Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
I нічога не прысудзілі Несцерку. Сеў той Несцерка на каня і паехаў у двор. Засталіся яму і конь, і хутра, і боты, і грошы. I цяпер ён жыве з тых грошай.
Завідны non
У аднаго вельмі беднага чалавека памёрла дзіця. Просіць бедны чалавек суседзяў зрабіць дамавіну і выкапаць магілу для дзіцяці. Але ведама, калі чалавек багаты, дык усе яму памагаюць, а беднаму — ніхто. Прасіў, прасіў бедны чалавек, але ніхто не пайшоў капаць яму. Горка яму, слёзы так і цякуць, бы з бярэзіны сок. Няма чаго рабіць, трэба ісці самому капаць яму для свайго дзіцяці. Кажуць, гэта вялікі грэх, але што зрабіць, калі ад беднага й людзі адступіліся. Узяў бедны чалавек заступ і пайшоў, але перш зайшоў к папу й просіць, каб пахаваў дзіця.
— Добра,— кажа non,— толькі ты мне перш прынясі дзесяць злотых і паўасьміны аўса.
— Няма,— кажа,— бацюшка, у мяне ні аўса, ні грошай.
I давай прасіць, каб non пахаваў дзіця так, а ён ужо потым адробіць. Куды там! Поп не хоча і слухаць. Як ні прасіў бедны чалавек, non стаіць на сваім ды й толькі. Заплакаў бедны з жалю і пайшоў капаць магілу.
Ось капае ён, капае і выкапаў гаршок з грашыма: чырвонцы аж ззяюць... Панёс гэты бедны чалавек гаршок з грашыма да
Казкі
гасподы і схаваў пад печ, а адзін чырвонец прыносіць папу. Здзівіўся non, адкуль гэта ў беднага чалавека золата, і давай выпытваць. Бедны ўсё і расказаў, як было. От пахавалі ў беднага чалавека дзіця. Сама пападдзя з папом потым зайшлі ў хату к беднаму на памінкі. Толькі позна разышліся ўсе. Астаўся бедны чалавек адзін з жонкаю. Прыйшоў non дамоў, і хочацца яму адабраць у беднага грошы. Зарэзаў ён казла, абвярнуўся ў казліную скуру, прыладзіў рогі ды й пайшоў у самую глупась к беднаму пад вакно. Прыйшоў, высунуў у вакно галавішчу з рагамі і кажа нямым голасам: «Аддай мае грошы!»
Спалохаўся бедны чалавек і аддаў гаршок з грашыма. Ухапіў non аберучкі гаршок і пабег дамоў. Прыбег, хоча паставіць гаршок на стол, ды нельга — рукі прыраслі. Паспрабавала пападдзя садраць з папа казліную скуру. Куды там! I скура, і рогі прыраслі. Што ні рабіў завідны non, нічога не ўрадзіць. Прыйшлося прасіць беднага чалавека, каб ён забраў свае грошы.
Сабраліся людзі, дзівяцца на папа, а ён толькі казлінаю барадой трасе. Ось, прыйшоў бедны чалавек і як узяў свае грошы, дык і скура з папа звалілася, ды не толькі казліная, але й свая.
От які быў завідны non.
541
Шаптуха
У якомсь сяльцы жыла старэнькая баба. Была яна адна, бы тая былінка ў полі. Усе яе крэўныя да сваякі даўно паўміралі, а яна як асталася, так і ліпіць, як тое гнілое да старое дзерава. Сяльцо было маленькае, мо’ якіх дамоў дзесяць. На самым канцы стаяла бабіна хатка. Яна была такая старэнькая, як і сама баба... Знайшоўся якісь добры чалавек, што нарабіў у бабінай хатцы падпорак, да аблажыў яе загатай; от і стаіць старэнькая, абросшая мохам, бы яе хазяйка, хатка...
Назбірае баба шчэпачак, падтопіць у печцы да й апякаецца перад полымем. Ведама, на старасці дак і ўлетку холадна. Вот так і жыве сабе старэнькая баба: калі ёсць што, то з’есць, а калі няма, дак і так абойдзецца. Да й колькі ёй трэба? Дасць хто кольвек асушкаў хлеба або бульбы, от баба размочыць скарынку да й пасмокча яе трохі бяззубым ротам, а бульбу спячэ ў прыску да й есць. От гэтым і жывілася тая баба ўжо пэўне гадоў з сарачню. Бачыце, ёй ужо было мо’ больш як гадоў сто.
Мо’ яшчэ доўга б пражыла так тая баба, але от раз ехаў
Казкі
542
праз тое сяльцо тамашны пан, убачыў ён старэнькую бабу і здзівіўся, што яна так доўга жыве.
— Хіба ж ты, бабка, яшчэ жыва? — пытае пан.
— Жыва, паночку... От не дае Бог смерці...
— Як жа ты жывеш?
— Якое маё жыццё, паночак! Як так жыць, дак лепей гніць: зарабіць — не ўздолею, а дзеткі і ўнукі ўсе даўно паўміралі. Некаму і вады падаць.
— Чаму ж ты, баба, не шэпчаш або не варожыш?
— He ўмею...
— Слухай, баба, я цябе наўчу.
— Наўчы, паночак, наўчы, каб і я недарма свет займала.
Пан прыхіліўся к вуху ды й кажа бабе:
— От як пазавуць цябе к хвораму, дык ты пахукай трэйко на яго ды й шапчы: «Сіголаў жыў, сіголаў не». Пашапчы о гэ трохі, дай яму выпіць вады, ён і паправіцца. А калі памрэ, сіголаў яго бяры. От за тое цябе будуць карміць і паважаць.
Падзякавала баба пану, ды й пачала шаптаць...
Пайшла чутка, што аб’явілася такая баба, такая шаптуха, што вельмі добра шэпча... Павалілі к той бабе адусюль, нясуць і вязуць усякага дабра. Жыве сабе баба анігаткі. Тым часам той пан, што наўчыў бабу шаптаць, чуе аб тым ды толькі смяецца сабе ціхенька з дурных людзей.
Але вось пайшоў той пан на паляванне, спацеў ды пакрычаў проці ветру, от і зрабілася ў яго ў горле скула. Пан к дахтурам — куды там — отот скула задавіць. Жонка кажа, каб пазвалі тую бабу, а пан і слухаць не хоча, але, нарэшце, як прыпёрла ліха, так згадзіўся. Прыйшла баба, а пан ўжо чуць дыхае. От давай баба хукаць да шаптаць: «Сіголаў жыў, сіголаў не».
Прыслухаўся пан, ды як учуў, што баба шэпча тое, што ён яе вучыў, дак яго апанаваў такі смех, што не можа вытрымаць. А баба шэпча і шэпча. Слухаўслухаў пан, ды як зарагоча — скула і трэснула. Выздаравеў ён, да й пытае ў бабы:
— Ці ж ты, бабка, усё так лечыш?
— Эге ж, мой саколіку, усё так...
Дык вось як шаптала ды варажыла тая баба.
Папоўская хцівасць
Быў сабе ў адным сяле багаты мужык і бедны non. Вось аднаго разу заклаліся яны між сабою, што на свеце мае большую сілу: розум ці грошы?
— Ты,— кажа non,— сваім багаццем нічога не зробіш ды толькі дарэмна перавядзеш усе грошы, бо ты дурны.
Казкі
— Хоць вы, бацюшка, і вельмі разумны, а я такі грашыма вас так уплутаю, што вы сваім розумам нічога не зробіце, а як я грашыма ўвёў у паганае дзела, так грашыма і выведу.
— Добра, добра, але і для гэтага трэба розуму.
— Калісь пабачым.
Прайшло з паўгода, а мо яшчэ больш, мужык не забыў сваёй крыўды, таго дурня, што тады зарабіў ад папа, ды як толькі з ім стрэнецца, так віляе, каб не зайшла гаворка за розум ды за грошы. Ён хацеў, каб non зусім забыўся на колішнюю спрэчку. Вось раз увечары прыйшоў мужык к папу, тройчы перахрысціўся, сказаў: «Вечар добры»,— сеў ды быццам то зажурыўся. Поп перастаў чытаць, кніжку склаў, адсунуў, зірнуў на мужыка дый пытае:
— Чаго ты такі маркотны?
— Ой, маўчыце, бацюшка, маю вялікае гора!
— Ну?!
— Сучка здохла!
— Тху! Па сучцы так гаруеш? I сораму табе няма!
— Каму сучка, а каму роднае дзіця.
Гэта кажучы, паклаў на стале кучку сярэбраных рублёў, мо з сотню, а паповы вочы загарэліся полымем.
— Што ж мне з табою рабіць,— кажа жаласна,— каб твая туга скора прайшла?
— Ёсць спосаб: мне вось знах... добры чалавек (гут мужык прыпомніў, што non знахароў не любіць, дык пасунуў, быццам нехаця, грошы так, што кучка разбурылася і рублі бразнулі) нараіў сучку пахаваць на могілках у труне з малітваю, з крастом ды са святою вадою, дык я прыйшоў прас...
Як не рассердзіцца бацюшка, ды як не стане крычаць:
— Што ж ты такі ды сякі, скруціўся ці якога чорта?! Гэта ж не то грэх, а яшчэ і астрогам пахне. Ці ты аб гэтым падумаў, а?!
— Ну,— кажа мужык, зграбаючы са стала ў кішэню свае грошы,— дык я ж сілаваць не буду, калі няможна.
Але хоць і разумны бацюшка, ды ўсё ж такі, маўляў, на грошы мае папова вока, дык крыкнуў:
— Пастой, я падумаю!
Мужык грошы паклаў назад, сеў дый чакае, a non бегаў па хаце, а далей стаў дый кажа:
— Добра, я гэта для цябе зраблю, толькі прысягні, што людзі не будуць знаць аб сучцы, што быццам хаваем тваё дзіця, ды каб на могілках дамавіну не адчыняць.
— Добра, бацюшка! Будзьце спакойны, усё зробім як трэба.
543
Назаўтра рана пайшла па сялу плётка, што Ганнабага
Казкі
544
тырчыха ноччу скінула дзіця. Стаў сходзіцца народ, а неўзабаве і бацюшка надышоў. Пасля малітвы вынеслі з хаты дамавінку, паставілі на калёсах, а багатыр сам узяў вожкі ў рукі дый павёз, быццам мерцвяка. Вось як прыехалі на могілкі і бацюшка хацеў крапіць, то адзін з суседзяў падбег ды і крышку скінуў з дамавінкі.
— Так,— кажа,— святая вада не дойдзе да мерцвяка. А цяпер крапіце.
Як пабачылі людзі сучку ў труне ды як наробяць крыку, той тое, а той другое: non скруціўся, папу нешта зроблена, а мо на ўсіх чорт туман напусціў, і ўсім здаецца, што гэта сучка, ды яшчэ знайшліся і такія, што хацелі біць абодвух — і папа і багатыра. A non ні на гэтым, ні на тым свеце — сам не свой, ведама, з вокам запарушаным, стаіць ні жывы ні мёртвы, а багатыр падышоў ды і кажа:
— Цяперака адрабі сваім розумам тое, што я зрабіў грашыма.
Сеў сабе на калёсы дый паехаў да гасподы, пасвістваючы, a non яшчэ доўга стаяў моўчкі, пакуль народ разышоўся, а тады і ён павалокся дадому паза гумнамі.
Мужык, добра паабедаўшы, звязаў чорнага казла, паклаў на калёсы, запрог каня дый паехаў у мястэчка, бо чуў ад якогасьці пераезджага, што там сягоння чакаюць архірэя. Прыехаў ужо змярканнем ды, спыніўшыся ў заездзе, выпраг каня, закінуў травы і, аслабаніўшы казла, прывязаў яго ля каня, а сам пайшоў на подслухі ды на пранюхі. Прыйшоўшы на двор благачыннага, уваткнуў таму ды сяму гасцінца і япічэ, быццамто нехаця, як паказаў, сколькі мае грошай пры сабе, дык і даведаўся, што яму трэба, што архірэй прабудзе дні са два і што да яго можна даступіцца заўтра пасля службы. Прыйшоўшы да заезду, калі ўжо запальвалі свечкі шабас канчаць, напаіў каня, узяў чвэртку моцнай гарэлкі і тарана ды, маючы з дому сала і хлеб, павячэраў дый лёг на калёсах, накрыўшыся світкаю.
Назаўтра пасля службы дапусцілі яго з казлом да архірэя, думаючы, што казла ён вядзе на гасцінец, калі архірэй сядзеў у пакоі сам адзін. Увайшоўшы туды, нізенька пакланіўся, перахрысціўся тройчы дый цмокнуў архірэю ў руку.
— А піто скажаш, чалавеча добры?
— Ваша прасвяшчэнства, мне Бог даў усяго патроху, нечага грашыць, але ж козы нешта не вядуцца, дык мне добры чалавек нараіў прасіць вас, каб на майго казла руку палажылі, пастрыглі дый далі яму імя айцец Іван.
I гэта кажучы, паклаў на столе здаровы варашок сярэбраных рублёў, мо больш трох соцень. Архірэй зразу анямеў,
Казкі
а далей вочы загарэліся агнём, ды як раскрычыцца і стане лаяць, дык яшчэ горш за папа:
— Ты сякітакі, сабака, сукін сын, пайшоў вон, падлюга! — ды яшчэ такога нагнуў, што і пераказаць сорам.