Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Выплываець з мора паганы цмок, У яго з роту агонь валіць.
А ў яго з вушэй дымы ідуць, А ў яго з вачэй іскры сыплюць.
— Пастой, пагадзі, паганы цмок, Пастой, пагадзі, паганы цмок.
Як зачуў Госпад да уею праўду.
— А святы Юрый, адзявайся.
Надзявай шаты, шаты дарагія, Надзявай шаты, шаты дарагія.
Надзявай боты да ўсё залатыя Да ідзі ў стайню, выбірай каня.
Выбірай каня найсівейшага, Найсівейшага, найсільнейшага.
Да едзь у поле пад сіне мора Прамудру царэўну да й бараніць.
— Ой, Госпадзі ж Божа, сам я баюся, Ад паганага цмока не (а)дбаранюся.
— А святы Юрай, чаго баяцца?
Сячы канём, канём перадом.
Балады
Сячы канём, канём перадом, Канём перадом, войстрым кап’ём.
Закідай ланцуг, ланцуг на рогі, Ой, вядзі цмока па ўсяму свету.
Стрыкліва крапівіца балотная...
Стрыкліва крапівіца балотная, Журліва свякровушка няродная. Як журыць нявестку як дзень, так ноч: — Ідзі, нявестка, ў чыстае поле, У чыстае поле яраво жыта жаць. Пасылаець мяне не абедаўшы. Я жала, жала дзень да вечара, Дзень да вечара я не абедаўшы. Снапочак нажну, каласочак сатру, Я тым каласочкам паабедаю.
А паабедаўшы, снапы знасіла, Снапы знасёмшы, ў копанькі склала, У копанькі склала, двораньку пашла, Прашомшы двору, пад кароў пашла. Я дзевяць кароў падаіла, Пад дзесятую падступіла, На дзіцятачку ну я ўздумала, На маленькага ну я ўздумала.
Удару даёнку аб сыру мацьзямлю, Пабягу я за дзіцятачкай за маленькай. Над дзіцятачкай чатыры нянечкі, Чатыры нянечкі, шэрыя ваўкі.
Радзілі раду, раду добрую, Адзін гаворыць: дайцека, братцы, Давайцека, братцы, я пакалышу, Баюся я, братцы, нябы ўраню. Другі гаворыць: дайце, братцы, Дайцека, братцы, я пакублю.
Баюсь я, братцы, нябы злізаці. Трэці гаворыць: дайцека, братцы, Дайцека, братцы, я пацалую, Баюсь я, братцы, нябы саўсім з’ем. Чацвёрты гаворыць: дайцека, братцы, Дайцека, братцы, ну я падзялю: Каму ручачку, каму ножачку, Роднай матушцы — хоць галованьку. Роднай матушцы на ўздыханейка,
735
Балады
736
Лютай свекрыві на папіканне. — Ах вы, нянечкі, шэрыя ваўкі, Ідзіцека вы у зялёны луг, Там майго свёкаркі шасцёрка коней, Выберыцека палаўчэйшага, Вы не дзяліце, вы саўсім з’есця.
А ўдовушка, удава...
А ўдовушка, удава Сем лет без мужа жыла. Удовушка, удава
Сем лет без мужа жыла.
Сем лет без мужа жыла, Двух купчыкаў злюбіла, Эээй, ахаха, Двух купчыкаў злюбіла.
I двух купчыкаў злюбіла, Пару сыноў радзіла, Эээй, ахаха, Пару сыноў радзіла.
Пару сыноў радзіла, Сама бабаю была, Пару сыноў радзіла, Сама бабаю была.
Сама бабаю была, Сама імя ім дала, Эээй, ахаха, Сама імя ім дала.
Сама імя дала: Іванюшку й Васіля, Эээй, ахаха, Іванюшку й Васіля.
Іванюшку й Васіля Да на рэчку панясла, Іванюшку й Васіля Да на рэчку панясла.
Да на рэчку панясла У Дунайрэчку бросіла, Эээй, эйхаха, У Дунай рэчку бросіла.
— Ох ты, рыба алая, Прыглядай маіх дзяцей, Эээй, эйхаха, Прыглядай маіх дзяцей.
Прыглядай маіх дзяцей Да семнаццаці ляцей, Эээй, эйхаха, Да семнаццаці ляцей.
Цераз семнаццаць жа ляцей Пайшла ўдоўка па ваду, Эээй, эйхаха, Пайшла ўдоўка па ваду.
А шырока размахнула, Глыбако пачарпнула, Эээй, эйхаха, Глыбако пачарпнула.
Аглянулася назад, Плывець новенькі карабль, Эээй, эйхаха, Плывець новенькі карабль.
А ў том жа караблі Жывуць удоўкіны сыны.
Балады
А за раджэння, за нашэння А за кармлёту, за паёту Дык ты маць наша радна, Дык ты лютая змяя, Эээй, эйхаха, Эээй, эйхаха, Дык ты маць наша радна. Дык ты лютая змяя. 737
Да у нашым Слуцку навіна стала...
Да у нашым Слуцку навіна стала, Адна ж паннавайтоўначка сына радзіла.
Парадзіўшы сыночка, ў кітай спавіла, Парадзіўшы сыночка, ў кітай спавіла.
Спавіўшы ў кітаечку, на Дунай пусціла, Спавіўшы ў кітаечку, на Дунай занясла.
— Да плыві ж, мой сыночак, да дзе дна няма, Як у гэтым Дунаечку да й няма канца.
Да ніхто ж таго дзіва не чуў, не бачыў, Толькі ж чуў да бачыў панічкаралевіч,
На высокім ганачку пахаджаючы,
Да белыя свае ручкі памываючы,
Да белыя свае ручкі памываючы, Шоўкаваю хустаю паціраючы.
Як зажадаў панкаралевіч шчучкірыбачкі: — Да мілыя мае тры рыбаловы,
Да й закіньце сеткі, сеткіневадкі.
Ці не ўловіце, не спаймаеце шчучкі й акуньца?
Да як закінулі, так і спаймалі, Да як закінулі, так і спаймалі.
He ўлавілі, не спаймалі шчучкі й акуньца, Да злавілі, да спаймалі малое дзіця.
Да й узялі тое дзіця да й на ручанькі, Да й паняслі ж тое дзіця да святлічанькі.
24 Беларускі фальклор
Балады
738
Да як зазванілі ува ўсе званы, Да штоб сабраліся паненкі, паны.
Да ўсе ж паны, паненачкі вясёленька йдуць, Да ж на сваіх галовачках вяночкі нясуць.
Адна ж паннавайтоўначка хмурнесенька йдзе, Да на сваёй галовачцы вянка не нясе.
Да ў сені не ўвайшла, цяжка уздыхнула, А на дзіцятка глянула — да й заплакала.
— Знаці, знаці, вайтоўначка, твая прычына.
Як узялі вайтоўначку пад белы бокі.
Як узялі вайтоўначку пад белы бокі Да й уруцілі вайтоўначку ў Дунай глыбокі.
Яны ж да й німалі, што яна ўтанула,
Но шчэ паннавайтоўначка тры разы ўзрыгнула,
Такі сваёй роднай мамцы слоўца мовіла:
— Ёсць жа ў цябе, мая мамка, яшчэ дачок пяць.
Ёсць жа ў цябе, мая мамка, яшчэ дачок пяць—
He пускай іх па вячорках, хай дома спяць.
Ёсць жа ў цябе, мая мамка, яшчэ дачок тры— He пускай іх па вячорках, дзверы падапры.
Ёсць жа ў цябе, мая мамка, яшчэ дачок дзве—
He давай ім патоленькі, як давала мне.
He пускаць было мяне, маці, з поўначы на віно, Ну, гэта мяне тое віно з розуму звяло.
Як зайгралі, завяселілі ў скрыпкі і ў цымбалы I з панічомкралевічам спаць паклалі.
Пасею пшанічаньку у роўненькім полі...
Пасею пшанічаньку у роўненькім полі, Пасаджу бандароўну ў новенькім пакоі.
Балады
Расці, расці, пшанічанька, пакуль цябе жаці, Заляцаўся пан крулевіч бандароўну ўзяці.
А у Слуцку на рыначку карчомка стаяла, Там панна бандароўна п’яная гуляла.
Вот гуляла, вот гуляла з тымі дваракамі, А дачуўся пан крулевіч, што з яго слугамі.
А у Слуцку на рыначку гаварылі ціха: — Уцякай, бандароўна, будзе табе ліха.
Уцякала бандароўна на цёмныя лугі, Сталі яе даганяці крулеўскія слугі.
Як дагналі, так узялі пад белыя рукі, Да павялі нешчасліву на вялікі мукі.
Прывялі і паставілі на новенькім ганку: — Стой, панна бандароўна, з вечара да ранку.
Як стаў жа пан крулевіч на скрыпачку йграці, Стала панна бандароўна песенькі спяваці.
Як стаў пан крулевіч ружжо набіваці, Стала панна бандароўна цяжка уздыхаці.
Як памерыў, так і ўдарыў у левае вуха, Ляжыць панна бандароўна і нема, і глуха.
Паляжала, паляжала з вечара да ранку, Пакуль сказаў пан крулевіч выкапаці ямку.
Прыходзіць родна маці, спляснула рукамі: — Адгуляла ж, дзіця маё, з тымі дваракамі.
А прыходзіць родны бацька, тупнуў жа нагою: — Дзіця маё маладое, разлука з табою.
Павялеў жа пан крулевіч ёй труну рабіці, Залатымі кутасамі вокала аббіці.
739
У нашага крулевіча шоўкам хата крыта, Адна была ў яго жана і тая забіта.
Балады
740
Ляцелі скаўроначкі садам, гукаючы, Заплакаў пан крулевіч, лісты чытаючы.
Ой, лятаўпалятаў ды сівы арол...
Ой, лятаўпалятаў ды сівы арол, У кіпцях ён нясе руку белую, Руку белую малайцоўскую;
А ўдагон яму ясен сакол:
— Пагадзіпастой ты, сівы арол.
А дзе ж быўжыраваў ты, сівы арол? — А я быўжыраваў на пабоішчы, Над шырокай ракой каля Клеціўска! А там послынь сцелена ды галовамі, Усё галовамі малайцоўскімі;
А там кроў плыве ды Дунайракой, А ваўкі грызуць белы костачкі;
Там агні гараць, там катлы кіпяць, I татары стаяць, палон дзелючы, Палон дзелючы, падзяляючы, Дасталася сястра братупатурчаніну, Сястра брату, цешча зяцюбасурманіну. А брат сястру дамоў пусціў, Дамоў пусціў, добра слоўца казаў: — Ты вяртай, сястра, борзда дадому, Прыдуць татары налета ўзнову, Прыдуць узнову хмарай страшнаю, Стануць абозам ля нашага двору.
А прывёз зяць цешчу маладой жане: — Вось табе, мая малада жана, Вось табе з вайны паланяначка, Будзе яна табе, мая верная жана, Векавечная твая работніца, А вам, дзеткі мае, будзе нянькай яна. А ты дай ёй, жана, тры работанькі: Першая работа — тонкі кужаль прасці, Другая работа — гусей у лузе пасці, Трэцяя работа —дзіцё калыхаці... Ножкамі маці дзіцё калыхае, Дзіцё калыхае, сціха падпявае: — Ой, люлі, люлі, дробна дзіцятка, Ой, люлі, люлі, маё ты мілае.
А па бацьку — ты мне татарчатка, А па маці — ты мой унучатка.
Як учула дачка песню з пакою,
Балады
Бяжыць у сені борздай стралою: — Ой, кінь, кінь, маці, дзіцё калыхаці, Хадзем у пакоі, а сядзь за столам, Бяры ў мяне, маці, ключы залатыя, Адмыкай жа імі скрыні дубовыя, Бяры золатасрэбра, сколькі табе трэба, А будзь ў мяне, родна, як у сябе дома, — Дзіцятка маё, Алёнка мілая, He нада мне грошы, пусці дадому, Пусці дадому ў Клецкі староны.
Як паехаў сын Даніла на ваёначку...
Як паехаў сын Даніла на ваёначку, Ой, люлі, люлі, на ваёначку. Яго маці старая да ў ложы ляжала, Ой, люлі, люлі, да ў ложы ляжала. Яна сыну Данілу лісты белыя пісала, Ой, люлі, люлі, лісты белыя пісала, — Прыязджай жа, сын Даніла, ды да свайго двара, Ой, люлі, люлі, ды да свайго двара, Твая жана Кацярына сваю волю паняла, Ой, люлі, люлі, сваю волю паняла.
Твае коні вараныя пазаезджавала, Ой, люлі, люлі, пазаезджавала, Твае сукны зялёныя пазаношавала, Ой, люлі, люлі, пазаношавала, Твае ложы пуховыя пазакачавала, Ой, люлі, люлі, пазакачавала. Твае мёды салодкія пасасмоктавала, Ой, люлі, люлі, пасасмоктавала.
Вот прыехаў сын Даніла ды да свайго двара, Ой, люлі, люлі, ды да свайго двара.
А пайшоў сын Даніла да ў новую клець, Ой, люлі, люлі, да ў новую клець. А ўзяў жа сын Даніла найвастрэйшы меч, Ой, люлі, люлі, найвастрэйшы меч, А зняў жане Кацярыне ён галаву з плеч, Ой, люлі, люлі, галаву з плеч.
А пайшоў сын Даніла да хазяйства паглядзець, Ой, люлі, люлі, да хазяйства паглядзець. Яго коні вараныя пазастоявалі, Ой, люлі, люлі, пазастоявалі.
Яго сукны зялёныя пазалежавалі, Ой, люлі, люлі, пазалежавалі.
741
Балады.
742
Яго ложы пуховыя пазапылявалі, Ой, люлі, люлі, пазапылявалі. Яго мяды салодкія пазаплесневалі, Ой, люлі, люлі, пазаплесневалі.
— Вот жа табе, матулечка, тры грахі на цябе, Ой, люлі, люлі, тры грахі на цябе: Адзін грэх, матулечка, што дзіця сірата, Ой, люлі, люлі, што дзіця сірата, Другі грэх, матулечка, што Кацюшы няма, Ой, люлі, люлі, што Кацюшы няма, Трэці грэх, матулечка, што я сам удавец. Ой, люлі, люлі, што я сам удавец.