• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Хто ў гармоніку іграе, Той каровачкі не мае, Hi кароўкі, ні бычка, He хлябае малачка.
    Хораша табе, каліна,— На табе шырокі ліст, Хораша табе, падруга,— Цябе любіць гарманіст.
    Ты іграешь весяло, Цябе хваліць ўсё сяло, Цябе хваліць мая маць: — Расхарошы будзе зяць.
    А гармонькаматушка! Няма хлебцамякушка, Пап’ю кіслага кваску — Разганю сваю таскуА гармонькаматушка, Лепей хлебамякушка.
    Я ў гармонь як закачу, Тры дні хлеба не хачу. А як хлеба не з’ясі, Дык гармонік прадасі.
    Колькі раз я заракаўся Гэтай нівай не хадзіць; Спалюбілася дзяўчынка, He магу яе забыць.
    Колькі зорачак на небе, Адна зорачка гарыць;
    Ёсць і гожых і прыгожых — Па адной сэрца баліць.
    Ой, на гары — гарохаўе;
    Чэрці пана спалохалі.
    Ой, не бойся, пане, смерці: He хапаюць дурняў чэрці.
    Ты не non, ты не дзяк, He цалуй мяне так, Няхай мяне пацалуе Маладзенькі казак.
    Іграй, дудка,— пайду ў танцы, Люблю дзевак, каб іх пранцы!
    795
    Прыпеўкі
    796
    А у міленькай насок 3 дваццаці пяці дасок.
    Дзяўчынанька мая, Харошага стану, А хто цябе любіць будзе, Як я перастану?
    Я ў сераду радзілася, На тры дзелы згадзілася.
    Я і ў сохі і ў бароны, За мной хлопцы, як вароны.
    Расце макпастарнак
    I цыбулядынька.
    Мой муж — гаспадар, А я — гаспадынька.
    Я гуляю, весялюся, На чатыры спадзяюся, Як падумаю сама — Дык ніводнага няма.
    А я — руска, ты — католік.
    He руш мяне за падолік.
    Мой падолік шоўкам шыгы — Хто зачэпіць, будзіць біты.
    Танцавала полечку, Парвала хвальбоначку. Пайду мамачку прасіць, Каб хвальбоначку зашыць.
    А як жа я гарую — Узяў жонку маладую. Хлеб саджаю і мяшу, Дзіця плачыць — калышу.
    Тылілі, тылілі,
    Каб капусты ўлілі, Далі хлеба камяка — Паскакаў бы казака.
    He тужы, мая мілаша, За мной будзеш панаваць;
    Я наймуся свінней пасвіць, А ты будзеш падганяць.
    Ажаніся, не ляніся —
    Будзеш панаваці:
    Жонка будзе свінней пасці, А ты — заганяці.
    Ты да мяне, я да цябе — Болей ні да кога.
    Любі мяне, а я цябе, А болей нікога.
    Дзяўчыначка дробна скача, За кроснамі сядзе — плача, Галёпчыка добра йдзе, Ніткі ў берды не ўвядзе.
    Дзе ж ты, міленькі, купаўся, Што мне гэтак спадабаўся? Ці ў барвінку, ці ў шалвеі,' Што па табе сэрца млее?
    — Дзяўчыначка белабела, Дзе ты красачку падзела?
    — Я на рэчцы мылася, Красачкі забылася.
    А ў гародзе авясец — На сто рублёў каласец.
    А вяночак па рублю, Адхініся — не люблю.
    Сюдытуды вокам кіну: Няма таго, за кім гіну. А пры боку сядзіць згрэбла, Што нікому не патрэбна.
    Я зпад лесу, я зпад гаю Свайго мілага пазнаю: Hori доўгія, крывыя, Порткі зрэбныя, рабыя.
    Колькі печы ні паліла, Ды ўсё трэсачкамі.
    Прыпеўкі
    Колькі хлопцаў ні любіла, Ды ўсё смешачкамі.
    Бацька грае, сын басуе, Дачка замуж галасуе.
    Бацька жыта прадае, Дачку замуж аддае.
    Ад парога да парога Чаравічкі папарола.
    А ты, шэўчык, не гуляй — Чаравічкі зашывай.
    А гуляй, Мацей, He жалей лапцей.
    А мы былі на базары — Лапці новы заказалі.
    Ой, цешча мая, Чатыры аборкі. Хачу — дома заначую, Хачу — у Хадоркі.
    Ты Пракоп, а я Мікіта, Ты ад коп, а я ад жыта, Ты адсюль, а я адгэтуль — He даруем шэльме гэтай.
    Ох, дзедзька ты мой, А я бабка твая.
    Шануй мяне, гадуй мяне, Каб я гладка была.
    Я падпіла, падгуляла.
    Цяпер мяне знайце: Чаравічкі я стаптала, Мне другія дайце.
    Хадзіў Зэлік па балоту, Трасцу рабіў, не работу.
    Сена касіў, жыта жаў, Дзевак любіў, бабу ўзяў.
    Біце, біце у цымбалы — He зважайце, што я малы, Дуйце, дуйце у жалейкі — He жалейце, што маленькі.
    — Ой, Марына, Марына, Што ты ўчора варыла? — Зацірачку з кісяльком I гуляла з Васільком.
    Вядзі мяне к дубу, дубу, А я твая дзеўка буду. Заві мяне паненкаю, Паі мяне гарэлкаю.
    На вуліцы суха ліпа, Пайду замуж за Піліпа. Ужо ліпа зелянеіць, Па Піліпу душа млеіць.
    Дзяўчаткі мае, Сыраежачкі, Пасаліў бы я вас, Няма дзежачкі.
    Танцуй, танцуй, лапці мае, За поясам яшчэ двое. Бацька сядзіць на пліце, Яшчэ болей напляце.
    Я па верасу хадзіла, Верас ногі завіваў. Я багатага любіла, Мяне бедны адбіваў.
    Ты не сватайся, Мікіта, Я прасватана, прапіта. Пад вянцом стаю і плачу, За каго іду, не бачу.
    He судзіце, цётачкі, Я не падсудзімачка. Досіць мяне абсудзіла Мілага радзімачка.
    Ах ты, цешча мая, He хвалі сваёй дачкі: Яе лытачкі, як нітачкі, Сухія кумпячкі.
    Што за я, што за я, Што за масцярыца: Шыла міламу штаны, Выйшла рукавіца.
    797
    Прыпеўкі
    798
    У мястэчку на базары Хлопцы прадаюцца: На капейку — сорак штук I то задаюцца.
    Любосць не навек — Толькі дзеля жалі.
    Ці ня чэрці цябе Ка мне прывязалі?
    Я гуляла, гапацела, Гаварыла, з кім хацела. Дала ручку цераз тын, Гаварыла, ды не з тым.
    Я надзену плацце бела I пайду ў ім пад вянец. Ссохну, звяну, як былінка, I гульбе маей канец.
    Падай, мамачка, пілу, Я рабіначку спілю.
    На рабіне жоўты ліст, Мяне кінуў гарманіст.
    Пела, пела і напела На сваю галовачку, На чатыры дзевяры, На пятую заловачку.
    Праважала я мілога Да зялёненькіх рабін.
    Абняла, пацалавала: — Ідзі, міленькі, адзін.
    Мы сядзелі каля тыну, Ты бажыўся: «Не пакіну». Кляўся небам і зямлёй: «Будзеш, мілачка, маёй».
    Чаравікі тупу, тупу, Бацька кажыць: «Куплю, куплю».
    Маці кажыць: «Не купляй, Дачцэ волі не давай».
    He судзіце, мужыкі, He судзіце, цёткі: Беражыце языкі Дочкам на падмёткі.
    Хлопцы знаюць, хлопцы знаюць,
    Знаюць, з кім знаёміцца: У каго куры нясуцца I карова доіцца.
    Мяне мама біла, біла, Каб я хлопцаў не любіла. А я маме на бяду Поўну хату прывяду.
    На стале стаіць вазон — Любіць паліваннейка.
    Наша тайная любоў Любіць цалаваннейка.
    Я па лесе песні пела, Ішлі адгалосачкі.
    Па мне мілы сохне, вяне Я па ім — ні трошачкі.
    Эх, мілка мая,
    Каб цябе халерыя: Восем год цябе любіў, А ты мне не верыла.
    — Чаму ўчора ты не быў? — Недзе шапачку згубіў. — А ты б дзедаву надзеў. Дзед на печы б пасядзеў.
    А я свайму Мішаньку Вышыю манішаньку.
    Унізочку выстрачу, Мішаньку любіць хачу.
    Кавалер, кавалер, Каб ты праваліўся: Адзін вечар пасядзеў, А ўсім пахваліўся.
    Прыпеўкі
    А у Колевай гармоні Планкі пазалочаны. He любіце, дзяўкі, Колю: Коля развалочаны.
    Шыла кофту, шыла кофту Шыла з адваротамі.
    Усю ночку прасядзела 3 мілым пад варотамі.
    Я сядзела на пасцелі, Вышывала платок белы. Вышывала кончыкі — Міламу паклончыкі.
    Палюбіла троечку: Колю, Ваню, Толечку.
    Колю — рана, Ваню — днём, Толю — вечарам з агнём.
    Я ў нядзелю выйшла замуж, Ў сераду заплакала.
    Сваю бедную галоўку Навек загайдакала.
    Гарманісцік, весялей, Нашых ножак не жалей: Нашы ножкі не баляць. Яны хочуць пагуляць.
    А у Слуцку на базары Прадаюць мужчын вазамі. Адна баба ўсіх любіла — За капейку сем купіла.
    Каб ты, міленькі, ссінеў, Як асіна сіняя.
    Я іду, а ты гаворыш, Што я некрасівая.
    Ой, гармонь, ой, гармонь, He спаліў цябе агонь, He ўзяла цябе вада, Як я была малада.
    Ой, я пела, прыпявала, Прыпяваць хацелася.
    А цяпер сама не знаю, Дзе ахвота дзелася.
    Ты, сяброўка дарагая, Пойдзем падабедаем.
    Аднаго мілёнка любім — Пойдзем пераведаем.
    He дай Божа з такім лёсам Любіць хлопца з доўгім
    ’ носам: Каб яго пацалаваць, Трэба нос адпілаваць.
    Міленькі, каханенькі, He напівайся п’яненькі.
    Ты нап’ешся, з ног далоў — 3 кім жа я пайду дамоў?
    — А мамачка, што такое, Што пад акном стаіць трое? — Гэта, дочанька, не дзіва: Я й па пяцера вадзіла.
    799
    Нашы мужныя героі
    У сорак першым на граніцы Немцы бомбы скінулі, Вілі, альберты і фрыцы На наш край нахлынулі.
    Сквапны Гітлера сабакі На калгасныя прысмакі,
    родны край праславілі
    Мы ж дадзім такога сала, Каб калом у горле стала.
    Неба хмарамі дыміцца, Вецер соснамі гудзе, Смелы кулі не баіцца I ў баі не прападзе.
    Прыпеўкі
    800
    Ішлі немцы грабіць вёску, Ішлі з аўтаматамі, Партызаны частавалі Немчуру гранатамі.
    Ранкам ясным гіерад спёкай, Сонца мыецца ў pace, Немцу я за вока — вока, А за зуб — вымаю ўсе.
    Ў яго цяпер пагоны, На пагонах зорачкі.
    *
    Мой мілёначак на фронце
    I не першы ужо раз, Б’е фашыстаў там няшчадна, Апраўдаў ён мой наказ.
    *
    Просіць фрыц, зайшоўшы ў хату, — Матка, яйкі, матка, шпэк... Я ж яму ражном у горла, Падавіўся каб навек.
    Афіцэр прыйшоў у хату, Лезе ў печ ён з галавой, А калгасніца Агата — Па загрыўку качаргой.
    Наляцелі немцыкаты, Папалілі нашы хаты, Мы цяпер жывем у пушчы, Днём і ноччу катаў трушчым.
    Колькі лесам ні хадзіла, Ўсё кусты арэхавы:
    Колькі хлопцаў ні любіла, Ўсе на фронт паехалі.
    Колькі ягад я сабрала, Чорненькай смародзіны;
    На зашчыту хлопцы сталі, Патрыёты Родзіны.
    Падружачка дарагая, Дзе ж то нашы сокалы? — На іх шэрыя шынелі, Паясы шырокія.
    *
    Падруга мілая мая, Ці чула пра мілёначка —
    Дзевачкі, мароз, мароз, Ёлачкі аб’інелі, А мой міленькі ў баі Стаіць на першай лініі.
    Ой, падружка дарагая, Табе новасці нясу, Твой мілёнак чарнабровы Ляжыць ранены ў лясу.
    Я, бывала, прыпявала, А цяпер ўжо не пяю: Калі трэба раненым Дык вазьміце кроў маю.
    Зламаю веткувінаградку, Зламаю я смародзіну;
    А мой мілы ў партызанах Зашчышчае Родзіну.
    Партызан як прыдзе ў хату, Стаўлю я на стол харчы, Бо гатова, нібы брату, Партызану памагчы.
    Наша хата — лес зялёны, Бліндажы і шалашы, Смела наш баец чырвоны Немцаўворагаў глушы.
    I пад Мінскам і пад Брэстам, Ля Вілейкі, ля Свянцян He знаходзіць немец месца Ад удараў партызан.
    Прыпеўкі
    Мы на Пцічы, мы на Сожы, На Вілейцы, на Дзвіне Білі, б’ем салдат варожых Па загрыўку, па спіне.
    Выйшлі немцы на засаду, Каля лесу заляглі, А мы іх, фашысцкіх гадаў, Прыкавалі да зямлі.
    Цераз рэчку быструю Немец мосцік выстраіў, Партызаны падышлі, Мост ўзарвалі і пайшлі.
    Партызанская работа — Немцам гора і турбота: Што ні ноч, то пад адхон Пушчан новы эшалон.
    Немцы ладзілі засаду, Выбіралі хмызнякі, Падпаўзлі да іх мы ззаду Ды ударылі ў штыкі.
    Ночка цёмная без зорак, Як магу цябе забыць, Калі гэтай ночкай цёмнай Пайшоў немцаў я глушыць.
    Нарачанскія туманы Засцілаюць берагі, Б’юць нямецкіх акупантаў Партызанырыбакі.
    Нарачвозера, як мора, He убачыш берагоў.
    Бараніць свае прасторы Кожны верны сын гатоў.
    На ўзбярэжжах на разлогіх Чараты — куды ні глянь.
    Хочуць фрыцы запалохаць Нас, свабодных нарачан.
    Ды нямецкія загады, He застрашаць рыбакоў: Забіраем аўтаматы, Выплываючы на лоў.
    Закідаем падвалокі, He зважаем на загад — Немца ўтопім у затоках, Як у лужыне шчанят.
    Пойдзеш, мілы, ў партызаны, Вазьмі мяне ваяваць: