Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Сазнабілі рабочыя На руках напёрсты,
На руках, р.уках напёрсты, Шчытаючы вёрсты.
Дзе работаюць шахцёры...
Дзе работаюць шахцёры, Панарыты ямы, норы Па тры сажні шырынёй, Паўтараста глыбінёй...
Нас па клетачках садзілі Па дванаццаць чалавек. Клетка дзёрнула, рванула, Ажно ў сэрца кальнула...
He паспеў слова сказаць, Ствалавы крычыць злязаць... Канагоны за вагоны, Забойшчыкі пад забой.
А санашнік справу знае, На сабе санкі цягае, Яго выгляд, як у чорта, I спіна уся пацёрта...
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
700
Раз, было, я замарыўся...
Раз, было, я замарыўся I трошкі заспаў, Прышоў на работу, Свісток прасвістаў.
Майстар пакасіўся, Слова не сказаў, Тры рублі штрафу Ураз запісаў...
Пажыў, пажыў я на свеце...
Пажыў, пажыў я на свеце, Панасіў бальшых лапцей, Паработаў я работы, Паядаў я гнілых шчэй.
Бацька дома работае, Сын у Піцеры жыве.
Бацька грошы дажыдае, Сын ў апорачках ідзе.
А гармонькаматушка! Няма хлебамякушка. Пап’ю кіслага кваску — Разганю сваю таску.
3 гаспадаром я разлічыўся, Hi граша не атрымаў, Я з канторушкі пайшоў, Кулаком слёзы уцёр.
Жыццё маё нялёгкае...
Жыццё маё нялёгкае, У горадзе цяжка пражыць, Сямейку сваю родную Даводзіцца забыць.
3 дзярэўні пісьмы пішуць — Раскошна сын жыве,
Палучку палучае, Дамоў грошы не шле. Якая там палучка — У месяц рублёў пяць, Ідзеш сабе і думаеш, Куды грошы дзяваць?.
У нядзельку раненька...
У нядзельку раненька Узышло сонца ясненька,
Татка коніка поіць, Дужа жаласна плача.
Прыйшоў сынок, пытае: — Чаго, татка, плачаш,
Да нашто ж, каму рана, Татка, коніка поіш?
— Табе, сынку, гатую, На вайну на лютую.
На вайну ты паедзеш, А дамоў ці прыедзеш.
— He плач, татка, за мною, Трэба кончыць з вайною,
Трэба кончыць з вайною Да з вайною ліхою.
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
Салдацкія прыпеўкі
Піша, хлопцы, жонка мне: — Ці хутко канец вайне?
Ой, ці хутко, барыня, Ці хутко, сударыня?
Ці хутко кончыцца вайна, Бо сумую я адна.
Што ты скажаш, барыня, Барыня, сударыня?
Ці хутко скончыцца вайна, Бо абрыдла нам яна.
Ой, абрыдла, барыня, Ну яе, сударыня!
Вайна начата ні намі, А царамі ды панамі.
Праўда гэта, барыня?
Ой, праўда, сударыня!
За чужыя багажы He палезем на нажы!
Ой, нашто нам, барыня, Ой, нашто, сударыня!
У нас няма цара ўжо болей, Увесь народ на вольнай волі.
Ой, як добро, барыня, Добро як, сударыня!
Усе паны баяцца краху, Разбягаюцца са страху.
Уцякаюць, барыня, Каб хутчэй, сударыня!
А мы слёз не будзем ліць, Землю іх давай дзяліць.
Ой, як добро, барыня, Добро як, сударыня!
Вось якія ў нас дзяла — Рэвалюцыя прышла.
Ой, як добро, барыня, Добро як, сударыня!
А мы Бога паміналі...
А мы Бога паміналі, А мы Бога папрасілі За Міколіна здароўе: Каб і ручкі не служылі,
701
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
702
Каб і ножкі не хадзілі,
Каб ад сонца ён туляўся,
Каб ад ветру ён валяўся,
Каб саломкай падпіраўся.
Шалейце вы, каты!
Шалейце вы, каты, піце нашу кроў,
Будуйце астрогі, гадуйце шпікоў, Паўстане да бою народ катаваны На смерць, на смерць, на смерць вам, тыраны!
За волю народа, за права яго
He страшны кайданы і змрочны астрог, Бо вольнага духу не скуць у кайданы На смерць, на смерць, на смерць вам, тыраны!
3 усходу бліжэн бура ўсё грукаціць, За Нёман, за Віслу яна праляціць, I сонца свабоды зза хмараў нам гляне — Парвем, парвем, парвем мы кайданы.
Работнікам рукі ад зграі ліхой Усе мы падайма, паклічам на бой, Бо нас аб’яднала ліхая нядоля, Пот крывавы, здзек і няволя.
Атаман Муха
Польскі бот неміласэрдны Топча край беларусоў.
Грабіць, муча пан бязмерна — He было такіх часоў.
Стогнуць вёскі ад падаткаў, Пухне з голаду народ, Лад вядзе бізун і ўзятка, Патурае розны зброд. Вось на помсту за няволю, За грабежства і за здзек Устаў на кліч народнай волі Беднай вёскі чалавек. Ён пагібель ліхадзеяў — Гэта Мухаатаман. Перад ім са страху млее Ксёндзгруган, пузаты пан.
Горы золата з палацаў Муха скажа, дык плыве Скуль узяты, там дзе праца У курнай хатачцы жыве. Дзьмухане са злосці Муха — Мігам знікне панскі двор. Кулаком імпэтна бухне — Ляжа ворагаў бугор.
Мухі моц непераможна, Бо пакрыўджаныя з ім, Нават Польшча вельміможна Ператрусіла зусім.
Лес і поле, горыдолы Атамана берагуць, Беларусі вёскі, сёлы Пад яго крыло імкнуць.
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
Скалыхнуў народ да бою Прападай жа з галавою Муха, слаўны атаман, Акупант наш, польскі пан!
Прыпеўкі
703
Кінуў жонку, ды начуе Пан са стрэльбай у руках. А як страх які пачуе, Дык збаўленне у нагах. Кукурэкнуў на ўсе крэсы Наш чырвоны петушок, Нагавіцы, інтарэсы Пан пакінуў і уцёк.
Эй, Варшава, нас не руш Ды на лбе сабе адзнач, Што ўсім крыкнуў беларус: — Я вам больш не паслугач! Вывеў польскі пан пузаты Волюдолю з нашай хаты. Охіўздохі кінурыну, Торгну пана за чупрыну.
Заходнебеларускі гімн
He пагаснуць зоркі ў небе, Покі неба будзе, He загіне край наш родны, Покі будуць людзі. Ночка цёмная на свеце Вечна не пануе,
Зерне, кінутае ў ніву, Усходзе ды красуе.
I зацвіў наш край, як сонца, Пасля непагоды
У роўнай волі, у роўнай долі Між усіх народаў.
Нёман
Сёння горкі твае воды Ад гарачых нашых слёз, Ад нядолі, ад няволі, Што з сабою пан прынёс Але пройдуць дні нягоды, I настане светлы май, Калі злучыш назаўсёды Разарваны лёсам край.
Льецца Нёман паміж гораў Светлы, чысты, як з расы, Накапаў ён ям і нораў, Гоніць воды праз лясы.
Колькі раз рыбацкі човен
На грудзях тваіх гуляў: Ой ты, Нёман, быстры Нёман, Колькі дум ты мне нагнаў.
Наперад, гэй...
Да родных ніў пальецца спеў 3 прызывам ўсіх да працы, Хто шчасця век ў жыцці не меў, Ідзі яго шукаці.
Наперад, гэй, хутчэй, хутчэй Да той жаданай мэты,
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
704
Хай свеціць сонца нам святлей I мы яму пасвецім.*
Дзе серп блішчыць, звініць каса, Дзе льецца пот крывавы, 3 рассветам змые ўсё раса, Пальецца песня славы.
I на прасторы родных ніў Свабоды сцяг паставім, Дзе кат свабоду закляйміў, Там волю мы праславім.
Уставай, галодны беларус, Служыць радзімай справе, Скінь з плеч няволю і прымус, Здабудзь дарогу к славе.
Маладняк
Смялей! Зару спаткаем, Сябры, у барацьбе!
I шчыльнымі радамі Праб’ем мы шлях сабе. Наперад, марш!
На новы шлях!
Вышэй юнацкі вольны сцяг!
Мы маладняк бунтоўны Рабочых і сялян.
Мы паднявольнай працы Спазналі ўсе прыгон I радасці ў юнацтве He ведалі мы дзён: Ярмо фашызма церпім мы, На душах цемры кайданы.
Мы маладняк бунтоўны Рабочых і сялян.
Пад гоман звонкай сталі Лілі мы пот і кроў I шчасце мы кавалі Для банды буржуёў. Але прыгон, што нас душыў, Барацьбітамі нас зрабіў.
Мы маладняк бунтоўны Рабочых і сялян.
На бой з гвалтаўнікамі, Сябры, за намі ўслед! Мазольнымі рукамі Мы створым новы свет. За намі ўсе! Гартуйце сталь! Смялей у сонечную даль.
У бой, маладняк бунтоўны Рабочых і сялян.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
Кавалі
Мы кавалі з юнацкім духам, Куём мы будучыні дні, Наш цяжкі молат ўзлятае пухам I ў сталь магутную грыміць.
Мы кавалі зямлі рабочай Аб лепшай долі летуцім, Ды не дарма мы трацім сілы, Недарам сталлю мы грымім.
Бо сталь сваім магутным гулам Рве путы цемры векавой I ў гарадах зямное кулі Рабочы люд ўстае сцяной.
Куём мы шчасце для народу, Правы на ўласнае дабро I за жаданую свабоду Мы ўсё змагаліся й памром.
Мы кавалі з юнацкім духам, Куём мы будучыні дні, Наш цяжкі молат ўзлятае пухам I ў сталь магутную грыміць.
705
Нарачанка
Рыбакі нарачанскія, сяляне, Вы збірайцеся ўсе ў грамаду. He давайце вы рыбу фашысту, He спраўляйце гарматаў яму.
He патрэбны нам іхні гарматы, Нам ахвота яшчэ толькі жыць.
Усе сілы паны пакладаюць Рыбакоў нарачанскіх пабіць.
Рыбакоў нарачанскіх ёсць многа, Ім не ўдасца усіх пагубіць, Прыдзе дзень і гадзіна расплаты, Пан у жаху ад нас задрыжыць.
23 Беларускі фальклор
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
706
Вы не думайце, кучка фашыстаў, Што вы будзеце век панаваць, Прыдзе час — мы жыццё пабудуем, Будзем вашы двары раздзяляць.
Рыбакі нарачанскія дружны,
Яны многа па свеце чуваць, А панам усё гэта ёсць страшна, Што не хочуць Нарочча аддаць.
Для нас Нарач ёсць родная маці: Нас карміла, паіла сыноў, He дапусцім яе мы ў крыўду, Усёй сілай адгонім паноў.
Нас не зломіць нядоля ліхая...
Нас не зломіць нядоля ліхая, He сагнёмся прад ёю дугой, Мы — сям’я кавалёў маладая, Майстры будучыні людской.
Нам не страшны маланкі і буры, He спалохаемся перуноў, Нашай моцнай юнацкай натуры He зламаць усеўладным паном.
Нас нядолябяда гадавала, Голадхолад карміў, даглядаў, Мы — сям’я кавалёў маладая, Уціск нашую моц гартаваў.
Дык наперад, арлы маладыя,— Пойдзем прышласці лепшай шукаць, Знішчым гора і слёзы людскія, Хто ж нас можа цяпер утрымаць?
Наперад! Лепшы лёс нас чакае, Сонца будзе нам лепей свяціць, Мы — сям’я кавалёў маладая, Йдзем аковы няволі разбіць.
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
Гэй, наперад!..
Гэй, наперад, покі сэрца Б’ецца, рвецца на прастор, Годзе млеці ў паняверцы, Гэй, да сонца, гэй, да зор.
Хай бацькі стагналі ўчора, Йшлі на той свет без пары, Сёння ў нашай моцы — доля, Мы жыцця гаспадары!
Думка ў думку дружна, смела
Усе наперад грамадой.
Кожны ведай сваё дзела — Знай, за праўду крэпка стой.
Марш бярозаўцаў
Палямі палескімі група ішла, Штыхі навакол, як шчацінне, А сэрца нам такт адбівала: раздва, Дзесь плакала маці аб сыне.
Зямля нам ледзь чутна шаптала ў слязах: — Ой, стрэне ў Бярозе вас доля.
I каты, і здзекі, і карцэраў жах, Няволя навокал, няволя!
Галоў не схілялі, ішлі, як на бой, Сыны барацьбы і пакуты.
Да дна пілі келіх' атруты ліхой, Праклятага ладу атруты.
Марш, марш, толькі ша, навіна ёсць, браты.
I шэптам пайшло ўздоўж калоны: «Усюды бастуюць». Раўняйся, раздва, Імкне люд пад сцяг наш чырвоны.
Там знаюць усе, што не стала ў нас двух, Што здзек, што тэрор тут шалёны.
Бярозаўцы, ротфронт! He зломяць наш дух, Бо крочаць за намі мільёны.
707
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паззія змагання
708
Нас душаць зладзеіакупанты...
Нас душаць зладзеіакупанты,