• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Ой, пад гаем зеляненькім...
    Ой, пад гаем зеляненькім Слала ўдова лён бяленькі. Яна слала, выглядала, Тонкі голас падавала. Там Васілька сена косіць, Тонкі голас пераносіць, Кінуў касу на далінку, А сам пайшоў дадоманьку. Выйшла маці яго з хаты, Стала Васіля пытаці: — Ты, Васілька, што думаеш, Чаму не п’еш, не гуляеш? — Дазволь, маці, ўдаву ўзяці, Тады буду піць, гуляці. — He дазволю ўдаву браці, Удовы ўмеюць чараваці. Чаравала мужа свайго, Прычаруе сына майго. — А я чараў не баюся, Ды на ўдаве ажанюся.
    Пазаабрадавыя песні
    652
    Цякла рэчка зпад мястэчка...
    Цякла рэчка зпад мястэчка, 3 вішнёвага саду.
    Кліча хлопец дзяўчыначку К сабе на параду.
    — Парадзь, парадзь, дзяўчыначка, Як родная маці, Ці мне цяпер жаніціся, Ці восені ждаці?
    — А я табе, бел малойчык,
    Раю і не раю,
    3 табой стаю, размаўляю, Пра другога дбаю.
    — А каб жа ты, дзяўчыначка, Тады замуж пайшла, Як у млыне на камені Пшанічанька ўзышла.
    — А каб жа ты, мой малойчык, Тады ажаніўся, Як у полі пры дарозе Сухі дуб развіўся.
    Туман, туман па даліне...
    Туман, туман па даліне,* Шырокі ліст на каліне.
    Яшчэ шыршы на дубочку, Кліча голуб галубачку.
    Хоць не сваю, дык чужую: — Хадзі, міла, пацалую.
    — Нашто ж маеш цалаваці, Сэрцу тугі задаваці?
    He задавай сэрцу тугі, He возьмеш ты, возьме другі.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Любоўныя песні
    Возьме другі і харошы, Майму сэрцаньку прыгожы.
    — He плач, дзеўка, не журыся, Я ж шчэ не ажаніўся.
    Во, як буду жаніціся, Прашу піва напіціся.
    Майго піва напіціся, Майму дзіву дзівіціся.
    — Тваё піва мне не піва, Тваё дзіва мне не дзіва.
    Толькі дзіўна слава тая, Што на людзях пахаджае.
    Твая маці чараўніца, А сястрыца разлучніца.
    Разлучыла нас з табою, Як рыбаньку з вадою.
    Цяжка рыбцы без вадзіцы, Так мне, беднай маладзіцы.
    Цяжка рыбцы на пясочку, Так мне, беднай, без дружочка.
    653
    А дзе тая крынічанька...
    А дзе тая крынічанька, Голуб што купаўся?
    А дзе тая дзяўчынанька, 3 каторай кахаўся?
    А ўжо тая крынічанька Даўно замучона, А ўжо тая дзяўчынанька 3 другім заручона.
    Ой, я тую крынічаньку Тыччам ператычу,
    Ды я сваю міленькую К сабе пераклічу.
    Ой, я тую крынічаньку Чаўном пераплаўлю, Ды я сваю міленькую К сабе перабаўлю.
    Вой, стаяла калінанька На заходзе сонца, А плакала дзяўчынанька, Гледзячы ў ваконца.
    Пазаабрадавыя песні
    654
    Зажурылі, засушылі	Усёй душою, шчырым сэрцам
    Мяне, маладзеньку,	К табе прыхілюся.
    Яшчэ з войскам у свет далёкі
    З’ехаў і міленькі.
    Зажывём мы, запануем,
    He плач, не плач,	Як галубкоў двое,
    дзяўчынанька, I раздзелім з табой шчасце,
    Я к табе вярнуся.	Долю і нядолю.
    Здрада, здрада, чорны бровы, здрада...
    Здрада, здрада, чорны бровы, здрада!
    А ўсё ж твая, мой мілы, няпраўда.
    Як жаніўся, любіці маніўся, А цяпер ты ад мяне ад’язджаеш.
    А куды ж ты ад мяне ад’язджаеш, Каму, маладую, мяне пакідаеш?
    Рана ўстаеш, каню аброк даеш, На повадзе к вадзе каня вядзеш.
    Як белы свет, коніка сядлаеш,
    У абед дык з двору выязджаеш.
    Я пастаўлю стоража ў парозе, Сама лягу на цісовай ложы.
    Чую, чую, стораж мой гаворыць, Што мой мілы ўжо ад’язджаіць.
    — Зламі, конік, нагу вараную, Скруці, мілы, галаву змянную.
    Скруці, мілы, галаву змянную, Як ты змяніў мяне, маладую.
    Ой, ляцелі гусі...
    Ой, ляцелі гусі Ды зпад Белай Русі, Селі яны, палі, На ціхім Дунаю.
    Селі яны, палі, Ваду замуцілі, А нас, маладзенькіх, 3 табой разлучылі.
    Любоўныя песні
    Бадай тыя гусі Марна запрапалі, Як мы кахаліся, Цяпер перасталі.	Цяпер разышліся,	655 Як дарожкі ў лесе. Як мы кахаліся, Нас бяда не знала,—
    Як мы кахаліся, Як ластаўкі ў стрэсе,	Цяпер разышліся, Як цёмная хмара.
    Паехаў	мой мілы...
    Паехаў мой мілы,	Каб па яго следу
    He чуць, не відаці,*	Людзі не хадзілі,
    Выйду за вароты —	На чужой старонцы
    Два слядочкі знаці.	Дзеўкі не любілі.
    Ой, адзін слядочак —	На чужой старонцы
    Каня варанога,	Дзеўкі не любілі,
    А другі слядочак —	Мяне, маладую,
    Майго міленькога.	За ім не судзілі.
    Ой, пайду я, пайду	Судзілі, судзілі
    У вішнёвы садочак.	Старыя й малыя,
    Вышчыплю, выламлю	Цяпер пачынаюць
    3 каліны лісточак.	Хлопцы маладыя.
    Вышчыплю, выламлю	Хоць вы гаварыце,
    3 каліны лісточак,	Хаця перастаньце,
    Буду прыкрываці	Мяне, маладую,
    Мілага слядочак,	Болей не чапайце.
    У агародзе вярба расла...
    У агародзе вярба расла, Там стаяла дзеўка красна.
    Яна красна ды й красіва, Доля ж яе нешчасліва.
    * Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    	Пазаабрадавыя песні
    656	Доля ж яе нешчасліва, Няма таго, што любіла.
    Няма яго ды й не будзе, Разлучылі злыя людзі.
    Разлучылі, разлучылі, Каб у пары не хадзілі.
    Ці свет, ці світае...
    Ці свет, ці світае, Ці на зоры займае? Ці мой міленькі, галуб сівенькі, Коніка сядлае?
    Сядлай, мілы, каня, Каня вараненькага, Прыязджай, мілы, не кідай, мілы, Мяне, маладзеньку.
    Ці я не такая, Як і гена друтая?
    Я й харошая і прыданая — Доля ж няшчасная!
    Ой, у полі азерца, Там плавала вядзерца, Ой, прыдзі, мілы, да й парадзімся, Маё мілае сэрца!
    Чырвона каліна
    Да ў полі павяла,
    He суверная да дружынька Мне свет завязала.
    Ты пойдзеш гарою,
    А я даліною,
    Кажуць мне людзі, дай сама знаю, Што не жыць мне з табою.
    Любоўныя песні
    Ой, хадзіла Машанька...
    657
    Ой, хадзіла Машанька Па садочку, Пакалола ножачку На вішнёчку, Баліць, баліць ножачка, Ды не больна.
    Любіў казак дзеўчыну, Ды не доўга.
    А забралі казачэнька У салдаты, Забыла дзяўчыначка Папытаці.
    Забыла дзяўчыначка Папытаці,
    Ці ёй замуж выхадзіць Ці гуляці.
    — Гуляй, гуляй, дзяўчыначка, Як гуляла, Тапчы, тапчы чаравічкі, Як таптала.
    Тапчы, тапчы чаравічкі.
    Як таптала,
    He кажы ты хлопцам праўды, Як казала.
    He кажы ты хлопцам праўды, Як казала,
    He сцялі ім пасцель белу, Як ты слала.
    Яны тваю пасцель белу Перакінуць,
    Яны цябе любіць будуць Ды пакінуць.
    Ой, заржы, заржы, сівы коніку...
    Ой, заржы, заржы, сівы коніку, Рана з поля ідучы.
    Ці не пачуе мая міла, Пасцельку сцелючы?
    Яна пачула, цяжка ўздыхнула, Сільна заплакала.
    Няма мілога, чарнабрывога, Што верна кахала.
    Ой, стаіць явар ды над вадою, Кудравы да долу.
    Ах мой міленькі, з Украіненькі Вярніся дадому.
    Ой, стаіць явар дый над вадою, Явар вада мые.
    Ах мой міленькі з Украіненькі, Сэрца ж маё ные.
    Ой, стаіць явар дый над вадою, Каб не абярнуўся.
    Ах мой міленькі з Украіненькі Каб скора вярнуўся.
    Пазаабрадавыя песні
    658
    Сядзіць голуб пры дубку...
    Сядзіць голуб пры дубку, Галубка на вішні, Скажы, скажы, дзяўчыначка, Што ў цябе на мыслі?
    — Як не хочаш, мой міленькі, Ты мяне любіці —
    Парай, парай ты мне зелля, Каб скарэй забыці.
    — А я знаю тое зелле Блізка пералазу, Як папарыш і нап’ешся,— Забудзеш адразу.
    — Буду парыць, буду піці, Каплі не апушчу, Тады я цябе забуду, Як вочы заплюшчу.
    Што за месяц, што за ясны...
    Што за месяц, што за ясны,— Уночы свеціць, а ўдзень не. Што за міленькі дружочак,— Калі прыйдзе, калі не.
    Усе людзі, людзі кажуць, Усе людзі гавараць: — Сорам, дзеўка, сорам, красна, Позна з вечара гуляць.
    Дзяўчыначцы кепска стала, Стала плакаць ды ўздыхаць, Хлапчыноньку шкода стала, Стаў дзяўчынку суцяшаць.
    — He плач, дзеўка, не плач, красна. Прыйду ў госці да цябе, Разгарыцца кроў гарача — Вазьму замуж за сябе.
    Па садочку пахаджаю...
    Па садочку пахаджаю, Сама сябе разважаю, Сама сябе разважаю: Каго люблю, ды не маю. Каго люблю, ды не будзе, Адлучылі яго людзі, Адлучылі, адсудзілі, Каб мы ў пары не хадзілі.
    Любоўныя песні
    Каб мы ў пары не хадзілі, Адзін другога не любілі. Я, малада, пакарана: Ў мяне пара не дабрана. Пайду ў рэчку утаплюся Ці аб камень разаб’юся. Няхай усе людзі знаюць, Што з кахання паміраюць. — Ой, у садзе вішня расла, He плач, дзеўка, не плач, красна: Будзеш меці з кім гуляці, Галовачку хлапатаці.
    Ці ўсе тыя да сады цвітуць...
    Ці ўсе тыя да сады цвітуць, Каторыя асыпаюцца?
    Ці ўсе тыя шлюбы бяруць, Што любяцца ды кахаюцца? Палавіна да садоў цвіце, Палавіна асыпаецца, Палавіна шлюбы бярэ, Палавіна разлучаецца. — Ці я табе не казала, Як стаялі пад паветкаю: He едзь, мілы, ў чужы край, He застанеш мяне дзеўкаю? Ці я табе не казала, Як стаялі над крыніцаю: He едзь, мілы, ў чужы край, Бо застанеш маладзіцаю?
    — Любіў цябе я дзяўчынаю, Буду кахаць маладзіцаю, Сем гадоў буду чакаці — Вазьму замуж удавіцаю.
    Добры вечар, дзяўчыначка...
    — Добры вечар, дзяўчыначка, куды йдзеш? Скажы ж ты мне праўданьку, дзе жывеш? — Я жыву на беразе, ля вады, Збудаваўшы хатачку з лебяды.
    Паставіў я коніка ля варот, А сам да дзяўчыначкі на парог: — Адчыні, дзяўчыначка, адчыні,
    659
    Пазаабрадавыя песні
    660
    Сама сабе крыўданькі не рабі.
    — He буду, не буду я адчыняць, Бо захочаш ночаньку начаваць.
    — He буду, дзяўчыначка, не буду, Як узыдзе месячык — я й пайду. Ой, узышоў месячык і зара.
    — Бывай ты, дзяўчыначка, здарова!
    Любіліся, кахаліся...
    Любіліся, кахаліся, Як галубкі ў стрэсе, А цяпер мы разышліся, Як ягадкі ў лесе.
    — Як не хочаш, мой міленькі,
    Маім дружком быці,
    To дай жа мне таго зелля, Каб магла забыці.
    — Ёсць у мяне тое зелле
    Каля пералазу:
    Як наварыш і нап’ешся — Забудзеш адразу.
    — Буду варыць, буду піці
    I каплі не ўпушчу.
    Тады, міленькі, забуду, Як вочанькі сплюшчу.
    Ты, мой казача, ты, мой любенькі...
    — Ты, мой казача, ты, мой любенькі, Калі мы будзем ад’язджаць?
    — Тады мы будзем ад’язджаць, Калі ўсе людзі ляіуць спаць.
    — Ты, мой казача, ты, мой любенькі,
    А дзе ж мы будзем начаваць?
    — Я пад вярбою і ты са мною, Ты ж, мая люба, дарага.
    — Ты, мой казача, ты, мой любенькі, А што мы будзем з табою слаць?
    — Сцялі радзенца, ты ж маё сэрца, Ты ж, мая люба, дарага.
    — Ты, мой казача, ты, мой любенькі,
    А чым мы будзем накрывацца?
    — Я — чорнай хмарай, ты — людскай славай, Ты ж, мая люба, дарага.
    Любоўныя песні
    — Ты, мой казача, ты, мой любенькі, А чым мы будзем умывацца?
    — Ой, я — вадою, а ты — слязою, Ты ж, мая люба, дарага.
    — Ты, мой казача, ты, мой міленькі, А што мы будзем снедаці?
    — Я — белы булкі, ты — думай думкі, Ты ж, мая люба, дарага.
    Учора не быў і сёння не быў...
    Учора не быў і сёння не быў, Відаць, мой міленькі мяне пазабыў. — Яшчэ не забыў, хіба забуду: Сяду і паеду — сем год не буду. Да едзь сабе, едзь, такой там бяды. Прыласкаю хлопца з чужой стараны. Пасаджу яго на канцы стала, Буду паглядываці, як на сакала. — Сакол мой, сакол, чаму ты невясёл? Напэўна, саколік, саколку ты меў? — Я саколку меў, і замуж пайшла, Ды каб жа далёка — ў суседа майго. Вадзіцы ідзе — «дооры дзень» дае. Яна майму сэрцу жалю паддае.