• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    * Прыпеў паўтараецца двойчы.
    Народны тэатр
    ры, так не будзеш хворы». Нарэшце мужык звяртаецца да яўрэя: «А, здароў, Бэрка, ну — але ж у цябе і палацы, і чаго ж тут у цябе няма! Аднаго толькі бацькі з мацяраю тут яямашака! Дай жа мне гарэлкі чарку выпіць!» — «Давай зэ іросы!» — «Да я ж ня ўзяў з сабою з дому».— «Цагоз ты ісоў, на веру думаес? Ісцэ я толькі пацын раблю, а ён узэ... музык, трасца яго матары, прысоў і дай яму на веры: прынёс бі цаго мерацку!» — «Пагадзі ж ты, пракляты.., я ж табе наслю, я табе ізраблю, што цябе чорт ухваціць». Мужык выходзіць. «Так п’яніца ўсё страсцае: я табе наслю! Дзе ві бацілі, гаспада, той цорт, дзе ён ес на свеці, хто гэта даказэ!» У гэтую мінуту з’яўляецца чорт, вельмі страшны з выгляду, на ім адзенне з тхаровага меху, твар чорны, з хвастом, на галаве рогі. Чорт хапае Бэрку і нясе з сабой; Бэрка крычыць: «Гвалт!» Гледачы смяюцца. У канцы ўсяго прыходзіць яўрэйка, жонка Бэркі, звяртаецца да гледачоў з пытаннем: «Цы не бацылі мая Бэра?» — «Яго ж чорт ухваціў»,— гаворыць той, хто выконваў увесь час славесныя ролі дзеючых асоб.)
    775
    Апісанне батлеечнага прадстаўлення ў былой Мінскай губерні
    Яшчэ пры цары, калі мы былі малыя, прыязджаў да нас Тумаш зпад Мсціжа і паказваў лялькі. Помню я, што адну ляльку называлі Ульяна. Лялькі гэтыя ён паказваў са скрыні, у якой было два палы: верхні і ніжні. Спачатку пакажа ў ніжнім, а затым — у верхнім. У скрыні было выразана акенца, каб людзі глядзелі. Перад прадстаўленнем сабіраў грошы, або яйкі ці сала. Людзей ішло вельмі многа, як цяпер у кіно ідуць. Запомнілася мне, як аднойчы паказваў бабу. Баба таўкла масла. Затым падбягае мужык, і таўкуць удвух. Затым падбягае чорт, і так ужо таўкуць, што ўсё разлятаецца. Помню яшчэ, выязджалі на конях гусары і рубалі адзін аднаго. У аднаго адлятала галава і кацілася па полу, затым вылазіла змяя і адцягвала мёртвага.
    Яшчэ помню, што мужык прыбягаў да бабы, якая таўкла масла, і не памагаў таўчы, а пачынаў сварыцца. Тады прыбягаў чорт і пачынаў іх мірыць. У той час, калі Тумаш паказваў лялькі, яго сын граў на скрыпцы. Быў з імі чалавек, які граў на цымбалах.
    Перад прадстаўленнем Тумаш казаў: «Зараз пакажу вам батлейчыкаў». Жонка Тумаша была з нашай вёскі. Гэта Тарасевіч Ульяна Дзям’янаўна. У нашай вёсцы дзеці называлі Тумаша «слепчык», і заўсёды, калі ён прыязджаў, дзеці крычалі: «Прыехаў «слепчык» — прывёз батлейчык».
    Народны тэатр
    776	Цар Ірад
    Вярцеп быў двух’ярусны; верхні паверх уяўляў пячору нараджэння Хрыстова. У ніжнім ярусе адбываліся зямныя дзеянні, пачынаючы з паяўлення Ірада. Ірад сядзіць на троне: да яго з’яўляюцца тры вешчуны. Ён загадвае ім на адваротным шляху з Віфлеема прыйсці да яго і расказаць падрабязна аб нараджэнні Спасіцеля. Ірад дарэмна чакае вешчуноў.
    Ірад (звяртаецца да свайго воіна)
    Воін мой, воін,
    Воін вааружонны,
    Стань перада мною, Як ліст перад травою, I слушай мае прыказання.
    Воін (уваходзіць)
    О, грозны цар Ірад!
    Пашто свайго вернага воіна прызываешы
    I якія грозныя прыказы павеляваешы?
    Ірад
    Пайдзі ў Віфлеем
    I ізбей усіх младзенцаў Ад двух лет і ніжа.
    Воін (выходзіць і вяртаецца зноў)
    О, грозны цар Ірад!
    Па твайму прыказу
    Я схадзіў у Віфлеем
    I ізбіў усіх младзенцаў
    Ад двух лет і ніжа;
    Толькі адна старая баба Рахіля
    He дае свайго дзіцёнка біць.
    I р а д
    Прывядзі яе сяйчас сюды.
    Воін выходзіць і зараз жа прыводзіць Рахіль, у чорным з галавы да ног адзенні, з дзіцём на руках, якое жаласна пішчыць.
    Народны тэатр
    Ірад
    Як ты, старая баба Рахіля,
    Смеяш не даваць свайго дзяцёнка біць Маяму вернаму воіну, Кагда я гэта прыказаў?
    Рахіль (вые)
    Да ён жа у мяне адзін, Да такой маленькі, Да ад яго нікому нет зла!
    Ірад
    А, дак ты мне яшчэ смееш грубіць! (воіну) Калі яе рабёнка!
    Воін заколвае дзіця, якое страшэнна крычыць. Рахіль моцна плача.
    X о р
    He плач, не плач, Рахеля.
    Тваё дзіця цэла.
    Яно не ўмірала, А адцвятала.
    Ірад (звяртаючыся да воіна)
    Гані адсюда старую бабу!
    Воін праганяе яе ў адзін бок, а з процілеглага ходу з’яўляецца Пустэльнік.
    Пустэльнік
    О, Ірадзе, Ірадзе,
    Полна табе грашыці, Пара смерці прасіці.
    Ірад (заве воіна)
    Воін мой, воін, Воін вааружонны, Стань перада мною,
    777
    Народны тэатр
    778
    Як ліст перад травою, Слушай мае прыказання!
    Воін (уваходзіць з мечам і спыняецца перад Ірадам)
    О, грозны цар Ірад, Пашто свайго вернага воіна прызываешы I якія грозныя прыказы павеляваешы?
    I рад
    Прагані адсюда сего старога брадзягу!
    Воін праганяе Пустэльніка ў адзін бок, а з другога боку з’яўляецца Смерць з касою і пачынае рэчытатыў.
    С м е р ц ь
    О, Ірадзе, Ірадзе, Пално табе грашыці, Пара смерці прасіці!
    Ірад з жахам устае з трону, хутка і парывіста.
    Вот я к табе прышла —
    Настаў гвой смертны час:
    Склані сваю галаву на маю касу.
    Ірад (просіць адтэрміноўкі)
    Дай атсрочкі адзін год!
    С м е р ц ь
    Hi на адзін месяц!
    I Р а д
    Дай на адзін дзень!
    С м е р ц ь
    Hi на адзін час!
    I ра д
    На адну мінуту!
    Народны mjamp
    С м е р ц ь
    779
    Hi на адну секунду!
    Ірад пакорна схіляе галаву на касу, а Смерць, адсекшы галаву, плаўна выходзіць адным ходам, а з другога — убягаюць чэрці, з візгам і рогатам акружаюць цела Ірада і на чале з вялізным чортам цягнуць яго ў пекла.
    Хор (паказвае кіпенне пякельнай смалы)
    Жжж... Ззз... Ссс...
    Трон стаіць пусты.
    Арышанька (выходзіць і звяртаецца да гледачоў)
    Ах, ішла з гары — утамілася;
    Ішла пад гару — спатыкнулася.
    Дайце на царскім месце пасядзець (садзіцца).
    Стары (з мехам за плячамі)
    Ах, Арышанька, дружочак,
    Я прынёс це дзеняжак мяшочак, Толькі дай на тваіх каленях пасядзець, А ты ў мяне з мяшочка дзеняжкі выбірай.
    Арышанька
    Садзіся, старычок, Садзіся, дарагой.
    Стары садзіцца ёй на калені. Арышанька выбірае ў яго грошы.
    Франт (з’яўляецца і звяртаецца да гледачоў)
    Ах, пачценняйшыя гаспада,
    Как гэта не стыдна,
    Как гэта не абідна,
    Што стары хрыч з барадой
    Сядзіць на каленях у маладой?!
    С т а р ы
    Ах ты, хрант,
    У цябе сапагі ў рант,
    Народны тзатр
    780
    Жылетка піке,
    A hoc у табаке; Сапог скрыпіць, А ў кармане трасца кіпіць! А я хоць стары сядой, Да дзеняг у мяне мяшок бальшой. Ступай адсюда прэч!
    Стары і Арышанька (крычаць разам)
    Ступай прэч.
    Франт, сканфужаны, выходзіць.
    Арышанька (за кулісамі гаворыць)
    Мілыя музыканцікі, Сыграйце нам танцікі!
    Музыканты іграюць «Па вуліцы маставой...» Арышанька скача рускага. Стары па яе загаду таксама скача, знясілены, ён ледзь не падае. Арышанька, нарэшце, вядзе са сцэны вельмі стомленага старога. Стары кульгае і кашляе на пацяшэнне і смех гледачам.
    На сцэне з’яўляюцца М а к с і м к а (шукальнік грыбоў) іяго бацька*.
    Мужык (з’яўляецца на сцэне)
    Куды жа гэта я заброў?
    Во це на!
    А гдзе жа Максімка? (кліча)
    Сын Максім,
    А, сын Максім!
    Максімка (за сцэнай)
    Ау, татка!
    М у ж ы к
    А гдзе жа ты?
    М а к с і м к a
    Да ў лясу!
    * Герой 1812 года.
    Народны тэатр	
    М у ж ы к Зачым ты туда папаў?	781
    М а к с і м к a
    Да грыбы сабіраю!
    Мужык
    Да што ты, адурэў алі п’яны: якія ноне аб Растве грыбы?
    Максімка
    Да яшчэ якія, падасінавікі!
    Хадзі ка мне сабіраць, A то ўсех аднаму не набраць!
    М у ж ы к
    У такіта мароз мне к табе іціць! He, уж ты выхадзі ка мне скарэй — пара дамоў, a то замерзнем!
    М а к с і м к a
    He, мне ў лясу цяпло! Да я нікак і заблудзіўся — так і ёсць, заблудзіўся.
    М у ж ы к
    Дак чытай за мной малітву «Да васкрэсне Бог».
    М а к с і м к a
    Да растрэсніць лоб твой, цяцька! Так сцямнела, што ні згі ні віджу.
    Мужык
    Ну, дак чытай за мной другое!..
    Народны тэатр
    782
    Цар Максіміліан
    Сюжэт і дзейства
    Да ўзвядзення на прастол Максіміліана яшчэ царстваваў яго састарэлы бацька Ірад. Ён быў ужо на схіле гадоў, удавец, але справы ў яго ішлі бліскуча. Меў смелых рыцараў. Частыя нашэсці ён не толькі адбіваў, але і ў значнай ступені пашыраў свае ўладанні; быў ён яшчэ жыццярадасны, любіў паляванне, меў зграю ганчакоў. Весяліўся з паланянкамі (наогул любіў жанчын). У сябе са сваімі рыцарамі пілі і весяліліся, асабліва пасля ўдалага паходу. Яго сын Максіміліан быў сярэдніх год, меў жонку і сына Адольфа 12—13 год. Сам Максіміліан быў адважным, жорсткім і даўно марыў аб троне і чакаў смерці бацькі.
    Вось з гэтага і п^чынаецца. Узнімаецца заслона.
    Дзея 1я
    На сцэне ля царскага трона выстройваецца стража па чатыры чалавекі ў дзве шарэнгі. Трон стаіць на ўзвышэнні, да яго вядуць дзве прыступкі, аздобленыя рознай інкрустацыяй. Чакаюць з’яўлення цара. На сцэну выходзіць рыцар у даспехах і паведамляе аб прыходзе цара. Стража бярэ на каравул і пяе песню:
    Цар Ірад у град грядзёт, адзяржаў сваю пабеду над грозным над врагом (паўтараюць тройчы).
    Два воіны вядуць пад рукі цара на трон. Цар сядае, яму падаюць скіпетр (булаву).
    Маналог цара
    Дасціг я высшай уласці ў паходзе на врагоў, Ачысціў я прастранства да южных берагоў.
    Стража пяе:
    Слава, слава, слава.
    Цар загадвае ў гонар перамогі наладзіць баль. Заслона.
    На сцэне ставяцца сталы, накрытыя абрусамі, з рознай закускай і выпіўкай, прыгатаванай выканаўцамі. Узнімаецца заслона, і за сталамі рассаджваюцца рыцары — удзельнікі
    Народны тэатр
    паходу. Пачынаецца баль. У парыве нянавісці да цара яго 783 наследнік разбівае кубак з віном. Усе звяртаюць на гэта ўвагу. Але цар загадвае стражы хутчэй рыхтавацца да палявання: за сцэнай пачынаюць выць чатыры прывязаныя сабакі.
    Усе ўстаюць і выходзяць (нібы на паляванне) і выводзяць пад рукі цара. Заслона.
    Пры адкрыцці заслоны на сцэну ўрываецца лепшы вартавы цара Анікавоін і паведамляе, што ў час палявання забіты цар. Яго выносяць на сцэну ў труне і ставяць на пастамент. Адпяваць цара прыходзяць non і манахі, апранутыя ў чорнае.
    Хор (падхоплівае)
    Са святымі ўпакой, упакой, Цар наш быў не плахой, не плахой: Любіў выпіць, закусіць, закусіць I суседа прыгласіць, прыгласіць. Любіў удовушаккасатачак, Любіў красівых ён дзяўчатачак.
    П о п
    Вы зладзеі, багахульнікі, Царскай міласці адступнікі, Вас нужна ўсех звязаць 1 ў Сібір саслаць.
    X о р
    I вас, бацюшка, з намі.
    Поп бярэ крыж і кадзіла і разам з манахамі ідзе да выхаду. За імі рыцары нясуць у труне цара. Ззаду ідзе Далакоп з рыдлёўкай на плячы. Заслона.
    Д з е я 2я
    Вацарэнне Максіміліана.
    Адкрываецца заслона, і на сцэну выходзіць царская стража з васьмі чалавек, якія становяцца па чатыры чалавекі з двух бакоў трона адзін за другім.