• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Перад намі грамадка людзей у такім выглядзе: пасярэдзіне стаіць так званы Скараходфіцмаршал, на галаве яго нібы сталёвы шалом, на тулаве генеральскі мундзір, грудзі якога поўны ордэнаў і медаляў, зробленых самімі хлопцамі з бляхі і раскрашаных, хаця звякалі і дватры сапраўдныя медалі, атрыманыя за турэцкую вайну. Лампасы нашыты на штанах, якія засунуты ў боты; і на іх звіняць шпоры. Пры баку кавалерыйская шабля. За ім стаіць сам цар Максімільян. У яго на галаве таксама такі ж шалом, толькі з шышкі яго тырчыць старое страусавае пяро; на грудзях медзяны панцыр, зпад якога чырвоная рубашка, штаны з лампасамі, запраўленыя ў боты. На баку пры назе доўгі двухстаронні меч, пафарбаваны пад сталь. Паабапал царка два воіны ў шаломах, панцырах і з пікамі. Далей за імі сын Максімільянаў Адолька — кучаравы русавалосы юнак, безаружны, у ружовай рубашцы, падпяразаны беларускім сялянскім поясам, штаны ўпраўлены ў боты. Закутаная ў афарбаванае ў блакіт прасцірадла стаіць кумірыцкая багіня, так, што твару яе нельга бачыць. Па другі бок ваяка Марац: на ім шышак, як у пажарніка, панцыр і шчыт, у руцэ кароткі меч. У апошнім радзе кат Брамбэус у чырвонай сарочцы, шырокіх штанах, запраўленых у боты, з вялікай сякерай, як у мясніка, на якую ён абапіраецца.
    789
    Народны тэатр
    790
    Фельчар з вялікім градуснікам на адным плячы і торбай з лякарствамі; пры гадзінніку, які аказваецца цыбуляю. Яшчэ адна асоба, завінутая ў плашч, зпад якога тырчыць каса. Хто не бачыў прадстаўлення, той не ведае, хто гэтая асоба, але я ведаю — гэта Смерць.
    За ўсімі ззаду стаіць стары з сівой барадой Далакоп. Ён жа механоша, якому за прадстаўленне даюць натураю: хлеб буханкамі, сала, каўбасы. У яго дзеля гэтага санкі з мехам; на санках ён возіць трон цара Максімільяна — крэсла з падлакотнікамі і высокаю спінкаю, размаляванае пад срэбра і золата.
    Пачынае відовішча Скараходфіцмаршал:
    — Людзі добрыя, думайцегадайце, хто перад вамі зараз выйдзе! Выйдзе паказацца, на людзях пакрасавацца!.. Ці то будзе імператар французскі, ці кароль прускі?
    Цар Максімільян (рашуча ў поўны свой. голас крычыць, выходзячы наперад. За ім абое воіны па баках).— Я — не імператар французскі і не кароль прускі! Я — грозны цар сусветны Максімільян!.. (Пры гэтых яго словах ад механошы ззаду перадаюць фіцмаршалу трон для цара, які той і ставіць.) Дзеля мяне, цара ўсяслаўнага, сусветнага, магутнага Максімільяна! Слуга мой верны, Скараход фіцмаршал, ускладзі на мае плечы парфіру! (Падаюць фіцмаршалу пурпуровую з бліскучаю залацінкаю мантыю, якую фіцмаршал і ўскідвае на плечы цара.) Дай мне ў рукі скіпетр і дзяржаву! (Фіцмаршалу падаюць іх, і ён перадае іх цару.) А заместа шалома ўскладзі на маю галаву карону, каб я мог правіць людзьмі па закону! (Цар Максімільян садзіцца на трон.) Вось сеў я на свой прарадзіцельскі трон, я магутнейшы з магутных, бо я падпарадкаваў сабе сушу і мора, пакарыў усе народы! Самі богі мне зайздросцяць, бо хто пасмее быць мне непаслухмяным?
    Далей не памятаю, хто падказаў цару, што яму непаслухмяны сын яго Адолька.
    Цар Максімільян (крычыць у гневе). Скараходфіцмаршал, слуга мой верны! Стань перада мною, як ліст перад травою.
    Фіцмаршал. Дзеля чаго ты мяне, грозны цар, прызываеш?..
    Прыіф
    Прыпеўка — невялікая лірычная песенька, якая складаецца з чатырох (радзей двух, шасці, васьмі) радкоў і выконваецца на якінебудзь сталы матыў. Вядомы і іншыя назвы гэтага жанру: вытанкі, скакушкі, брандушкі, выдрыганцы і інш. Тэрмін «частушка» запазычан з рускай навуковай тэрміналогіі і ўпершыню ў навуковую беларускую літаратуру ўведзены А. Астаповічам. Вытокі жанру ў танцавальных песеньках, а таксама ў песеньках вясельных і дударскіх. У прыпеўках адлюстраваны многія бакі жыцця дарэвалюцыйнага сялянства. Аднак асноўная тэма гэтага жанру — любоў. У савецкіх прыпеўках прыкметнае месца займае грамадскапалітычная тэма.
    Сярод фальклорных жанраў, якія адлюстроўваюць сучаснасць, адно з першых месц належыць прыпеўцы.
    Першыя публікацыі беларускіх прыпевак адносяцца да 40х гг. XIX ст.
    ЛІТАРАТУРА
    Цішчанка I. К. Беларуская частушка: Пытанні генезісу жанру. Мн., 1971
    Ннкнфоровскнй Н. Я. Белорусскне песннчастушкн. Внльна, 1911.
    Прынеўкі / Склад. I. К. Цішчанка. Мн„ 1989.
    Скора, скора снег растане, Скора рэчкі паплывуць, Скора мілага майго У салдаты забяруць.
    Гуляй, гуляй, маё дзіцятка, Астатняе лецечка:
    У салдаты аддадуць — Такой волі не дадуць.
    Кіну каменьчык у рэчку, He магу яго дастаць, Гоняць мілага ў салдаты, He магу яго даждаць.
    Выйду, выйду за вароты, Пакачаю галавой;
    Здалі мілага ў салдаты, Засталася сіратой.
    Вышывала я платочак Ды не знала каму даць. Бяруць мілага ў салдаты,— Яму слёзы выціраць.
    Там ты будзеш ваяваці, Тут я — гора гараваці.
    Табе сінія палаці, Мне цясовыя краваці.
    Прыпеўкі
    792
    Лясок маленькі з прагаленкай, 3 усходу вецярок.
    Пагаворым, мой міленькі, Хоць апошні вечарок.
    Наша вуліца шырока, Уся пасыпана пяском, Здалі мілага ў салдаты — Галасіла галаском.
    Найдзі, хмара, найдзі, гром, I разбі казённы дом
    I начальніка таго, Што ўзяў мілага майго.
    Усё б я пела, ўсё б я пела Розныя прыпевачкі, Ды цяпер мне не да песень, Дарагія дзевачкі.
    Ах ты, міленькі ты мой, Мы апошні год з табой: Цябе ў салдацікі здадуць, Мяне замуж аддадуць.
    А не ўсё па ropy плакаць, А не ўсё па ім тужыць, Трэба ж хоць адну часінку Ды ў вясёласці пажыць.
    Пайду скакаць, Дома нечага кусаць — Сухары ды коркі, На нагах апоркі.
    Танцуй, Мацвей, He шкадуй лапцей, Лапці новенькія Дый лазовенькія.
    Ой, без дудкі, без дуды Ходзяць ногі не туды, А як дудку пачуюць — Самі ногі танцуюць.
    He буду плакаць, бедаваць, Слязамі мора наліваць, Слязамі мора не нальеш, А толькі сэрца надарвеш.
    Зайграйце, музыкі,
    Mae лапці вялікі, Мне татулька іх сплёў На святы пакроў.
    Як удару трапака — Лапаткі дзяруцца.
    Як прыскочу казака — Аборачкі рвуцца.
    Я і стар — не магу, Я і слаб — не магу.
    Як зайграюць лявоніху, Ашалеўшы бягу.
    А скрыпачка, далі Бог, He жалей жа маіх ног! Mae ножкі не баляць, Яны хочуць пагуляць.
    Эх, колькі ж нас — Адна жменечка!
    Пагуляем жа Харашэнечка.
    Пайшла б я казачка,
    Ды баюся мужычка, Жонка скача і пяе, Мужык плача і кляне.
    А чучыла, чучыла, Мяне маці мучыла, Як парадак навадзіць, Бліны ў рэшаце насіць.
    Я дадому йшла, Самавар знайшла; Любі мяне, панамар, Падарую самавар.
    Прыпеўкі
    Каля кузні йшла, Малаток знайшла, Любі мяне, кавалёк, Што знайшла я малаток.
    Во цяпер мне пагуляць, Пакуль грае скрыпка: Ручкі, ножкі не баляць, Серадзінка гібка.
    А сягоння серада, Я мяса не ела, He цалуйце мяне, хлопцы, Каб я не самлела.
    Танцавала рыба з ракам, А пятрушка з пастарнакам, А цыбуля з часнаком. Красна дзеўка з дзецюком.
    Я ля кузні йшла, Вугалёк знайшла. Любі мяне, кавалёк, Падарую вугалёк.
    Як пайду я па ваду
    I старога прывяду: У пролубку галавой — Пагуляю удавой.
    Рада, рада была баба, Што дзед утапіўся.
    Ліха ж яму нагадзіла — За куст ухапіўся.
    Каб я сваю жонку меў бы, Ані піў бы, ані еў бы;
    Ані еў бы, ані спаў бы, Толькі жонку цалаваў бы.
    Бацька руды, матка руда, Браты руды, сястра руда, I я руды, руду браў, I руды нас non вянчаў.
    Я па беражку бягу — Бераг асыпаецца.
    Я бяззубага люблю — Бяззубы не кусаецца.
    Дзяўчыначка, люблю цябе, He еж хлеба — вазьму цябе. He еж хлеба, не пі воды, Вазьму цябе для выгоды. — Няхай не есць твая маці, Калі хочапі мяне ўзяці.
    Пашла Гандзя па цыбулю:
    — Пастой, Гандзя, пацалую! Пацалую, не ўкушу, Бо люблю цябе, як душу!
    He судзіце, добры людзі, Што я абшарпаўся.
    Мой татулька такі быў, Я па ім удаўся.
    А мілашачка мая, Стаў я разжывацца. Прадаў сенцы, купіў дзверцы, Пачаў зачыняцца.
    — Чаго мілы не вырос, Чаго малаваты?
    — Прыхапіў мяне мароз Каля тваёй хаты.
    Пастарайцеся, дзяўчаты, Усе канавы засыпаць, Бо такія хлопцы ходзяць, Што з канавы не відаць.
    А на печы пры лучыне Дзеўкі грошы палічылі, Налічылі паўталера Ды й купілі кавалера.
    А ў гародзе грушкі дзічкі, Мой кавалер невялічкі.
    793
    26 Беларускі фальклор
    Прыпеўкі
    794
    Буду грушкі абіраці, Кавалера гадаваці.
    — А як завуць? — Ганусяю.
    — А што робіш? — Смяюся я.
    Мой мілёнак, як цялёнак,— Толькі б венікі вязаць: Правадзіў мяне дадому I не змог пацалаваць.
    На гары на хутары Хлопцы коней путалі. Путалі, стараліся, У сваты збіраліся.
    Божа, Божа, Божа мой, Хто прыгожы, ды не мой, А хто брыдкі, абшарпаны, Гэта, мабыць, мой каханы.
    А мой мілы хударлявы, Мне не падабаецца, Навяжу я на папары, Няхай ад’ядаецца.
    Мой мілёначак харош, Хоць за пазуху палож. Палажыла б за душу, Ды баюся — задушу.
    Мы чужыя хаты крылі, А свае някрытыя.
    Чужых дзевак мы любілі, А свае — забытыя.
    Ой, Васілю, Васілю, Баравое зелле!
    Яшчэ замуж не пайду, He спраўляй вяселле.
    Прыкацілі ка мне сваты На сівой кабыле, Завярнуліся назад — Жаніха забылі.
    Ішла дзеўка з Барысава. — А чыя ж ты? — Дзянісава.
    — Скуль ты, дзеўка? — 3пад Янова.
    — А чыя ж ты? — Кавалёва. Ой, я дзеўка над дзяўкамі, Чаравічкі з падкаўкамі.
    Татулечка родненькі, Купі платок модненькі, Ды як можна памадней — Любіць віцебскі Андрэй.
    Дзяўчыначка, мая люба, Мядовая твая губа.
    Адзін разок пацалую — Тры дні ў роце мядок чую.
    А ў майго мілёначка Худая кабылёначка. He даехаў да гары, Кабылу з’елі камары.
    He хадзіце, дзеўкі, ў лазню, He хадзіце парыцца.
    Ад гарачае прыпаркі Пудра ўся адваліцца.
    А мой мілы, кажуць людзі, Непрыгожы, маленькі.
    У нядзелю паглядзела, Ён як кветка аленькі.
    Каму Вася, проста Вася, А мне Васечка.
    Каму Вася нехарошы, А мне красачка.
    Мне не трэба пуд гароху, Толькі дзве гарошынкі, Мне не трэба многа хлопцаў, Мне адзін харошанькі.
    Прыпеўкі
    Мне не трэба пуд мукі. Мне не трэба сіта.
    Мяне мілы пацалуе, Цэлы тыдзень сыта.
    — Ой ты, дзевачка Улляна, Чаго любіш ты Мілляна?
    — Чаго ж яго не любіць, Ён умее галубіць!
    Колькі лесам не хадзіла, Мацней дуба не знайшла. Колькі хлопцаў не любіла, Лепей Вані не знайшла.
    Мама, гора, мама, гора, Аддай мяне за Рыгора: А ў Рыгора кудры ўюцца, За Рыгора дзеўкі б’юцца.
    На вуліцы скрыпка грае, Мяне маці не пускае. — Пусці, маці, паглядзець, Будзеш сабе зяця мець.
    Ты зайграй, мая тальянка, Трыццаціладовая!
    3за цябе, мая тальянка, Любіць чарнабровая!
    Ванька з Піцеру прыехаў, Гармонь новую прывёз. Гармонь новая раве, Бацька хлеба не дае. Гармонь мая матушка, Лепей хлебамякушка. На гармонь як закачу, Тры дні хлеба не хачу.