Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
ЗАКЛІЧКІ, ПРЫГАВОРКІ
Сонейка, сонца...
Сонейка, сонца, Выгляні ў аконца, Пасвяці нам трошку, Дам табе гарошку.
Дожджык, дожджык, секані...
Дожджык, дожджык, секані, Я паеду на кані.
Дожджык, дожджык, перастань, Я паеду на Растань.
Дожджык, дожджык, крапані...
Дожджык, дожджык, крапані, Бабу з поля прагані.
He йдзі, не йдзі, дожджыку...
He йдзі, не йдзі, дожджыку, Звару табе боршчыку. Пастаўлю пад сенцамі, Накрыю паленцамі.
Ай, люлілюлі, Люленькілюлі. Пастаўлю пад елкаю, Накрыю талеркаю.
Пастаўлю пад лаўкаю, Накрыю лапаткаю. Талерачка здымецца, А дожджык унімецца.
Заклічкі, прыгаворкі
Гары, гары жарка...
Гары, гары жарка, Прыедзе кухарка. Кухарка — на карове, Кухар — на кабыле, Дзеці — на цялятах, Слугі — на шчанятах.
Калода, калода...
Калода, калода, Калі будзе пагода?
Як цяпер, то ляці, Як у чацвер, то сядзі.
Слімак, слімак...
Слімак, слімак, Выпусць рожкі, Дам мукі На пірожкі.
Калека, калека...
Калека, калека, Нагрэй чалавека!
Калі не нагрэеш,— Сама акалееш.
Каза, каза, дай малака...
Каза, каза, дай малака! Казёл, казёл, дай дзёгця!
Жылібылі мужыкі...
Жылібылі мужыкі, Бралі грыбы рыжыкі.
Да вілася пчолачка...
Да вілася пчолачка, Пчолачка, пчолачка У вяршэчку сосанкі, Сосанкі, сосанкі.
759
Дзіцячы фальклор
760
Ехала ікаўка...
Ехала ікаўка На сівой кабыле. Кабыла пала, Ікаўка прапала.
ДРЛЖНІЛКІ
Мікіта! Ці ты та?..
— Мікіта! Ці ты та? — He я то, мой тата. Мікіціха дзяжу месіць, А Мікіта спіну чэшыць. Мікіта дровы сячэць, А Мікіціха бліны пячэць. Сячэць дровы яловыя, Пячэць бліны паловыя. Касы заяц нанёс яец, Вывеў дзяцей — касых чарцей.
Наталля — пралля...
Наталля — пралля, Кузьмавераценнік. Пайшоў у бярэзнік, Сабакі дагналі, Нагу адарвалі.
Дзіліньдзіліньбаў...
Дзіліньдзіліньбаў I Саўка прапаў!
Палажылі Саўку На белую лаўку. Лаўка трасецца, Саўка смяецца. Курачка сакоча— Савачка рагоча. Дзіліньдзіліньбаў I Саўка прапаў!
Лічылкі
Віця, Віця, Віцяля... 761
Віця, Віця, Віцяля, З’еў карову і цяля I дванаццаць парасят, Толькі хвосцікі вісяць.
Сяргейверабей...
Сяргейверабей
На кані катаўся,
Рукі, ногі паламаў, Без штаноў застаўся.
ЛІЧЫЛКІ
Раз, два, тры, чатыры...
Раз, два, тры, чатыры, Кошку грамаце вучылі: He чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць.
Раз, два — булава...
Раз, два — булава,
Тры, чатыры — прычапілі, Пяць, шэсць — кашу есць, Сем, восем — сена косім, Дзевяць, дзесяць — сена весіць.
Раз, два, тры, чатыры...
Раз, два, тры, чатыры, Пяць, шэсць, сем, восем, Выйшла баба з доўгім носам, А за бабай сівы дзед, Запытываець, колькі табе лет.
Сядзіць немец на паліцы...
Сядзіць немец на паліцы, Лічыць дзеці на вуліцы: Айн, цвай, драй— Міша, вылятай.
Дзіцячы фальклор
762
Сядзіць зайчык на прыпечку...
Сядзіць зайчык на прыпечку, Лічыць дзеці панямецку: — Сцяпан, Лявон, Выйдзі з хаты вон.
Первенчыкі...
Первенчыкі,
Другенчыкі,
Кругі,
Другі, Вон!
Дружэньчыкі,
Бярвеньчыкі,
Я шышаў, А ты выйшаў.
Сем семярэй...
Сем семярэй
I сямёра свіней.
Свінка і свінчын брат
I сямёра парасят.
Саломінка
Саломінка, Ляцела.
Яромінка Касцюк,
Прэла, Масцюк,
Гарэла, Радзівон,
На мора Пайдзі вон.
Чыкічыкічыкарок...
Чыкічыкічыкарок, Паня, ФёдарФедарок. Тлела, гарэла, замуж хацела. Чырык, башмак, Барада, лаві.
Цокцыгірок...
Цокцыгірок, Пана фідафутарок.
Гульні
Прэла, гарэла, Замуж ляцела. 763
Вусь, барадусь, Кіслы квас,
Лаві нас!
Кацілася торба...
Кацілася торба 3 вялікага горба. А ў той торбе Хлеб, паляніца. 3 кім ты хочаш Падзяліцца?
Эна, бэна, рэсь...
Эна, бэна, рэсь, Кэнтар, мэнтар, жэсь, Эна, бэна, раба, Кэнтар, мэнтар, жаба.
Эката, пэката, мэ...
Эката, пэката, мэ, Абель, дабель, далінэ, Ікі, пікі, гамацікі, Клёнц, бонц, заёнц.
А ты, коцік, не гуляй...
А ты, коцік, не гуляй, Начовачкі прыбірай! Начовачкі слізкі, Вядзёрачкі блізкі.
Круг абарваўся, А ты так астаўся.
ГУЛЬНІ
Палачкашукалачка
Збіраецца група дзяцей. Выбіраюць аднаго, які будзе ўсіх шукаць (шукальнічак). Рэшта хаваюцца хто куды. Калі ўсе
Дзіцячы фальклор
764
схаваюцца, шукальнічак на ўмоўленым месцы стукае палачкай і голасна гаворыць:
Палачкашукалачка, Я йду шукаць.
Каго я першага знайду, Таго за палачкай пашлю!
Karo першага знаходзяць, той пасля таго, як усе знойдзены, становіцца на месца шукальнічка.
Гарлачыкі
Збіраюцца дзеці і садзяцца кружком. Выбіраюцца дзеючыя асобы: матка, дачка і кот. Матка ідзе ў поле жаць, а дачка пільнуе ад ката гарлачыкі (гаршчэчкі). Кот падкрадваецца і куляе ўсе гарлачыкі. Прыходзіць дадому матка, бачыць перакуленыя гарлачыкі і гаворыць:
— Божа мой, хто гэта пабараціў гарлачыкі? А знаць жа, гэта прыходзіў кот?
Потым матка лае дачку:
— А ты куды глядзела, куды глядзела?
I б’е дачку. Гульня працягваецца такім чынам да трох разоў. Матка ідзе ў поле, кот куляе гарлачыкі, а матка карае дачку. За трэцім разам матка кідаецца шукаць ката, які уцякае. Матка, дагнаўшы ката, карае яго для віду.
У яркі
Для гульні расчышчаюць гладкую пляцоўку і на ёй робяць пяткамі невялічкія ямачкі, якія і называюцца яркамі. Яркі размяшчаюцца ў адзін рад, столькі, колькі ўдзельнікаў. На адлегласці трох крокаў ад ярак праводзіцца «агонь» — лінія. Потым кожны па чарзе павольна коціць па ярках мячык. Як толькі мячык упадзе ў чыюнебудзь ярку, усе стрымгалоў кідаюцца бегчы ад іх. Гаспадар яркі хапае з яе мячык, падбягае да агню і стараецца «застукаць» кагонебудзь мячыкам.
Каго застукае, таму залічваецца ярка; у адваротным выпадку ярка лічыцца таму, хто кідаў мячык. Калі такіх штрафаў збярэцца столькі, колькі ярак у радзе, тады штрафнога ставяць тварам да сценкі і караюць яго ўдарамі па спіне кулакамі, канешне, не моцнымі, пад такт песні:
Ярка, палка!
Каралёва жонка!
Гульні
Лезь на палаці, Стань казыраці, Будзем у карты граці, I вечара дажыдаці.
765
Б’юць мацней і разбягаюцца. Калі прайграўшы кагонебудзь зловіць, гульня пачынаецца зноў з самага пачатку.
У пераскочкі
Удзельнікі гульні здымаюць шапкі і кладуць іх адна на АРУгую слупком. Потым у тым жа парадку, як складзены шапкі, пачынаюць скакаць цераз іх, каб не зачапіць шапак нагамі. Калі хтонебудзь зачэпіць шапкі, яго гоняць «скрозь строй». Робіцца гэта так. Усе становяцца адзін за другім і шырока расстаўляюць ногі, а вінаваты паўзе ў іх пад нагамі. Яго ў гэты час б’юць шапкамі.
У каваля
Выбіраюць з удзельнікаў гульні каваля. Каваль мае скручаную пытку з хусткі або ручніка. На лаве пад шапкай ці яшчэ пад чым хавае якуюнебудзь рэч, напрыклад арэх, цыбуліну, гарошыну і г. д. Да каваля падыходзяць па чарзе дзеці і адгадваюць, што схавана. Хто не адгадае ад першага разу, таго каваль б’е пыткай. Так праходзяць усе ўдзельнікі гульні. Калі ніхто з удзельнікаў не адгадае, які прадмет схаваны, тады ўсе б’юць каваля.
У казу
У казу гуляюць галоўным чынам у полі, у час пасьбы коней — «кала коней». Перш за ўсё выбіраюць пастуха. Робіцца гэта так: шырока расстаўляюць ногі і, схіліўшыся, кідаюць праз іх шапкі назад ад сябе. Чыя шапка ўпадзе бліжэй, той і павінен пасвіць коз. Тады ўдзельнікі ўбіваюць у зямлю слупок, прывязваюць да яго аброць з повадам і даюць пастуху канец повада ў рукі. На такой адлегласці павінен пастух знаходзіцца ад слупка. Потым удзельнікі складваюць ля слупка свае шапкі, якія называюцца козамі.
Пастух бярэ ў рукі дубец або пугу і пасе козы, гэта значыць стараецца не дапусціць, каб нехта падбег да слупка і ўхапіў сваю шапку. Калі ж удасца ўхапіць тры казы (шапкі), пастуха гоняць скрозь строй. Усе ўдзельнікі зноў шырока расстаўляюць ногі, а пастух павінен на карачках бегчы паміж імі. Пры гэтым яго б’юць шапкамі.
Дзіцячы фальклор
766
Прарок
Гульцы выбіраюць паміж сябе прарока і садзяць яго пасярод хаты на ўслоне; тады прароку накрываюць хусткай галаву і ўсе, пабраўшыся за рукі, ходзяць наўкола яго. Па чарзе кожны з гуляючых кладзе руку на галаву прарока, а яшчэ абыхто выбраны з чарады, калі пакладзе на галаву прарока руку хлапец, кажа «Адам», а калі пакладзе дзяўчына, то кажа «Ева». Тады прарок вяшчуе, што спаткае ў жыцці: аднаму кажа, што будзе багатым, другому, што будзе ўсё жыццё плакаць і г. д.
У гэтай гульні, калі прарок умее добра жартаваць, бывае шмат смеху, весялосці.
У чыжыка
Гуляюць двое, абодва з палкамі, якія называюцца лаптою. Акрамя таго, робяць яшчэ кароценькую палачку, у чвэрць аршына, і завастраюць у яе канцы. Гэта палачка завецца чыжыкам. Затым на зямлі чэрцяць круг або квадрат і адзін з ігракоў, каму прыйдзецца верх на палцы, становіцца з чыжыкам у круг, а другі ідзе ў поле. У кругу чыжык кладзецца на зямлю, ігрок б’е лаптой па востраму канцу яго, і чыжык падскоквае ўверх. У гэты час ігрок павінен ударыць яго так, каб ён паляцеў далёка ў поле. Калі ігрок прымусіць чыжык падскокнуць тры разы і не здолее загнаць яго ў поле, ён прайграў і сам ідзе з круга ў поле, а на яго месца становіцца палявы. Калі ж ён выганіць чыжыка ў поле, палявы павінен пераняць яго на ляту сваёй лаптой. Тады ён ідзе ў круг. Калі ж гэта яму не ўдасца і чыжык упадзе на зямлю, тады ён паднімае яго з зямлі і кідае ў круг. Калі пападзе, сам ідзе ў круг і выбівае чыжыка ў поле.
Дагаворваюцца звычайна на 50 удараў. Хто першы выканае такі лік, ён мае права прымусіць прайграўшага праскакаць на адной назе адлеглась ад поля да мяжы столькі разоў, колькі не выканана ім удараў.
Hapoguu тэатр
2 a p o д н ы т э a т р — адметная з’ява ў традыцыйнай духоўнай культуры беларусаў. Яго вытокі — у глыбокай старажытнасці і звязаны ён з першымі спробамі чалавека да пераўвасаблення. У аснове народнага тэатра, як і ва ўсёй вуснапаэтычнай творчасці, ляжыць працоўная дзейнасць чалавека.
Народны тэатр адыграў вялікую ролю ў гісторыі культуры беларускага народа, бо з’явіўся папярэднікам прафесійнага тэатральнага мастацтва. Гісторыкі народнага тэатра вылучаюць тры асноўныя складаемыя: абрадавыя ігрышчы, народныя драматычныя гульні і ўласна народную драму.
На глебе народнай драматургічнай творчасці ўзнікла інтэрмедыя да школьнай драмы. Інтэрмедыі, не будучы пераважна звязанымі з тэкстам твора, адыгрывалі асаблівую ролю — з’яўляліся ўстаўкамі пацешнага зместу, напісанымі каларытнай народнай мовай. Характэрная асаблівасць інтэрмедыі ў тым, што яе галоўным персанажам быў просты чалавек, выхадзец з народа, часта — селянін.