• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Абабралі багача, Багач выплаціцца.	Пасадзілі на столачку, Абгалілі галовачку.	
    Абабралі малайца, Што без маткі, без айца...	Паставілі ў куточку: Скідай майткі і сарочку.	
    Ой, укінулі на вазок, Ды й павезлі ў гарадок.	Далі шаблю і палаш: Цяпер, братцы, я не ваш.	
    Вязуць яго праз сяло, Стала людзям весяло.	Далі шаблю і муніц’ю: Ідзі, браце, за граніцу.	
    Вязуць яго да двара, Забалела галава.
    Ой, у полі тры бярозкі стаіць...
    Ой, у полі тры бярозкі стаіць. Між бярозак тры дарожкі ляжыць. Туды ішоў белы ўдалы маладзец, Нёс указы ён у белых руках. Стаў указы ён перачытываць: Катораму брату на вайну ісці. А большаму не прыходзіцца, Серадольнаму не хочацца, Самы меншы сабіраецца, Мамка з плачу аж валяецца.
    — He плач, не плач, мая мамачка, пры мне, Наплачышся ты даволі без мяне. Людзі пойдуць у поле араць, А я буду з казакамі ваяваць, Мамка будзе ўсё слёзы праліваць, Людзі пойдуць у лугі касіць, А я буду з шабелькай хадзіць, Мамка будзе па мне слёзачкі ліць.
    Спарадзіла маменька сынкасакалка...
    Спарадзіла маменька сынкасакалка, Спарадзіўшы сына, каня купіла, А купіўшы коніка, ў салдаты здала. А здаўшы ў салдацікі, сільна плакала.
    ІІазаабрадавыя песні
    606
    А старшы брацітка каня сядлаць, А младшая сёстранька брата ўбіраць, Брата ўбіраць, у брата пытаць:
    — А скажы ж ты, брацітка, а скажы ж ты мне, А калі ж ты, брацітка, у госці прыдзеш?
    — А ўзыдзі ж ты, сёстранька, на круту гару, А глянь жа ты, сёстранька, пад ясну зару.
    А зпад яснай зары два салдацікі ідуць.
    — Салдацікі, брацікі, вы скажыце мне: Ці відзелі брацітку ў чужой старане?
    — Але ж, там твой брацітка тры палкі служыў. Але ж, там твой брацітка на вайну хадзіў.
    Але ж, там твой брацітка галаву злажыў.
    Ой, у лузе там каліна стаіць...
    Ой, у лузе там каліна стаіць, На каліне салавейка сядзіць, Горку ягаду каліну клюе, Салодкаю ды й закусвае. Пад калінай той дарожка ідзе, Дарожачка выбіваная, Дарожачка мураваная. Па дарожцы афіцэры ідуць, За сабою навабранцаў вядуць. Навабранцы выбіраныя, Ручкіножкі пакаваныя.
    А за імі ацец, маці ідзе, Белы ручкі ўсё й ламаючы, Свайго сына навучаючы: — He будзь, сынку, ні грубён, ні гразён, Да будзь, сынку, ўсяму свету наравён. — Поўна, поўна мяне, маць, павучаць, Было мяне на гэты свет не пускаць, Было мяне ў ціхі Дунай пускаць: Ціхі Дунай пераплыў бы я, Царскай службы не служыў бы я.
    He плач, маці, ні айцец...
    He плач, маці, ні айцец, Я ж не адзін маладзец. Я ж не адзін маладзец — Нас пагоняць, як авец. Нас пагоняць, павядуць,
    Рэкруцкія песні
    Па казармах разашлюць. Па казармах разашлюць, Нам вінтовачкі дадуць. Лепей дома хлеб аўсяны, Чым на вайне пытляваны. Лепей дома з грабелькамі, Чым на вайне з шабелькамі. Лепей дома цэпам стукаць, Чым на вайне муштру слухаць.
    607
    Цёпла восень і з дажджом...
    Цёпла восень і з дажджом, Мы ў Расеюшку пайдзём.
    Мы набяром малайцоў, Ад матушак, ад атцоў,
    Ад жоначак маладых, Ад дзетушак маленькіх.
    Як жанатых вязуць —
    За імі жоначкі ідуць.
    За імі жоначкі ідуць
    I ў тры руч’і слёзы льюць.
    Як халастых вязуць —
    За імі дзевачкі ідуць.
    За імі дзевачкі ідуць, Слаўну песеньку пяюць.
    — Ох, мае вы, дзеўкі, дзеўкі, Павярніцеся назад.
    Цяпер жа нам не да вас, Разлучаюць нас ад вас.
    Ох, пайдзем мы на сражэнне, Станем ў праваму крыле.
    Станем ў праваму крыле, На турэцкай на зямле.
    А турэцкая зямля — Многа слёзак праліла.
    У канцы садзіку зялёнага...
    У канцы садзіку зялёнага, Зялёнага ўсё й вішнёвага,
    Пралягала там дарожанька, Дарожанька запушчоная.
    Шляхдарожанька не торная, He торная, не праезжая.
    Уся калодамі завалена, Калодамі ўсё рэкруцкімі.
    	Пазаабрадавыя песні
    608	Той дарожанькай рэкрут вядуць 3 калодамі да замкнёнымі.
    А за імі ўслед — жанок табун, Жанок табун да з дзіцяткамі.
    Стогнуць рэкруты з калодамі Дубовымі закаваныя,
    Плачуць гоманам дарожанькай Рэкруцкаю праважатыя.
    Баравая ягадачка...
    Баравая ягадачка Вельмі саладкая, Салдацкая горка служба, Горка праклятая.
    Каторыя халастыя, To п’юць і гуляюць, Каторыя жанатыя, Плачуць і рыдаюць:
    —	Тут мы, братцы, тут мы, братцы, Тут мы ўсе самыя, Нашы жонырэкрутачкі
    Дома, маладыя.
    Каторая добра жона, Мужыка праводзіць, У чыстым полі пад крушынай Стоячы гаворыць:
    —	Бадай жа ты, крушынанька, Болей не выросла, Як ты майго міленькага
    У	чужы край занесла.
    Бадай жа ты, крушынанька,
    Болей не ўрадзіла, Як ты майго міленькага Навек разлучыла.
    Салдацкія і казацкія песні	
    САЛДАЦКІЯ I КАЗАЦКІЯ ПЕСНІ А ў нядзельку рана стала рассвітаці... А ў нядзельку рана стала рассвітаці, Прыляцела зазюлечка да й стала каваці.	609
    Прыйшла родна маці сына ратаваці, Сына ратаваці і з прыёму вызваляці:
    — Ой, наце вам, паны, каня і сядзельца, Ой, выпусціце майго сына, баліць маё сэрца.
    Ой, наце вам, паны, каня варанога, Ой, выпусціце майго сына з прыёму дадому.
    — He хочам мы браці каня і сядзельца, He выпусцім твайго сына, няхай баліць сэрца.
    Цёмна ночка да нявідная...
    Цёмна ночка да нявідная, Дарожанька да не трапная, Каменем да пабітая, Слёзанькамі да палітая. Палівала да старая матка, Свайго сына да гадуючы, Да войска выпраўляючы. За ім ідзе дзве сястроначкі, За ім ідзе дзве жалобначкі: — Ой, вярніся ты, наш родны браток, Пакажыма дзве дарожанькі ў садок, Вымыема да галованьку, Расчашыма жоўты косанькі.
    — He вярнусь, дзве сястроначкі, He вярнусь, дзве жалобначкі, Вымыюць мяне дробны дожджычкі, Расчэшуць мяне буйныя ветрыкі.
    Гэй, зашумела зялёна дуброва, шчыры бор...
    Гэй, зашумела зялёна дуброва, шчыры бор, Эй, бяруць, бяруць мяне, маладзенькага, ў набор.
    Эй, бяруць, бяруць мяне, маладзенькага, ў набор Эй, заплакала ўся радзіначка па ём, эх, па ём.
    20 Беларускі фальклор
    Пазаабрадавыя песні
    610
    Эх, мамка плача, гасцінчыкі печучы, Эх, татка плача, сыну грошы лічучы.
    Эх, татка плача, сыну грошы лічучы, Эх, братка плача, каня з поля ведучы.
    Эх, братка плача, каня з поля ведучы, Эх, другі плача, павозачку строячы.
    Эх, другі плача, павозачку строячы, Эх, сёстра плача, гасцінчыкі пекучы.
    Эх, сёстра плача, гасцінчыкі пекучы, Эх, жонка плача, малютачку дзержучы.
    Эх, жонка плача, малютачку дзержучы:
    — Эх, куды, мілы, ты ад’язджаеш?
    Эх, куды, мілы, ты ад’язджаеш?
    Эх, на каго малютку пакідаеш?
    Эх, на каго малютку пакідаеш?
    — Эх, няма, няма ціхаму Дунаю канца,
    Эх, няма, няма ціхаму Дунаю канца,
    Эх, бяруць, бяруць мяне ў салдаты, малайца,
    Эх, бяруць, бяруць мяне ў салдаты, малайца, Эх, няма, няма гэтаму малютку айца.
    Як я	молада была...
    Як я молада была,* Дык я рана ўставала.	У рукавочку вышыла А я ясён месячык.
    Я каўнер вышывала Свайму большаму брату.	У падалочку вышыла А я дробныя звёзды.
    Па дарогах хадзіці, Гасудару служыці.	Ад сонейка, браточак, Табе цёпленька будзіць.
    У каўнярочку вышыла А я жаркае сонца.	Ад месячка, браточак, Табе відненька будзіць.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Салдацкія і казацкія песні
    Ад звёздачак, браточак, Табе весела будзіць.
    Па дарогах хадзіці, Гасудару служыці.
    611
    У нядзельку раненька...
    У нядзельку раненька Узышло сонца ясненька.
    Татка коніка корміць, Дужа жаласна плачэць.
    Прыйшоў сынок, пытаець: — Чаго, татка, так плачэш? Ды нашто ж, каму рана, Татка, коніка корміш?
    — Табе, сыночку, табе.
    На вайну ты паедзеш, На вайну ты паедзеш, Ах! адтуль не прыедзеш.
    Панясеш ты галоўку Ды ў чужу старонку, Занясеш свае плечы Пад турэцкія мечы.
    — He плач, татачка, пры мне: Наплачашся без мяне, Наплачашся даволі, Як не ўвідзіш ніколі.
    У нядзельку раненька Узышло сонца ясненька. Мамка есцікі варыць, Дужа жаласна плачэць.
    Прыйшоў сынок, пытаець: — Чаго, мамка, так плачэш? Дык нашто ж, каму рана, Мамка, есцікі варыш?
    — Табе, сыночку, табе.
    На вайну ты паедзеш, На вайну ты паедзеш, Ах, адтуль не прыедзеш.
    	Пазаабрадавыя песні
    612	Панясеш ты галоўку Ды ў чужу старонку, Занясеш свае плечы Пад турэцкія мечы.
    — He плач, мамачка, пры мне: Наплачашся без мяне, Наплачашся даволі, Як не ўвідзіш ніколі.
    У нядзельку раненька Узышло сонца ясненька, Сястра хустачкі рубіць, Дужа жаласна плачэць.
    Прыйшоў браток, пытаець: — Чаго, сястрычка, плачэш? Ды нашто ж, каму рана, Сястра, хустачкі рубіш?
    — Табе, брацітка, табе. На вайну ты паедзеш, На вайну ты паедзеш, Ах, адтуль не прыедзеш.
    Панясеш ты галоўку Ды ў чужу старонку, Занясеш свае плечы Пад турэцкія мечы.
    — He плач, сястрычка, пры мне: Наплачашся без мяне, Наплачашся даволі, Як не ўвідзіш ніколі.
    Ды на нашым гародзе...
    Ды на нашым гародзе, Гэй, гэй, ды на нашым гародзе
    Ды стаяла бяроза, Гэй, гэй, ды стаяла бяроза.
    Яна тонка, высока, Гэй, гэй, яна тонка, высока
    Салдацкія і казацкія песні
    I ў карэнні глыбока, Гэй, гэй, і ў карэнні глыбока.
    I на лісця шырока,
    Гэй, гэй, і на лісця шырока,
    I на сучча бахмата, Гэй, гэй, і на сучча бахмата.
    А на тэй жа бярозе, Гэй, гэй, а на тэй жа бярозе
    Дробны пташкі шчабечуць, Гэй, гэй, дробны пташкі шчабечуць.
    Шчыру праўдачку кажуць,
    Гэй, гэй, шчыру праўдачку кажуць,
    Што малойчыка звяжуць, Гэй, гэй, што малойчыка звяжуць.
    А ў нядзельку паранку, Гэй, гэй, а ў нядзельку паранку
    Загадалі ў хурманку, Гэй, гэй, загадалі ў хурманку.
    I коніка варанога,
    Гэй, гэй, і коніка варанога,
    Ізвозчыка маладога, Гэй, гэй, ізвозчыка маладога.
    А як селі, запелі,
    Гэй, гэй, а як селі, запелі,
    Бел малойчык заплакаў, Гэй, гэй, бел малойчык заплакаў:
    — Старана мая, старонка, Гэй, гэй, старана мая, старонка,
    613
    He магу цябе забыці, Гэй, гэй, не магу цябе забыці.
    Пазаабрадавыя песні
    614
    Hi матулькі старэнькай,
    Гэй, гэй, ні матулькі старэнькай,
    Hi жаны маладзенькай,
    Гэй, гэй, ні жаны маладзенькай,
    А ні дзетак маленькіх, Гэй, гэй, а ні дзетак маленькіх.
    Калінамаліна...
    — Калінамаліна, Што не расцвітаеш? Малада дзяўчына,* Эй, што сядзіш думаеш? — Я сяджу думаю I думаці буду, Палюбіла Колю, Эй, павек не забуду. А ў нядзелю рана Ясна сонца ўсходзіць,
    Там, пэўна, Коля, Эй, па казарме ходзіць. Па казарме ходзіць, У руках шаблю носіць. У руках шаблю носіць, Эй, камандзіра просіць: — Камандзір ваенны, Адпусці дадому, Пакінуў дзяўчыну, Эй, сам не знаю кому.
    Зазвінелі новы ключы...
    Зазвінелі новы ключы, У мора плывучы; Заплакалі малойчыкі, На вайну ідучы.
    Заплакалі маладыя, А потым старыя: Пакідаюць жонкі дома I дзеці малыя.