Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Баба дзеду не ўверала, эхаха, Па аглоблях паганяла, эхаэхаха!
679
Пазаабрадавыя песні
680
ПЕСНІ ДА ТАНЦАЎ, СКОКАЎ I ГУЛЬНЯЎ Юрачка
Ах, ты, Юрачка, Што не жэнішся, Прыдзе зімачка,— Куды дзенешся? Ах, ты, Юрачка, Што сутулішся, У каго зімой Ты прытулішся?
Што ты, Юрачка, На каго жа ты
Азіраешся, Тут любуешся,
Палюбіць каго Ночкай цёмнаю
Сабіраешся? Ты цалуешся?
Ты напрасна не хадзі, Ты напрасна не хадзі,
Доўга дарма не глядзі. Доўга дарма не глядзі.
Ах, ты, Юрачка, Ах, ты, Юрачка,
Што не жэнішся? Што сутулішся?
Кадрыль
А ці я не дзеўка, Ці я не паненка,— Рукі, як бячоўкі, Hori, як начоўкі. А ці я не дзеўка, Ці я не паненка,— Хвартух у ёлкі, У чатыры полкі.
А ці я не дзеўка, А ці я не дзеўка,
Ці я не паненка,— Ці я не паненка,—
Спадніца ў кружкі, I спаднічка з радна,
Чатыры падушкі. Я з мордачкі ладна.
А Мікіта жыта носіць...
А Мікіта жыта носіць, Мікіта, Мікіта,
Мікіціха дзяжу месіць. Мікіта, Мікіта, Клінам шуба сашыта.
Клінам шуба сашыта.* А Мікіта дровы сячэць, Мікіціха есці нясець.
А Мікіта кучу веіць, Мікіта, Мікіта,
Мікіціха муку сеіць. Клінам шуба сашыта.
* Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
Жартоўныя песні
Антон маладзенькі... 681
Антон маладзенькі Піў мёд саладзенькі, Антоніха прыбягала, Свайму мужу падсабляла.
Антон казу вядзець: Тпру! Ну! Каза няйдзець, Антоніха падсабляла, Казу ззаду падпіхала.
— А ты, каза, стой, стой!
А ты казу дой, дой! А я казу кулаком, Ідзі сабе з малаком.
Падушачка, падушачка...
Падушачка, падушачка,
Мая пухавая,
Адна ў мамкі дачушачка, Дзеўка маладая.
У нядзелю на кірмашы Шоўку прыкупіла, Падушачку пухавую Міламу пашыла.
— Сёння прыйдзе мой міленькі — Вымяту падлогі, Падушачку пухавую Пасцялю пад ногі.
— Калі, дзеўка, мяне любіш Ды шчыра шануеш, Падушачку пухавую Ты мне падаруеш.
— Падушачку пухавую
He магу аддаці.
Прыйду позненька з вячорак — На чым буду спаці?
— Вазьму, дзеўка, цябе замуж Гэтаю вясною,— На падушачцы пуховай Будзем спаць удвое.
Пазаабрадавыя песні
682
Падушачка, падушачка,
Мая пухавая,
Адна ў мамкі дачушачка, Дзеўка маладая...
На пуховай падушачцы Мякусенька спаці, Прыгожую дзяўчынаньку Люба цалаваці.
А Лявоніху Лявон палюбіў...
А Лявоніху Лявон палюбіў, Лявонісе чаравічкі купіў;
Лявоніха, душа ласкавая, Чаравічкамі палясківала.
Як я молада ў матулькі была, Як вішэнька у садочку цвіла;
Цвіла, цвіла ды пацвітывала, 3 малайцамі ды пагулівала.
Папалася злому духу — мужыку, Ссушыў мяне, як лісцінку у духу,— А чаму ж цябе пярун не забіў, Як ты мяне маладую палюбіў.
Наехала повен двор казакоў, Узялі, ўзялі майго мужа у палон. Ой, не жаль мне, што яго узялі, Толькі жалка, што не моцна звязалі.
Ой, не жаль мне, што яго узялі, Толькі жалка, што не моцна звязалі. Ён, паганец, уцячэць, уцячэць, Мне галоўку натаўчэць, натаўчэць.
А Лявоніха не жонка была, He мытую мне кашулю дала,— He мытую, не качаную, У суседа пазычаную.
Ай, Лявоніха, Лявоніха мая, Несалёную капусту дала, А Лявона дык і чорт не бярэць: Несалёную капусту жарэць.
Жартоўныя песні
А у полі ніўка... А у полі ніўка, У гародзе буракі, Жыта палавінка, Чырвоная жычка, Там дзяўчынка жыта жала, Любяць мяне, мама, хлопцы, Сама чарнабрыўка.* Хоць я невялічка. Жала яна, жала, Хоць я невялічка, У снапы вязала. Хоць я нехароша,— Ехаў казак дарожанькай: Возьмуць мяне, мама, — Здрастуй, дзеўкажнейка. хлопцы Без аднаго гроша. Гэта — тая слава Па ўсім свеце пала, Хоць я невялічка — Што дзяўчына казачэньку На лавачку стану, Сэрданькам назвала. А ўсё ж таму казачэньку 683
Да сэрца прыстану.
Гэй, гэй, таўкачыкі...
Гэй, гэй, таўкачыкі! Сем год бадзяліся,
Гэй, гэй, дубовыя! У адну ступу сабраліся.
Гэй, гэй, дубовыя, Гэй, гэй, таўкачыкі!
На работу гатовыя! Гэй, гэй, дубовыя!
Пасеялі дзеўкі лён...
Пасеялі дзеўкі лён, Калолі.
Пасеялі дзеўкі лён, Дзеўкі лён, Белы ручкі калолі.
Дзеўкі лён. Унадзіўся сівы конь,
Пасеялі дзеўкі лён. Унадзіўся сівы конь, Сівы конь,
Пасеяўшы палолі, Сівы конь.
Пасеяўшы палолі, Палолі, Унадзіўся сівы конь.
Палолі. Памяў, стаптаў дзеўкам лён,
Пасеяўшы палолі. Памяў, стаптаў дзеўкам лён, Дзеўкам лён,
Белы ручкі калолі, Дзеўкам лён.
Белы ручкі калолі, Калолі, Памяў, стаптаў дзеўкам лён.
* Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
Пазаабрадавыя песні
684 Старэнькі дзедка... Старэнькі дзедка _ ш ™ галубы, Па гародзе ходзіць, На каноплі к дзеду, Па гародзе ходзіць, На д3едавы Градкі Канапельку сее. Канапель кляваці. Люшачкі, люшачкі, Люлі, люлі, люлі.* Каб мне маладзенькай ,, Канапель не браці, Малада малодка Каб белых ручак У варатах стаяла, Да мне не м' L У варатах стаяла, Галубоў зманяла:
Стаіць Янка на гары...
Стаіць Янка на гары, А я у даліне.
Янка сее кавуны, А я журавіны. Журавіны не ўзышлі, Кавуны пасохлі.
Ка мне хлопцы не прыйшлі, Каб яны падохлі.
Я на рэчцы плацце мыла, На бярозе вешала.
Дзесяцёх хлапцоў любіла, Аднаго пацешыла.
Цераз рэчку кладачка, Няма майго Ўладачка. Клічу, клічу, не чуе — Няхай з Богам начуе. Цераз рэчку грэбелька, Няма майго Хведарка. Клічу, клічу, не чуе — Няхай здароў начуе.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы двойчы.
Гшрьпш nscm. тВорчасць рабож паээія эмагаш
ж
5гэтым раздзеле аб’яднаны творы, у якіх прама ці ўскосна адлюстраваны гістарычныя падзеі, што адбываліся на Беларусі: барацьба беларускага народа супраць іншаземных захопнікаў, сацыяльнага і нацыянальнага ўціску.
Гісгарычныя песні найбольш поўна захавалі памяць аб нападах татар, аб татарскім палоне, у які траплялі жыхары беларускіх вёсак. Самы распаўсюджаны сюжэт гэтых твораў — сустрэча маці з дачкой, якую татары захапілі ў палон раней. Песні пра татарскі палон увабралі ў сябе лепшыя якасці народнай лірыкі, выкарыстоўваюць яе паэтычныя здабыткі, вобразы, мастацкія сродкі. Толькі ў адной запісанай Е. Раманавым песні «У нядзелю пад панядзелак» сабрана сапраўднае суквецце эпітэтаў: каморка смаловая, завалы дубовыя, замочкі нямецкія, караватк.а цісовая, пярыны пуховыя, вішанька садавая, ягадка баравая, ясен месяц, цёмная ночка, буйныя ветры, яркія звёзды, якія разам з іншымі мастацкімі сродкамі надаюць твору маштабнасць, эпічнае гучанне. Іншыя гістарычныя падзеі — барацьба са шведамі, з арміяй Напалеона, крымская і гурэцкая войны, у якіх прымалі ўдзел беларусы, больш поўна адлюстраваны ў некаторых салдацкіх песнях, сваім паходжаннем звязаных з рускай фальклорнай традыцыяй, хаця і добра вядомых на беларускай этнічнай тэрыторыі. Яны заўсёды складалі істотную частку мужчынскага песеннага рэпертуару: «А ў дванаццатым гаду», «Са французскага двара», «Ох ты поле, поле чыстае, турэцкае», «Успомнім, братцы, як стаялі» і інпі. У працэсе бытавання песні перакладаліся на беларускую мову, але пераклады звычайна атрымліваліся няпоўныя, недасканалыя, што перашкаджае іх публікацыі ў Хрэстаматыі.
Узнікненне і развіццё фальклору рабочых і паэзіі змагання на Беларусі звязана са зменамі ў эканамічным, палітычным і духоўным жыцці народа, якія былі выкліканы новай сацыяльнаэканамічнай фармацыяй — эпохай капіталізму. Ужо ў традыцыйных жанрах беларускага фальклору можна заўважыць пачатак рабочай тэматыкі: у казках і песнях ствараюцца малюнкі катаржнай працы на панскіх броварах, у кузнях, на цукровых заводах, на будаўніцтве чыіункі і г. д.
Фальклор рабочых Беларусі прадстаўлены пераважна песеннай творчасцю, прыпеўкамі, вуснымі сказамі, анекдотамі, прымаўкамі, прыказкамі. Ён моцна звязаны з традыцыйнай вуснапаэтычнай творчасцю, выкарыстоўвае яе мастацкія здабыткі. He менш важным фактарам развіцця фальклору рабочых з’явіўся ўплыў рэвалюцыйнай паэзіі, прафесійнай літаратуры, а таксама цесная сувязь з рабочым фальклорам рускага і ўкраінскага народаў.
Фальклор рабочых узбагаціў беларускую народную паэзію новымі тэмамі, ідэямі, вобразамі, адлюстраваў важныя змены ў свядомасці працоўных, іх сацыяльнаэстэтычных поглядах. Песні рабочых выкрываюць сацыяльную няроўнасць, якая панавала ў грамадстве. У іх створаны вобраз капіталістычнага горада, дзе ўшчэнт разбіваюцца ўсякія надзеі працоўнага чалавека
Гістарычныя песні, творчасць рабочых, паэзія змагання
686
пазбавіцца галечьх. Песні малююць вобраз знясіленага працай рабочага, пакуты яго сям’і, якая памірае з голаду. 3 асаблівым спачуваннем апавядаецца ў іх пра цяжкі, часам трапчны лёс жанчыныработніцы. Гэтым вобразам працоўных людзей супрацьстаяць вобразы іх прыгнятальнікаў і непасрэдных выканаўцаў волі гаспадароў — майстроў, наглядчыкаў, надзеленых самымі адмоўнымі рысамі.
Асобную тэматычную групу ў беларускім фальклоры рабочых складаюць шахцёрскія песні і прыпеўкі, якія, як сведчаць запісы пасляваенных гадоў захоўваюцца ў памяці людзей да нашых дзён. Многія з твораў былі прынесены адыходнікамі з шахт Данбаса, Урала, некаторыя ўзнікалі на мясцовай глебе, у чым пераконвае сувязь з беларускай фальклорнай традыцыяй. Распаўсюджваліся таксама песні аб сасланых на катаргу ў Сібір.
Паэзія рабочых адлюстравала і розныя формы пратэсту супраць эксплуататараў, пачынаючы са стыхійных выступленняў, калі рабочыя псавалі машыны, і да свядомай барацьбы з грамадскапалітычным ладам.
Асобныя творы рабочага фальклору па сваёй ідэйнай накіраванасці набліжаюцца да рэвалюцыйнай паэзіі.
Як сведчаць дакументы, ужо з 70х гг. мінулага стагоддзя працоўным Беларусі былі вядомы «Марсельеза», «Дубінушка», у пачатку XX ст.— «Варшавянка», «Чырвоны штандар», «Інтэрнацыянал» і многія іншыя рэвалюцыйныя гімны і маршы. Распаўсюджваюцца таксама песні на вершы A. С. Пушкіна, М. А. Някрасава, Т. Р. Шаўчэнкі, A. М. Горкага, якія заклікалі народ да змагання за лепшую долю.
У рэвалюцыйнай паэзіі знайшла водгук рускаяпонская вайна 1904— 1905 гг., падзеі 1905 г., першая сусветная вайна. На Беларусі распаўсюджваліся песні «Дзела была пад Артурам», «Трэпаўскі маніфест», «Салдацкая марсельеза» і інш. Акрамя твораў на рускай мове, бытавалі таксама і беларускія песні, складзеныя народам або прафесійнымі паэтамі і прыбліжаныя па змесце да рэвалюцыйных гімнаў і маршаў. Да іх ліку трэба аднесці песні на вершы Я. Купалы «Не пагаснуць зоркі ў небе», «А хто там ідзе?», Ц. Гартнага «Да Нёмана» і іншыя творы на вершы беларускіх паэтаў, а таксама песню «Адпусцілі сялян на «свабоду» і рад твораў першай сусветнай вайны, якія выкрываюць злачынствы цара 1 генералаў, што ўцягнулі краіну ў крывавую бойню: «Поўна, братцы, нам крушыцца», «Мы ж не зналі, братцытаварышы», «Жыў у Петраградзе адзін негадзяй» і інш.