Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
— Што гэта, бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, не казла.
Дагадаўся пан, што гэта Рымша. Тым часам Рымша запхаў пану мохам рог ды і давай пярэсціць па чым папала ды прыказваць, каб больш не здзекваўся над людзьмі. Біўбіў Рымша пана — чуць насмерць не забіў, ды так і кінуў прывязаным да хвоі. Так да вечара і ўсю ноч правісеў пан на хвоі, пакуль дворня знайшла. От тут ужо пан цэлы год пракачаўся: усё не можа выздаравець. Няма ачунку, вось і радзяць пану ехаць на воды. Прадаў пан гэты лес, прадаў збожжа ды гаўяда, сабраў многа грошай ды і давай выладжвацца на воды. Тым часам Рымша ўсё цікуе за панам. Толькі пан выехаў з двара ды ўехаў у лес, як Рымша ўжо зрабіў на яго пастку. Паставіў ён на дарозе ганоў на трое адзін ад другога двух конных хлапчу
529
Казкі
530
коў з доўгімі папліскамі. Толькі пад’ехаў пан, як першы хлапчук трасе папліскай ды крычыць:
— Што гэта, пане, бяроза ці лаза?
А сам па каню ды наўцекача.
— Лапайце, лапайце! — крычыць пан,— то ж галган Рымша.
Фурман адрэзаў пастронкі, сеў на каня ды і пагнаўся за хлапчуком. Але той сунуў у лес і, чорт ведае, куды дзеўся. Фурман папёр дарогаю ўперад мо’ вёрст дзесяць. Тым часам заехаў упярод перад панам другі хлапчук, паказаў папліску ды і пытае:
— Што гэта, пане, бяроза ці лаза?
— Лапай, лапай яго, галгана! — крычыць пан на лакея,— то ж Рымша!
Ускочыў лакей на другога каня ды і пагнаўся за хлапчуком. Астаўся пан адзін. Тут Рымша высунуўся зза выскаці ды і паказаў пану папліску:
— Што гэта, пане, бяроза ці лаза? Я ж прадаў табе вала, а не казла.
I давай дубасіць ды пярэсціць пана тою папліскаю. Збіў Рымша пана на горкае яблыка, забраў усе грошы ды і пайшоў сабе ў лес у сваю зямлянку. Кажуць, потым Рымша многа дабра рабіў людзям. Яшчэ да гэтых часоў у цёмным лесе сярод балота стаіць гара. Яе называюць Рымшаваю гарою. Гэта паміж Заполлем і Навасёлкамі. Дык, кажуць, там жыў той Рымша. Ён дзесь схаваў многа грошай, але нельга знайсці. Зямлянку тую я сам бачыў, як хадзіў туды ад пана з картаю. Каб пашукаць, мо’ і грошы ёсць.
Мужык і пан
Адзін мужык убачыў у памешчыка харошую свінню з парасятамі. Ён пайшоў і стаў кланяцца свінні. Гэта відзела пані з балкона. Яна паслала лакея спрасіць, чаму ён свінні кланяецца. А той кажа:
— Гэта мая Рапка жэніцца, а ваша Белка маёй Рапцы родная цётка, дык я заву на вяселле, а яна ўсё кажа: «Не хачу!»
Лакей пайшоў і расказаў пані. Тая рассмяялася і сказала прызваць мужыка. Мужык прыйшоў. Тады пані і кажа:
— Што ты нашай свінні кланяешся?
— А во што: у мяне ёсць Рапка, а ваша Белка ёй родная цётка, дык мая Рапка жэніцца і просіць вашай Белкі на вяселле,— вот я і прыйшоў прасіць, а яна кажа: «Не хачу!»
— Хахаха!.. Ну дык як жа ты яе павядзеш,— кажа пані.— Ці павязеш?
— He, павяду, калі пойдзе,— я прыйшоў.
Казкі
— А парасяты як будуць?
— I з дзеткамі, прасіла Рапка, штоб пусцілі.
— Ну, дык я скажу, штоб запрэглі каня і палажылі Белку, а калі не захоча ляжаць, то прывязаць, а парасят у мяшок.
Пані прыказала запрэгчы каня, палажыць на воз свінню і парасят і даць мужыку.
— Ці скора ты назад прывязеш?
— Скора, мая панічка.
Мужык сеў і паехаў. Пана не было ў дварэ. Як прыехаў пан, так пані яму кажа:
— У нас быў мужык, ён нашай Белцы кланяўся, прасіў на вяселле. Я яе пусціла і каня дала ехаць.
А пан кажа:
— Во дурная, мужык абманіў: прападзе і конь, і свіння з парасятамі. Скарэй коней давайце!
Далі тройку з колакалам. Пан сеў і пытае:
— Куды мужык паехаў?
— А во сюды,— кажуць людзі,— і паказалі пану дарогу. Пан туды і паехаў. А мужык пачуў колакал, звярнуў у лес. Там забіў свінню з парасятамі, каня прывязаў, а сам выйшаў на дарогу, наклаў кучу памёту, накрыў шапкай і сядзіць. Едзе пан.
— На бок! — крычыць панскі кучар.
— He, паночак, не! Едзьце вы сабе на бок,— мне не можна!
Пан сказаў кучару аб’ехаць мужыка. Мінуўшы мужыка, пан астанавіўся і спрашвае:
— Ці не бачыў ты, мужычок, тут мужыка, едучы і везучы свінню з парасятамі?
— Бачыў, паночак, ён тут нядаўна ехаў.
— А ці знаеш, куды ён паехаў?
— Знаю.
— Пакажы ж нам дарогу.
— He, паночак, не! Мне і з месца няможна сыйсці. Калі хочаш, то я вам дарогу скажу: вы будзеце ехаць прама, потым завароціце крутакрута ўправа, а там крутакрута ўлева і так далей.
Пан і спрашвае ў кучара:
— Ці паняў ты?
— He, пане!
— I я не паняў.
Тады пан спрашвае ў мужыка:
— Ці дагнаў бы ты яго?
— Чаму не, пане? Я яго зараз бы прыцяг к вам.
— Ну, дагані, я табе заплачу.
— He, Божа сахрані! Мне з месца няможна сыйсці.
531
Казкі
532
— Чаму ж табе няможна сыйсці? Што ты тут робіш?
— Гэта, паночак, ехаў мой пан і сустрэўся з знакомай паняю, і тая пані падарыла яму шчыгла. Дык пан сказаў мне яго дзяржаць, пакуль ён будзе ехаць назад.
— Ну, дык ты едзь з маім кучарам, а я буду вартаваць.
— He, пане, не хачу; тады мне ад пана жыцця не будзе, як ты ўпусціш шчыгла.
— Я не ўпушчу.
— He, пане, не паверу.
— Ну, дык я буду вартаваць з фурманам, а ты едзь адзін.
— He, не хачу!
— На табе сто рублёў, едзь!
— He, баюся, пане: вы пусціце шчыгла.
— Ды не пусцім жа!
Мужык узяў сто рублёў і сеў ехаць. А пан спрашвае:
Ці скора ты вернешся?
— Цераз час, паночак, я тут буду.
Мужык паехаў. Па дарозе ён адчапіў колакал, заехаў у лес, узяў каня з свіннёю і парасятамі і паехаў.
Пан з кучарам прачакалі час — мужыка няма, прачакалі другі — яго няма. Тады кучар кажа:
— Пані была дурная: аддала каня з свіннёю і парасятамі, а пан яшчэ дурней: аддаў тройку коней і сто рублёў.
А пан кажа:
— Што ты, мужык, дурню! Як я зраблю аб’яўленне, чый шчыгол, так і найду вара.
Стала сонца заходзіць, а кучар кажа:
— He хачу ўжо сядзець,— я есці хачу, хадзем у двор.
А пан кажа:
— Ну, дык ты бяры шчыгла, а я буду падымаць шапку.
Трохі падумаўшы:
— He, ты ўпусціш; ты падымай шапку, а я буду браць шчыгла.
Кучар узяў за вяршок шапкі, а пан абедзве рукі падсунуў пад шапку.
Кучар як падыме шапку, дык пан разам абоймі рукамі як хваціць,— дык прама ў памёт. Тут як закрычыць:
— А дурань! а галган! во шчыгол!..
Кучар кажа:
— Я гаварыў, што пані дурная, а пан дурней.
А пан крычыць:
— На адсячы мне рукі! Што мне зрабіць?
— А што вам, пане, зрабіць — абатрыце аб траву.
Пан так і зрабіў, і пайшлі яны ў двор. Прыйшоўшы, пан і кажа пані:
Казкі
— Ты дурная: аддала каня і свінню з парасятамі, а я дурней: аддаў трох коней і сто рублёў, а яшчэ рукі ўпэцкаў, хоць адсеч трэба.
Пані рассмяялася. А мужык і цяпер ездзіць на панскіх конях.
533
Асцярожны пасланец
Быў сабе адзін пан ды такі паганы, злосны, што проста бяда — ніхто не мог яму ўгадзіць. Усе яго баяліся, бы чорта. Бывала, як прыдзе к яму хто чаго кольвек прасіць, а ён раптоўна як крыкне:
— Што скажаш?
Дык той кажа:
— Усё добра, паночку.
А сам дрыжыць, бы асіна.
— А па добрым што? — закрычыць пан.— На канюшню яго, галгана!
От так не дасць і слова прамовіць. Іначай ён і не ўмеў з людзьмі гаварыць. I баяліся ж людзі гаварыць таму пану штонебудзь кепскае, не пад гумар — засячэ, усю скуру зніме, калі хто не патрапіць сказаць яму так, як ён хоча, а скажа не па шэрсці. Толькі быў адзін нехлямяжны мужычок, звалі яго Стопкам; той умеў з тым панам гаварыць.
Раз той пан граў у карты ды і выйграў вельмі хароіпы маёнтак. От гэтак вясною, каля Міколы, паехаў пан аглядаць той маёнтак ды і астаўся там на ўсё лета. Бачыш, яму вельмі спадабаўся той маёнтак. Праўду ж кажуць, што новае сітка на калочку вісіць, а старое пад лаваю ляжыць. Бачыць аканом, што доўга пана няма, а тут у дварэ бяда на бядзе едзе ды бядою паганяе. От ён стаў думаць, як бы паведаміць пану. Думаўдумаў ды і надумаўся паслаць к пану пасланца. Толькі не ведае, каго паслаць, каб ён добра расказаў пану пра ўсё няшчасце. Каго ні пашле, усе не слухаюць, баяцца пана, каб за праўду не засек. Абяцаў ён вялікі гасцінец таму, хто пойдзе к пану. Перабраў усё сяло — няма ахвотнікаў. He знае аканом, што рабіць — сядзіць ды ломіць рукі. Прачуў пра тое Стопак, пайшоў к аканому і кажа:
— Я пайду к пану і ўсё яму скажу: я ўмею з ім гаварыць.
Рад аканом, чуць не цалуе Стопка. От аканом даў Стопку цэлую жменю грошай, чобаты з сваіх ног і пасылае яго к пану ў новы маёнтак. Ідзе Стопак і ні аднае карчмы не мінае.
Ці доўга ён ішоў, ці мала, толькі вось прыйшоў у новы двор. Падыходзіць к пакоям, аж там сустракае яго лакей.
Казкі
534
— Ты чаго тут шляешся, валацуга? — крыкнуў лакей на Стопка і давай яго цкаваць сабакамі.
Стопак дастаў з вярэнькі кусок сала і кінуў яго сабакам. Сабакі годзе брахаць. Тым часам Стопак узышоў на ганак.
— Што табе трэба? — пытае лакей зноў.
— Мне трэба бачыцца з панам,— кажа Стопак,— прыйшоў я, паночку, з старога панскага двара.
— Добра,— кажа лакей,— я скажу пану аб табе, але скажы ж ты мне, адкуль ты знаеш, што я пан.
— Адтуль знаю, бачу: ты пан, не пан, а так сабе палупанак, бо ў цябе нос нізкі, лоб слізкі, от і бачна, што лізаў панскія палуміскі.
Хацеў лакей схапіць Стопка за каўтуны ды, як кажуць, паслаць яго з валаснога ўпраўлення ды ў земскі суд, але тут якраз лакея пазваў к сабе пан.
— Які там хлоп? — пытае лакея пан.
— To пасланы ад пані з панскага маёнтка.
— А пакліч яго.
Пабег лакей зваць Стопка к пану, а Стопак тым часам дастаў капшук, напхаў у люльку тытуню, выняў з магалейкі губку і крамянец, узяў цагало і давай красаць агонь. Выкрасаў ён агню і давай курыць люлечку. Курыць сабе ды паплёўвае на чысты памост.
— Ідзі, цябе пан кліча,— кажа лакей.
— He трасца трасе, хай абажджэ,— кажа Стопак і пакурвае сабе люлечку.
— Прэндзей ідзі!
— Зараз, зараз, толькі люльку дакуру.
Ждаў, ждаў пан Стопка, не даждаўся. Гоніць зноў лакея па Стопка. А Стопак агінаецца ды шавеліцца, бы мокрае гарыць.
Дакурыў ён люльку, выбіў з яе попел, схаваў за пазуху і толькі тады памаленьку пасунуўся к пану. Лакей, бы сабака, бяжыць наперадзе ды адчыняе дзверы. Улез Стопак к пану ды і закашляўся. Кашляе Стопак, а пан чакае ды толькі вусы круціць.
— Дзень добры, паночку!
— А цо повеж? — пытаецца пан.
— Усё добрае, паночку.
— А па добрым цо?
— Ды от, паночку, мяне прыслаў аканом. Панскі сцізорык зламаўся.
— Які сцізорык?
— Ды гэта ж той, што пану пер’і рабілі.