Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
2
Непадалёку ад Мядзеля знаходзіцца возера Баторына. PaHeft яно не мела ніякай назвы. Але старыя людзі ведаюць легенду аб тым, як гэта возера пачало называцца Баторынам.
Гэта было ранняй вясной. Польскі кароль Стэфан Баторый уцякаў са сваім атрадам з Масквы. Дарога ішла праз возера. Лёд на возеры быў ужо слабы, і ўвесь атрад патануў у возеры. Пасля гэтага возера і сталі называць Баторынам.
Адкуль Рубеж
Пра войны тыя нам дзяды расказвалі, ну а ў кніжках можа і ні так, як мы знаім. Тут і шведы былі, і палякі, і французы, ну, усіх іх і пабілі. Во, можа слыхалі, тут недалёка Рубеж, дак то шчэ ад татар. Прышлі яны і сталі супроць нашага войска. А раней дак перш біліся князі ці багатыры, а за імі ўжо войска. Вышлі на поле татарын і рускі, біліся конныя,
Легенды і паданні
566
потым пешшы, ну ніхто не пераможа. На другі дзень, аддыхнуўшы, зноў сышліся. I зноў таксама ніхто не пабядзіў. Так і прастаялі сем дзён, пакуль не знайшоўся такі малады хлопец, што як схапіў таго татарына, да як кінуў яго вобземлю, так і ўбіў. А за ім і ўсё войска на татар пайшло, пабілі іх многа, каторых пабралі да паразганялі.
Дак ад таго і Рубеж завецца, што доўга на ім стаялі. А ў капцах недалёка татары закапаны.
Пра вайну са шведамі
У 1709 годзе, калі Пётр Вялікі атрымаў вядомую перамогу пад Палтаваю над шведскім каралём Карлам XII, шведы па дарозе назад пераходзілі праз Валожын, абрабавалі і разарылі тутэйшых жыхароў. Яны ўварваліся таксама ў царкву.., забралі там усё... і паставілі ў ёй коней. Некаторыя з шведскіх салдат пачалі былі страляць у абраз святой Параскевы... і за тое... аслеплі.
Услед за шведамі прыйшоў атрад рускіх войск, а з ім і сам рускі цар, Пётр Вялікі. Ён асабіста аглядаў аграбленую непрыяцелямі царкву.
Бітва пад Лясной
Швед, разбіты пад Лясной, трапіў у балота Чыстая Лужа. Там патанулі ў дрыгве яго гарматы, коні, людзі, а галоўны начальнік іх — Левенгаупт — кінуўся цераз Брадзілаў мост на Прапойск. Прапойскія перавознікі на вачах у шведаў хутка знішчылі паромы на Сожы. У той жа час на левым баку Сожа, у Старынцы і Краснаполлі, з’явіліся казакі. Яны не дапусцілі шведаў да пераправы і пагналі іх далей, на Рудню... Тут шведы пакідалі сваё ваеннае снаражэнне ў балота і разбегліся па лясах, ратуючыся ад пагоні рускіх... Начальнікі шведскія кінуліся да Сожа, закапалі там пад сасновым крыжам купу золата і срэбра... I давай уцякаць па слядах свайго караля.
Вайна шведска
Як то было кедысь цяжка на свеце, неспакой, от шведска вайна была, мноства рознага войска цягалася па свеце. От тады ішлі якіясьці Сасы, Тарантасы, не зналі нашай мовы, а мы іх. Бог іх ведае, як яны гаварылі, толькі ўвойдзе да хаты і крычыць: «Пекі курка!», то ледзьве дамысліліся, што ён кажа — палі печ. Забіралі людзям хлеб, авёс, на хвурманкі
Легенды і паданні
гналі, а некаторыя як паехалі, то і прапалі з імі зусім. От, 567 кажуць, з Дрыгі неякі Баран Мацей і Балдыка стары прапалі. А возьмуць дзяцей, пазасаджаюць шыямі за лаву, прыціснуць лаваю і падушаць. А старшыя паўцякалі да лесу, дзеўкі ўсе ў лесе сядзелі, бо не можна было быць дома. Так, бывала, яны падходзяць пад лес і крычаць: «Крыся, Марыся, жані валэ да дому, жані!» А як катора выйдзе з леса, то ўжо яе ўхопяць і робяць, што хочуць, з ёю.
Платонказак
У дванаццатым гаду падняўся на белага рускага цара пранцуз Напальён. Нагнаў ён сюды войска, бы цёмная хмара, ды й пачаў паліць вёскі, гарады ды забіваць людзей. Пахаваліся людзі, хто паспеў у лес ці за балота, загналі туды ўвесь свой статак, а дабро закапалі ў зямлю. Знішчылі пранцузы ўвесь край, змарнавалі ўсё дабро, так што й самі пачалі падыхаць з голаду. Пераелі паганыя сабак ды катоў, палавілі мышэй ды пацукоў, пастралялі ўсіх варон ды й паелі ўсялякую погань. Сам цар Напальён ходзіць сабе на балоце ды ловіць жабы або чарапахі, каб пасілкавацца, бо голад не свой брат, кожнага як засмокча, дык гатоў сам сабе руку адгрызці. Соўваюцца галодныя пранцузы, бы сонныя мухі, ды збіраюць чарвякоў, жукоў ды ўсялякіх слізнякоў, каб хоць гэстаю пошкуддзю набіць сабе лантух. От і пачалі людзі памаленьку вылазіць з лесу ды дабіваць тых гадаў. Збяруцца яны дзенебудзь грэцца ў хату, а тут бы з зямлі вынырне Платонказак, да й запаліць адусюль тую хату. Пякуцца пранцузы, бы картопля ў прыску, пякуцца, а вылезці з хаты не могуць, бо дзверы калом падпёрты. Гуляе Платонказак то тут, то там і ніяк яго не могуць злавіць пранцузы. Абяцаў Напальён вялікі гасцінец таму, хто зловіць Платонаказака, ці хоць скажа, дзе ён. Але ніхто не можа таго сказаць, бо Платонказак лятае, бы арол, плавае, бы шчупак, бегае, бы хорт. От пераадзеўся ён за купца ды й прыехаў к Напальёну, нібыта прадаваць хлеб. Прымае яго Напальён ды й пытае:
— Ой ты, слаўны купецмаладзец, ты ўсюды па свету бываеш, усё бачыш, усё знаеш, мо Платона дзе стракаеш?
— Ну, няма таіць чаго,— добра знаю я яго.
Цар тут разам схамянуўся, на Платона азірнуўся. Дак казак той не дурак, паказаў яму канчак. Замахнуўшыся з пляча, рэзнуў трэйко згарача, аж звалілася карона: сам ускочыў у стрымёна дый крычыць:
— Лаві Платона!
От такі то быў казак, што пранцузам даўся ў знак. Ён па
Легенды, і паданні
568
полю раз’язджае, страх на армію наганяе, паліць генералаў хаты да бярэ ад іх гарматы; забягае на дарозе, топіць войска ў Бярозі. От адзін стаў Напальён, хоць прывёў да нас мільён. От і едзе той казак па полю, смела даў каняцы волю. Жыта поруч каласіцца, крыж за горкаю ласніцца. Сонца грэе, аж пячэ, толькі пот з ілба цячэ. От ён шапачку здымае, Бога шчыра праслаўляе, што памог пранцуза раць з края роднага прагнаць. Толькі ў жыце зашумела, раптам сэрца бы згарэла. Толькі ён перахрысціўся да й на карак да каня схіліўся. Казакоў падбегла двое.— Мабыць, месца тут ліхое,— Перш пранцуза тут забілі, а Раманава мястэчка на жалобу запалілі. Бы свяча, дамы палаюць,— то Платона памінаюць. Слёзанькі з вачэй цякуць, песню ж казакі пяюць, як вялікі той казак згінуў дарам небарак.
Дзяды расказвалі
А былі ў Пагосце і туркі, даўнодаўно. Нам пра іх дзяды расказвалі, а ім іхнія дзяды. Тур, што з таго канца паўз сяло да Сцвігі цягнецца, таго так завуць, што ў ім турак утапіўся. Ехаў па тонкаму лёду на кані, праваліўся да ўтапіўся. Глуміліся туркі над нашымі людзьмі. Людзі хаваліся ад іх па зарэччу, у лесе, дзе прыходзілася. Як уполету, так і ў далінах хаваліся, дзе капелюшніку багата. Залезе чалавек у даліну, галаву з вады высуне, штоб дыхаць можна было, а галавы не бачна, бо капелюшына зверху прыкрывае. Вось адзін раз паўцякалі людзі ад туркаў з сяла, хаваюцца, дзе хто. Каторыя то ў Дзедавай даліне, што каля панскага поля, пад капелюшнік пахаваліся. Сядзяць да перажыдаюць, пакуль туркі з сяла пойдуць. Аж некі чалавек ідзе паўз бераг да панашаму нашых людзей гукае: «Кулінааа, Марынааа, хадзі пашлііі!» А ў вадзе якраз нейкая Куліна і сядзела. Паверыла на гэты голас, вылезла да таго чалавека. Мокрая ўся. Падышла, аж бачыць, што гэта турак — чорны, з вусамі, з шабляю, толькі ў наша адзенне перадзеты. Уцякаць не пабегла — дагоніць да яшчэ зарубае. Загадаў ён ёй у сяло йці да свае хаты. Зайшлі ў яе хату, да ён загадаў яду яму згатовіць да вады багата нагрэць, штоб яму памыцца. Затапіла яна печ, прыставіла там нешта, мо картоплі, мо крышаны, мо боршч, Бог яго ведае, а яшчэ вады ў вялікім чыгуне прыставіла, як турак загадаў. Агонь у печы гарыць, у чыгунах да гаршках вада кіпіць, нешта варыцца, а Куліна каля печы стаіць. А турак сеў на парозе, сцеражэ жонку. Да бачыць жонка, што галава яго набок пахілілася, вочы зліпліся. Задрамаў турак. А вада ў вялікім
Легенды і паданні
чыгуне парыць моцна, кроп ужо ў чыгуне. Куліна гэты чыгун вілкамі з печы выцегла, абматала шматкою, узяла дзвюма рукамі да як шамнула ўвесь кроп турку на галаву. Апарыла яго, ды ён кончыўся. Вось так жонка турка накарміла і сама жывая засталася.
569
Ырттн
Празаічныя жанры малой формы — анекдоты, жарты і гумарэскі — узніклі амаль адначасова з сацыяльнабытавымі казкамі, развіваліся ў цеснай сувязі з імі; актыўна бытуюць і зараз.
Пад анекдотам (ад грэч anekdotos — неапублікаваны) да палавіны XIX ст. разумелі кароткае камічнае апавяданне пра смешны выпадак з жыцця якоганебудзь вядомага гістарычнага дзеяча. Пазней анекдотам сталі называць невялікае вуснае аднаэпізоднае апавяданне пра незвычайную, смешную падзею, сітуацыю, рысу характару чалавека ці ўчынак з неспадзявана камічнай развязкай. Блізкім да анекдота з’яўляецца ж а р т, у аснове якога таксама апавяданне пра смешнае здарэнне, дасціпная насмешка. У параўнанні з анекдотам, які выстаўляе на смех і сацыяльнапалітычныя з’явы, жарт звычайна незласліва высмейвае бытавыя здарэнні, паасобныя малаістотныя, але смешныя рысы і якасці людзей, іх дзіўныя ўчынкі. Як і для анекдота, для жарту характэрна аднаэпізоднасць, нечаканасць выніку. Найбольш папулярная форма жарту дыялагічная. Праз кароткі дасціпны дыялог выяўляецца асноўны ідэйны сэнс твора, накіраванасць насмешкі.
Добразычлівым характарам смеху вызначаецца і гумарэска, або досціп,— таксама невялікі апавядальны твор, у якім трапна высмейваюцца прыватныя з’явы, паводзіны людзей. Для гумарэскі не абавязковыя нечаканы камічны вынік, аднаэпізоднасць. Жанравыя межы паміж анекдотам, жартам, гумарэскай невыразныя, і нярэдка творы гэтых жанраў у зборніках змешваюцца.
Як і іншыя народныя творы, асабліва сатырычнага і гумарыстычнага характару, анекдоты ў дакастрычніцкі час былі перш за ўсё важнай ідэйнай зброяй у барацьбе з сацыяльным прыгнётам. У іх з бязлітаснай іроніяй і сарказмам народ выкрывае дэспатызм і жорсткасць, прагнасць і скупасць, крывадушша і карыслівасць паноў, папоў і іншых эксплуататараў. Вельмі пашыраны ў гэтых анекдотах прыём супрацьпастаўлення дурному пану мудрага, кемлівага і дасціпнага мужыка. Селянін спрытна выкарыстоўвае слабасці свайго праціўніка, смяецца і здзекуецца з яго, як, напрыклад, у анекдотах, якія па форме нагадваюць распаўсюджаныя ў XIX ст. ананімныя гутаркі пана з селянінам. У іх мужык наўмысля прыкідваецца дурнем, каб лепш накпіць з пана.
Бязлітасна высмейвае народ і панскіх памагатых — войта, аканома, старасту, пісара. У анекдоце «Віншаванне», напрыклад, высмейваецца ўгодлівасць, ліслівасць, падхалімства панскіх лакеяў. 3 жадання панскай дворні павіншаваць пана з нараджэннем дзіцяці атрымаўся толькі канфуз.