аблілася наша кроўю старана.
    Ох, бяда, бяда, вялікая бяда—
    Грабіць край наш чорных гітлерцаў арда. Дзе ж ты, дзе, мая Лявоніха, цяпер? Мо замучыў цябе немец, люты звер? He, Лявоніха з Лявонам у лясу, I Лявоніха абрэзала касу.
    He абцасамі, а стрэламі пастуквае, Немцаў кулямі зза кусцікаў прыхлопвае. Кулямётам жа Лявонісе пад тон Грае, грае, прыўдарае сам Лявон.
    Рэха весела абодвум ім падказвае, Біты вораг перад імі аж падскаквае. Ухха! Лезе з немца душа!
    Ухха! Лявоніха хараша!
    725
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    726
    Дайце ў рукі мне гармонь...
    Дайце ў рукі мне гармонь, Залатыя планкі,
    Я спяваю вам, як дамоў Фрыц уцёк з Удранкі. Частавалі іх тады Нашыя брыгады, I пабеглі хто куды Гітлераўцыгады.
    Уцякалі без сапог.
    Фрыц параніў ногі I сярод глухіх дарог Збіўся ён з дарогі.
    Пазабыў знаёмы пуць Птлеравец «бравы»,— Трэба ўлева павярнуць, Павярнуў управа.
    Дзень і ноч праходзіў ён, I назаўтра рана
    Ў нашу вёску трапіў ён... Ў рукі к партызанам.
    He вярнуўся фрыц дамоў Ад ракі Удранкі,
    Эх, гармонь, мая гармонь, Залатыя планкі.
    Хутка сонца заззяе над намі...
    Хутка сонца заззяе над намі— Сустракаць будзем волі зару.
    У чужынцаў ляжаць пад нагамі Ты не будзеш, мая Беларусь!
    Там, на ўсходзе, грыміць кананада, Ноччу неба гарыць у агні.
    Гэта крышаць фашысцкага гада Пабрацімы твае і сыны.
    Дзень і ноч ўсё мацнеюць раскаты, Дзень і ноч бой безупынку кіпіць: Гэта час надыходзіць расплаты, Гэта гнеў наш пажарам гарыць.
    Беларусь, наша маці, краіна!
    Гэта дзень вызвалення ідзе, Узнімі ж ўсю нянавісць і сілу I абруш па варожай брыдзе...
    Няхай помста твая запалае
    Ў кожнай скібе стаптанай раллі, Хай нямецкую набрыдзь змятае 3 нашай роднай пакутнай зямлі.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    Хутка сонца заззяе над намі— Сустракаць будзем волі зару. У чужынцаў ляжаць пад нагамі Ты не будзеш, мая Беларусь!
    727
    Із далёкіх із краёў...
    Із далёкіх із краёў Шлі салдацікі дамоў, Эй, шлі салдацікі дамоў,
    Па вузенькай дарожцы Запыліла вочы ім, Эй, запыліла вочы ім.
    To пясочак, то не дым, To Радзіма — не Берлін, Эй, то Радзіма — не Берлін.
    Вот і роднае сяло На прыгорку відно, Эй, на прыгорачку відно.
    Выхадзіце, сёстры, брацця, Пераможцаў сустракаці, Эй, пераможцаў сустракаці!
    Із далёкіх із краёў Шлі салдацікі дамоў, Эй, шлі салдацікі дамоў.
    На магіле ружы расцвітаюць...
    На магіле ружы расцвітаюць, Шэпча бэз над кветкамі вяргінь, А ў магіле спіць герой савецкі— Партызан Заслонаў Канстанцін.
    He салоўка голасам пявучым Над ракой калыша ціхі гай, Гэта мы яму спяваем песню Пра любімы, родны, вольны край.
    У дрымучых у лясах аршанскіх Гэтай песні ён не даспяваў, Ад смяротнай кулі, ад фашысцкай, За Радзіму вольную ён паў.
    Беларусь, ты бацькаўшчына наша, Удаль і ўшыр прасторам ты лягла, Кветкай яркай, кветкаю прыгожай Між рэспублік вольных расцвіла.
    Ой, зза лесубору панад хатай Ясна свеціць сонца цераз тын. Мы табе пяём сягоння песню, Наш герой — Заслонаў Канстанцін.
    Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
    728
    Я рана ўстану...
    Я рана ўстану, Пайду на расу, К магілекургану Вянок панясу.
    Пад гэтым курганам Каханы ляжыць, Навокал калгаснае Жыта шуміць.
    Пад гэтым курганам Каханы ляжыць, Жыццё яго рана Смерць ўспела скасіць.
    Пайшоў ў партызаны, Фашыстаў знішчаў, За край свой каханы Жыццё ён аддаў.
    Сама на магілу Вянок палажу, — Прымі вянок, мілы,— Яму я скажу.
    Каб змог ты, каханы, Устаць, паглядзець, Як край лечыць раны, Расці стаў квітнець.
    Бапады
    Знароднай пазаабрадавай песеннай творчасці асобную групу складаюць б а л а д ы — ліраэпічныя песні. Тэрмін «балада» ў народзе невядомы. Спевакі называюць іх доўгімі або жалоснымі песнямі. У навуковы ўжытак гэты тэрмін уведзены ў XIX ст. Збіральнікі і даследчыкі беларускай вуснапаэтычнай творчасці называлі балады думамі або думкамі.
    Балады — творы драматычнага зместу, напоўненыя высокім эмацыянальным пачуццём. Тэма іх — сямейнае або асабістае жыццё чалавека, незвычайныя, трагічныя здарэнні. Як і многія іншыя фальклорныя жанры, балада ўзыходзіць да глыбокай старажытнасці і прайшла складаны эвалюцыйны шлях станаўлення.
    Паводле распрацаванай беларускімі фалькларыстамі класіфікацыі, балады дзеляцца на пяць асноўных груп: 1) песні з міфалагічнымі матывамі, у якіх тлумачыцца паходжанне раслін, жывёл, камянёў, апавядаецца пра пераўтварэнне чалавека ў расліну, жывёлу, птушку, камень і г. д.; 2) песні казачнага і легендарнага зместу, у якіх побач з рэальнымі героямі (мачаха, падчарка) дзейнічаюць персанажы, тыповыя болып для фантастычных казак і легенд — гора, бяда, смерць, вецер, звяры і інш; 3) песнізагадкі, у якіх героі загадваюць, на першы погляд, неверагодныя, невырашальныя загадкі; 4) песні гульнёвападарожнага складу, якія характарызуюцца своеасаблівай кампазіцыяй — «паўтарэнне з нарастаннем» і пэўнай ўмоўнасцю зместу; 5) песні навелістычнага зместу, у якіх апавядаецца пра неверагодныя падзеі, пераважна драматычнага ці трагічнага характару ў асабістым жыцці людзей. У іх адсутнічае фантастыка. Асноўная тэма — нешчаслівае каханне, здрада, сямейныя канфлікты і інш.
    ЛІТАРАТУРA
    Салавей Л. М. Беларуская народная балада. Мн., 1978.
    Балады/Уклад., сістэматызацыя, уступ. арт. і камент. A. М. Салавей: У 2 кн. Мн„ 1977—1978.
    Паехаў сынку на Русь жаніцца...
    Паехаў сынку на Русь жаніцца, Люлі, люлі, на Русь жаніцца.
    Забыўся мамцы нізка скланіцца, Люлі, люлі, нізка скланіцца.
    	Балады
    730	Вярнуўся сынок у паўдарожкі, Люлі, люлі, ў паўдарожкі. Скланіўся мамцы нізка ў ножкі, Люлі, люлі, нізка ў ножкі. Мамка сынка з дарожкі ждала, Люлі, люлі, з дарожкі ждала. Для сына віна гатавала, Люлі, люлі, гатавала. А нявестачцы — горкай атруты, Люлі, люлі, горкай атруты. Сын віна не піў, пад каня падліў, Люлі, люлі, пад каня падліў. Горку атруту напалам дзяліў, Люлі, люлі, напалам дзяліў. — Сумела, маці, нас пераняці, Люлі, люлі, нас пераняці. Сумей жа, маці, нас пахаваці, Люлі, люлі, нас пахаваці. Сынка схавалі пры даліне, Люлі, люлі, пры даліне. А нявестачку ў балаціне, Люлі, люлі, ў балаціне. Па сынку плачуць мамка й сястрыца, Люлі, люлі, мамка й сястрыца. Па нявестачцы — раба зязюля, Люлі, люлі, раба зязюля. Па сынку вырас зелен дубочак, Люлі, люлі, зелен дубочак.
    Па нявестачцы — бела бяроза, Люлі, люлі, бела бяроза.
    Балады	
    Расліраслі — пахіліліся, Люлі, люлі, пахіліліся.	731
    Дуб з бярозкай сашчапіліся, Люлі, люлі, сашчапіліся.
    Усе людзі не здзівіліся, Люлі, люлі, не здзівіліся.
    Як на тым свеце палюбіліся, Люлі, люлі, палюбіліся.
    Як паехаў пан каралевіч на Русь ваяваць...
    Як паехаў пан каралевіч на Русь ваяваць, Пакінуў Марусечку гора гараваць.
    Марусечка гора гаравала, сына радзіла, У пялёначку спавіла і ў Дунай пусціла.
    А там хлопцырыбалоўцы рыбку лавілі, He злавілі шчукірыбы — злавілі дзіця.
    А як панеслі дзіця ўсё на рожны двор, Як далі ў барабаны і ў жалобны звон.
    Загадалі ўсім дзевачкам сабіраціся
    I малому дзіцятачку прызнаваціся.
    Усе дзевачкі, як кветачкі, напярод ідуць, Яны на сваіх галовачках вяночкі нясуць.
    Марусечкакаралеўначка пазаду ідзе, На сваёй галовачцы вянка не нясе.
    — Зачым, зачым, Маруся, забаўна была, Што на сваю галовачку вянка не звіла?
    — Я сем нядзель, як адзін дзень, ўсё хвора была, На сваю галовачку вянка не звіла.
    — Знаем, знаем, Маруся, ўсе твае размовы. А кінулі Марусю ў Дунай глыбокі.
    Балады
    732
    А яшчэ Маруся не патанула, Яна сваю матулечку ўспамянула.
    — Бадай табе, матулечка, ручка балела, Як ты мяне, матулечка, біці жалела.
    Ёсць у цябе, матулечка, дочкі ўдома дзве, А не давай патолечкі, як давала мне.
    Ёсць у цябе, матулечка, дочак ўдома пяць, А не пушчай па кірмашыках, няхай ўдома спяць.
    Лугам, лугам лабада...
    Лугам, лугам лабада, Тудой ішла удава, А за ёю татарынбаярын, Хоча яе секцірубаць.
    — Стой, татарын, не сячы, Алі ты, баярын, не рубай: Ёсць у мяне радзімы мой бацюшка, Той мяне ці не выкупя.
    Я к бацюшку пад вакошка, Мне бацюшка ні славечка.
    Ў тую пору ліхая гадзіна, Калі мяне мамка радзіла!
    Лугам, лугам лабада,
    Тудой ішла удава,
    А за ёю татарынбаярын, Хоча яе секцірубаць.
    — Стой, татарын, не сячы, Алі ты, баярын, не рубай: Ёсць у мяне радзімая матушка, Тая мяне ці не выкупя.
    Я к матушцы пад вакошка, Мне матушка ні славечка. Ў тую пору ліхая гадзіна. Калі мяне мамка радзіла!
    Лугам, лугам лабада,
    Тудой ішла удава,
    А за ёю татарынбаярын, Хоча яе секцірубаць.
    — Стой, татарын, не сячы,
    Балады
    Алі ты, баярын, не рубай: Ёсць у мяне родны брацец, Той мяне ці не выкупя. Я к братцу пад вакошка, Мне брацец ні славечка. Ў тую пору ліхая гадзіна, Калі мяне мамка радзіла!
    Лугам, лугам лабада, Тудой ішла удава, А за ёю татарынбаярын, Хоча яе секцірубаць. — Стой, татарын, не сячы, Алі ты, баярын, не рубай: Ёсць у мяне радзімая сястрыца, Тая мяне ці не выкупя.
    Я к сястрыцы пад вакошка, Мне сястрыца ні славечка. Ў тую пору ліхая гадзіна, Калі мяне мамка радзіла!
    Лугам, лугам лабада, Тудой ішла удава, А за ёю татарынбаярын, Хоча яе секцірубаць.
    — Стой, татарын, не рубай: Ёсць у мяне радзімы мой міленькі, Той мяне ці не выкупя.
    Я к міламу пад вакошка, Мне міленькі тры славечка. Ў тую пору добрая гадзіна, Калі мяне мамка радзіла!
    733
    А былі ж людзі да няверныя...
    А былі ж людзі да няверныя, А паверылі пагану цмоку.
    Ой, таму цмоку на дзень па чалавеку, А ў пятніцу рана яму двух мала.
    Прышла радавая да самаго цара, А ў таго ж цара ні чалядачкі.
    Балады
    734
    Hi чалядачкі, ні дзіцятачкі, Толькі ў таго цара прамудра царэўна.
    Прамудра царэўна, адзявайся, Надзявай шаты, шаты дарагія.
    Надзявай шаты, шаты дарагія, Абувай боты да ўсё залатыя.
    Да ідзі ў поле пад сіне мора.
    А сіняе мора скалыхнулася,
    А сіняе мора скалыхнулася, Прамудра царэўна ўлякнулася.