Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
— Надабе звязаць дзве вяровачкі і перакінуць цераз кабылу, прывязаўшы каробачку, а к хвасту прывязаць даўбешачку: цецярукоў як наляціць, яна хвастом як махне, то цецярука і заб’е.
Зрабілі мы так з дзедам (як бацькі яшчэ не было). Стала гэта кабыла біць цецярукоў і набіла поўну каробачку, так што стала цяжка, і перарэзала павадком кабылку. Трэба ж тут даць ратунак,— як жа жыць без кабылкі? Мой дзед кажа (як бацькі яшчэ не было):
— Нада адсеч дзве дубінкі і сшыць кабылку.
Мы так і зрабілі. Параслі дубы на кабыле з гэтых галіц дубовых, так што не магла яна і хадзіць: возьмуць і абернуць яе набок. Што нам тут рабіць з дзедам? (а бацькі ўсё яшчэ не было). Давай мы ўжо бычкамі пасеку араць. Пааралі, пасеялі мы з дзедам (як бацькі яшчэ не было) пшаніцы, ячменю. Як парос ячмень — старому вераб’ю па калена, а маладому па бруха, колас ад коласа — не чуць голаса. Зжалі мы з дзедам (як бацькі яшчэ не было) ячмень гэты, а як ужо злажылі, дык капа ад капы — на дзень язды. Перавезлі мы яго з дзедам дамоў і злажылі сторану ў хаце на стаўпе, што каля печы стаіць, і сталі мы ўжо з дзедам малаціць (а бацькі ўсё яшчэ не было), так што страты не было; ложкамі мералі, коўшыкамі зносілі, з току гэта ўжо збіралі. Цяпер сталі мы з дзедам (а бацькі яшчэ не было) гэтым ячменем кабана карміць і выкармілі вочынь бальшога, што якраз падлезе пад чыгун і схаваецца. Выгналі мы яго з дзедам вон ужо на двор. Ухваціла яго варона, можа яшчэ маладая, узяла ў дзюбу і раздзяўбла, на калё седзючы.
Няма ў нас з дзедам (а бацькі ўсё яшчэ не было) гавядзіны, дык мы кол гэты рубім і ў гаршок брасаем: кабан наш вочынь жырны быў, так што і кол жыру набраўся і ад яго ў гаршку
Казкі
накіпаець. А цяпер, слава Богу, мы 1 лепш жывём, бо радзіўся мой бацька. Мы з дзедам пастарэлі і пасівелі, ды і бацька ўжо цыбук парадашны вырас.
Я там быў, мёдвіно піў, па барадзе цякло, а ў рот не папала; далі мне барану,— я адтуль смаргануў, далі мне смаляную кабылу: ехаў я, ехаў на ёй,— стала мне холадна; разлажыў я агонь, начаў грэцца, а кабыла мая і растала, звеснае дзела: смаляная.
551
Девенды і паданні
Да л е г е н д звычайна адносяць трывала замацаваныя ў фальклорнай традыцыі вусныя апавядальныя творы, у аснове якіх ляжыць фантастычны вобраз або ўяўленне, звязаныя з гісторыяй працоўных або тлумачэннем розных прыродных і грамадскіх з’яў. У больш вузкім разуменні, якога прытрымліваюцца некаторыя даследчыкі, легендамі з’яўляюцца толькі творы на біблейскія сюжэты, г. зн. апакрыфічныя творы.
Легенды — мастацкія творы, але дамінантнай у іх з’яўляецца не эстэтычная, як у казках, а пазнавальная функцыя.
Беларускія легенды разнастайныя па тэматыцы. У апублікаваных запісах прадстаўлены легенды касмаганічныя, этнагенічныя, гістарычныя, апакрыфічныя і інш. У іх адлюстраваны розныя ўяўленні народа, спробы растлумачыць паходжанне сусвету і зямлі, чалавека і жывёл, сутнасць розных з’яў прыроды і грамадскага жыцця. Часам у легендах адчуваецца рэлігійны ўплыў, але ў той жа час многім легендам уласцівы элементы стыхійнага матэрыялізму, у іх асуджаецца эксплуатацыя чалавека чалавекам, сацыяльная няроўнасць, выказваюцца крытычныя адносіны да рэлігійнага вучэння. Асабліва выразны крытычны пачатак у апакрыфічных легендах, якія апавядаюць, як Бог і святыя нібыта некалі хадзілі па зямлі. Гэтыя творы поўныя іроніі, персанажы ў іх пазбаўлены арэолу святасці. Па сваёй ідэйнай накіраванасці яны вельмі блізкія да сатырычных антырэлігійных казак і анекдотаў. Ідэйным зместам і высокім мастацкім майстэрствам прыцягвае ўвагу легенда «Вялікі грэшнік», у якой забойства грэшнікам лютага ворага сялян — войта расцэньваецца як справядлівы, гуманны ўчынак, як неабходная і нават святая справа.
У некаторых беларускіх легендах распрацоўваюцца розныя маральнаэтычныя праблемы, сцвярджаецца неабходнасць добрасумленных адносін да працы, справядлівых і добразычлівых адносін паміж людзьмі.
Нягледзячы на агульную тэндэнцыю затухання гэтага жанру, у часы Вялікай Айчыннай вайны ўзніклі легенды пра мужных абаронцаў нашай Радзімы, пра партызанскіх камандзіраў Герояў Савецкага Саюза К. С. Заслонава, A. С. Каўпака і іншых.
Па сваёй асноўнай функцыі — перадачы выпрацаваных папярэднімі пакаленнямі пэўных ведаў або ўяўленняў — да легенд набліжаюцца паданні. Але калі ў легендах прысутнічае фантастыка і ў сувязі з гэтым яны маюць адпаведную паэтыку, паданні даюць звесткі аб рэальных асобах і сапраўдных падзеях, хаця, натуральна, пры перадачы з вуснаў у вусны аддаляюцца ад першаасновы, жыццёвы матэрыял набывае ў іх паэтычную інтэрпрэтацыю.
Найбольш распаўсюджаныя ў беларускім фальклоры паданні гістарычныя і тапанімічныя, многія з якіх маюць гістарычную афарбоўку. 3 вуснаў у вусны перадаваліся паданні аб асілках, якія нібыта некалі жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і пакінулі пасля сябе старажытныя гарадзішчы ды
Легенды і паданні
велізарныя камяні з адбіткамі сваіх пальцаў ці рук. Тэма многіх паданняў — барацьба беларускага народа з іншаземнымі захопнікамі. Яны маляўніча апавядаюць аб адзінаборстве рускага воіна з татарскім, пра перамогу над шведамі, пра Айчынную вайну 1812 года і аднаго са славутых яе герояў генерала ГІлатава. Адначасова ў гэтых творах адлюстраваны цяжкія пакуты, якія прыносілі войны народу, з гневам і болем апавядаецца аб рабунках і здзеках, што чынілі захопнікі на беларускай зямлі. Вядомы таксама шматлікія паданні аб заснаванні розных населеных пунктаў, паданні аб рэках, азёрах, урочышчах і нават асобных збудаваннях. Такія паданні таксама дапамагаюць глыбей пазнаць мінулае, перадаюць адносіны народа да розных падзей, яго ўяўленні аб гісторыі роднага краю і любоў да сваёй зямлі. Гістарычныя паданні складаюць важную частку беларускага гераічнага і гістарычнага эпасу.
ЛІТАРАТУРA
Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення СевероЗападного края: В 3 т. Спб., 1893. Т. 2.
Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Внтебск, 1891. Вып. 4.
Federowski М. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. T. 1—3. Krakow, 1897— 1903.
Кабашннков K. П. Прозанческне жанры белорусского фольклора // Прозанческне жанры фольклора народов СССР. Мн., 1974. С. 32—46.
Легенды і паданні / Склад. М. Я. Грынблат, A. I. Гурскі. Мн., 1983.
Вялікі грэшнік
Даўно гэта дзеялася... Чула я ад старых людзей — а яны лгаць не будуць — значыць, праўда была. Жыў на свеце дужа вялікі грэшнік. Такі грэшнік, што не было таго граха, каб ён не саграшыў. Такі быў злодзей, якога і свет не бачыў: ён і краў, і чыніў разбоі, губіў людзей без пакаяння... Нават чорту душу запрадаў; чараваў, калі краў, абарачваўся ваўкалакам, пушчаў моравае паветрые — і не было ліку яго грахам.
Прыйшлося яму паміраць. Тут такі страх яго агарнуў, што не магла яго душа пакінуць цела. Няма яму смерці, ды й годзе. Тут успомніў ён на Бога. Захацеў паспаведацца, душу ачысціць. Сколькі не прыводзілі к яму папоў, ксяндзоў,— як раскажа ім свае грахі,— не даюць адпушчэння. Такі ён быў грэшнік. А смерць не прыходзіць, а душа яго мучыцца, з целам не можа разлучыцца.
Раздаў ён сваё багацце ўбогім і пайшоў па свету шукаць таго ўгодніка, каб замаліў яго грахі, разлучыў душу з целам. Ідзе, распытвае...
Параілі яму людзі даведацца к аднаму пустэльніку, што цэлае жыццё жыў у пушчы, еў толькі хлеб з вадой, маліўся, душу спасаў і ўгодны быў Богу. I пайшоў ён к яму. Прыходзіць — так і так,— кажа,— я дужа вялікі грэшнік, ратуй мяне,— выспаведуй. Ты ўгодны Богу,— можа адпусцяць мае грахі. Стаў спаведацца. Выслухаў яго той пустэльнік, кажа:
553
Легенды і паданні
554
— Ты такі грэшнік, што цябе смерць не возьме, зямля не прыме, пакуль ты свае грахі на гэтым свеце не адпакутуеш, пакуль ты не зробіш столькі дабра, каб яно твае грахі пераважыла. А датуль ты будзеш мучыцца.
I пайшоў той грэшнік заслужваць спасення. Хадзіў ён на афяры, і хадзіў на каленях, марыў голадам сваё цела, нанімаўся к сярдзітым гаспадарам на работу, каб яго білі, лажыўся за другіх пад розгі, служыў хворым і ўбогім — смерць не прыходзіць. Хацеў на сябе рукі налажыць: тапіўся, вешаўся і рэзаўся — усё няма смерці, толькі мукі прымаў надарэмна.
I так прайшло многа год. Раз ідзе ён полем. Ідзе і праклінае сваю долю. Узяла яго злосць, што няма яму смерці. «Дакуль я буду мучыцца?» — думае ён сабе. А быў першы дзень Вялікадня. Ідзе ён і бачыць многамнога народу на полі — пашуць, барануюць. «Што ж бы гэта значыла? — думае ён,— першы дзень Вялікадня такое свята, што і птушкі святкуюць — гнёзды не ўюць, а тут народ марудзіцца». Падыходзіць бліжэй, бачыць — войт пахаджвае паміж работнікамі і бізуном іх падганяе. Тыя плачуць, жалюцца:
— Што гэта,— кажуць,— ты насміхаешся над намі? Хіба няма ў цябе Бога ў сэрцы? Б’еш нас, катуеш у будні, у свята не даеш адпачынку... I нават сягоння, на Вялікдзень, выгнаў на прыгон!
А войт раве, як апантаны, бізуном лупіць. Глядзеў, глядзеў той грэшнік. «Во,— думае, акаянны, ні папушчы мяне! Падумаць гэта, як народ мардуе!» Падышоў ён к войту і кажа:
— Што ты робіш? За што ты людзей мучыш?
А войт, ні слова не кажучы, як нахлысне бізуном цераз лоб,— аж іскры з воч пасыпаліся. Азвярэў наш грэшнік, схваціў камень, як пусціць ім у войта... I разбіў яму чэрап. Войт не айкнуў — сасвяжыўся. А грэшнік і скончыў сваю пакуту.
Як чалавек зрабіў агонь
Першы агонь к нам прыляцеў з Перуном, да як загарэўся адзін хварастовы курэнь, дак людзі збегліся адусюль хапаць галавешкі, да па сваіх курэнях і зямлянках у попелі пераховываць. Адначэ гэты агонь не шанцаваў нікому, аж пакуль аднаму старому калёсніку, каторы акрамя калодак тачыў і верацёна, не паслаў шчаслівае думкі, штоб ён папрабаваў кружкі на верацёнах вышпульваць ясянёвым клінком да не нажом вырэзваць як досі.
— Чаму не,— кажа калёснік сам сабе,— ясень цвярдзей,
Легенды і паданні
дак павінен узяць мякчэйшую бярозу, і давай ось папробуем.
Застругаўшы ясянёвы клінок, прыставіў яго к верацяну, моцна прыжымаючы, і зачаў смычком шморгаць то сюды, то туды, што раз скарэй, аж палянь — пашоў дым з верацяна, да так пахне бы з вогнішча. Ён гэта далей шморгаць да яшчэ скарэй да хутчэй, аж покуль лоб стаў мокры да з верацяна іскры пасыпаліся. Дак вось як чалавек знайшоў справядлівы агонь, тагда людзі ўсюды патушылі перуновае цяпло да завялі свойскі агонь і з тых пор сталі лучшэй жыць.