• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Вадзіцы ідзе — усміхаецца, А маё сэрцайка разрываецца. Пайду я, пайду — стрэльбачку вазьму. Няхай жа не будзе ні мне, ні яму.
    Ой, у полі азярэчко...
    — Ой, у полі азярэчко, Там плавала ведзярэчко. Сасновы клёпкі, дубовы дзенцо — Выйдзі, выйдзі, маё сэрцо.
    — Ой, рада б я выхадзіці, 3 табой рэчы гаварыці.
    Людзі кажуць мне, сама я знаю, Што цябе мне не любіці.
    Ой ты, хлопец маладзенькі, Дзе твой конік вараненькі? Асядлай каня, выязджай з двара, Ты не мой, я не твая, Хлопец коніка сядлае,
    661
    	ІІазаабрадавыя песні
    662	Да коніка прымаўляе: «Рыссю, мой коню, рыссю, мой сівы,
    Аж да ціхага Дунаю,
    А ля ціхага Дунаю
    Стану, гляну, падумаю: Ці мне ўтапіцца, ці з каня ўбіцца, Ці дадому вараціцца?»
    Там у лузе, лузе...
    Там у лузе, лузе Зацвіла каліна, Захацела ў садзе спаці Малада дзяўчына.
    Захацела ў садзе спаці Там пад яблынькамі: — Пусці, маці, пагуляці Ночку з малайцамі.
    Сядзіць братава на лаўцы, Ў вокны паглядае: — Ужо твая дочка, маці, 3 хлопцамі гуляе.
    — Ой, бадай ты, братавая, 3 лаўкі ды не ўстала, Як на мяне маладую, Няпраўду сказала.
    Бадай жа ты, братавая, 3 хаціны не выйшла, Як на мяне маладую, Няславанька выйшла.
    Ой, ляцелі гусі з броду...
    Ой, ляцелі гусі з броду, Памуцілі ў рэчцы воду. Покуль вада чыста стала, Я з Раманам пастаяла. Раман, Раман, Раманіку, Пусці мяне дадоміку. Я не родну мамку маю — Будзе біці, добра знаю.
    Жартоўныя песні
    He так біці, як ругаці, Яшчэ й шэльмай называці. «Дзе ты, шэльма, валачылась, ІІІто вячэра ўжо зварылась!» А я маці прызнаюся, Што з Раманам кахаюся.
    Ён бялявы, я чарнява: Будзе пара кучарава. Ён высокі, а я нізка: Будзе пара вельмі блізка. Ой, ляцелі гусі з броду, Памуцілі ў рэчцы воду.
    663
    ЖАРТОЎНЫЯ ПЕСНІ
    Ой, у полі крынічанька...
    Ой, у полі крынічанька, Там халодна вадзічанька.
    Ой, там Раман валоў пасе, Кацярына ваду нясе.
    Стаў Раманку жартаваці, 3 вядзёр ваду выліваці.
    — Ой, Рамане, маё сэрца, Пакінь вады хоць вядзерца.
    Мая вада халодная, У мяне маці няродная.
    Я няродну маці маю, Будзе біці, добра знаю.
    Будзе біці і караці
    I шэльмаю называці.
    «Дзе ты, шэльма, спазнілася, Бо вячэра зварылася».
    — Навучу, дзеўка, збрахаці, Каб не біла цябе маці.
    	Пазаабрадавыя песні
    664	«Наляцелі гусі з броду, Памуцілі з пяском воду.
    Я стаяла, прастаяла, Пакуль вада састаяла».
    — Брэшаш, доню, збрахалася, Ты з Раманам кахалася.
    — Цяпер, маці, прызнаюся, Што з Раманам кахаюся.
    Ён чарнявы, я бялява, Будзе пара кучарава.
    Ён высокі, а я нізка, Будзе нам радзіна блізка.
    Ён багаты, а я бедна, Будзе пара адпаведна.
    Ой, у полі крынічанька, Там халодна вадзічанька.
    Ой, пасею я рамоню...
    Ой, пасею я рамоню Да ў гародзе пры дарозе. А там малады коні пасе Ды да мяне нанач ідзе.
    А я яго палюбіла, На покуце пасадзіла. Мёдам, віном напаіла, Калбаскаю накарміла. А я яму пасцель слала: Адзін радочак падушачак, Другі радочак пярынаў, А пад галоўку пухоўкі.
    А я яго пакрывала Ядвабным коўдрам.
    А заўтра я яго выпраўляла 3 музыкамі і скрыпкамі.
    Жартоўныя песні
    Ой, я на яго слядочак Пакаціла талярочак.
    Ой, пасею я рамоню Да ў горадзе пры дарозе, А там стары валы пасе Ды да мяне нанач ідзе. А я старога не любіла, Пад печаю пасадзіла, Дзёгцем, смалой напаіла. Я яму пасцель слала: Адзін радочак камячоў. Другі радочак палячоў, Жэжнавы камень пад галоўку. А я яго пакрывала старою бараною. А назаўтра выпраўляла, Сабакамі цкавала, А на яго слядочак Пакаціла камушочак.
    665
    Ой, паслала мяне маці...
    Ой, паслала мяне маці, Ой, паслала мяне маці, Ой, паслала мяне маці Яравое жыта жаці.
    А я дзень укарачу, Цёмну ночку падтачу.
    А я жыта не	жала,
    А я жыта не	жала,
    А я жыта не	жала,
    У баразёнцы	ляжала.
    Баразёнка вузенька, Баразёнка вузенька, Баразёнка вузенька — He памесцілася.
    Цёмна ночка каротка, Цёмна ночка каротка, Цёмна ночка каротка — He нацешылася.
    А я дзень укарачу, А я дзень укарачу,
    Вунь Мікіта ідзе, Вунь Мікіта ідзе, Вунь Мікіта ідзе, Мне арэшкі нясе.
    Я	не	знаю,	што	рабіць,
    Я	не	знаю,	што	рабіць,
    Я	не	знаю,	што	рабіць:
    Ці пакінуць, ці любіць?
    Ці арэшкі лускаць, Ці арэшкі лускаць, Ці арэшкі лускаць, Ці Мікіту цалаваць?
    Я й арэшкі лускала, Я й арэшкі лускала, Я й арэшкі лускала I Мікіту цалавала.
    Пазаабрадавыя песні
    666
    Ой, хацела ж мяне маці...
    Ой, хацела ж мяне маці Ды за першага аддаць, А той первы, Первы няверны,—
    Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маці Ды за другога аддаць, А той другі Ходзіць да падругі,—
    Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маці Ды за трэцяга аддаць, А той трэці
    Як у полі вецер,— Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маці За чацвёртага аддаць, А той чацвёрты
    Hi жывы, ні мёртвы,— Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маці Ды за пятага аддаць, А той пяты
    П’яніца пракляты,— Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маці Ды за шостага аддаць, А той шосты
    Малы, недарослы,— Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маці Ды за сёмага аддаць, А той сёмы
    Прыгожы ды вясёлы...
    Ён не схацеў мяне ўзяць!
    Сам не знаю, не ведаю...
    Сам не знаю, не ведаю, Што рабіці маю.
    Людзі кажуць жаніціся, А я і не думаю.
    Ой, што ж мне жаніцца, Ой, нашто ж мне жонка? Ёсць ў мяне суседачка, Добра прыяцелька.
    Маладзіцы, удавіцы На мяне маргаюць, To ў нядзелю, то у свята К сабе зазываюць.
    — Прыдзі, прыдзі, мой міленькі,
    Ка мне на хвілінку, А я вышлю свайго дзеда У лес па малінку.
    Ідзі, стары, барадаты, У лес па малінку.
    А не пойдзеш у маліну,— Любіці пакіну.
    Жартоўныя песні	
    Хлопец пашаньку пахае... Хлопец пашаньку пахае, ойёйёй! У яго сошанька крывая, ой, Божа ж мой!*	667
    Прышла к яму чарнявая:
    — Вазьмі ж мяне, хлопец, замуж.
    Дзеўка замуж захацела, Ледзь уся не абамлела.
    Хлопец здуру ажаніўся, Навек жонкай падавіўся.
    Ані лыжкі, ані міскі, Павесілі тры калыскі.
    Ля калыскі трэба нянькі, А ля печы кашаваркі.
    Даў ёй хлопец тры капейкі:
    — Пайдзі купі хлеба, солі.
    Хлеба, солі не купіла, На базары заблудзіла.
    Ой, пайду я лугам...
    Ой, пайду я лугам, лугам, ну ды я, ну ды я, Дзе мой мілы арэ плугам, ну ды я, ну ды я.
    Панясу я яму есці, ну ды я, ну ды я.
    Ці не скажа радам сесці, ну ды я, ну ды я.
    Ён наеўся і напіўся, ну ды я, ну ды я, Сеў на плуг і засмуціўся, ну ды я, ну ды я!
    — Чаго сядзіш і не арэш, ну ды я, ну ды я, Чаго, мілы, не гаворыш, ну ды я, ну ды я?!
    — А я сяджу і думаю, ну ды я, ну ды я, Што ліхую жонку маю, ну ды я, ну ды я.
    * Прыпевы «Ойёйёй» і «Ой, Божа ж мой!» паўтараюцца адпаведна пасля першага і другога радкоў кожнай страфы.
    ІІазаабрадавыя песні
    668
    — Ці ж ты сватаў мяне ўночы, ну ды я, ну ды я, А дзе ж былі твае вочы, ну ды я, ну ды я?
    — Каб жа ты была такая, ну ды я, ну ды я, Як і мая братавая, ну ды я, ну ды я!
    — А я бровы ў сажу ўмажу, ну ды я, ну ды я, Братавую пераважу, ну ды я, ну ды я!
    Чабарок, чабарок...
    Чабарок, чабарок Ды каля дарожкі, Харошанькі мой міленькі, Ды крывыя ножкі.
    Ох, ох, ды крывыя ножкі.*
    А мой жа ты даўганосы, Ой, які ж ты нехарошы, Каб ты быў такі, як я, Дык даўно была б твая.
    Каля саду я хадзіла, Ды шчыпала вішні. Дай жа, Божа, кавалера Ды пад мае мыслі.
    Каб і люльку не курыў, Табакі не нюхаў, Чужых жонак не любіў, Адну мяне слухаў!
    Чаму ж мне не пець...
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Калі ў маёй хатаньцы Парадак ідзець?	Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Парсючок пад лаўкаю Бульбачку грызець.
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Мушка на вакенцы У цымбалкі тнець.	Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Жонка на печы Прусакоў таўчэць.
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Павучок на сценцы Кросенцы снуець.	Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Петушок на сметнічку Зерняткі дзяўбець.
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Мой сынок ў калысцы, Як бычок, равець.	Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець? Сучачка на лычку Хатку сцеражэць.
    * Апошні радок кожнай страфы паўтараецца з воклічам «Ох, ох!»
    Жартоўныя песні
    На дварэ дожджык...
    669
    На дварэ дожджык, А ў хаце лужа.
    Разгневалася жонка Ды на свайго мужа.
    Міленькі ходзіць, Ручанькі ломіць: — Чаго ж мая любка Са мной не гаворыць?
    Разгневалася жонка Ды на свайго мужа, Залезла на печку, Сказала: нядужа.
    Міленькі ходзіць, Ручанькі ломіць: — Чаго ж мая любка Са мной не гаворыць?
    Устань, устань, міла, Прынёс табе піва.
    — Дай жа мне спакой, Я ледзьве жыва.
    Міленькі ходзіць, Ручанькі ломіць: — Чаго ж мая любка Са мной не гаворыць?
    Устань, устань, міла, Я прынёс гарэлкі.
    — Чорт цябе забяры, Шукай сабе дзеўкі.
    Міленькі ходзіць, Ручанькі ломіць: — Чаго ж мая любка Са мной не гаворыць?
    Устань, устань, міла, Прынёс табе мёду. — Дай жа мне спакой, Я не ем яго зроду.
    Міленькі ходзіць, Ручанькі ломіць: — Чаго ж мая любка Са мной не гаворыць?
    Устань, устань, міла, Прынёс я дубінку — Тонкую, гібкую Ды й на тваю спінку.
    Мілая ўстала Як бы не ляжала, Абняла мілога Ды й пацалавала.
    — Дзякуй табе, мілы, Што ты здагадаўся, Ад маёй хваробы Зелля расстараўся.
    He балела цела, He балелі косці. Гэта ж я ляжала 3 вялікае злосці.
    А мой мілы захварэў...
    А мой мілы захварэў,	Ох, ну, ды ох, ну!*
    Кіселіку захацеў.	Кіселіку захацеў.
    * Словы «Ох, ну, ды ох, ну!» паўтараюцца ў кожнай страфе з паўторам другога радка тэксту.
    	Пазаабрадавыя песні
    670	Ой, цыц, мілы, не ўмірай,	А на лёдзе варыла. Кіселіку дажыдай. Пакуль кісель укіпеў, Пайшла баба па сялу	Мой міленькі адубеў. Даставаці кісялю. Як на покуці ляжаў, He дастала кісялю,	Яшчэ было трошкі жаль. Ды дастала аўса. Цераз сяло як вяла, Намачыла кісель	Яшчэ трошкі загула. На дванаццаць нядзель. Як вывела за сяло, На баране цадзіла,	Ужо стала весяло.
    Было ў цешчы сем зяцёў...
    Было ў цешчы сем зяцёў: Вот і Цішка зяцёк, I Мікіта зяцёк, I Захарка зяцёк, I Макарка зяцёк, I Дзяменцій зяцёк, I Кліменцій зяцёк, Ай, Ванюша луччы ўсіх.
    Прыехалі зяці ў госці: Вот і Цішка прыехаў, I Мікітка прыехаў, I Макарка прыехаў, I Захарка прыехаў, I Дзяменцій прыехаў, I Кліменцій прыехаў, Ай, Ванюша ўперадзі ўсіх.
    Стала цешча зяцёў частаваці: Вот і Цішку стакан, I Мікітку стакан, I Захарку стакан, I Макарку стакан, I Дзяменцю стакан, I Кліменцю стакан, Ай, Ванюшу стакан мёду.
    Стала цешча закуску даваць: Вот і Цішку ляпёшку,
    Жартоўныя песні
    I Мікітку ляпёшку, I Захарку ляпёшку, I Макарку ляпёшку, I Дзяменцю ляпёшку, I Кліменцю ляпёшку, Ай, Ванюшку гарачы блін.