• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Ну, дык, значыць, як паехалі паны на паляванне, так паспорылі, хто пяройдзе цераз балаты, што там былі. А балаты вялікія. Ну, і паспорылі яны. Дык адзін з іх ішоў, дык забіў мядзведзя. Потым прашоў і прышоў назад у гэты замак. Ну, яго пытаюць, як, што? Ён кажа, што прайшоў усё балота і мядзведзь папаўся, вось я яго і забіў.
    Ну, яны потым пашлі правяраць. Доўга хадзілі па балоце, наканец нашлі мядзведзя. А летам было, дак мядзведзь трохі прыпах.
    — He свеж,— кажа адзін з іх.
    Вот ад гэтага і пачалі зваць Нясвіж.
    Потым тут замак зрабілі, людзі пачалі жыць.
    Кажуць, што нават падземным ходам злучаецца ён з тым, што на высокай гары стаіць. Казалі некаторыя, што з Мірскім замкам тожа быў ход.
    Каб што ў кнігах пачытаў, то і знайшоў бы штонебудзь, а так што — людзі ўсяляк гавораць.
    Пра скарб
    Там, дзе ад шляху пашла паваратка на Зялёную Параслю, у правую руку, як ісці ад Рэчыцы к Хвайнікам, у калодзезі е вялікі браварны казан, поўны грошай, накрыты млінавым
    Легенды і паданні
    каменем. Сколькі раз людзі хацелі выкапаць тыя грошы, да як толькі дакапаюцца да таго каменя, каторым пакрыты кацёл, так зараз з Рэчыцы і ляцяць казакі з голымі шаблямі. Людзі паўцякаюць, то і казакі шчэзнуць, а далей і места зараўняецца, як бы нічога ніколі.
    561
    Як п’явіца ў рай папаў
    Прыходзіць п’яніца к царству нябеснаму і ў дзверы стукае:
    — Адчыніце!
    У апостала Пятра ключы ад царства нябеснага; дык ён чуе стук, падыходзіць к дзвярам:
    — Хто тут?
    — Ды я.
    — Хто ж ты?
    — Ды п’яніца. Пусці мяне ў царства нябеснае!
    — Ну, тут п’яніц няма — нельга!
    — А ты хто, што мяне не пускаеш?
    — Я апостал Пётр!
    — Я знаю цябе: гэта той, што ад Хрыста адракаўся, не паспеў пятух тры разы прапець, а цяпер ты ў міласці ў Бога! А я, хоць і п’яніца, а Хрыста не забываю: калі пападзецца чарка гарэлкі, то гавару: «Госпадзі, благаславі!» А ад Хрыста я ні разу не адракаўся, як ты. Я ўсё, брат, знаю.
    Няма чаго гаварыць Пятру супроць гэтага, назад вярнуўся, падышоў к Паўлу:
    — Ідзі, Павел, пагавары ты з ім!
    Падыходзіць Павел к дзвярам.
    — Хто тут?
    — Я, п’яніца; пусці мяне ў царства нябеснае!
    — Тут п’яніц не прымаюць.
    — А ты хто, што мяне не хочаш пусціць?
    — А апостал Павел.
    — А, Павел! Знаю: гэта той самы, што гнаў Хрыста ад Ерусаліма да Дамаска; а цяпер ты ў яго ў міласці! А я ж ніколі Хрыста не гнаў, а калі прыдзецца чарачка гарэлкі, то зараз жа: «Госпадзі, благаславі!» А не гнаў Хрыста патвойму.
    Нечага адказваць Паўлу супроць гэтага: вярнуўся назад і расказаў Пятру пра ўсё.
    Гаворыць Пётр:
    — Ну, пашлём евангеліста Івана: ён ад Хрыста ні разу не адракаўся — няхайка з ім пагаворыць.
    Падыходзіць к дзвярам Іван:
    — Хто тут?
    Легенды і паданні
    562
    — Я, п’яніца; пусціце мяне ў царства нябеснае!
    — А, ты п’яніца і просішся! Такіх сюда не прымаюць.
    — А ты хто такі, што не хочаш мяне ўпусціць?
    — Я евангеліст Іван!
    — А, ты евангеліст! Навошта ж вы абманваеце людзей! Вы напісалі ў евангеллі: стучыце — і адчыняць вам; прасіце — і атрымаеце! Хіба гэта не абман! Я гадзіны дзве стаю і стукаю, а мне не адчыняюць. Калі ты мяне не ўпусціш у царства нябеснае зараз жа, то я вярнуся на белы свет і раскажу людзям, што вы напісалі ў евангеллі няпраўду.
    Спужаўся Іван сораму і ўпусціў п’яніцу ў царства нябеснае.
    Машэка
    Па ўсёй амаль Магілёўскай губерні вядома імя Машэкі, нейкай страшэннай пачвары, якой палохаюць дзяцей. Ці заплача малое, ці закапрызіць, звычайна кажуць яму: «А вунь Машэка! Машэка ідзе! Машэка пачуе!» Або хто зробіць непрывабную, пачварную грымасу, таксама крычаць на яго: «Машэка! Машэка!»
    Народнае паданне сведчыць, што імя гэта гістарычнае і звязана з гісторыяй Магілёва. Вось паданне, як яно захоўваецца ў вуснах нашага народа.
    На тым месцы, дзе зараз Магілёў, стаяў цёмны непраходны лес, скрозь гушчар якога не мог прабіцца нават промень сонца. Ад гэтага лесу і Дняпру было цесна, а Дняпро ў тыя часы быў шырокі і злосны. У лесе, у чашчобе быў страшэнны разбойнік, якога звалі Машэкам. Ён быў дужы, як волат: адной рукой спыняў васьміконны экіпаж на ўсім скаку і адным разам вырываў з карэннямі вялікія сосны. А хадзіў ён у мядзвежай шкуры поўсцю наверх. He такі тады быў народ, як зараз, шмат было асілкаў, але ўсе дрыжэлі перад Машэкам, і пяць дзесяткаў нічога не маглі зрабіць супраць аднаго. Машэка наводзіў жах на ўсе навакольныя вёскі. Хаця людзі жылі тады вялікімі паселішчамі, ён бязбоязна ўваходзіў у кожную вёску і браў, што яму было трэба. Усюды самі адчынялі яму вароты, каб толькі пакінуў жывога. He раз выходзілі супраць Машэкі вялікімі дружынамі, але ён жыў у такой непраходнай глухамані, што ніхто не знаходзіў не толькі логава, але нават дарогі назад, і ўсе або паміралі з голаду, або былі забіты кісцянём.
    Але і на Машэку прыйшла пагібель. Чаго не маглі зрабіць сотні людзей, зрабіла адна жанчына. Аднойчы па дарозе праз лес ехала плеценая васьміконная брыка, у якой сядзеў малады
    Легенды і паданні
    мужчына з прыгожай жанчынай. Раптам з’явіўся Машэка зза вялізнай яліны, у адзін міг спыніў брыку і адправіў на той свет кучара, так што той і азірнуцца не паспеў. Убачыўшы, што тут не да жартаў, мужчына, што сядзеў у брычцы, выхапіў шаблю і з усяго размаху ўдарыў Машэку па галаве, але шабля пераламалася аб стальную шчэць, а мужчына прырос да свайго месца ад аднаго ўдара разбойніка. Але глянуўшы на жанчыну, Машэка аслупянеў.
    Ён пазнаў у ёй старую знаёмую. Яна, не прыняўшы кахання Машэкі, прымусіла яго пасябраваць з буйным ветрам. Калі прайшло здзіўленне, Машэка ўзяў у свае лапы паўмёртвую ад перапугу прыгажуню і аднёс у сваё логава. Тут яна апрытомнела, адразу зразумела сваё становішча і склала план, як бы звесці са свету вылюдка. Яна прыкінулася лагоднай, так што разбойнік цалкам паверыў ёй. Аднойчы ён бестурботна заснуў пры ёй крэпкім сном. Яна асцярожна дастала вялізны нож — і кроў палілася ракой з перарэзанага горла вылюдка. Зрабіўшы гэту справу, прыгажуня неяк выйшла на дарогу, прыйшла да сваіх і паказала ім праклятае месца, дзе з вялікім ганьбаваннем закапалі таго людаеда і назвалі гэтае месца магілай льва.
    Недалёка ад таго месца знайшлі вялікі бугор ці гару, якая ўся была абліта крывёю і ўсыпана касцямі нявінных ахвяр Машэкі.
    Пасля Машэкі тут было яшчэ шмат разбойнікаў, дзеля знішчэння якіх мясцовыя ўладарыкнязі прызначылі тое месца для высылкі злачынцаў. Злачынцы паволі вырубілі лес і праз гэта прагналі разбойнікаў. 3 цягам часу на тым месцы быў заснаваны горад, які, ці то ад мноства магіл забітых разбойнікамі людзей, ці ад магілы льва Машэкі, назвалі Магілёвам.
    563
    Нарач
    У гушчары старых бароў, як сляза, упаўшая з неба, блішчэла вялікае возера. Вельмі прыгожым яно было. Расказы пра яго чароўнасць ішлі ад паселішча да паселішча і нават у далёкія краіны заходзілі.
    А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, што прыляпілася да аднаго з берагоў возера, жыла дзяўчынасіраціна па імені Найрыта, а аднавяскоўцы звалі яе Нарай. Вочы яе блакітныя, колеру азёрнай хвалі, заўсёды весела ўсміхаліся. Залацістыя валасы тугой касой абкручвалі галаву. Голас у яе быў высокі і гучны.
    Бывала сядзе на беразе пад разлапістым клёнам, дзе збіра
    Легенды і паданні
    564
    лася звычайна моладзь, на гусельках грае і спявае. Спачатку голас павольна плыве, а пасля ўзлятае высока і ляціць над пабярэжжам. У гэты час і птушкі спынялі свой спеў. Людзі забываліся пра сваё гора.
    Аднойчы, калі Нара спявала, праязджаў вёскай пан, стары ўдавец. Пачуў ён дзівосную песню і загадаў спыніць каня. Слухаў, слухаў і сказаў Нары: «Прыгожая кветка вырасла ў дзікім краі. Табе толькі спяваць у маіх пакоях».
    — Кепская з мяне будзе служанка,— прамовіла Нара.
    — Ты будзеш гаспадыняй, жонкай маёй,— зазначыў пан.
    Вакол Нары сядзелі на зялёнай мураве хлопцы і дзяўчаты. Адзін з іх, чарнявы хлопец, падыйшоў да пана.
    — Гэта мая нявеста,— сказаў ён,— а пан няхай сярод паноў жонку шукае.
    — Ці не сын ты таго Пятра, што бунтаваў мне народ? — успомніў пан, чырванеючы ад злосці. I залемантаваў: «Узяць яго!»
    Прыслужнікі звязалі Андрэйку і павезлі ў маёнтак. Больш яго ніхто не бачыў. Праз некаторы час пасля гэтага здарэння пан зноў прыехаў да Нары даведацца, ці згодна яна да шлюбу. Дзяўчына зрабіла выгляд, што згадзілася. Тут жа дамовіліся пра вяселле.
    Надышоў гэты дзень. Злосны вецер гнаў цёмныя хмары, а лес спяваў жалобныя песні. Нара ехала на фурманцы ў маёнтак, у руках трымала пакунак. Сустрэлі яе служанкі. Завялі ў панскія пакоі і апранулі ў шлюбнае адзенне. I Нара выйшла такой прыгажуняй, што ні пяром апісаць, ні ў казцы расказаць. Пакланілася яна пану ды папрасілася перад шлюбам крышку адной пабыць у пакоях. Пан згадзіўся. Ходзіць ён па дварэ, на служанак пакрыквае і на дзверы паглядвае.
    А Нара тым часам з пакунка дастала смалякі ды падпаліла пакоі адзін за другім. I калі шугануў чорны дым з вакон, а па даху заскакалі чырвоныя языкі полымя, выскачыла праз вакно і на сваёй фурманцы, паганяючы каня, паехала ў вёску. Прыйшла на тое месца, дзе з Андрэйкам часта сустракала ўсход сонца, прыхілілася да клёна і горка заплакала.
    Да тут пачуўся конскі тупат. Прыехалі панскія служакі. Бегалі па ўсёй вёсцы. Людзей бізунамі білі. Дапытваліся, дзе Нара.
    — Вось яна,— закрычаў адзін з іх.
    — Жывую не возьмеце,— крыкнула ворагам дзяўчына і кінулася да возера.
    Цёмныя хвалі з белымі грабянямі ішлі адна за другой, а на беразе калыхаўся човен. Той човен, у якім Нара з Андрэй
    Легенды і паданні
    кам не раз каталіся. Спрытна і ўмела ўхапілася яна за карму і, адштурхнуўшыся ад берага, села ў човен.
    — Я адпомсціла, пан, за Андрэйку, за яго бацьку і за ўсіх тых, хто загінуў ад тваіх рук у тваім маёнтку,— прашаптала Нара.
    Ад злосці панскія служакі кінулі гуслі ў возера. А човен адплываў усё далей і далей, потым зусім знік у хвалях. Усю ноч бушавала возера. Стагналі хвалі...
    3 таго часу і назвалі людзі возера імем смелай дзяўчыны. Да нашых дзён дайшла назва Нарач.
    565
    Пра возера Баторьша
    1
    Раней Мядзель быў вельмі вялікім горадам, які цягнуўся ад цяперашняга Мядзеля аж да Волачка. Горад быў багаты і меў тарговыя шляхі. Са сваім войскам, для захвату Мядзеля, рушыў князь Батурын. Каб хутчэй дайсці да горада, ён павёў сваё войска не вакол возера, а напрамую праз возера. Але чужынцаў чакала вялікая бяда. Калі войска дайшло да сярэдзіны возера, раптам лёд праламаўся, і возера пад лёдам схавала ўсё войска князя Батурына, разам з ім самім. Hi адзін воін не дайшоў да горада. 3 гэтага часу возера носіць назву «Батурына». Яна дайшла і да нашых дзён. Яшчэ і цяпер рыбакі часта выцягваюць з возера каскі чужынцаў.