Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Анекдоты
іць. Слухаў, слухаў стражнік, перш маўчаў, але як стаў Алёкса праклінаць яго матку, не вытрымаў, прывязаў гада к дзераву і ну яго дубасіць луццямі. Паласаваў, паласаваў да й кажа:
— Ну, гад, здыхай тут у лесе, а калі хто трапіць, дык скажы, што цябе прывязаў Няхай.
Пайшоў стражнік, а Алёкса паспрабаваў адвязацца, але нічога не зробіць: вельмі моцна яго ўкрампаваў стражнік. Пачаў гэта Алёкса крычаць на прамілы Бог. Ішлі тут дзецюкі, пачулі, што хтось крычыць, і пайшлі па голасу цераз гушчэчу. Падыходзяць к Алёксе, пытаюць, хто яго прывязаў, а ён кажа:
— Няхай прывязаў.
Плюнулі дзецюкі і пайшлі далей. Стаіць Алёкса, плача, а тут камарэча апанавала — вочы выядае. Давай Алёкса зноў крычаць, зваць людзей на помач. Учулі пастухі, думаюць, што мо’ каго мядзведзь дзярэ; бягуць туды; бачаць — стаіць Алёкса пад дзеравам ды толькі галавою матае. Зірнулі яны бліжэй, ажно Алёкса прывязаны к дзераву.
— Хто цябе, дзядзька, прывязаў? — пытаюць пастухі.
— Няхай прывязаў,— кажа Алёкса.
Хацелі ўжо й пастухі пакінуць Алёксу, але ён зноў пачаў крычаць:
— Ратуйце, хто ў Бога верыць, адвяжыце рукі!
— Хварэць жа тваёй мацеры,— кажуць пастухі,— чаму ж ты не хочаш, каб цябе развязалі, да ўсё кажаш, што няхай прывязаў.
Адвязалі гэта пастухі Алёксу; ухваціў ён сваю сякерку да й сунуў да гасподы, як воўк. 3 той пары годзе Алёкса казаць за кожным словам «няхай».
577
Сын Хвядос
Быў у бацькі сын Хвядос. Бацька хацеў яго жаніць, паехаў у сваты, а сыну сказаў паставіць снапоў у восець, каб, знача, раніцой можна было змалаціць. Пайшоў Хвядос стаўляць снапы ды ўвесь ток і спаліў.
Прыязджае ноччу бацька, будзе Хвядоса:
— Пойдзем малаціць!
Той адказвае:
— А чым, калі цапы пагарэлі?
— Як пагарэлі?
— А так.
— Няўжо ж хто зрабіў, сам згарэў і цапы папаліў. Нечага рабіць.
19 Беларускі фальклор
Анекдоты
578
Бацька пабедаваў, пабедаваў, потым думае:
«Ажаню яго, тады можа паразумнее».
Паслаў гэта Хвядоса к папу ў споведзь. Па дарозе ён спатыкае чалавека, той пытае:
— Куды, Хвядос, воліш?
— Жаніцца буду, у споведзь іду!
— Дай Бог шчасліва!
— Так і будзець,— адказаў Хвядос.
Прыйшоў у клібанію. Поп пытае:
— Ты жаніцца хочаш? А ці ўмееш пацяры?
Хвядос кажа:
— He, я іх ніколі не чуў і не бачыў, а ёсць Кандрат, меншы брат — во дык той на пацяры, як гад!
Ну, non хацеў яго прагнаць, аж бача, ён нешта трымае.
— Што гэта ў цябе пад палой?
— А гэта я, бацюшка, гасцінца прынёс, троха із быдла, а трохі із збожжа. I палажыў вянок цыбулі і курыцу.
Паслаў non Хвядоса са сваёй кабылай на начлег.
— А заўтра,— кажа,— я з табой распраўлюся.
Назаўтра рана прыходзіць Хвядос к папу, надуўся і стаіць у кутку.
Поп кажа:
— Чаго ты надуўся, Хвядос?
— I ты б надуўся, каб на начлезе быў.
— А піто там?
— А тое, што тваю кабылу ваўкі ўкусілі.
— А ці многа ўкусілі? Будзе жыва?
— А дзе там, застаўся толькі хвост ды грыва.
Што Бог злучыў, таго не разлучай
Ці ведаеце вы, як ліха жыць на свеце, калі ўсю жытку трэ служыць другім людзям і ніколі няма табе слабоды, няма свайго вутла. Хоць ты служы ў палацах, да яны чужыя, а хатка хаць курная да брудная, да свая. Праўду людзі кажуць, што як век служыць, та лепей не жыць. Які б там не быў добры хаджаін, та ці хаджайка ліхая, ці яго дзеці, або радня, дак ніколі няма табе супакою. Як ты ні рабі, як ні старайся, та людзі ўсё ж скажуць, што, ведама, парабак, якая ад яго карысць.
От быў такі няшчасны адзін чалавек, піто яму ўсё прыходзілася парабкаваць. Як ні стараўся ён выбіцца на сваю гаспадарку, нельга ніякім правам, бо як тут гаспадараваць, калі ў цябе ні кала, ні двара, калі няма за што рук зацяць. Перш ён часта мяняў гаспадароў, але нарэшце пазнаў, што гэта
Анекдоты
гарэй, чым жыць у аднаго. Ьо ўсім гадзіць, усім рабіць шчыра да добра, то і сілы не хопіць; а жывучы ў аднаго, то можна яму нарабіць шмат так, што е чым пахваліцца. От так і служыў ён у аднаго гаспадара, служыў верна, шчыра працаваў, дак і гаспадар як бы лічыў яго сваім сем’янінам. От прышлі Коляды, накалолі людзі свіней, нарабілі каўбас да й балююць. А той парабак пазірае, пакуль дадуць, да яшчэ мо й не дадуць. Дак ось якраз жа тое і вышла. Напрагла гаспадыня на скаварадзе сала, палажыла туды цэлае лычка каўбас да й падае на стол. Каўбаса была парэзаная на кускі, але яны не саўсім адрэзаны. Дзяўбануў гаспадар кусок каўбасы да так усю й пацёг к сабе.
— Прытрымай,— кажа ён жонцы, а тая адмаўляе:
— Што Бог злучыў, таго не разлучай.
Управіў гаспадар адзін усю каўбасу, а парабак толькі аблізаўся, дарам што разам сядзеў пры стале. От на свята пайшла гаспадыня ў госці, там трохі падпіла да й замарудзіла. Вярнуўся з карчмы гаспадар да й давай лаяць жонку, а тая як пачала яго зневажаць, дак яны слова за слова да й спляліся біцца. Сядзіць парабак на лаве да толькі пазірае. Горача прышлося жанчыне, от яна й просіць парабка, каб ён іх развёў. А той і кажа:
— Што Бог злучыў, таго не разлучай.
От з тых час кінуў ён парабкаваць да пачаў сам гаспадараваць. Перш зрабіў будан, потым курэнь, а нарэшце і хатку, хоць маленькую, да дарагенькую.
579
Набожны ксёндз
Быў сабе адзін ксёндз вельмі набожны. Ён раз сказаў усім людзям, што ў другую нядзелю прыляціць у касцёл Свенты Дух. Ужо ксёндз маліўся цэлы тыдзень, ажно яму прыснілася, што Дух Свенты не явіцца яму за тое, што ён пахваліўся. Ён не хацеў, штоб у другую нядзелю было гэтак. Паслаў ён свайго парабка на сяло, каб ён купіў белага галубка і ў нядзелю рана занёс яго ў касцёл на гару (чардак).А там у столі былі маленькія дзверцы. У нядзелю рана прышло да касцёла шмат людзей і паноў. А ксёндз паслаў свайго парабка на гару касцёла і сказаў:
— Як толькі я ў касцёле скажу: «Духу Свенты, зэйдзь на мене!», дык ты ўпусціш гэтага галубка ў касцёл.
Ксёндз пашоў у касцёл, а парабак палез угору. Там ён паглядзеў, ажно галубка няма, з’еў кот. А тым часам ксёндз у касцёле казаў казанне, і, падняўшы рукі да неба, кажа:
— Духу Свенты, зэйдзь на мене!
Анекдоты
580
А парабак з гары крычыць:
— Немаш, дабрадзею, кот з’ядл!
Аб хітрым дзяку
Украў non з дзякам карову, падзяліліся яны ўсім, толькі скурай не маглі падзяліцца, так пабралі ў зубы, да й цягнуць: non не вытрываў, пусціў, а дзяк бэнц аб сценку галавою і забраў скуру. Тут зараз погаласка пайшла, што хтосьці карову ўкраў, так дзяк прыходзіць да папа, да й кажа:
— Я не вытрываю, мушу сказаць!
— Што ты, здурэў, ці што?
— Калі ж надта сумленне грызе!
— На табе грошай, колькі хочаш, толькі не выказвай нікому.
Назаўтра ён зноў прыходзіць, да й кажа:
— А ей, не вытрываю.
Так non яму яшчэ больш грошай даў, каб толькі не казаў. Вечарам назбіралася да папа ўсялякіх гасцей і згаварыліся аб карове, так дзяк кажа:
— А гэта я з папом украў гэту карову!
Так non зачырванеўся, усунуў яму няўзначай усе свае грошы, а дзяк кажа:
— I ўсім, здаецца, падзяліліся, толькі скуры не далі рады, так я ўзяў адзін канец у зубы, а яны другі і цягнулі. Яны пусцілі, а я бох! Аб сцену галавою, так і прачнуўся.
Такім спосабам дзяк ні граху не меў, бо прызнаўся, і ўсе грошы ад папа забраў. От хітры, ліха яму!
Пропаведзь
Даў адзін мужык сына на папа вучыць. Пабыў ён недзе колькі гадоў, у бацькі грошы набраўшы, ажаніўся ды й прыехаў дадому. Тым часам мужыкі паставілі царкву і такія радыя, што свайго папа маюць. Ну, заказаў жа ён ім у нядзелю на пропаведзь прыходзіць. Папрыходзіў народ, ён вышаў з кніжкай ды й пытае:
— Людзі, людзі, ці вы ведаеце, што ў гэтай кніжцы напісана?
— He,— кажуць,— не ведаем, ойчэ духоўны.
— To вам і казаць нечага, калі вы такія дурні,— ды і сам пайшоў за райскія дзверы і больш не паказаўся. Пастаялі людзі, пастаялі, пажурыліся і разышліся... На другую нядзелю зноў наказвае схадзіць на пропаведзь, та ўжо мужыкі сышліся пад царкву, ды й урадзілі, як адказаць бацюшку.
Анекдоты
Увайшлі ў царкву, ажно і non выходзіць:
— Людзі, людзі, ці вы ведаеце, што ў гэтай кніжцы напісана?
— Ведаем, ойчэ духоўны!
— To што,— кажа,— буду язык аб зубы біць, калі вы самі ведаеце — ды й завярнуўся і пайшоў. I зноў мужыкі пастаялі, як мыла з’еўшы. Потым, вышаўшы з царквы, пабедавалі, што занадта папа разумнага маюць, бо ўжо і невядома, як цяпер яму адказваць, ды й тым абышлося.
581
Поп і запаведзі
Аднойчы дзяк прапанаваў прыгадаць некалькі запаведзей, якіх, на яго думку, не прытрымліваюцца парафіяне.
— Гарэлкі не піць,— цягне дзяк.
— Амінь,— гугнявіць святы айцец.
— He красці.
— Амінь.
— Чужых жонак не спакушаць.
— О!—усклікнуў пры гэтых словах non, стукнуўшы пальцам сабе ў лоб, і, як ашалелы, памчаўся з царквы.
— Што з вамі, бацюшка?! —закрычаў перапалоханы дзяк.
— Успомніў, дзе я ўчора галёшы забыў,— пачулася ў адказ.
Карась
Памёрла ў адной вёсцы жанчына ў пост. Сталі спраўляць памінкі. Рашылі купіць рыбы. Кінуліся сюды, туды,— а рыбы няма. Што рабіць? Закалолі парася, паставілі на стол, запрасілі папа на вячэру. Прыйшоў non, і давай яны прасіць літасці, што не посная страва. A non сам рад у пост свежанінкі з’есці. Ён рукой махнуў, падышоў да парася ды кажа:
— Ператвары, Гасподзь, парася ў карася.
А потым звярнуўся да іх і кажа:
— Ешце на здароўе. Карась добры.
I сам прыняўся есці.
Споведзь шляхціца
Спавядаўся шляхціц перад бернардынам і гаварыў пра тое, пра гэта, аж, нарэшце, кажа:
— Цалаваў чужую жонку,— але ў сваё апраўданне дадае, што не рабіў бы гэтага, ды людзі яму дарадзілі, што гэта ад хваробы вачэй памагае.
Анекдоты
582
А бернардын на тое кажа:
— He вер, калі б то праўда была, я ўжо праз сцяну бачыў бы.
Папоўская пропаведзь
Гаварыў non у царкве пропаведзь. Наракаў усё на людзей, каб многа не клапаціліся.
— Паглядзіце,— кажа ён,— як жывуць птушкі і звяры, нічога не робяць: не сеюць, не жнуць, а Бог корміць іх.
— Эх, бацюшка! — кажа мужык.— Калі яны нічога не робяць, то гэткае іх і жыццё: ходзяць зімою па дарозе ды памёт дзяўбуць альбо падлу ядуць.
Разжаліў
Паганы ў нашым сяле быў дзяк: не ўмеў ён пець ні каліва. Як запяе, бывала, дык і слухаць нельга, хоць з царквы ўцякай. Якся раз пеў ён вельмі жалабна. Пяе, а сам аглядаецца: ці не разжалабіць ён каго? Аж і бачыць: стаіць чалавек ля бабніку ды й плача. Па шапачным разборы падыходзіць дзяк к таму чалавеку і пытае: