Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
He соль прабіла — вясы, Клаўшы соль на вазы.
Чумацкія, бурлацкія і прымацкія песні
Дзе ж ты, бурлак, валачыўся... 623
Дзе ж ты, бурлак, валачыўся, Што й па пояс намачыўся, Эй, эй, да што й па пояс намачыўся?..
— За таварам, за валамі.
— Брэшаш, бурлак, прышлі самі, Эй, эй, да брэшаш, бурлак, прышлі самі.
Бурлак доўга не спрачаўся, Скінуў світку ды паслаўся, Эй, эй, да скінуў світку ды паслаўся.
Яшчэ бурлак не паслаўся, Як хазяін ўжэ праспаўся, Эй, эй, да як хазяін ўжэ праспаўся.
Яшчэ бурлак не лажыўся, Як хазяін нарабіўся, Эй, эй, як хазяін нарабіўся.
Устань, бурлак, годзе спаці, Пара сівы й валы гнаці, Эй, эй, да пара сівы валы гнаці.
Бурлак валы выганяе,
Слязьмі сляды залівае, Эй, эй, да слязьмі сляды залівае.
Слязьмі сляды залівае, Айца з маткай праклінае, Эй, эй, да айца з маткай праклінае:
— Нашто было так ражаці,
Шчасцядолі не даваці,
Эй, эй, да шчасцядолі не даваці?
Да сядзіць нугач у лузе на каліне...
Да сядзіць пугач у лузе на каліне, Дзе совае пер’е ўецца.
Дзе совае пер’е ўецца...
Да косіць косар шоўкавую траўку, Эй, гарачы пот ільецца.
Пазаабрадавыя песні
624 Эй, гарачы пот ільецца... Да сядзеў бурлак ў холадку пад дубам,
Да з касарыка смяецца...
Да з касарыка смяецца.
Ой, хоч смейся, ойэй, хоч не смейся, He смех табе,— праўда й будзе.
He смех табе,— праўда будзе... Да прыдзе зіма, лютыя марозы, Ай, у бурлака сена не будзе.
Ай, у бурлака сена не будзе...
Прышла зіма, лютыя марозы, А бурлак ішчэ ў дарозе.
А бурлак ішчэ ў дарозе...
Прыехаў бурлак з вялікай дарогі, Да нечым валоў гадаваці.
Нечым волаў гадаваці...
Да бярэ бурлак раменны налыгач, Да ідзе сена набываць.
Ідзе сена набываць...
Да ідзе сялом, вуліцаю, Аж налыгач валочыцца.
Аж налыгач валочыцца...
А касарык ў новых вароцех, Эй, да з бурлака смяецца.
Эй, да з бурлака смяецца...
Хоць ты смейся, касарыкудзядзьку, А прадай хоць сена вязку.
Ой, хто не служыў, братцы, у багатыра...
Ой, хто не служыў, братцы, у багатыра, Той і гора не знае.*
* Кожны другі радок паўтараеода двойчы.
Чумацкія, бурлацкія і прымацкія песні
Ой, як я служыў, братцы, у багатыра, Я ўсё горачка знаю. 625
Ой, рана ўстану, ды позненька лягу, Усё раблю й не гуляю.
Ой, запрагаю пару серых волаў Еду полечка араці.
Ой, бяру з сабой бедну сіраціну
Ды валоў падганяці.
Ой, цобцобэ, вы серыя волы, Ды й да самага абеду.
Ой, усе жоны абедаць прыносяць, А хазяюшкі нету.
Ой, распрагаю пару серых волаў
Ды пушчу ў дубраву.
Ой, бяру з сабой бедну сіраціну
Ды іду дадому.
У варот стаіць стары старычышча Ды й Дуняшу гукае:
— Ой, ідзі, ідзі, Дуняшачка, сюды, Вот ідзе парабчышча.
Ой, налі яму ўчарашняга баршчу, Ён й не тое пахлешча.
А нікому, а нікому...
А нікому, а нікому, Як батраку маладому, Эй!* Батрак робя, рабатае, Аж пот вочы залівае, Эй! Прышоў батрак на кватэру: — Падай, хазяйка, вячэру, Эй! — А я ў печы не тапіла, Вячэраці не варыла, Эй!
* Кожная страфа паўтараецца двойчы.
Пазаабрадавыя песні
626 Еж, батрачок, хоць галушкі, Лажыся спаць без падушкі, Эй! Валы мае палавыя, Лугі мае зеляныя, Эй!
Яшчэ батрак не разуўся, А ўжо пан абачнуўся, Эй! Ежце траву зялёную, Піце ваду сцюдзёную, Эй!
Яшчэ батрак не лажыўся, А ўжо пан станавіўся, Эй! Маці мая радзімая, Нашто мяне спарадзіла? Эй!
— Уставай, батрак, падымайся, Займай валы, выганяйся, Эй! Нашто мяне спарадзіла I ў батракі налажыла? Эй!
Расцвілася чарэшанька...
Расцвілася чарэшанька, Ды ягад не мае. А хто ў прымах не бывае, Той гора не знае.
Бо я прымак, бо я прымак,
Бо я гора знаю:
Кулачонькі пад бачонькі, Сам спаці лягаю.
Ідзе Дуня, ідзе Дуня,
Ідзе абуджаці:
— Уставай, уставай, прымачэнька, Ідзі ў поле гараці.
Пашоў прымак, пашоў прымак
У поле гараці.
Ён забыўся, нешчаслівы, Куска хлеба ўзяці.
Гараў прымак, гараў прымак,
Стаў ды паглядае:
— Усе жонкі абед нясуць, А мая не дбае.
Чумацкія, бурлацкія і прымацкія песні
Нясе Дуня, нясе Дуня, Нясе хлеб з вадою.
— Калі хочаш абедаці, To еж хлеб з вадою.
Гараў прымак, гараў прымак, Дагараў да дому.
Распрагае сівы коні, Сам ідзе дадому.
Ідзе прымак, ідзе прымак, На дудачку свішча.
— Хавай, маці, абед, сала, Едзе прымачышча.
Ішоў прымак, ішоў прымак, Зашоў на падворы, А тут цешча прыказала: — Рубай, прымак, дровы.
Рубаў дровы, рубаў дровы, Разрубаў калоду.
Яму цешча прыказала: — Ідзі, прымак, па воду.
Прынёс вады, прынёс вады, Захацеў ён есці.
Яму цешча загадала: — Нясі свінням есці.
— Бадай вашы свінні здохлі,
А цешча згарэла, Як мне гэта прымацкая Служба надаела.
Як зышлася кума з кумой, Сталі гаварыці:
— I твой прымак, і мой прымак He хочуць рабіці.
I твой прымак, і мой прымак He хочуць рабіці, А як жа нам разлічыцца, Каб не заплаціці.
627
Пазаабрадавыя песні
628 Стаяў прымак, стаяў прымак Ў сенях пад дзвярыма, Як учуў ён гэты словы, Абліўся слязіма. I ты прымак, і я прымак, Нечага стыдзіцца. Сабраліся ўсе прымакі Ды пайшлі тапіцца. Прыйшлі бліжэй да рэчачкі — Мелкая вадзіца. Ой, і доля прымацкая, Недзе утапіцца. Ах вы, хлопцы маладыя, He йдзіце ў прымы, Жаніцеся ў сваёй хаце На чвэрць дзесяціне.
СЯМЕЙНАБЫТАВЫЯ ПЕСНІ
Піце, піце,
Піце, піце, госцейкі, піце, А на мёд не дзівіце.
Ой, нашы пчолачкі Паляцелі за брод па мёд.
Прыляцяць жа зза броду,
госцейкі, піце...
Прынясуць гасцям мёду,
Будзем чары наліваць, Усіх гасцей частаваць
I віном, і гарэлачкай, I мёдам салодзенькім.
Ах вы, столікі мае...
Ах вы, столікі мае, Вы, цясовыя мае, Чаго жа вы стаіцё He засланы ў мяне?
Ой вы, кубачкі мае, Пазлачоныя мае, Чаго жа вы стаіцё He наліты ў мяне?
Ах вы, госцікі мае, Ах вы, любыя мае, Чаго жа вы сядзіцё He вясёлы ў мяне?
Ці мой хмелю не хмялён, А ці хлеб мой не пушон? Скажу хмелю падалліць, Скажу хлеба падлажыць.
Сям.ейнабытавы.я песні
На гарэ вярбіца...
На гарэ вярбіца, А я к свайму роду
Пад гарой карчомка. Па шыечку ў воду.
А ў той жа карчомцы
Увесь мой род гуляе, Хоць я абмачуся, Да роду даб’юся,
Увесь мой род гуляе,
Мяне ўспамінае:
3 родам насяджуся
— Знаць, наша сястрыца Гарэлкі нап’юся,
629
Горку долю мае,
Горку долю мае, 3 намі не гуляе.
Ой,
Ой, за бор, за бор, Сонца коціцца, Мне да матанькі У госці хочацца.
Да мужа звярнусь, Часам здарыцца, Папрашу яго, А ён сварыцца.
За бор сонейка Закацілася.
Гарэлкі нап’юся Дый нагаваруся.
бор, за бор...
А я ў маманькі Нагасцілася:
У канцы століка Настаялася, Горкіх слёзак я Наўлівалася.
I за столікам Насядзелася, 3 палыном рэдзькі Там наелася.
Ды ўжо сонейка за лес коціцца...
Ды ўжо сонейка за лес коціцца, Мне да матанькі ў госці хочацца.
Дзе мяне мама спатыкаць будзе, Чым мяне мама частаваць будзе?
Частуе мяне мёдам ды віном: — Якаво ж табе за чужым сталом?
— Ці ела, мамка, рэдзьку з палыном?
Такаво ж і мне за чужым сталом.
Пазаабрадавыя песні
630
Я ў канцы стала настаялася, Лічаных кускоў наглыталася.
Цераз хату йду,— думу думаю, Цераз сені йду,— слёзанькі лію.
Цераз сені йду,— слёзанькі лію, Як на двор выйду,— свету не віджу
Ты каліна, ты маліна...
Ты, каліна, ты, маліна, * Над вадою схілілася.
Над вадою схілілася, Я молада журылася.
Я молада журылася, Што ад роду адбілася.
Што ад роду, ад радзімы, Цяжка жыці на чужбіне.
Цяжка жыці, цяжка быці, 3 чужым родам гаварыці.
Цяжка саду без зязюлі, Цяжка дочцы без матулі.
Ой, пайду я гукаючы, Сваёй долі шукаючы.
Адгукнулась мая доля Каля сіненькага мора.
Адпушчу я сваю долю Та й па сіняму па мору.
Плыві, доля, ты з вадою, А я следам за табою.
Чырвоная каліначка...
Чырвоная каліначка, * Чаго ў лузе схілілася?
Маладая дзяўчыначка, Чаго яна журылася?
— Ой, таму я журылася, Што ад роду адбілася.
Адбілася ад радочку, Цяжка майму галасочку.
Ой, пайду я гукаючы, Сваёй долі шукаючы:
«Адгукніся, мая доля, На тым баку сіня мора.
Ды прыплыві к беражочку, Ды к ліповаму кусточку».
Ой, вырвем мы па лісточку Ды напішам па пісьмочку.
Каб радзіма не тужыла, Ка мне ў госці прыхадзіла.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Сямейнабытавыя песні
Стукугруку...
Стукугруку,
Стукугруку на памосце, Едзе к брату сястра ў госці.
Братавая,
Братавая хлеб саджае, Братка сядзіць абедае.
— Прымай, жонка, Прымай, жонка, хлеб і сала, Едзе ў госці сястра мая.
Сястра гэта,
Сястра гэта як зачула, Назад коні павярнула.
— Я ж не еду,
Я ж не еду піць, абедаць, Толькі цябе пераведаць.
Ёсць у мяне,
Ёсць у мяне хлеб у возе, Пабедаю я ў дарозе.
Прыедзь, братка,
Прыедзь, братка, ка мне Ў буду,
Я й гэтаму рада буду.
Хлебасолі.
Хлебасолі прыпазычу, А ўсё ж табе дабра зычу.
Што на свеце пачуваецца...
Што на свеце пачуваецца? Брат сёстрамі не цураецца, Папрасіў брат сёстраў у госцікі: Багатую — у суботачку, А бедную — у нядзелечку. Багатая за сталом сядзіць, А бедная — у канцы стала. Багатая мёд, гарэлку п’е, А бедная чысту вадзіцу.
Багатая песенькі пяе, А бедная слёзачкі ліе. — Чаму, сястра, песень не пяеш? Ці ты, сястра, ноты не маеш? Ці ты, сястра, песень не ўмееш? — А я, сястра, нотачку маю, А я, сястра, песенькі ўмею: 3 багатымі пяяць не смею!
Ой, зелена, зелена...
Ой, зелена, зелена Траўка на мяжы, Затым яна зелена, Што ідуць дажджы.
Ой, молада, молада Жонка ў мужыка, Затым яна молада, Што доля така.
Пазаабрадавыя песні
632
Ой, спіць у пярыначцы Да белага дня, Пакуль збудзіць свёкарка He сваё дзіця:
— Уставай, нявестачка, Доўга так не спі, Рыжыя каровачкі
У поле не пашлі.
Кужалёк непрадзены Кудзелькай ляжыць, А жытцо, пшанічанька He жата стаіць.
А мужык заступіцца: — Татачка ты мой!
He маеш ты волечкі Над жонкай чужой.
Рыжанькіх каровачак Я й сам напасу,
Белы кужалёчак Спрасці прыкажу.
На жытцо, пшанічаньку Жнеяк я найму, А сваю міленькую Я й сам пабуджу.
Уставай, міленькая, Досыць табе спаць! Вараныя конікі Упрэжаны стаяць.
Садзіся, міленькая, К жнейкам павязу, Усіх іх, галубачка, Табе пакажу.
Золатам, дукатамі Будзем ім плаціць, К сабе на дажыначкі Будзем іх прасіць.
Як пайду я ў каморачку...
Як пайду я ў каморачку Ды прылажу галовачку. Спаць хачу, спаць! Спаць хачу, спаць!
Ідзе свёкар, гаворачы, Каля маёй каморачкі: — Спі, шэльма, спі, Спі, не рабі!
I цяляткі не поены,
I кароўкі не доены, Спі, шэльма, спі, Спі, не рабі!
Як пайду я ў каморачку Ды прылажу галовачку. Спаць хачу, спаць! Спаць хачу, спаць!