Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
— Як жа яго зламалі?
— Кажуць жа, пане, што без нажэндзя і вошы не заб’еш.
Казкі
Але ўсялякае нажэндзе пры рабоце псуецца, от так і панскі сцізорык. Хацелі пану на боты злупіць з выжла скуру, узялі сцізорык, але на панскім выжлу вельмі моцная скура — сцізорык і зламаўся.
— Якего выжла — цо ты пляцеш, галган?
— Панскі выжал, той самы, можа пан памятае, ён яшчэ ўскочыў у калодзеж, а Мікіту паслалі даставаць, ды ён і ўтапіўся там. Эге ж, той самы выжал, што пан любіў яго браць на паляванне. Ээж, дай Божа памяць, здаецца мне, што пан аддаў за таго выжла суседняму пану трох мужыкоў.
— Цо ж, мой выжал здэх?
— Здох, пане.
— 3 чаго ж ён здэх?
— Кажуць, паночку, быў здароў, але як каніны аб’еўся, дык разам і ногі выпруціў.
— Якой каніны?
535
— Ды мяса ж жарабца.
— Якога жарабца?
— Панскага буланага жарабца, з лысінаю.
— Цо ж, і ён здэх?
— Здох, паночку... А шкода, добры быў жарабец.
— О, я няшчэнслівы!
— Э, пане, чаго вельмі турбавацца? Ужо ж ведама, калі жарабятка ўродзіцца з лысінаю, то яно ці здохне, ці яго воўк з’есць.
— А чаго ж жрэбец здэх?
— Падарваўся, мабыць.
— Цо ж на нім робілі, прэнтко ездзілі, чы цо?
— He, пане, на ім не ездзілі, заўсёды ён стаяў на стайні.
— А цо ж?
— Ваду, пане, вазілі.
— Але ж на цо была та вода?
— Людзі ж кажуць, паночку, што як топішся, то і за брытву хопішся. Як загарэўся ў двары свінух, дык аканом вялеў і на жарабцу ваду вазіць.
— Цо ж і свінух спалілсе?
— Згарэў, паночку.
— Як жа ён запалілсе?
— Бачыш, пане, ён быў блізка каля аборы, от ад яе і загарэўся.
— To і абора спаліласе?
— Гарэла, пане, як свечка.
— 3 чаго ж яна запаліласе?
— От гэтага, паночку, добра не ведаю: ці ад абозні, ці мо’ ад пакояў.
Казкі
536
— Езус, Мар’я, то і пакоі спалілісе?
— Згарэлі, пане, суздром усё знікла, от як бы хто языком злізаў.
— I вшыстэк двор спалілсе?
— Увесь, пане; чыста, гладка, хоць рэпу сей.
Ухваціўся тут пан за галаву і давай божкаць.
— Але з чаго запалілісе пакоі? — пытае зноў пан Стопка.
— Ад свечак, пане.
— Для чэго ж палілі свецы?
— Ну, як жа, пане, ведама, заўсёды свечкі паляць, як хто памрэ.
— Цо?.. Хто ж там змарл?..
— Вечны пакой, каб ёй на тым свеце лёгка ікнулася,— пані памёрла.
— Цоцоцо ты гадаеш, пані змарла?.. О, я няшчэнслівы!
— Чаго ж пан плача? Пану ж Бог даў і прыбытак.
— Які? Гадай прэндзей!
— Пану Бог даў унука. Большая паненка сына мела. Гожы, кажуць, хлапчук, ці то паніч, выліты панскі хурман Мікіта.
...Пачуўшы тое, пан зваліўся з крэсла, а Стопак пайшоў сабе ў пякарню падвячоркаваць. Дык вот які быў Стопак і як ён умеў з панамі гаварыць.
He люба — не слухай
Адзін пан дужа любіў слухаць казкі. Раз і прызваў ён мужыка гаварыць казкі. I кажа яму пан:
— Вот талерка золата; калі скажаш ты мне такую казку, каб не было ў ёй ні слова праўды, каб я сказаў на цябе «лжэш», дык тады аддам табе гэту талерку з золатам.
I пачаў мужык.
— Чаго, паночак, на свеце не бывае. Вось са мной раз такая прыгода здарылася. Было гэта, як я яшчэ не радзіўся. Наняўся я ў аднаго гаспадара пчол пасціць,— пяцьдзесят раёў пчол. Кожны дзень трэба было іх сашчытаць і выпусціць за пажыўнасцю; вернуцца — трэба пералічыць іх, выдаіць і ў вуллі пазаганяць.
— Свет вялік, можа быць, праўда,— кажа пан.
Глянуў мужык на золата і гаворыць далей.
— Раз ранкам выпусціў я пчол на пасту. Вярнуліся яны дамоў — дванаццаць пчол няма. Што тут рабіць? Можа дзе ў балоце завязлі... Кінуўся я іх шукаць. Як ісці, дык ісці... аж бачу — адзінаццаць пчол ляцяць, акрываўленыя, параненыя, а дванаццатай няма. Будзе бяда!.. Я ісці далей. Бачу — за ракой стада ваўкоў, апанавалі маю пчалу і душаць; яна адбі
Казкі
ваецца, не паддаецца ім. Я ну бегчы шпарчэй на помач. Прыбег к рацэ — перавозу няма. А бачу, што яшчэ часінку — і ваўкі яе разарвуць. Я, гэта, схваціў сам сябе за чупрыну, размахаўразмахаў,— як штурхну, так і перакінуўся на той бок ракі.
— Можа быць,— кажа пан.
— Але з разгону як гопнуў я аб зямлю, дык па пояс і ўвяз. Я і туды, я і сюды — не вылезці. Без рыдля нічога не зробіш, думаю сабе. Я, гэта, кінуўся як мага дадому, схапіў рыдзель ды і назад; адкапаў сябе, тады кінуўся к пчале на помач.
— Свет вялік, можа быць, і праўда,— кажа пан.
— Прыбег я к пчале, адагнаў ваўкоў, бачу, што ёй ужо не жыць: па баках боўтаецца мяса, як шмацце, а крывікрыві!.. Я, нядоўга думаючы, шась яе нажом па горлу і прырэзаў: потым абяліў яе і прывёз мяса дадому: дванаццаць кадзей мяса наклаў!
— Свет вялік, можа быць, і праўда.
— Тут я ўспомніў, што косці засталіся на пожні. Думаю сабе: «Лаяць будуць людзі, што заграмаздзіў касцямі больш дзесяціны сенажаці. Пабягу ды скіну іх у раку». Прыбег, стаў паднімаць хрыбет з рабрамі. Падняў я яго, потым як штурхну ад сябе! Я думаў, што ён упадзе ў раку, а ён адным канцом стаіць на зямлі, а другім у неба ўпёрся.
— Свет вялік, можа быць, і праўда.
537
— Палез я па гэтым хрыбце на неба. Як лезці, дык лезці — і ўзлез. Бачу — у адной хаце пірушка, святыя гуляюць: п’юць гарэлку і віно, закусваюць, песні такія прэпадобныя пяюць... Ну, думаю сабе, з п’янымі, чалавеча, не займайся, a то яшчэ ненарокам бокі намнуць. Іду далей. У другой хаце святы Мікюла набраўся гарэлкі, як пучок, ляжыць пад лавай і храпіць, як пшаніцу прадаўшы.
— Можа, і праўда.
— Каля яго ляжыць шапачка, сама залатая з дарагімі каменнямі. Я гэту шапачку за пазуху ды і назад; аж туг святы Мікола прачнуўся, стаў шукаць сваю шапку. Падняўся крык... Ну, думаю, калі зловяць,— будзе кепска. А тут ніяк не найду таго месца, дзе стаяў хрыбет. Бачу — ляжыць пілавінне. Я давай з яго вяроўку віць.
Звіў доўгую вяроўку, прывязаў адзін канец яе і стаў спускацца з неба па вяроўцы. Спусціўся да самага канца вяроўкі, а яшчэ зямлі няма. Што тут рабіць? Я, гэта, вазьму ды адрэжу зверху кусок вяроўкі, а знізу надтачу і спускаюся далей.
— Свет вялік, можа быць, і праўда.
— Стаў, гэта, я на зямлю. Бачу — не наша зямля. Ну, думаю сабе, гэта, пэўна, пекла. Іду далей. Аж бачу — панскі бацька,
Казкі
538
пакойнік, абарваны, абшарпаны, босы, пасвіць свіней. — Лжэш, хаме!
Мужык цап за талерку з золатам ды і за дзверы.
Несцерка
Жыў сабе так Несцерка, меў дзетак шэсцерка. Рабіць ляніцца, красці баіцца, папрасіць не пасмее — не з чаго яму пражыць. Вот ён узяў ды й пайшоў к Богу. Ідзе, ажно едзе Юр’язалатое сядло.
— Здароў, святы Юр’я!
— Здароў! Хто ты такі?
— А я,— кажа,— Несцерка, маю дзетак шэсцерка, рабіць лянуюся, красці баюся, папрасіць не пасмею!
— Куды ты ідзеш?
— К Богу!
— Чаго?
— А вот чаго: не з чага мне пражыць, дык пайду к Богу спрашу, чым мне займацца: ці чытаць, ці пісаць, ці з гаршкоў хватаць? А ты куды, святы Юр’я?
— К Богу й я!
— Зачым?
— А пра свае надабнасці!
— Ну ўспомні там, святы Юр’я, пра мяне!
— Добра, успомню!
— Спытайся ў Бога, святы Юр’я, чым мне займацца?
— Добра, спытаюся!
— Забудзеш, святы Юр’я?
— He, не, спытаюся!
— He забудзеш? Дай мне ў заставу сваю залатую страмяну, што не забудзеш!
— А як жа я паеду!
Несцерка ўзяў лазінку, зрабіў страмяну і прывязаў, а залатую ў заставу ўзяў. Паехаў той Юр’я к Богу, а Несцерка дажыдае, пакуль ён вернецца. Тады святы Юр’я распрасіў у Бога пра свае надабнасці і стаў садзіцца на каня. А Бог убачыў лазовую страмяну і пытаецца:
— А дзе твая страмяна?
— А, Госпадзі, Несцерка атабраў,— мае дзетак шэсцерка, рабіць ляніцца, красці баіцца, папрасіць не пасмее, з чаго яму пражыць?
— А няхай круціць ды матае і душу пітае!
Юр’я і паехаў. Пад’ехаў ён к Несцерку, той Несцерка пытае:
— А што, святы Юр’я, што табе Бог казаў?
Казкі
— А вот што Бог казаў: «Няхай круціць ды матае і душу пітае!» Ну, дай жа, Несцерка, маю страмяну, што ты ў мяне ўзяў у заставу залатую!
— А калі я ў цябе яе браў? Я яшчэ сам табе даў страмяну лазовую. Падавай яе мне назад! Во мая страмяна, ля сядла!..
Што той Юр’я набраўся з Несцеркам, алеткі мусіў заплаціць за лазовую страмяну.
Той Несцерка пабег у хату:
— Троху пажытку ёсць, слава Богу! Мнеткі не напрасна Бог сказаў, што як салгу, дык жыў буду і з таго хлеба!
Пражыў тое, што заплаціў яму Юр’я за лазовую страмяну, тады ўзяў і павесіў залатую страмяну на варотах. Ажно едзе пан багаты. Убачыў страмяну, што вісіць на варотах, і кажа свайму кучару:
— Зайдзі, папытайся, ці не ёсць у яго прадажныя сёдлы?
Кучар зайшоў у хату і спрашвае:
— Што, ты сёдлы дзелаеш?
— Дзелаю,— кажа Несцерка,— ды толькі на заказ, патаму я дзелаю сёдлы дарагія — сярэбраныя, залатыя!
Кучар пайшоў і сказаў пану. Той пан злез і стаў дагаварвацца. Дагаварыліся, каб ён здзелаў яму сядло за сто рублёў і згарыгрошы. Узяў Несцерка грошы ды і сядзіць на печы. Прыязджае той пан за сядлом, а ён ляжыць босы на печы.
— Дзе сядло?
— Якое сядло, паночак?
— Ды тое, што я табе даваў грошы.
Несцерка толькі ксціцца:
— А вой, а вой! Якое ў мяне сядло? Я не ўмею лапцей сплесЦІ
Пан той крычаў, крычаў ды і кажа:
— Адзявайся, пойдзем на суд!
А Несцерка кажа:
— А што, ці я босы пайду?
— Ах, д’яблы яго вазьмі! Кучар, дай яму мае валенцы! Ну, адзявайся, пойдзем!
— А што, ці я голы пайду?
— А, нех ці, пане, д’яблы ўзялі! Дай яму, кучар, маю хутру!
Кучар прынёс хутру. Несцерка абуўся, адзеўся. Выйшлі вон. Пан стаў садзіцца на каня. А Несцерка паглядзеў ды кажа:
— А што я ці сабака, ці што, што я пяшком пабягу!
— А, нех ці д’яблы, пане, узялі! Дай яму, кучар, прысцяжнога каня!
Сеў той Несцерка, і паехалі на суд.
539
Казкі
540
Прыехалі туды. Сталі іх судзіць.
— Ну, што ты, Несцерка, грошы пану не аддаеш?
— Ды я ж яму не вінават! Ён ка мне вяжацца, сам не ведаю чаго. Хоча, мусіць, сарваць штонебудзь! Зараз скажа, што гэта і боты яго на мне!
Пан той кажа:
— Дурань ты! Дык гэта ж мае боты!
— Ну вот, бачыце! Ён во кажа, што боты яго на мне. Можа, ён скажа, што і хутра гэта яго!
Пан зноў:
— Ах, каб цябе д’яблы, пане! Гэта ж мая хутра!
— Ну во, бачыце, гаспадзіны суддзі: ён ужо прызнаецца і к хутры! Можа, зараз скажа, што і конь гэта яго!
Пан той зноў крычыць:
— Ах, каб цябе д’яблы, пане! Гэта ж і конь мой!
— Ну вот, бачыце, гаспадзіны суддзі: ён ужо кажа, што і конь яго!
Суддзі тыя думалі, думалі ды і кажуць пану:
— He, брат, відаць, што ты маніш, што гэта ўсё тваё: і хутра, і боты, і конь, і грошы!