Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
— У якім месцы?
— 3 усіх бакоў!
Навагоднія падарункі
— Сцяпан, куды немцы паехалі?
— Разбіраць партызанскія навагоднія падарункі. Цэлых два эшалоны ляжаць пад адхонам.
Бабуля і ўнучак
— Унучак, дзе ты быў, як гарэў нямецкі склад? Трэба было сысці з воч немцаў, каб дарэмна не прычапіліся, праклятыя.
— He, бабулька, я тады зусім не быў у іх на вачах, я ў той час другі склад падпальваў.
У разведцы
— Бабулька, ці шмат немцаў засталося ў вашай вёсцы?
— Многа, родненькія. Цэлы магільнік.
У нямецкім шпіталі
— Гер оберст, за адвагу ў баі з партызанамі фюрэр узнагародзіў вас жалезным крыжам. Віншую! Цісну руку!
— Дзякуй вам, пан генерал. На жаль, магу падаць вам толькі нагу: рукі мне ў Беларусі партызаны адцяпалі.
Пекла і рай
— Я накіраваў у Мінск эшалон з карным атрадам для задушэння партызан, але тут паранейшаму для нас не жыццё, а сапраўднае пекла,— скардзіўся нямецкі генерал каменданту горада.
— Выбачайце, пан генерал, асмелюся давесці да вашага ведама, што партызаны, відавочна, улічылі гэтыя абставіны і адправілі эшалон з карным атрадам проста ў рай,— пахмура адказаў фашысцкі камендант.
589
Анекдоты
590
Законнае пытанне
— Оберлейтэнант абяцаў, што пасля гэтай контратакі мы, салдаты, будзем есці сала, біфштэкс і шакалад.
— Адкуль обер ведае, чым кормяць на тым свеце?
У нямецкай школе
— Карл, якое ты ведаеш найбольш распаўсюджанае дрэва ў Расіі?
— Бяроза, гер настаўнік.
— Добра. А што з бярозы робяць?
— Крыжы для нашых салдат, гер настаўнік.
Дакладны адрас
У эшалоне, які ехаў на фронт, адзін немец запытаў другога:
— Ганс, куды мы едзем?
— А хіба не ведаеш? Ды куды паехалі мільёны немцаў. У магілу!
ЦІ вернемся мы ў Данбас?
— Фрыц, як ты думаеш, ці вернемся мы ў Данбас?
— Дурань, падумай лепш, ці вернемся ў Германію.
Канец ясны
— Фрыц! У цябе яшчэ захаваўся партсігар?
— Захаваўся. А што?
— Аддай яго мне. Ты ўсё роўна ў атаку ідзеш.
Небяспечная хвароба
— На што вы скардзіцеся, хворы?
— Доктар, цяжка! У мяне зуб на зуб не трапляе. У мяне сутаргі.
— Калі ў вас наступаюць гэтыя сутаргі?
— Калі наступаюць рускія.
Па загадзя распрацаванаму плану
Пасля няўдалай карнай экспедыцыі афіцэр прабірае салдата:
Анекдоты
— Як магло здарыцца, што вы, Ганс Мюлер, узнагароджаны «Жалезным крыжам», ггершы ўцякалі ад партызан?
— Я не ўцякаў, пане капітан. Я проста выраўніваў лінію фронта і планамерна пакідаў занятыя пазіцыі па загадзя распрацаванаму плану.
591
Сур’ёзнае разыходжанне
Беларускі партызан:
— У мяне з фашыстамі сур’ёзнае разыходжанне па зямельнаму пытанню.
— Якое ж?
— Яны хочуць быць на нашай зямлі, а я хачу, каб яны былі ў нашай зямлі.
Гутарка сяброў
— Як бы я хацеў зараз пабачыць нашага Вілі...
— Ды ён жа ў палоне 5’ рускіх!
— Вось там бы я і хацеў яго ўбачыць.
Асвоіў
— Што гэта няма вестак ад Аскара? Ён, напэўна, пачаў ужо асвойваць зямлю, якую даў яму ў Беларусі фюрэр?
— Вестак і не будзе.
— Чаму?
— Ён ужо асвоіў...
— Усю, і так скора?
— Усю — не ўсю, аршыны тры... Там, дзе ёсць партызаны, шмат часу для гэтага не патрэбна.
Зазнаўся
— Як табе падабаецца? Ганс прыехаў з фронту, нават рукі не падае.
— Зазнаўся, мусіць?
— Ды не! Руку ён пакінуў пад Віцебскам.
Сабаку з’еў
У лагеры ваеннапалонных сустрэліся два немцы — Ганс, узяты ў палон пад Сталінградам, і Фрыц, узяты пад Корсунем. Ганс пачаў расказваць Фрыцу пра жахі сталінградскага акружэння:
Анекдоты
592
— Ведаеш, да таго дайшло, што мы ледзь не падохлі з голаДУ
— Ды што ты мне расказваеш, як малому, пра акружэнне! — перабіў яго Фрыц,—Я сам на гэтай справе сабаку з’еў.
— Цэлага сабаку! — крыкнуў з зайздрасцю Ганс.— Ну, дык я табе скажу, што ты быў не ў акружэнні, а ў цешчы ў гасцях. Мы дык скуры конскія і нават халявы са сваіх ботаў паелі.
Пяты вінаваты
— I што гэта такое? — звярнуўся адзін фрыц да другога.— Ад Аенінграда аж да Пскова дабеглі, а рускія ўсё смаляць па пятах. I як мы ні маскіруемся пры адступленні, усюды яны нас убачаць.
— А ведаеш чаму?
— Ну?
— Мы так драпаем, што аж пяты блішчаць: яны нас і дэмаскіруюць.
Адпачынак
— Ганс, пішы апошняе пісьмо родным і завяшчанне!
— А што, мы заўтра ў бой ідзём?
— He, нас адводзяць на кароткі адпачынак у бліжэйшы тыл.
— Дык пры чым тут пісьмо і завяшчанне?
— Пры тым, што там партызаны прадоўжаць наш адпачынак на векі вечныя.
У нямецкім бліндажы
Палкоўнік фон ГопСкок заўважыў, што оберлейтэнант спіць у ботах.
— Чаму вы спіце ў ботах, пан афіцэр? Гэта ж... не гігіенічна!
— Затое практычна, пан палкоўнік. Я больш спадзяюся на свае ногі, чым на свой батальён.
Верная дарога
Нямецкі памешчык, пад’язджаючы прасёлачнай дарогай да густога лесу, сустрэў беларускага селяніна і пытае:
— Куды вядзе гэта дарога?
— У магілу,— адказаў селянін, дастаючы гранату.
Анекдоты
У яго зноў баявыя поспехі
Два фрыцы гутараць у зямлянцы.
— Шанцуе Курту. У яго зноў баявыя поспехі. Яшчэ адна такая ўдалая бамбардзіроўка, і ён будзе прадстаўлены да ўзнагароды.
— Няўжо яму ўдалося знайсці і разбамбіць партызанскі лагер?
— He. Яго звяно забіла і параніла адну карову, астатнія разбегліся.
Дарэмныя захады
— Ці не пойдзем мы ў вёску, ды ці не сцягнем авечку? — сказаў адзін воўк другому.
— Дарэмныя захады,— адказаў другі.— Там да нас ужо немцы пабывалі.
У Берліне
— Як жывеце?
— Нічога сабе.
— Як разумець гэта «нічога сабе»?
— Вельмі проста: усё забралі гестапаўцы.
Цёплае і халоднае
— Я вас не пазнаю, пане Мюлер,— сказаў адзін берлінец друтому.— Вы раней так цёпла адклікаліся на ўсе мерапрыемствы фюрэра.
— Дарагі мой! — адказаў Мюлер.— Хіба вы забыліся, колькі разоў праводзілася ўжо кампанія зімовай дапамогі? Усё цёплае забралі ў нас эсэсаўцы.
У раённай управе
У раённую ўправу прыехаў гітлераўскі начальнік. У памяшканні ўправы нікога не было, толькі прыбіральшчыца мыла падлогу.
Гітлеравец заўважыў пыл і павуцінне на партрэтах фашысцкіх главароў.
— Гэта што такое? — зароў фашыст, паказваючы на партрэт Гітлера.
Прыбіральшчыца адказала:
— Я нанялася толькі выскрабсці падлогу, а ўбіраць бруд са сцен не мая справа.
593
Анекдоты
594
У судзе
— Фрыц Бегнер, вы абвінавачваецеся ў тым, што ў час контратакі ўцякалі ад рускіх на захад.
— Божа мой, гер суддзя! Я не ўцякаў, а даганяў свайго пана ефрэйтара.
— А ён чаго бег?
— Ён даганяў фельдфебеля.
— А фельдфебель?
— Пан фельдфебель даганяў оберлейтэнанта.
— А лейтэнант чаго бег?
— Даганяў пана палкоўніка.
— А пан палкоўнік?
— Пан палкоўнік даганяў пана генерала, які бег да фюрэра, каб далажыць аб нашай перамозе.
— Хайль! — гаркнулі суддзі, і суд быў спынены.
Смех і слёзы
— Як людзі адносяцца да тваёй работы? — пытаецца пры сустрэчы кравец у свайго таварыша.
— Смяюцца,— адказвае той.
— Гэта яшчэ нічога, што смяюцца. Вось я як пашыю, дык плачуць.
Я не з тых
— Колькі табе год, Мальвіна?
— Дзевятнаццаць.
— Дык год назад ты тое ж самае гаварыла.
— Я не з тых, што сёння гавораць адно, а заўтра другое.
Арыфметыка
— Ці багата, бабка, ваша кароўка малака дае?
— Дзесяць літраў.
— А колькі прадаваць носіце?
— Пятнаццаць.
Размова суседак
— Алена, глядзі, якая ў мяне сукенка! Ці падабаецца?
— А дзе ж ты яе купіла?
— Пашыла.
— Дзіва што! Твая швачка шые так, што і на азяродзе ляжыць добра.
Анекдоты
Выкруціўся
595
Аднойчы ў царкве за споведзь старая бабулька дала папу бутэльку самагонкі. Поп схаваў бутэльку ў кішэню і пачаў маліцца, адбіваць паклоны.
Неяк бутэлька вывалілася ў папа з кішэні і пакацілася па падлозе. Усе, хто быў у царкве, убачылі гэта. Папу стала няёмка, але ён не разгубіўся. У царкве вісеў вялікі абраз «Тайная вячэра». Ён павярнуўся тварам да абраза і сказаў на ўсю царкву:
— Святыя! Вы там калі п’яце, дык піце, але бутэлек сюды не кідайце!
ПазаабрадаВыя neem
Пазаабрадавыя песні, як відаць з самой назвы,— гэта песні, якія выконваюцца незалежна ад абраду ці календара, у любы час і ў розных канкрэтных жыццёвых абставінах. У народзе пра гэтыя песні гавораць, што яны спяваюцца «абы калі», «калі давядзецца», «калі надумаецца», «хоць дзе», «дзе можна» і інш. Спяваюць іх у час адпачынку і на рабоце, дома і ў полі, «на міру» і самнасам. Песні гэтыя не звязаны ні з гульнямі, ні з дзеяннямі.
Мелодыя ў пазаабрадавай песні замацавана непасрэдна за адным тэкстам (рэдка адзін тэкст выконваецца на некалькі мелодый), тады як у каляндарнаабрадавай паэзіі на адзін і той жа напеў (асабліва ў вяселькай песнятворчасці) спяваецца многа тэкстаў.
Пазаабрадавыя песні ў адрозненні ад каляндарнаабрадавых характарызуюцца большай актыўнасцю, што дало ім магчымасць шырока адлюстраваць самыя розныя бакі побыту народа.
Пазаабрадавыя песні часта называюць проста лірычнымі, бо лірычны пачатак (а ён уласцівы таксама каляндарназемляробчым і сямейнаабрадавым песням) у пазаабрадавых з’яўляецца дамінуючым. Гэта песні пра асабістыя пачуцці і перажыванні чалавека, пра яго адносіны да акаляючай рэчаіснасці.
Сіла ўздзеяння пазаабрадавай лірычнай песні ў тым, што яна перадае пачуцці і перажыванні, сугучныя, блізкія, зразумелыя многім людзям, вылучаецца глыбінёй, багаццем і разнастайнасцю чалавечых эмоцый. Тут радасць і гора, любоў і нянавісць, весялосць і смутак чалавека. У гэтых песнях выяўляюцца лепшыя рысы нацыянальнага характару беларусаў: смеласць, адвага, праўдзівасць, працавітасць, гасціннасць, гуманізм, чуласць, сціпласць, імкненне да свабоды і нянавісць да прыгнятальнікаў. У іх знайшла адлюстраванне народная мараль, светапогляд працоўных. Пазаабрадавая песенная лірыка дае шырокую карціну жыцця народа, яго сямейнабытавых і сацыяльнаграмадскіх адносін, таму невыпадкова яе называюць энцыклапедыяй жыцця народа.
Цяжкае мінулае, невыносныя ўмовы жыцця нарадзілі нямала песень, поўных горычы, болю і скаргі. Гэта— песніжальбы, у якіх адлюстравана горкая доля працоўнага чалавека. Але ёсць і іншыя матывы ў беларускай народнай пазаабрадавай лірыцы. Многа твораў прасякнута рашучым пратэстам супраць прыгнёту, гвалту, бяспраўя. Народ праклінае сваіх крыўдзіцеляў, кліча на барацьбу, верыць у шчаслівую будучыню.
Больш за ўсё ў пазаабрадавай лірычнай песні гаворыцца пра жанчыну, пра яе перажыванні, каханне, долю. Тлумачыцца гэта тым, што стваральнікам і выканаўцам беларускай пазаабрадавай лірыкі была ў асноўным жанчына, і песня — гэта споведзь жанчыны, мастацкая біяграфія, расказаная шчыра, непадробна, з хваляваннем.