Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
— А што ты, чалавек добры, сёння плакаў?
— Ай, дзядзечка, як жа мне не плакаць: ты сёння якраз так пеў, як мая каза бляяла, калі яе ваўкі рэзалі.
У пекле
— Ну ж, брат Андрэй, і папаспаў жа ты!
— Вот галава! Ці ж той свет пад бокам?
Ці ж ты быў на тым свеце?
— Быў. Бачыў рай і пекла.
— Што ж ты бачыў у пекле?
— ТТТто бачыў? Нашага брата ні аднаго не бачыў там.
— Ну, а каго ж?
— Паноў ды папоў.
Бедная баба
— А чаго вы, бабка, плачаце?
— Як жа мне, галубок, не плакаць, калі чыталі ў цэркві, што на тым свеце будзе «плач і скрыгат зубамі»... А чым жа я буду скрыгатаць, калі ў мяне ані аднюсенькага зуба няма?
Анекдоты
Мужчына за мужчыну цягне
583
Адна баба хацела даць на імшу да пана Езуса, каб пан Езус укараў яе мужыка, што ён з яе здзекаваўся. Ну, так ідзе ды спатыкаецца з кумою, ды кажа так і так, а кума кажа:
— He давай да пана Езуса, лепш да найсвентшай маткі, бо такі вядома, што мужчына за мужчыну цягне.
Дзіцятка
Аднаго разу сядзелі купцы ў заезджым двары. Гаспадыня выйшла з хаты, а хлопчык яе пачаў крычаць па матцы. Крычаў, покуль не змарыўся, а тады змоўк.
— Ну, дзякуй Богу, перастаў,— кажа адзін купец.
А хлопчык, пачуўшы гэта, адказвае:
— Ага, перастаў, адпачну, ды зноў буду.
Вялікі чын
— Твой сын у маскалёх? — пытае дзед у старой бабы.
— Але! I не простым ён салдатам служыць, а такога чыну дабіўся, што ўсе яго слухаюцца.
— Значыць, ён унтар?
— Куды вышэй!
— Фальдфэбель?
— Э, шчэ вышэй: барабаншчык.
Немажлівая рэч
— Калі гляджу на вас, не інакш як асла бачу перад сабой. — He, гэта не можа быць, бо я не люстра.
Пакаштаваў
Селянін прыехаў з горада і кажа свайму суседу:
— От жа ў горадзе смачныя булкі!
— А ты каштаваў?
— Ды не, я якраз бачыў, як адзін паніч еў.
Варажбітка
Жылабыла ў адной вёсцы бабка старэнькая, варажбітка.
Вядома — вайна. Hi табе пісем, ні тэлеграм, а мужчыны з вёскі на вайну пайшлі, хочацца бабам пра іх штонебудзь даведацца. Вось і ходзяць яны да варажбіткі. Тоесёе яна ім
Лнекдоты
584
і ўгадвала. I разнеслася слава пра варажбітку, што яна можа нават угадаць, чым вайна скончыцца.
Прыехалі неяк у вёску два немцы курэй ды яйкі збіраць. Пачулі яны пра варажбітку і прыперліся да яе:
— Варажы, матка, чым вайна скончыцца.
Бабка спалохалася, адмаўляецца:
— He ўмею я варажыць!
Немцы за вінтоўкі:
— Варажы, інакш капут зробім!
Прышлося паслухацца. Папрасіла яна дастаць двух пеўняў — чырвонага і чорнага. Сама то яна ведала, што такіх пеўняў толькі два ў сяле, якраз у суседзяў. I сілу іх ведала. Пабеглі немцы і ў хуткім часе прывалаклі пеўняў. Тады і кажа бабка:
— Цяпер прызначце самі, які будзе нямецкая армія, а які чырвоная. I мне нічога не кажыце.
А сама думае: «Чорт вам даў чырвонага сваім палічыць. Вы чырвонага, як чорт ладана, баіцеся. А чырвоны певень чорнага на маіх вачах разоў пяць за вясну дубасіў».
— Гут,— кажуць немцы,— прызначылі.
Пашаптала бабка над пеўнямі, што ў галаву ўзбрыло, абсыпала іх соллю для прыліку і пусціла біцца.
Счубіліся пеўні. Спачатку чорны пачаў перамагаць. Стаяць немцы, рагочуць; яны яму, відаць, несучы сюды, шнапсу ў дзюбку ўлілі. I так было насеў чорны, што збіў і паваліў чырвонага.
Ляжыць чырвоны, а чорны кругом ходзіць і на яго пазірае. Толькі чырвоны нядоўга ляжаў. Сабраўся ён з сіламі ды як усхопіцца, як насядзе на чорнага, ды так ёмка, што той хутка і лапкі ўгору задраў.
— Ну,— кажа хітрая бабка,— глядзіце самі. Я ж не ведаю на каго вы ставілі. Толькі перамога будзе на чырвоным.
Немцы выйшлі ад бабкі вельмі раззлаваныя. А людзі, што былі пры гэтым, смяяліся: яны, як і бабка, разумелі, на каго немцы стаўку зрабілі.
Пра мужыка Івана
У адным сяле жыў дзед Іван. Ён часта хадзіў у грыбы і ведаў у лесе ўсе дарогі і куткі. А любіў гэтыя куткі за тое, што нарадзіўся тут і пражыў увесь век.
Настала зіма. Былі вялікія мяцеліцы, снегу намяло так, што нельга было ні прайсці, ні праехаць.
Прыехалі ў вёску немцы, сабралі яны ўсіх людзей і пача
Анекдоты
лі пытаць, хто знае дарогу на Маскву. Адзін стары патрос барадой і кажа:
— Я пражыў тут увесь век, ведаю кожную дарожку. Хадземце, я вас правяду на Маскву.
Дзед узяў кій і пайшоў наперадзе, а немцы пайшлі за ім. Дзед вёў, вёў, а калі настаў вечар, немцы пытаюцца ў яго:
— Куды ты нас вядзеш, стары пёс?
Ён ім адказвае, што скора будзе відаць вёска. Вядзе стары немцаў. Настала ноч. Дзед кажа:
— Мусіць, мы збіліся з дарогі.
Немцы зноў сталі крычаць на яго:
— Куды ты нас, стары пёс, вядзеш?
— Паночкі,. я вас вяду на Маскву.
— Хутчэй даводзь нас да вёскі, a то ад цябе застанецца толькі попел.
Дзед гаворыць ім:
— Скора мне восемдзесят год, як я хадзіў па гэтых ваколіцах.
А сам думае: «Убачыце вы Маскву, як я сваю патыліцу. Я завяду вас туды, адкуль воран касцей вашых не вынясе».
Потым немцы выбіліся з сіл, сталі крычаць:
— Стой, стары пёс! Ты не туды нас вядзеш!
I пачалі яго біць. Тады стары кажа:
— Вы думалі, што я здраднік, за ваша паганае золата прадаў свой народ, сваю зямлю?! Дык ведайце, што я пайшоў на смерць па сваёй добрай волі і зрабіў гэта дзеля таго, каб знішчыць вас і выратаваць сваю зямлю. Я павёў вас туды, куды і шэры воўк не забяжыць, куды каршун злы сваіх касцей не заносіў. He бачыць вам Масквы!
Так загінуў дзедгерой за сваю зямлю, за свой народ.
585
Камандзір Дзёмін
Гэта было ў Чашніцкім раёне. Выйшаў аднойчы на дарогу Дзёмін, камандзір партызанскага атрада, а там якраз рухаліся ўласаўцы.
Дзёмін быў адзін, а іх — 27 конных. Наган, праўда, у Дзёміна быў, але ён не паказваў, а сказаў проста, пабрацку:
— Хлопцы, калі ў вас будзе якое непаразуменне, вы ўсе будзеце перабіты. Ідзіце за мной.
Уласаўцы думалі, што папалі ў засаду, і паехалі за ім. Дзёмін вёў іх кіламетраў 4—5 да атрада, а яны думалі, што ўсё засада.
Тады малыя і старыя смяяліся, як гэта так — адзін дваццаць сем прывёў.
Анекдоты
586
Як Заслонаў немцаўкарнікаў сустрэў
Недалёка ад месца, дзе Заслонаў стаяў, было балота. Яно ўсё пазарастала хмызняком, толькі пасярэдзіне быў такі паўвостраўпалянка. Калі сказалі Заслонаву, што яго едуць лавіць немцы, ён адразу загадаў зрабіць засаду, а сам пераапрануўся, лапцікі адзеў, парык — ну проста дзядок старэнькі — і пайшоў насустрач немцам.
Пад’язджаюць да яго немцы, сталі пытаць:
— Куды, стары, ідзеш, адкуль ты?
А ён ім адказвае:
— Хадзіў во да сваёй дачкі ў вёску, яна там жыве. Дроў дапамог ёй насячы, а зараз вось дахаты іду.
Немцы яго зноў пытаюць:
— Ці былі там партызаны?
— Былі і паехалі ў лес толькі што.
— Паказвай хутчэй, дзе яны хаваюцца.
— Яны ж мяне ледзь не забілі, а дачку дык разарылі,— кажа Заслонаў і павёў іх у лес.
Навокал ціха, спакойна. Бачыць Заслонаў, што ўжо ўсе фашысты заехалі на гэты востраў, тады ён адскочыў у кусты, застрэліў афіцэра з нагана і камандуе:
— Па фашыстах — агонь!
Кінуліся немцы, хто куды, але ніводнага з іх партызаны не выпусцілі: каго перабілі, каго жыўцом узялі, а хто ў балоце загінуў.
А Заслонаў тады і кажа байцам сваім:
— Кожнаму ў нашым жыцці трэба ваяваць і зброяй і розумам.
Як Заслонаў у разведку хадзіў
Апрануўся Заслонаў у форму нямецкага генерала і паехаў у Сянно глядзець нямецкія ўмацаванні. Заходзіць ён да ваеннага каменданта горада:
— Я начальнік вобласці. Прапаную паказаць умацаванні, размяшчэнне немцаў, паліцаяў.
Ну, вядома, ваенны камендант выцягнуўся ў струнку, рад старацца выканаць загад вышэйшага начальства. Павёў, паказвае дзоты, умацаванні, інтэрнаты нямецкіх салдат і паліцаяў, а Заслонаў ходзіць з ім і ўсё гэта бярэ на заметку. А ад’ютант яго ў кабінеце каменданта паклаў запіску: «Заслонаў знайшоў вашы ўмацаванні слабымі. Дзякуй вам за азнаямленне ад дзядзі Косці, хутка прыйдзем да вас у госці».
Анекдоты
Заслонаў агледзеў усё і паехаў да сваіх партызан. А ноччу 587 прыйшоў са сваімі партызанамі і разграміў увесь гарнізон.
Цвярозыя разважанні
Ноч. Ля кастра два фрыцы. Кураць, гутараць.
— Фрыц, мы былі ў Варшаве, пабывалі ў Парыжы, ці давядзецца нам пабываць у Берліне?
Вылечылі
— Ад сэрца вітаю вас, Марта, з дарагім госцем, а вас, Ганс, з прыездам на радзіму. Але, майн гот! Які ў вас змардаваны выгляд! Адкуль вы такі прывалакліся?
— 3 рускага курорта, сусед.
Курортнікі
— Чаму вашы салдаты маюць такі дрэнны выгляд, палкоўнік Драпке?
— Яны толькі што прыбылі з савецкага курорта.
Добра, ды не зусім
— Дзень добры, Фрыц! Адкуль?
— Дзень добры, дзядзька Бекер. 3 Расіі вярнуўся. Нагу там страціў.
— Гэта дрэнна.
— Дрэнна, ды не зусім! Мой друг Вілі галаву страціў, а я жывы.
— Гэта добра!
— Добра, ды не зусім: прыехаў у Эсен, дома няма,— англійская бомба разбурыла.
— Вось гэта дрэнна.
— Дрэнна, ды не зусім: жыву я цяпер на свежым паветры — сонца, прырода, апетыт.
— I сапраўды, як добра!
— Добра, ды не зусім: апетыт ёсць, а есці няма чаго. 3 нашага эрзацхлеба хутка і апошнюю нагу працягнеш, на той свет адправішся.
— Гэта зусім дрэнна.
— Дрэнна, ды не зусім: там я са сваімі сябрамі сустрэнуся. Вып’ем, што Бог дасць.
— Гэта добра. He забудзься выпіць з фюрэрам.
Анекдоты
588
Дакладны адказ
— Як ты думаеш, Ганс, ці доўга чырвоныя будуць наступаць?
— Мне здаецца, што да тых пор, пакуль кожны з нас, немцаў, не будзе ўзнагароджаны драўляным крыжам.
Да зімы мы не дажывём
— Ганс, чырвоныя б’юць летам і восенню, а што ж будзе зімою? Божа ж мой!
— He палохайся, Курт, і не турбуйся, да зімы мы не дажывём.
Красамоўнае маўчанне
— Пан оберст, што кажуць франтавікі аб савецкай артылерыі?
— Тыя, якія зведалі яе агонь, пан генерал, нічога не кажуць — яны на тым свеце.
У фашысцкім шпіталі
У р а ч. Скажы, Фрыц, што чуваць на фронце пра нашу перамогу?
Ф р ы ц. Ад грому рускай артылерыі і ад разрываў снарадаў, пан доктар, нічога не чуваць.
Храбры ваяка
— Пан оберлейтэнант, вам прыходзілася калінебудзь прымушаць чырвонаармейцаў бегчы?
— О, вядома! Учора, напрыклад, яны беглі за намі 20 кіламетраў.
Салдацкая размова
— Ведаеш, Эрых, памойму, рускія дрэнна разбіраюцца ў мясцовасці.
— Чаму ты так думаеш?
— Ды вось учора ноччу прыйшлі сюды два чырвонаармейцы, а каб не заблудзіць, чатырох нашых з сабой павялі.
Анекдоты
Дрэнны клімат
— Які паганы клімат у гэтай Беларусі! Толькі ўчора прыехаў, а ўжо страляе і коле.