Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Творы, не звязаныя з гульнёй, уласна, таксама гульнявыя. Іншая справа, пгго ў іх увага накіравана не на рухі і дзеянні, а на выяўленне сэнсу, зместу. Характэрнымі для пазагульнявога фальклору з’яўляюцца заклічкі, кароценькія вершыкі, песенькі, прыгаворкі, з якімі дзеці звяртаюцца да сонца, дажджу, вясёлкі, ветру, раслін, жывёл і г. д. У іх, як і ў калыханках, прыкметна захаваліся элементы магіі, сляды язычніцтва.
Скорагаворкі і лічылкі — гэта чыста славесныя гульні. Характэрнай рысай уласна гульняў з’яўляецца тое, што яны цесна звязаны з вытворчай дзейнасцю чалавека і асабліва земляробчай. Класіфікацыя гульняў яшчэ канчаткова не выпрацавана, бо іх можна дзяліць у залежнасці і ад зместу, і ад формы, і ад колькасці ўдзельнікаў. У апошніх працах беларускіх даследчыкаў прапануецца дзяліць дзіцячы фальклор на гульні як мастацкадраматычнае дзеянне і гульні як сродак фізічнага выхавання.
Дзіцячыя гульні — жывая фальклорная з’ява. I раней і зараз яны перажываюць пастаянныя змены (пад уплывам часу, грамадскага і сямейнабытавога ўкладу), якія адбіваюцца на іх бытаванні, функцыі і змесце.
749
ЛІТАРАТУРА
Дзіцячы фальклор/Склад. Г. А. Барташэвіч. Мн., 1972.
Барташэвіч Г. А. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976.
Беларускі дзіцячы фальклор / Склад. A. М. Аляхновіч, М. В. Рахчэеў. Мн„ 1994.
Гілевіч Н. С. Наша родная песня. Мн., 1968. С. 172—178.
КАЛЫХАНКІ
Аа, аа, каткі два...
Аа, аа, каткі два, Шэры, белы — абадва. Адзін, лысы, ловіць мышы, Другі, буры, ловіць шчуры. Адзін пайшоў па капусце, Носіць Свеце сон у хусце. Апсік, каток, на кірмаш, А Светачка спацькі ляж.
Дзіцячы фальклор
750
Люлілюлілюлі, Палез кот па дулі, Памарозіў лапкі, Узлез на палаці. Сталі лапкі грэцца, Недзе кату дзецца. Дайце кату папкі
Люлілюлілюлі...
У абея лапкі.
Няхай каток не вурчыць, А малютка спіць, маўчыць. Пайшоў каток на вулку, А ты, дзіця, у люльку.
А я буду калыхаць, Дзіця будзець спаць.
Пайдзі, коця, на вулку...
Пайдзі, коця, на вулку, А дзіця у люльку. На ката варкота, А на дзіця дрымота. На ката безгалоўе, А на дзіця здароўе. На ката ўсё ліха, А ты, дзіця, спі ціха. Ты, коця, не вурчы, А ты, дзіця, спімаўчы.
Ах ты, коцік, мой каток...
Ах ты, коцік, мой каток, У цябе серанькі хвасток. Прыйдзі ў хату начаваць, Маю Волечку качаць.
А я табе заплачу:
Дам кусочак піражка I кушынчык малачка.
Люлілюлілюлі...
Люлілюлілюлі, Ці жыта карыта,
Прыляцелі куры Ці бобу каробу,
3 вялікае буры. Ці гароху троху,
Селі на варотах Ці ярыцы паўмяліцы,
У чырвоных ботах. Ці грыкі чаравікі,
Сталі куры сакатаць, Ці пшаніцы паўдайніцы,
Трэба курам чаго даць. Ці ячменю жменю, А дзіцяці — цыцы.
Калыханкі
Аа, люлілюлілюленькі...
Аа, люлілюлілюленькі, Да ляцелі куранькі.
Да ляціце, куранькі, вон, вон, Да нясіце хлопчыку сон, сон. Да ляціце, куркі, на вароты. Да селіўпалі на вароцях У чырвовенькіх чабоцях. Аа, баюбаю, баюбаю.
751
Баюбаюбаінькі...
Баюбаюбаінькі, Прыбяжалі заінькі. — Ці спіць ваша дзевачка, Дзевачкапрыпевачка?
— Ухадзіце, заінькі, He мяшайце баінькі.
Ааа, люлілюлінькі...
Ааа, люлілюлінькі,
Да пабег зайчык у лясочак, Да знайшоў зайчык паясочак. Трэба зайчыка паймаці, Да паясочак адабраці I хлопчыку аддаці,— Стане хлопчык спаці.
Да пабег зайчык пад ліпку, Да знайшоў сабе скрыпку.
Трэба зайчыка паймаці, Скрыпачку адабраці,— Станё хлопчык спаці. Да пабег зайчык пад грушку, Да знайшоў сабе падушку. Трэба зайчыка паймаці, Да падушку адабраці,— Стане хлопчык спаці.
Ааа, дюлілюлінькі.
Ой, баюбаюбаю...
Ой, баюбаюбаю, He лажыся на краю. А ты з краю упадзеш I галоўку разаб’еш.
Аа, аа, малое...
Аа, аа, малое, А налета — другое. Гэта будзе нянька, А другое — лялька,
Гэта будзе калыхаць, А малое будзе спаць. Гэту будзем малаком, А другую — кулаком.
Дзіцячы фальклор
752
Люлі, люлі, ўсе паснулі...
Люлі, люлі, ўсе паснулі, А сыночак (дачушка) спаць не хоча.
Люлі, люлі, люлі. Люлі, люлі, люлі. Засынаюць кураняткі Пад крыламі сваей маткі.
Люлі, люлі, люлі. Люлі, люлі, люлі. Шэры коцік спіць у куце, I сабачка спіць у будзе.
Люлі, люлі, люлі. Люлі, люлі, люлі. А па сенцах ходзіць бай— Спі, сыночак (дачушка), засыпай!
Люлі, люлі, люлі. Люлі, люлі, люлі.
Ааа, ааа, люлі...
Ааа, ааа, люлі, Прыляцелі куры, Селі на варотах У чырвоных ботах.*
Сталі куркі сакатаць— Трэба куркам есці даць. Пасыпім ім грэчкі, Каб няслі яечкі.
Куры грэчкі не ядуць I яечак не нясуць.
Сталі куркі сакатаць— А што куркам есці даць?
Пасыпім гароху, Хай ядуць патроху.
I гароху не ядуць, I яечак не нясуць.
Злазьце, куркі, вы з варот Ды ідзіце у гарод.
Бо (імя дзіцяці) трэба спаць, А мне яго (яе) калыхаць.
А вы, куркі,— гультаі, Дык ходзіце па раллі.
* Чатыры першыя радкі служаць запевам да кожнага куплета.
Забаўлянкі
Люляйлюляй, дзіця, спаць...
Люляй, люляй, дзіця, спаць, Няма каму калыхаць, А я, маладзенька, Пагуляць радзенька.
753
Люлі, малое дзіця...
Люлі, малое дзіця, Люлі, дарагое.
Бадай жа ты, дзіцятачка, 3 калыбелі ўпала, За табою, дзіцятачка, Мне гульба прапала.
Мне гульба прапала, Гуляць волі не стала.
ЗАБАЎЛЯНКІ
Ладуладуладкі...
Ладуладуладкі.
— А дзе былі? — У бабкі. — А што елі? — Кашку. — А што пілі? — Бражку.
Бабулька казала, Як нас частавала: — Прыхадзіце часцей, Пачастую ляпей:
Дам вам сыраквашкі, Бярозавай кашкі, Піражкоў у маку I розных прысмакаў.
Ладыладыладкі.
Ладыладыладкі, Малыя рабяткі Гарох малацілі— Цапы паламілі.
Ладыладыладкі! — Дзе былі? — У бабкі! — Што елі? — Кашку!
— А што пілі? — Бражку Каіпка — масляная, Бражка — смашненькая. Папілі, паелі—
Дамоў паляцелі, На вароты селі, «Ладушкі» запелі.
Дзіцячы фальклор
754 Лады, лады, ладкі...
Дарослы бярэ ў свае рукі ручкі дзіцяці, лёгенька стукае іх далонькамі адна аб адну і расказвае або спявае.
Лады, лады, ладкі, Паедзем да бабкі, Паедзем да бабкі Па цёплую шапку, Па новыя боты Харошай работы, Па цёпленькі кажушок, Па кілбаску у мяшок.
Ладачкі, ладачкі, Паедзем да бабачкі, Будзем есці кашку, Будзем піць там бражку, Бабка наша міла, Прынясе нам сыра, Прынясе кілбаскі I смашнага мяска. А пасля на ўцеху Прынясе гарэхаў. Пасля на дарожку Прынясе гарошку.
Коніку — саломы, Каб завёз дадому.
Пайшоў каток пад масток...
Пайшоў каток пад масток, Злавіў рыбку за хвасток: Ці самому есці?
Ці (імя дзіцяці) несці?
Пайшоў ён да хаткі, Памарозіў лапкі, Памарозіў лапкі, Палез на палаткі.
Палез бы ён вышай, Ды баіцца мышай.
А там мышкі дурэлі— Кату хвосцік аб’елі.
Забаўлянкі
Пачаў коцік плакаць— Сталі слёзкі капаць.
He плач, коцік, не вурчы, Ты (імя дзіцяці) спі, маўчы.
755
Кацюты, кацюты...
Кацюты, кацюты, Ладушкіладкі. — Дзе былі? — У бабкі.
— Што рабілі?
— Муку малолі.
— Дзе падзелі?
— Мышкі з’елі.
— Куды паняслі?
— Сюды, сюды, сюды.
Чукчук, чукавала...
Чукчук, чукавала, Пад рэшатам начавала. Рэшата радзенька, Дзіцятка маленька.
Кую, кую ножку...
Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку Куплю чаравічкі На ножкі вялічкі. Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку
За чатыры мілі Падковачкі збілі. Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Дарожка ліхая, Кабылка кульгае.
Кую, кую ножку...
Той, хто забаўляе, бярэ левай рукой за голую ножку дзіцяці, узнімае яе і, лёгенька стукаючы пальцам правай рукі ў ніз ступні, прыгаворвае:
Кую, кую ножку— Паедзем ў дарожку, За чатыры мілі, Па масла, па сыры. Дарожка крывая, Кабылка храмая, А ножка малая.
А пасля, часцей стукаючы ў ножку:
Туп, туп, туп, туп, Паехалі!
Дзіцячы фальклор
756
Сарока дзецям кашку варыла...
Дарослы бярэ ў сваю руку ручку дзіцяці, другой рукой па чарзе перабірае пальчыкі і гаворыць:
Сарока дзецям кашку варыла, На прыпечку студзіла, Качаргой мяшала, Памялом давала.
Гэтаму дала, гэтаму дала, Гэтаму дала і гэтаму дала. А гэтаму не дала. Бо гэты мал— Круп не драў, Вады не насіў, Цеста не мясіў— Тфу, тфу яму ў вочкі, Пыр, пыр, пыр — паляцелі сарочкі.
Пры апошніх словах дарослы лёгенька махае ручкамі дзіцяці.
Чыкі, чыкі, сарока...
Той, хто забаўляе, бярэ ў сваю левую руку ручку дзіцяці і трымае яе далонькай уверх. Палвцам сваёй правай рукі стукае ў далоньку дзіцяці і расказвае:
Чыкі, чыкі, сарока Прыляцела здалёка, Села ў пана на таку, Меле крупы на муку.
А пан кажа: «Засяку!
Ў мяне шабля пры баку». «Хоць і шабля пры баку, Ад цябе я уцякуі»
Пры апошніх словах дарослы лёгенька ўзмахвае ручкамі дзяцяці і кажа «Паляцела!»
Мышка, мышка, дзе была...
— Мышка, мышка, дзе была?
— Была ў пана караля.
— Што рабіла? — Лыжкі мыла.
— А што далі? — Кусок сала.
— Дзе паклала? — Пад лаўкаю. — Чым накрыла? — Халяўкаю.
— Дзе падзела? — Кошка з’ела.
Песні
Ішоў бай па сцяне...
757
Ішоў бай па сцяне У чырвоным жупане. Ці баіць, ці не? — Баіць. — I ты кажаш — баіць, I я кажу — баіць.
Ішоў бай па сцяне, Насіў лапці ў кішане, Ці баіць, ці не? — He. — I ты кажаш — не, I я кажу — не.
Ідзе бай па сцяне...
Байка для дзяцей, якія безупынна просяць, каб ім расказвалі байкі
Ідзе бай па сцяне, у чырвоным каптане, Сямёра лапцяў пляце, крывую нагу валачэ, Баіць ці не? — Бай.— I ты кажаш: бай, і я кажу: бай. Ідзе бай па сцяне, у чырвоным каптане і г. д. Баіць ці не? — He.— I ты кажаш: не, і я кажу: не. Ідзе бай па сцяне і г. д.
У большасці выпадкаў пасля некалькіх паўтораў дзеці пакідаюць баюна ў спакоі і ідуць гуляць са сваімі цацкамі.
ПЕСНІ
Пайшоў комік да вады...
Пайшоў конік да вады,— Шаўковыя павады, Вады не напіўся.
— Чаму не напіўся?
— Калодзіцы няма.
— А дзе тая калодзіца?
— Чэрві патачылі.
— А дзе тыя чэрві.
— Куры паклявалі.
— А дзе ж тыя куры?
— Каршуны падралі.
— А дзе тыя каршуны?
— У поле паляцелі. — А дзе тое пэле? — Кветкамі зарасло. — А дзе тыя кветкі? — Дзеўкі пашчыпалі. — А дзе тыя дзеўкі? — Панічы пабралі.
— А дзе тыя панічы? — Пайшлі на вайну. — А дзе тая вайна?
— Пасярод гумна.
Зайчык маленькі...
— Зайчык маленькі, Чым ты жывенькі?
— Я і сам дзіўлюся, Чым я жыўлюся. Пасадзіў капусту
Hi рэдка, ні густа. Пайду я рана,— Капуста парвана, Пайду я позна,— У капусце росна.
Дзіцячы фальклор
758
А шэрая козанька...
А шэрая козанька, Тапутапу скоранька, Пераскочыла праз плот Ды пабегла ўвагарод. Аб’елася цыбуліцы,— Крычыць, бяжыць па вуліцы; Аб’елася часнаку,— Крычыць, бяжыць па таку.