Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Будзеш біць ты з кулямёта, Я — патроны падаваць.
Прыйшоў немец па пасаг 3 аўтаматам у руках, Куляй і гранатаю Немца я пасватаю.
Сэрца б’ецца і сумуе, Жаль мне сэрца роднага — Палюбіла партызана, Мсціцеля народнага.
Ў партызаны паступіла, Красну лентачку нашу, Партызана палюбіла, Партызанам даражу.
Я надзену шынель шэры, Шапачкувушаначку, Пазнавай жа, мой міленькі, Сваю партызаначку.
А мой мілы партызан,
А я — партызаначка, У кавалерыю мы пойдзем — Баявая парачка.
Разышоўся Вільгельм Кубэ: — Беларусь — калонія!
Партызаны міну ў бок —
I ўся цырымонія.
801
Прыпеўкі
802
Паліцай на казе Самагонку вязе, Яму куля ўздагон — I душа з яго вон.
Дождж ідзе, дождж ідзе, На вуліцы слізка, Уцякайце, паліцаі, Партызаны блізка.
Паліцэйскія сабакі, Куды будзеце ўцякаць? Скора вас фашысты кінуць, Мы не будзем вас прымаць.
Ой, не спіць Адольфскаціна, Гебельсу маркоціцца.
Іх ваенная машына
У канаву коціцца.
He хавайся, Гітлервораг, Ўсюды мы цябе знайдзём, Мы упэўнены, што скора Усіх фашыстаў пераб’ём.
Як ты, Гітлер, ні старайся, Ўсюды справы твае — «швах», Ты Расію не раскусіш, Бо арэх не па зубах.
3 неба зорачка упала, Яшчэ многа упадзе, Многа Гітлеру папала, Яшчэ болей пападзе.
Ах ты, Гітлер касавокі, Ненавісны вораг мой, Бацьку вывез у няволю, Засталась я сіратой.
Сядзіць Гітлер на асіне, Богу моліцца балван: — Памажыце, ўсе святыя, Пакарыці партызан!
Тэлеграму з таго свету Прыслаў Гітлеру Кубэ: — Прыязджай, мой родны фюрэр, Мне тут сумна без цябе.
Пачуў Гітлер у Берліне, Што ён скора ўжо загіне, Падхапіў свае манаткі I ўцякае без аглядкі.
He садзіце на машыну На машыну сінюю — He вязіце вы мяне Ў Германію сілаю.
Надаелі мне дубы, Сосны надакучылі: Фрыцы сэрца пераелі, «Бобікі» замучылі.
Надаела пайка хлеба, I салома мятая.
Да чаго ж нам надаела Тут жыццё праклятае.
Ты, машына паравая, Адвязі мяне дамой, Мне фашысцкая старонка Аказалася турмой.
Калі б знала, ведала, На вайну б паехала, На вайну, у самы бой, Дзе ваюе мілы мой.
Найдзі, хмара, найдзі, гром, I разбі фашысцкі дом, За каменнаю сцяной Забі Птлера стралой.
Ты кукуй, кукуй зязюля, На зялёнай на мяжы, Ты ляці стралою, куля, Чэрап фрыцу праніжы.
Прыпеўкі
Стаіць бяроза над ракой, Галіначка хістаецца, А мой мілы у партызанах 3 фрыцамі змагаецца.
На ігрушы спеюць грушы, А на дубе — жалуды, Вытрасае з катаў душу Мой мілёнак малады.
Выйдзем ноччу, дзевачкі, Станем на узгорачкі,
Можа, ўбачым на усходзе Крамлёўскія зорачкі.
Немчуру не раз мы білі Ды пра ўсё яны забылі; А на гэты, відаць, раз Будуць вечна помніць нас.
Нашы мужныя героі Родны край праславілі, Пасярод Германіі Чырвоны сцяг паставілі.
803
Адышла вайнанавала...
Адышла вайнанавала, Адгрымеў суровы бой. Сонца светлае заззяла Над краінай дарагой.
Мой мілёнак трактарыстам, Водзіць трактар з краю ў край.
У вайну граміў фашыстаў — Цяпер росціць ураджай.
Мілы мой прышоў з вайны, Глянь на гімнасцёрачку: Справа, злева ардэны
I Героя зорачка.
Ваня мой служыў танкістам, Узнагароджан не раз быў, А ў калгасе трактарыстам — Новы ордэн заслужыў.
Мы фашыстаў разграмілі. Перасталі ваяваць.
Едзем мы цяпер дадому Край Саветаў будаваць.
Партызаныпартызаны, Браты нашы родныя, Вы геройскі ваявалі За справы народныя.
He грукочуць грозна пушкі, Мы у працы, не ў баю.
У новых песнях і частушках Славім Родзіну сваю.
Дзе снарадныя варонкі Сум наводзілі на нас, 3 пераможнай песняй звонкай Падымаем мы калгас.
Быў любімы мой танкістам, Біў фашыстаў на вайне, А цяпер ён трактарыстам Норму выканаў ўтрайне.
МеторьЫіраш фальклорр
Думка аб неабходнасці збірання вуснапаэтычнай творчасці неаднаразова выказвалася вучонымі і пісьменнікамі яшчэ ў мінулым стагоддзі. Ян Чачот, шкадуючы, што храністы даўніх часоў не захавалі дакладных запісаў песень і паданняў народа, папярэджваў, што яшчэ больш слушна будуць папракаць нас нашчадкі, калі мы не збяром рупліва гэтых помнікаў і не перададзім ім. Усведамленне вялікай каштоўнасці духоўнай спадчыны, народнай паэзіі многімі прадстаўнікамі беларускай, рускай, украінскай, польскай інтэлігенцыі дало свой плён. У другой палавіне XIX — пачатку XX ст. былі выдадзены буйнейшыя зборнікі беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці: зборнікі песень і прыказак I. I. Насовіча, шматтомныя выданні фальклору розных жанраў П. В. Шэйна, Е. Р. Раманава, М. Федароўскага, У. М. Дабравольскага, зборнікі песень 3. Ф. Радчанкі і казак A. К. Сержпутоўскага і многа іншых каштоўных прац. Аднак нават і гэтыя фундаментальныя выданні не змаглі адлюстраваць усяго багацця і ўсёй ідэйнатэматычнай і жанравай разнастайнасці беларускай народнай творчасці. Да таго ж прыхільнікі і паслядоўнікі розных школ і напрамкаў у фалькларыстыцы асноўную ўвагу надавалі ў сваёй збіральніцкай дзейнасці тым творам, якія лічылі найбольш каштоўнымі, абмінаючы часам тое, што з іх пункту погляду ўяўлялася другарадным. Збіраючы традыцыйны фальклор, у першую чаргу абрадавую паэзію, чарадзейныя казкі, прадстаўнікі міфалагічнай школы, напрыклад, амаль не зважалі на многія сучасныя ім з’явы: фальклор рабочых, частушкі, рэвалюцыйную паэзію, якая, мяркуючы па дакументах, была распаўсюджана і ў горадзе, і на вёсцы. Увогуле творам сацыяльна вострым, накіраваным супраць прыгнёту, эксплуатацыі, духоўнага і нацыянальнага ўціску, у фальклорных зборніках мінулага — пачатку нашага стагоддзя не надавалася належнай увагі.
У 20—30я гг. XX ст. работа па збіранні і вывучэнні беларускага фальклору набыла новыя арганізацыйныя формы, новыя арыенціры, галоўным з якіх стала сучаснасць, што дало магчымасць кампенсаваць некаторыя недахопы папярэдняй збіральніцкай дзейнасці. Пры сектары этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі АН Беларусі быў створаны багаты архіў, фанатэка, выдадзены шэраг зборнікаў. Але жорсткая арыентацыя на сучаснасць прывяла да таго, што класічны традыцыйны фальклор і ў збіральніцкай, і ў даследчай практыцы апынуўся на другім месцы.
У пасляваенны час беларуская фалькларыстыка зрабіла новы крок наперад. Выраслі і ўмацаваліся арганізацыйна кадры фалькларыстаў больш планамернай і мэтанакіраванай стала збіральніцкая работа. Рэгулярна праводзяцца фальклорныя экспедыцыі супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Рэспублікі Беларусь. Зараз у фондах Інстытута знаходзіцца каля 600 тысяч запісаў тэкстаў фальклорных твораў, звыш 35 тысяч магнітаграм. Вядзецца картаграфаванне, што дапамагае навуко
Методыка збірання фальклору
ва абгрунтавана вызначыць маршруты экспедыцый. Фальклорныя фонды ІМЭФ папаўняюць удзельнікі конкурсаў на лепшага збіральніка вуснапаэтычнай творчасці і пастаянныя нашы карэспандэнты. Цікавыя матэрыялы мы атрымалі з вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. 3 новых запісаў звяртаюць на сябе ўвагу ўзоры сучаснай вуснапаэтычнай творчасці, фальклор Вялікай Айчыннай вайны, запісы паэзіі рабочых, тэксты народнай драмы, апавядальных твораў і многіх жанраў традыцыйнага песеннага фальклору. Значная колькасць новых запісаў апублікавана ў зборніках і даследаваннях, а таксама ў шматтомным выданні «Беларуская народная творчасць», 42 кнігі якога ўжо выйшлі з друку.
Акгывізавалася збіральніцкая работа і ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі. Гэтаму садзейнічала ўключэнне ў вучэбны план студэнтаўфілолагаў фальклорнай практыкі. Лепшыя студэнцкія запісы склалі аснову фальклорных зборнікаў, якія выдаюцца БДУ.
Нягледзячы на відавочныя дасягненні, работа па збіранні і публікацыі беларускага фальклору павінна працягвацца, як працягваецца і далейшае развіццё самой вуснапаэтычнай творчасці. Нямала новага, цікавага і каштоўнага яшчэ і сёння можа знайсці збіральнік у старажытных пластах народнай творчасці, у прыватнасці ў абрадавай паэзіі. Навуковую каштоўнасць уяўляе кожны новы варыянт ужо вядомага па ранейшых запісах твора, а таксама запісы сучаснага фальклору. Збіранне можа весціся па розных праграмах: запісы твораў аднаго жанру, адной тэматыкі, запісы твораў усіх жанраў, якія бытуюць у пэўнай мясцовасці і г. д., але ў кожным выпадку гэта работа павінна быць мэтанакіраванай, сістэматычнай і адпавядаць пэўным навуковаметадычным патрабаванням.
805
ПАДРЫХТОЎКА ДА ЗБІРАННЯ ФАЛЬКЛОРУ
Збіральнік народнай творчасці павінен вывучыць раён, дзе ён вядзе запіс. Трэба пазнаёміцца з мінулым краю, ведаць гістарычныя падзеі, асобныя бітвы ў час войнаў, сялянскія паўстанні, рэвалюцыйны pyx, а таксама гістарычныя помнікі, старажытныя збудаванні, курганы і г. д. Апіраючыся на гэтыя веды, у размове з насельніцтвам можна нагадаць той ці іншы факт і ў сувязі з ім запытацца, ці не склалася ў народзе паданне, песня, легенда ці якінебудзь іншы твор, звязаны з гэтай падзеяй. Пры вывучэнні краю неабходна звярнуць увагу і на сучасны яго стан: эканамічнае развіццё, культурныя дасягненні і г. д. Вельмі карысная сувязь з калектывамі мастацкай самадзейнасці, у якіх не толькі выконваюцца, але часта і складаюцца новыя фальклорныя творы.
Пры збіранні рабочага фальклору вельмі важна ведаць гісторыю прадпрыемства, калі яно заснавана, якія падзеі мелі месца на гэтым прадпрыемстве. Падобная інфармацыя дапаможа збіральніку ў размовах з ветэранамі працы хутчэй атрымаць неабходныя звесткі аб распаўсюджанасці рабочай паэзіі і яе характарыстыку.
У падрыхтоўку трэба ўключыць і азнаямленне з этнаграфічнай літаратурай, таму што многія творы фальклору звязаны з народнымі звычаямі або абрадамі. He менш карысна вывучыць асаблівасці мясцовай гаворкі, што дазволіць збіральніку найбольш дакладна запісваць фальклорныя творы.
Дакладнасць запісу забяспечваецца шырокім выкарыстаннем магнітафонаў і відэатэхнікі, піто патрабуе ад збіральніка пэўных навыкаў працы з гэтай апаратурай, умення весці запісы як ад індывідуальных выканаўцаў, так і ад калектываў.
Як запісваць фальклор
806
ЯК ЗАПІСВАЦЬ ФАЛЬКЛОР
Перад тым, як гаварыць аб запісванні фальклорных твораў, неабходна спыніцца на патрабаваннях да запісаў. Думка аб тым, што ў запісах фальклорных твораў павінна быць адлюстравана душа народа, яго жыццё, мары і надзеі, узнікла даўно. Найбольш абгрунтавана яна была выказана М. А. Дабралюбавым у рэцэнзіі на зборнік А. Афанасьева «Народныя рускія казкі», дзе М. А. Дабралюбаў пісаў: «Нам казкі важныя болей за ўсё як матэрыялы для характарыстыкі народа».