• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Сам па сабе фальклорны твор, хаця і ўяўляе мастацкую каштоўнасць і выказвае глыбокія думкі, не дае поўнага малюнка адносін народа да гэтага твора. Якое месца займае ў абрадзе тая ці іншая песня, ці супадае паданне з рэчаіснасцю — гэтыя і многія іншыя пытанні патрабуюць адказу. I збіральнік фальклору павінен даць на іх адказ.
    Важна ведаць, наколькі пашыраны той ці іншы твор, межы яго распаўсюджанасці, калі іх магчыма вызначыць.
    У асобных выпадках у пэўную мясцовасць прыносяць з сабою творы людзі з іншых месц. Цікава высветліць, як гэтыя творы ўспрымаюцца, як уваходзяць у мясцовы рэпертуар: са зменамі ці цалкам захоўваюць свой першапачатковы выгляд.
    Многія творы беларускай народнай паэзіі звязаны з пэўнымі абрадамі і звычаямі, і вельмі добра, калі разам з абрадавымі песнямі збіральнік дае апісанне гэтых абрадаў і звычаяў. Напрыклад, запісваючы песні веснавога цыкла, трэба высвегліць, якія народныя веснавыя святы былі вядомы ў гэтай мясцовасці, як яны называліся, калі і як адзначаліся. Ці існаваў тут звычай загукаць вясну, ці была традыцыя вадзіць карагоды, калі і дзе іх вадзілі, хто ў іх прымаў удзел (толькі дзяўчаты ці дзяўчаты і хлопцы), як называлі карагод — усе гэтыя пытанні патрабуюць адказу. Вясельныя песні пажадана запісваць у тым парадку, у якім яны выконваюцца на вяселлі, разам з апісаннямі асноўных яго этапаў: заручын, зборнай суботы, прыгатавання караваю, пасаду і г. д. Заслугоўваюць увагі і такія элементы вяселля, як ад’езд маладога да маладой, сустрэча маладога ў двары маладой, сустрэча маладога і маладой у двары яго бацькоў і інш. Гэтыя эпізоды таксама маюць свой сцэнарый, сваіх дзеючых асоб, свае песні.
    Параўнанне сённяшніх запісаў з дарэвалюцыйнымі дасць магчымасць высветліць найбольш устойлівыя элементы абрадаў, што дапаможа стварыць новыя абрады або падтрымаць тое карыснае новае, што ўзнікае ў народзе.
    Пры запісах песень трэба абавязкова адзначыць, як тая ці іншая песня называецца ў народзе: калядная, вяснянка, калыханка, жніўная, талочная, шахцёрская і г. д.
    Зараз на дапамогу збіральнікам павінна прыйсці сучасная гуказапісваючая апаратура. Але і ў гэтым выпадку, калі фальклорны твор, асабліва песня ў харавым выкананні, запісваецца на магнітафон, неабходна весці запісы ў сшытку, што гарантуе дакладнасць тэксту і дазваляе збіральніку падаць усе неабходныя звесткі аб творы, пра якія гаварылася вышэй.
    Запісваць творы народнай паэзіі неабходна ў час выканання. Добры народны выканаўца — гэта сапраўдны мастак, які часта ідзе сваім шляхам і па сутнасці стварае свае ўласныя варыянты народных твораў. Ён уносіць у іх свой мастацкі густ, свае адносіны да той ці іншай з’явы, свой светапогляд. Але такое творчае выкананне патрабуе пэўных умоў. Hi ў якім разе нельга перабіваць выканаўцу пытаннямі, просьбамі спыніцца, паўтарыць той ці іншы радок, даваць яму няспынна адчуваць, што запісваецца кожнае яго слова. У гэтым выпадку замест добрага мастацкага твора мы можам запісаць сюжэтную схему, пераказаную сухой невыразнай мовай.
    Калі ж збіральнік не паспеў запісаць асобныя месцы фальклорнага твора, ён павінен іх прапусціць, і толькі пасля таго, як выкананы ўвесь твор,
    Методыка збірання фальклору
    можна папрасіць зноў паўтарыць яго. Запісваць трэба слова ў слова, захоўваючы ўсе асаблівасці мовы і манеру выканання.
    Hi ў якім выпадку нельга апрацоўваць запісы, «падпраўляць» мову ці змест, бо гэтым самым знішчаецца ўсякая навуковая каштоўнасць работы. Запісваць творы трэба так, як чуе іх збіральнік. «Пісаць як чуеш» — гэта павінна быць правілам. Прытрымліваючыся яго, збіральнік перадасць не толькі змест, але і ўсе моўныя асаблівасці твора.
    Захаванне галоўных дыялектных асаблівасцей: фанетычных, марфалагічных і лексічных — мае важнае навуковае значэнне. Яны сведчаць аб часе ўзнікнення твора, дапамагаюць вызначыць месца ўзнікнення і г. д. Апрача гэтага, мясцовыя асаблівасці арганічна ўваходзяць у сістэму мастацкіх сродкаў твора.
    Фальклорныя запісы робяцца ў адпаведнасці з існуючай зараз сістэмай графікі, звычайным беларускім алфавітам, які дазваляе перадаць усе адценні мовы. Можна запісваць і ў фанетычнай транскрыпцыі, але гэта больш складана. Трэба запісваць усе адступленні, уводныя эпізоды, а таксама рэплікі слухачоў. Абавязкова адзначаць месца знаходжання націску. Дыялектныя, мала пашыраныя словы неабходна тлумачыць. Пажадана такое тлумачэнне атрымаць ад самога выканаўцы твора ці ад слухачоў.
    Запіс фальклорных твораў — цяжкая і складаная справа. Розныя фальклорныя жанры маюць свае асаблівасці.
    Песня, як і ўсе творы, запісваеода ў час выканання, пасля чаго запіс правяраецца і ўдакладняецца пры паўторным выкананні ці пад дыктоўку выканаўцы. Песня падзяляецца на асобныя музычныя фразы, якія супадаюць з вершаванымі радкамі. Пры запісванні неабходна прытрымлівацца гэтага падзелу. Калі ёсць магчымасць, пажадана, каб запісвалі песню адначасова два збіральнікі. Пасля запісу тэкст звяраецца, а спрэчныя месцы высвятляюцца з дапамогай выканаўцы. Найбольш каштоўнымі з’яўляюцца запісы песень, дзе разам з тэкстамі даецца і мелодыя.
    Больш складаны запіс эпічных жанраў. Хуткі тэмп, у якім часам вядзецца расказ, не заўсёды дазваляе запісаць яго слова ў слова. Пры паўторнай перадачы твора казачнік рэдка прытрымліваецца яго першапачатковага тэксту. Таму пажадана як можна шырэй выкарыстоўваць пры фальклорных запісах магнітафон.
    Калі песні, казкі, частушкі можна запісваць, папярэдне падрыхтаваўшыся да гэтага, то так званыя «малыя» жанры: прыказкі, прымаўкі, загадкі — запісаць значна цяжэй. Яны не выконваюцца, а проста ўжываюцца людзьмі, прадбачыць загадзя іх ужыванне ў мове немагчыма. Таму збіральніку гэтых жанраў трэба быць надзвычай уважлівым да народнай мовы. Адны і тыя ж прыказкі і прымаўкі звычайна ўжываюцца ў розных выпадках, набываюць розны сэнс, у сувязі з гэтым іх неабходна запісваць у кантэксце, гэта значыць разам з іншымі словамі або сказамі, каб было зразумела, якую думку падкрэсліваў ці абагульняў чалавек. Калі тая ці іншая прыказка або прымаўка ўжыта ў пэўным сэнсе і вядома, што яна ўжываецца і ў іншых выпадках, неабходна падкрэсліць гэта. Разам з загадкай трэба запісваць і адгадкі, якіх да адной загадкі можа быць некалькі. Калі існуюць варыянты фальклорных твораў, неабходна запісваць і іх.
    ПАШПАРТЫЗАЦЫЯ ФАЛЬКЛОРНЫХ ЗАПІСАЎ
    Вядома, што фальклорныя запісы з’яўляюцца не толькі мастацкімі творамі, але і матэрыялам для даследаванняў вучоных — фалькларыстаў, літаратуразнаўцаў, мовазнаўцаў, гісторыкаў, этнографаў, мастацтвазнаўцаў і інш. А для навуковых даследаванняў важна ведаць час, месца запісу, ад каго запісана і многае іншае. Таму, каб забяспечыць навуковую каштоўнасць
    807
    Пашпартызацыя фальклору
    808
    фальклорных запісаў, да кожнага з іх неабходна дадаць наступнае:
    1)	дату запісу;
    2)	месца запісу твора: вобласць, раён, вёска, калгас, горад, завод, навучальная ўстанова;
    3)	звесткі аб асобе, ад якой запісаны твор: прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, нацыянальнасць, прафесія, адукацыя, адрас.
    Калі высвятляецца, што асаблівасці біяграфіі выканаўцы мелі пэўны ўплыў на яго рэпертуар, трэба адзначыць і гэта. Напрыклад, чалавек, які доўга жыў у другой мясцовасці, можа прынесці з сабой творы, якія ён успрыняў там. Гэтыя творы могуць набыць пашырэнне ў новым месцы (так, напрыклад, распаўсюджваліся ў Беларусі салдацкія песні) і могуць застацца толькі здабыткам гэтай адной асобы. Такія факты маюць значную навуковую цікавасць;
    4)	ад каго выканаўца пераняў гвор.
    Да пашпарта дадаюцца звесткі, аб якіх было сказана раней у раздзеле «Як запісваць фальклор»: аб распаўсюджанасці твора, сувязі з гістарычнымі падзеямі, абрадамі і г. д.
    Пашпартызацыю павінны мець і магнітафонныя запісы. Перад тым, як пачаць запісы фальклорных твораў, збіральнік запісвае на стужцы ўсе асноўныя звесткі, што ўваходзяць у пашпарт фальклорнага твора: хто вядзе запісы, дзе, калі і ад каго. Перад кожным творам аб’яўляецца яго назва і жанравая прыналежнасць. У канцы запісаў, зробленых ад аднаго выканаўцы або ў адным населеным пункце, пашпарт паўтараецца. Да кожнай магнітафоннай стужкі прыкладаецца вопіс твораў, якія на ёй запісаны ў парадку іх выканання.
    Сшс сЬрнэшў
    ААН РФ	Архіў Акадэміі навук Расійскай Федэрацыі (СанктПецярбургскае аддзяленне)
    АГГ	Архіў Геаграфічнага таварыства Расійскай Федэрацыі
    АІМЭФ	Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Рэспублікі Беларусь
    Анталогія	Цітовіч Г. I. Анталогія беларускай народнай песні. Мн., 1975. 616 с.
    Балады	Балады / Уклад., сістэматызацыя, уступ. арт. і камент. A. М. Салавей: У 2 кн. Мн., 1977—1978. Кн. 1. 784 с. Кн. 2. 744 с.
    Барышаў, Саннікаў	Барышаў Г. I., Саннікаў A. К. Беларускі народны тэатр батлейка. Мн., 1962. 180 с.
    Беларусь у нар. твці	Дарэвалюцыйная і савецкая Беларусь у народнай творчасці / Пад рэд. Я. Коласа, М. М. Нікольскага. Мн., 1938. 287 с.
    Бел. жарты	Беларускія жарты. Мн., 1915. 32 с.
    Бел. казкі	Беларускія народныя казкі. Мн., 1981. 480 с.
    Бел. народ	Беларускі народ супроць папоў і рэлігіі. Мн., 1939. 189 с.
    Бел. песнн	Белорусскне песнн, собранные 14. 14. Носовнчем.— Зап. МРГО по отднню этнографнн. Спб., 1873. Т. 5. С. 45—280.
    Бел. песні	Беларускія народныя песні / Запіс М. Чуркіна. Мн„ 1959. 136 с.
    Бел. твць	Беларуская народная творчасць савецкага часу / Склад. В. А. Захарава. Мн., 1978. 208 с.
    Бел. фальклор	Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны. Мн„ 1961. 620 с.
    Бел. эпас	Беларускі эпас / Пад рэд. П. Ф. Глебкі, I. В. Гутарава. Мн., 1959. 320 с.
    Бессонов	Бессонов П. Белорусскне песнн. М., 1871. XXXI,
    HI, 176 с.
    Спіс скарачэнняў
    810
    Булгаковскйй
    Валачобныя песні
    Веснавыя песні
    Восеньскія песні
    Вяселле
    Gawroriska
    Гарэцкі, Ягораў
    Гілевіч (1973)
    Гілевіч (1974)
    Гілевіч (1979)
    Гілевіч (1983)
    Гілевіч (1992) Гйльтебрандт
    Грынблат
    Грынблат, Ялатаў
    Грыневіч
    Грыневіч, Зязюля
    Дзень паэзіі
    Дзіцячы фальклор
    Дмйтрйев
    Добровольскйй. Т. 1
    Булгаковскйй Д. Г. Пннчукн. Спб., 1890. 200 с.
    Валачобныя песні / Склад. Г. А. Барташэвіч, A. М. Салавей, муз. часткі В. 1. Ялатаў. Мн., 1980. 560 с.
    Веснавыя песні / Склад. Г. А. Барташэвіч, A. М. Салавей, муз. часткі В. I. Ялатаў. Мн., 1979. 608 с.