• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Хор выконвае песню:
    Гдзе ты, гдзе ты, цар царэй, Ангел міра, друг людзей,
    Народны тэатр
    784
    Гдзе ж ты, сонца наша ясна, Гдзе цябя, цябя іскаць?
    Ждзём цябя, царыцамаць, Хочам сына увідаць.
    Ждзёт Вас ўсех страна радная, Ждзёт святая Русь.
    На сцэну павольна ўваходзіць цар Максіміліан, за ім царыца, ведучы за руку наследніка Адольфа. Ззаду ідуць пяць дзяўчынак у белым адзенні; сярэдняя нясе ўпрыгожаную інкрустацыяй царскую карону, астатнія — рознакаляровыя стужкі, адзін канец якіх прымацаваны да кароны. Цар сядае на прыбраны трон; есаулы надзяваюць яму на галаву карону.
    Цар карону надзявае, Ў рукі скіпетр ён бярэ (Паўтараюць тройчы).
    Цар устае і загадвае:
    Вы, зашчытнікі мае, Абнажыце мячы свае.
    Стража спявае:
    Мы зашчытнікі твае, Абнажаем мячы свае.
    Маналог цара:
    Бяру ў рукі скіпетр і дзяржаву, Усяму міру чэсць і слава.
    Буду вераю служыць, I народ благаславіць.
    Хор выконвае:
    Слаўся, слаўся, мудры цар, He дай ў абіду, гасудар. А за гэта ўвесь народ Праславіць увесь ваш царскі род.
    Пачынаецца баляванне. Віно (вада, падфарбаваная журавінавым сокам) льецца ракою. Усе рыцары весяляцца, акрамя аднаго слаўнага воіна Анікі. У яго дрэнныя адносіны з царом,
    Народны тэатр
    які падазрае яго ў інтымнай любоўнай сувязі з цяперашняй царыцай. Так, цар не памыляецца ў адносінах да сустрэч Анікі са сваёй жонкай. А таму пасля ўзвядзення на прастол Максіміліана Аніка пачынае сакрэтныя перагаворы з адным рыцарам суседняга племені з мэтай нечаканага нападу на Максіміліана. Калі ўсё ўдасца, Аніка марыць узвесці на трон сына цара Адольфа (яго іграе Рыхтэр), а ў сувязі з тым, што апошні малалетні,— самому кіраваць дзяржавай. Царыца, вядома, аб гэтым не ведала. Аднак яна любіла яго, як каханка, і гэтага вераломства не падазравала. Аніка цішком намякаў Адольфу, што яму хутка давядзецца стаць каралём, і той застаўся дужа задаволены.
    I вось моцнае суседняе племя вядзе інтэнсіўную падрыхтоўку да маланкавага нападу на стан Максіміліана. Аднак лазутчыкі данеслі цару, што на яго ўладанні рыхтуецца нашэсце. Цар быў упэўнены, што для яго гэта не ўяўляе пагрозы, таму што ў яго ёсць добра ўзброенае войска. Акрамя таго, ён вельмі спадзяваўся на такіх слаўных і непераможных важакоў, якімі былі бясстрашны воін Аніка і ПрыкЛонскі.
    Засопшыся, на сцэну ўбягае адзін з есаулаў цара і паведамляе аб тым, што сюды рухаецца вялікі атрад іншаземнага войска. Цар быў страшэнна перапалоханы і загадаў біць трывогу.
    I вось пачынаецца пабоішча. Усе 28 удзельнікаў раздзяліліся на дзве групы. Адна была апранута ў страшныя даспехі — сярэбранага і зялёнага колеру (ворагі). Царскае ж войска — у «залатое» абмундзіраванне.
    Затрубілі трубы, і на сцэну з розных дзвярэй пачалі выбягаць рыцары і воінства, і пачалася бітва і рубка: мячамі, сякерамі, стрэльбамі. Гэта бітва заняла прыкладна 10—15 мінут. Адзін за другім пачалі падаць воіны (забітыя з абодвух бакоў), а ў канцы боя засталося і ў тых і ў другіх усяго па некалькі чалавек.
    Бачачы, што вораг адольвае, цар пачаў выклікаць самых лепшых рыцараў і моцна крыкнуў: «ПрыкЛонскі! Гдзе храбры Аніка?» I вось, як толькі з’явіліся гэтыя воіны і ўступілі ў бойку, увесь варожы лагер быў знішчаны: на сцэне валяліся трупы, шлемы, мячы, коп’і і ўсе даспехі. (Заслона. Прыбралі сцэну).
    785
    Ф і н а л
    На троне сядзіць цар з сям’ёй. З’яўляецца невядомы ў чорным адзенні з закрытым тварам. Пытае ў цара дазволу гава
    Народны тзатр
    786
    рыць. Цар дазваляе. Невядомы паведамляе, што гэтае нашэсце, у якім цар страціў большую частку свайго войска, звязана са змоваю есаула Анікі, мэтай якога было ўзвесці на трон яго сына Адольфа. Цар неадкладна выклікае Аніку і робіць дазнанне. Дапрашвае Аніку:
    Есаул, мой есаул. Падхадзі ка мне скарэй, Гавары пра ўсё вярней!
    А не скажаш — у гразь утапчу,
    Кінжал у грудзь пушчу,
    Пяцьдзесят закачу, мала пяцьдзесят — сто, Прападзе служба ні за што.
    Вялю клетку змасцярыць I цябя там пасадзіць, Там ты будзеш воўкам выць.
    Аніка не сазнаецца. Цар пытае сына, ці браў ён удзел у змове. Адольф не адмаўляе, што ў яго былі пасланцы, і ён даў згоду на царства. На запытанне бацькі, ці ведае аб гэтым маці, Адольф адказвае адмоўна і нават не выдае Аніку. Максіміліан загадвае пакараць сына — адсячы яму галаву.
    Адольфа выводзяць на сцэну, кладуць на эшафот, устанаўліваюць калодку, на якой будуць адсякаць яму галаву. Адольф са слязамі просіць цара памілаваць яго; спявае.
    Прасці, прасці, ацец радной!..
    Тое ж спявае маці. Цар устае з трона і загадвае кату неадкладна выканаць яго загад. Уваходзіць кат у чырвоным адзенні і з сякерай. Поп чытае малітву. Спявае:
    Адольф няшчасны, не пячалься, Смертнай казні ты не бойся, Там ты палучыш наслаждзеніе, Табе дадуць злат вянец.
    Кат адсякае галаву. Царыца траціць прытомнасць, яе выносяць.
    X о р (спявае)
    Там у полі пад ракітай царскі сын убіты;
    Ён і не ўбіт і не зарэзан, толькі ўвесь ізранен. Прыхадзіла маць радная, парчу адкрывала, Яна парчу адкрывала, сына ўзнавала.
    Народны т.іатр
    Царыца (спявае)
    787
    Ты ўстань, устань, Адольфе,
    Устань ты, прабудзіся:
    Ці не твае гэта коні гуляюць на волі,
    Ці не твае гэта шаблі вісяць абнажоны, Ці не твае гэта стрэльбы вісяць заражоны? Прашчай, мой ангел. Прашчай!
    У гэты момант прыбягае воін Аніка і са стрэльбы напавал забівае цара. Трон валіцца ўверх нагамі. На сцэне ляжыць цар і яго карона. Заслона.
    * * *
    Упершыню «Цара Максіміліана» я чуў у выкананні нашых гутнікаў у Міхаліне прыкладна ў 1904—1905 гг. Для пастаноўкі гэтай п’есы патрэбна даволі вялікае памяшканне, бо павінны былі адбывацца сцэны, бойкі варагуючых плямёнаў і іх рыцараў. У Міхаліне гэта пастаноўка ставілася ў вялікім гумне ляснічага; там пабудавалі вялікую сцэну і глядзельную залу.
    Другі раз у гэтай пастаноўцы я ўжо сам браў удзел — выконваў тады ролю сына Максіміліана Адольфа. Гэта было ў Нараўцы ў 1912 г. Прадстаўленне ладзілі ў школе, і ў час шматлікіх рэпетыцый я запомніў як сам сюжэт п’есы, так і асобныя ролі. Пераехаўшы ў Старава ў лютым 1916 г., я пачаў працаваць памочнікам у Біоха Ігнася. Недалёка працаваў Бабкоў. У час работы спявалі песні, частка якіх была з «Максіміліана». 3 расказаў Біоха і Бабкова стала вядома, што першы ўдзельнічаў у пастаноўцы п’есы ў Міхаліне, а другі (Бабкоў) дзесьці на Валыні. Я ў іх спытаў, ці не паспрабаваць нам разам паставіць гэту п’есу ў Стараве. Яны ахвотна згадзіліся, і мы пачалі дэталёва абмяркоўваць план гэтай задумы і шукаць выканаўцаў. Бабкоў згадзіўся быць галоўным рэжысёрам, Біох выказаў жаданне выканаць ролю цара, а я заняўся, пад рэдакцыяй Бабкова, перапіскай роляў і быў рэпецітарам.
    Усіх выканаўцаў было чалавек 35—40, сярод іх мы запрасілі наступных: Плюцінскіх, Вясёлых, Траццякоў, Тарнецкіх, Казлоўскіх, Грабоўскіх, Палатавых, Маеўскага, В. Асвяцімскага, I. Янушэўскага, А. Шварца, Б. Лаўрушку, I. Рыхтэра (апошні іграў сына цара) і інш. На ролю царыцы запрасілі Вольгу Шварц. Для падрыхтоўкі касцюмаў і рэквізіту мы ўтрох (Ал. Паляшчук, Аф. Траццяк і я) паехалі ў Слуцк, купілі рознакаляровай паперы, блёстак, картону і пачалі пад кіраўніцтвам Біоха, Бабкова і Франца Тарнецкага майстра
    Народны тэатр
    788
    ваць мячы, шаблі, пікі, кароны, паясы і іншае начынне.
    Работа ішла хутка, але з рэпетыцыяй было больш складаней <...> амаль усе хлопцы былі непісьменныя, і таму даволі марудна развучваліся ролі, а таксама матывы песень...
    Рэпеціравалі вечарамі, а для самога прадстаўлення прасілі Нусінава адвесці нам будынак пры гуце — даволі высокае і прасторнае памяшканне. Нусінаў даў нам дошак для ўзвядзення сцэны, вырабу лавак і царскага трона, а таксама правёў электрычнасць. Ставілі бясплатна. Кліонскі быў на генеральнай рэпетыцыі і зрабіў некалькі карысных заўваг. Нарэшце, 25 снежня вырашылі іграць спектакль. Праўда, мы трохі хваляваліся, таму што і ў выканаўчай і ў пастановачнай частцы былі шарахаватасці, але ўсё ж сыгралі — як выйшла.
    Прадстаўленне «Цара Максіміліана» ў Слуцку
    У мае дзіцячыя гады ў Слуцку на Ражство, яшчэ пад Новы год, хадзілі віншаваць пад вокны са звяздою, з канём, з казою, з мядзведзем, а дзяўчаткі, сабраўшыся па 3—9, з’яўляліся пад вокнамі і спявалі шчадроўкі, віншуючы са святам гаспадароў і асобных асоб іх сямей, асабліва падлеткаў. Але толькі адзін год давялося мне бачыць паказ такога значнага народнага відовішча, як «Цар Максімільян».
    Раскажу, што ўтрымала памяць.
    Мне было, мабыць, гадоў сем ці восем, калі я пачуў, што сваяк наш Лявон Куляшэвіч, шаснаццацігадовы падмайстар у свайго бацькішаўца, разам са сваімі таварышамі па прыхадскому вучылішчу і сябрамі па гульнях у бабкі з вуліц Крывасёлак рыхтуюць к Ражству «прэстаўленне» пад назвай «Цар Максімільян», што для гэтага яны запісалі належныя словы ад аднаго з лепшых батлейшчыкаў Слуцка Нічыпара Дылы, які інпіы раз паказваў у сваёй батлейцы гэтакае «прэстаўленне», і казалі, што ў маладосці ён сам прымаў удзел у гульні гэтай гісторыі ў дружыне добрага знаўца «Цара Максімільяна». Хлопцаў набралася шмат, але частка іх адышла потым ад гэтай справы або таму, што не было здольнасці і ахвоты «прэстаўляць», або таму, што падрыхтоўка каштавала грошай на патрэбнае адзенне, зброю і адбірала шмат часу. Вядомы ў горадзе іканапісец Вяроўскі нарысаваў хлопцам, як павінны быць апрануты і ўзброены ўдзельнікі відовішча, а батлейшчык, якога прасілі навучыць, як гаварыць і як дзейнічаць, узяўшыся за гэту справу, сам паказаў удзельнікам, як належна прадстаўляць. Сястра Лявона і другія дзяўчаты пад начальствам маёй цёткі нашывалі пафарбаваныя пад медзь
    Народны тэатр
    патрэбныя панцыры воінам і фіцмаршалу цара Максімільяна, пашылі кумірыцкім багіні і богу Марцу вопраткі адпаведна іх ролям. Пробы прадстаўлення рабілі ў прасторнай пуні майго дзеда, так што я і наслухаўся і наглядзеўся столькі, што шмат размоў дзейных асоб ведаў не горш за іх саміх. Памяць, канешне, не ўтрымала ўсяго гэтага, але захаваліся выпадковыя кускі размоў і добра памяцен увесь ход дзеі.
    Калі пачаліся пробы ўжо ў вопратках і так, як потым ішло ўсё перад гледачамі, я быў канчаткова ачараваны. Пастараюся ўсё перадаць так, як паказвалася гэта відовішча.
    Вось выйшла з вуліцы ў двор да майго дзеда дружына хлопцаў, удзельнікаў «прэстаўлення», стукаюць у дзверы. Да вышаўшага на стук дзеда зварочваецца «фіцмаршал» і вершаванаю моваю віншуе яго са святам і просіць дазволу ўвайсці ў хату, каб згуляць «прэстаўленне» — «Цар Максімільян». Згода на гэта атрымана, і хлопцы ўваходзяць у пакой. фіцмаршал просіць дазволіць расставіцца так, як гэта адпавядае справе «прэстаўлення», і пытаецца, каго гаспадары хацелі б запрасіць глядзець відовішча з сваіх суседзяў. Нарэшце, усе суседзі сабраліся і прыгатовіліся слухаць. Я сяджу наперадзе ў першым радзе ля свайго дзеда і бабкі і так добра усё бачу, што перакажу вам усё, як было ў гэтым прадстаўленні.