Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
3 добрым моладцам злюбілася — На бацьку, матку забылася.
А белая бярозачка бялей майго цела...
А белая бярозачка бялей майго цела, He аддаў мяне татачка за каго хацела.
21 Беларускі фальклор
641
Пазаабрадавыя песні
642
А белая бярозачка ваду замуціла, Чаго мяне, маладую, замуж пакруціла? Hi я ўпіла, ні я ўела, ні я пагуляла — Толькі свае маладыя леты пацірала. Hi я ўпіла, ні я ўела, ні бела знасіла — Толькі свае маладыя леты патраціла. Ёсць у майго у брацяткі коні вараныя — Я паеду даганяці леты маладыя.
I конікаў перагналі — й летаў не дагналі, I конікаў памарылі — й летаў не ўлавілі. Ёсць у майго міленькага кабылка гнядая, Ой, сяду ж я, паеду я сама, маладая. Сядзяць, сядзяць мае леты ў калінавым кусце. — Вярніцеся, мае леты, хаця ка мне ў госці. — He вернімся, не вернімся, бо няма да чаго: Было ўмеці шанаваці здароўечка сваё.
Ой, у роўным полі стаяць тры садочкі...
Ой, у роўным полі стаяць тры садочкі, Ў адным садочку — салавей шчабеча, У другім садочку — зязюлька кукуе, У трэцім садочку — сын з мамкай гаворыць: — Ой, сынку, мой сынку, сынку найраднейшы, Скажы мне, мой сынку, хто ў цябе мілейшы: Ці цешча, ці жонка, ці родная мамка?
— А мне цешча міла толькі для прывету, А мне жонка міла — з вечара да свету, А мне мамка міла — ад веку да веку: Як мяне насіла — цяжынька хадзіла, Як мяне раджала — каналаўмірала, Мяне гадавала — ночкі недаспала.
А як памрэ цешча — я й так абыйдуся, А як памрэ жонка — з другой ажанюся, А як памрэ мамка — слязой абальюся.
ЛЮБОЎНЫЯ ПЕСНІ
Ой, у полі верба расла...
Ой, у полі верба расла, * Там стаяла дзеўка красна.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Любоўныя песні
He так красна, як ўрадліва, Яе доля нешчасліва. 643
Ой, у полі тры дарожкі, Пайшла дзеўка да варожкі, А варожка захварэла, Варажыць не захацела.
— He плач, дзеўка, не траць века, Будзеш мець ты чалавека, He старога, не малога, Казачэньку маладога.
Ой, зарадзілі сільна, буйна...
Ой, зарадзілі сільна, буйна Ягады ў бары, Ой, там хадзіла красна дзеўка, Ягады брала.
Ой, заблудзіла красна дзеўка
У сырым бары, Ой, прыблудзіла красна дзеўка К круту берагу.
Ой, гукала, выклікала Перавознічка:
— Ой, перавознік, бел малойчык, Хлопец малады.
Перавязі ты красную дзеўку На той бок ракі, Ой, што захочаш, што запросіш, Усё я заплачу.
— Ой, не хачу я, красна дзеўка, Нічога з цябе, Ой, ці пойдзе, красна дзеўка, Замуж за мяне.
— To воля бацькі, воля маткі, Воля не мая, To воля бацькі, воля маткі, Воля не мая.
Пазаабрадавыя песні
644
А ў полі вярба...
А ў полі вярба, Пад вярбой вада, Там хадзіла, там гуляла Дзеўка малада. *
Дзеўка ад вады, Хлопец да вады: — Пастой, пастой, дзяўчыначка, Дай каню вады.
— Рада б пастаяць, Каню вады даць,
Mae босенькія ножкі,— Сцюдзёна стаяць.
— Я зніму парчу, Ножкі увярчу, А назад як я вярнуся, Боцікі куплю.
— He купляй ты мне, А купі сабе:
Ёсць у мяне татка, мамка, Яны купяць мне.
Ой, рабіначка...
— Ой, рабіначка, Ты зялёная, Ой, калі ж ты ўзышла, Калі вырасла?
— Я вясною ўзышла, Летам вырасла, На высокі цярэм Пахілілася.
— Ой, дзяўчыначка, Ты прыгожая, Дзе ты, красна, расла, Гадавалася?
— Я у мамкі расла, Гадавалася,
Як вішэнька ў саду Красавалася.
— Ты, дзяўчына, скажы, He утоівай,
Скажы праўданьку ўсю, Дзе ўзяла красу?
— Я спаткала красу
У зялёным лясу, У зялёным лясу Пад рабіначкай.
— А дзявочу красу He знайсці ў лясу, He знайсці, не купіць Ды прыгожай быць!
Ляціць галка цераз балку...
Ляціць галка цераз балку, Аятаючы, крача.
Маладая дзяўчыначка Ходзіць гаем, плача.
He пускае яе маці Рана да крыніцы, Hi жыта жаці, ні лён рваці, Hi на вечарніцы.
* Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
Любоўныя песні
А раз вечарам пазненька, Як маці заснула, Выйшла слухаць салавейку, Бо зроду не чула.
Выйшла, стала пад вярбою Ды дзівіцца ў воду.
— Цяжка, маці, важка, маці, Што й дала ўроду.
Нашто дала кары вочы, Малёваны бровы.
I ўсё дала, і ўсё дала, Да не дала долі.
Трэба было, мая маці, Тых броў не даваці, А лепш было б, мая маці, Шчасце, долю даці.
645
Чаму не прыйшоў, ці не прыехаў...
— Чаму не прыйшоў, ці не прыехаў, Як я цябе прасіла?
Ці каня не меў, ці сам не пасмеў, Ці матка не пусціла?
— Я й коніка меў і ехаць хацеў, Мамачка выпраўляла,
Меншая сястра, лет не дарасла, Яна мяне не пускала.
— He едзь, брацетка, не едзь, родненькі, Бо туды не даедзеш.
Дзеўкі не зап’еш, коніка заб’еш, Дадому не вернешся.
З’ездзіш коніка вараненькага,
Па полі гарцуючы,
Стопчаш боцікі казловенькія, 3 дзеўкамі танцуючы.
Сатрэш шапачку бабровенькую,
3 галоўкі знімаючы,
А хусціначку шаўковенькую, Слёзкі ўціраючы.
Пазаабрадавыя песні
646 Ц» свет, ці світае...
Ці свет, ці світае, Чорнабрывенькі
Ці на зоры займае? А мой міленькі, Ад мяне уцякае.
Голуб сівенькі, Коніка сядлае. * У полі дубочак, На вярху жалудочак. Як не бачу я
Сядлай, мілы, каня, Каня вараненька,— Прыязджай, мілы, He кідай, мілы, Мяне маладзеньку. Цябе, міленькі, Невясёлы дзянёчак. У полі азерца, Там плавала вядзерца.
Ці ж я не такая, Як і тая, другая,— Я харошая, Я прыгожая, Толькі доля ліхая. Ой, прыйдзі, прыйдзі, Ды парадзімся, Маё мілае сэрца. Ты пойдзеш гарою, Я пайду даліною.
У полі асінку Вецярок калыхае, А мой міленькі, Людзі кажуць мне Ды сама знаю, Што не жыць мне з табою.
Зялёны дубочак...
Зялёны дубочак, Шырокі лісточак. Куды вецер вее, Туды голлі гнуцца.** — Як жа будзе бела, Хоць заўтра нядзеля: Мамка ў мяне стара, Сястра ў мяне мала.
Куды вецер вее, Туды голлі гнуцца. Па ветру да мілай Усе весці нясуцца. Мамка ў мяне стара, Сястра ў мяне мала, Дзяўчына кахана Любіць перастала.
Сягоння субота, А заўтра нядзеля, — Чаму ў цябе, хлопча, Кашуля не бела? Пераплыву рэчку, Сяду на брусочку. Ці не прыйдзе міла Памыць мне сарочку?
* Апошнія тры радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
** Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
Любоўныя песні
Ляціць сарока ды скрай аблока...
Ляціць сарока ды скрай аблока, Усё крача.
Ходзіць Ясенька ды скрай ваконца, Усё плача:
— Выйдзі, дзяўчына, сэрца адзіна,
Да мяне,
Сінія вочы спаці не хочуць Без цябе.
— Свечка чуць гарыць, матуля не спіць, Ах, баюсь.
Свечачка згасне, матуля засне, To прыйду.
Параўнюй, Божа, горы, даліны Роўненька,
Прынясі, Божа, майго мілога Раненька.
А хоць раненька, а хоць пазненька — He баюсь,
Свайго мілога па ціхай мове Пазнаю.
647
Пайду я ў садочак...
Пайду я ў садочак, Сарву я лісточак Ды павысцілаю Мілага слядочак.
Ды павысцілаю, Каб пташкі не ўбілі, Каб майго мілога Другія не любілі.
Адна палюбіла
Ды прычаравала: Нясоленай рыбы Вячэраць давала.
— Вячэрай, казачэ, Ды не сумнявайся, Як не маеш жонкі, Са мною кахайся.
— Ой, маю я жонку Ды на Украіне.
Разбітае сэрца На дзве палавіны.
Ой, маю я жонку Ды дзетачак двое, Ды дзетачак двое, Чарнявых абое.
Пазаабрадавыя песні
648
Ці не быстрая рэчка...
Ці не быстрая рэчка ваду замуціла. Ды чаго плачаш, дзяўчыначка, Ці не матуля біла?
— Ой, біла не біла, сама засмуціла, Што не даў мне Бог, не судзіў мне Бог Каго верна любіла.
Ты пойдзеш гарою, а я даліною, Я сама знаю, людзі гавораць, Што не быць мне з табою.
Няхай жа гавораць усялякае ліха, А мы з табой, дзяўчыначка, Любімося ціха.
Ты, чырвоная каліва...
— Ты, чырвоная каліна, Ах, і што цябе зламіла? — Зламілі мяне буйныя ветры Са лютымі маразамі.*
— Ой ты, беленькі малойчык, Ах, і што цябе ссушыла?
— Ссушыла мяне дзяўчына тая, Што із чорнымі брывамі.
Стаю я пад каліною, Хаджу я за табою; Выйдзі, дзяўчына, выйдзі, рыбчына, Пагаворым мы з табою.
— Ах, і рада б выхадзіці, Ды з табою гаварыці: Ляжыць нялюбы на правай ручцы, Я ж баюся разбудзіці.
— Дзяўчыначка мая люба, Адкаціся ад нялюба,—
* Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
Любоўныя песні
Буду страляці, буду лучаці 3за зялёнага дуба.
Буду, буду лучаці
3за зялёнага дуба:
Заб’ю нялюба з тугога лука, Як сізога галуба.
— А ці ўлучыш, ці не ўлучыш, Ужо з нялюбым не разлучыш.
Сядлай жа каня, з’язджай са двара, Ты не мой, а я не твая.
649
На гарэ дубочак...
На гарэ дубочак, Зялёны лісточак. He бачыла міленькага Ужо другі дзянёчак.
Учора панядзелак, Сягоння аўторак.
Я думала, маладзенька, Што нядзелек сорак.
Па садочку хаджу, Рутумяту саджу. — Выйдзі, выйдзі, мой міленькі, Штось я табе скажу.
— А я табе скажу, Што людзі гавораць,— Што да цябе, мая міла, Кавалеры ходзяць.
Чатыры хадзілі, Няверна любілі, Стаў пяты хадзіці, Стаў верна любіці.
— Перастань, міленькі, Да мяне хадзіці, Як дазнае мая маці, Будзе мяне біці.
— Ой, я не пакіну, Я не перастану, Пакуль жа ты, мая міла, На шлюбаньку станеш.
— Ёсць у мяне зелле Ніжай пералазу, Як дам табе напіціся,— Пакінеш адразу.
Усе хмарачкі ды па парачцы...
Усе хмарачкі ды па парачцы, Адна хмарачка розна, Адна хмарачка розна.
А не сварыся, мая мамачка, Што прыходжу я позна, Што прыходжу я позна.
Пазаабрадавыя песні
650
А хоць сварыся, хоць не сварыся, Ты мяне не навучыш, Ты мяне не навучыш.
Каго я люблю, каго кахаю, Ты мяне не разлучыш, Ты мяне не разлўчыш.
Дай волечку мне, да мне, маладой, Дык помніці буду, Дык помніці буду.
Замуж выйду, хоць як жыць буду,— Цябе не забуду, Цябе не забуду.
Ой, крушына, крушына...
Ой, крушына, крушына, Ты мяне засушыла.
Ты вырасла ў полюшку На маю нядолюшку.
Як ты распускалася, Я з мілым спаткалася.
Як ты ягадзілася, Я з мілым схадзілася.
Як ты асыпалася, Я з мілым рассталася.
Праз твой зелен кусточак Я згубіла вяночак.
Ой, ці ўсе лугі пакошаны...
Ой, ці ўсе лугі пакошаны, Ці ўсе сенажаці.
Ой, пытаецца сын у матулі, Каторую замуж браці.
Ой, ці тую багатую, Што хораша ходзіць, Ой, ці бедную сіраціначку, Што ні возьме, то ўсё зробіць?
А оагатая, няўдалая У садочку гуляла,
Тая бедная сіраціначка Тры капы жыта нажала.
У багатае, няўдалае — Валы да каровы, А ў беднае сіраціначкі Толькі чорныя бровы.
У багатае, няўдалае Валы паздыхаюць, А у беднае сіраціначкі Бровы не зліняюць.
Любоўныя песні
Ой, белая бярозанька... Ой, белая бярозанька Адзін стаіць на ганачку, Голлечкам да сонца. Другі— за плячыма, Заплакала дзяўчыначка, Адзін сыпле дукатамі, Гледзячы ў ваконца. А другі слязіма: Ой, белая бярозанька — Ой, каб табе, таварышу, Шумна зашумела, Дукатаў нястала, Маладзенькай дзяўчынаньцы Як я любіў дзяўчыначку, Галоўка балела. Табе шкода стала. Ой, балела, не балела, Ой, каб жа ты, таварышу, Самі слёзы льюцца, 3 ёю не разбыўся, Што да мяне, маладое, Як я любіў дзяўчыначку, Няўдалыя шлюцца. А ты ажаніўся. Хоць шлецеся, не шлецеся, Ой, бадай жа, таварышу, Я ваша не буду,— Маё ліха табе, Каму дала белу ручку, Як я любіў дзяўчыначку, To з тым жыці буду. А ты забраў сабе. 651