• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Але вось і радзіўся ў іх такі гожы хлопчык, што ўсе і надзівіцца не могуць.
    Расце хлопчык ды сілы набіраецца. I скора ён стаў такі дужы, што яго ні адзін самы здаравенны мужчына не можа пабароць. Вырас Асілак, вабраўся ў сілу і давай збірацца ў свет. Як ні ўпрашвалі дзед з бабаю, каб ён не пакідаў іх на старасці,— куды там!
    — Няма чаго мне тут з вамі сядзець ды курэй заганяць.
    Казкі
    Я пайду шукаць ворагаў і ці сам загіну, ці ворагаў загублю.
    Няма чаго рабіць,— прыбралі дзед з бабаю свайго сынка ў вялікую дарогу і з плачам правялі яго за сяло. Тут яны папрашчаліся і вярнуліся да гасподы, бо далей не маглі ісці, вельмі ўжо былі старэнькія. Увайшоў Асілак — так яго ўсе называлі — у цёмны лес ды так засвісцеў, што аж лісце пасыпалася. Спалохаліся птушкі, пахаваліся ў галіны або ў лом. Спалохаліся дзікія зверы, пахаваліся, хто куды мог. Было ў гэтым лесе сем братоў, сем разбойнікаў. I ніхто не смеў прайсці або праехаць праз той лес. Жылі яны так і нікога не баяліся. Пачулі разбойнікі той свіст і пайшлі проста на Асілка. Тым часам Асілак выйшаў на парасельку, наклаў агню, сядзіць сабе ды на ражэньчыку пячэ сала. Тут яго разбойнікі і абступілі адусюль.
    — Якія вы людзі і што вам трэба? — пытае Асілак.
    — Хто ты такі, што пасмеў прыйсці ў наш лес? — пыіае старшы разбойнік.
    — Хто я — пазнаеш, як памераешся са мною сілаю, а лес не твой!
    — Гэта наш лес, гэта наша панства. Мы тут тубыльцы з даўніх часоў.
    — Вы разбойнікі. Вы разбоем запанавалі гэтым лесам. А я прыйшоў, каб адабраць у вас пушчу і даць усім людзям.
    — Гэ, які ты моцны. Давай перша пабораемся, хто з нас дужэйшы.
    — Давай.
    Узяў старшы разбойнік жалезную булаву ў дзесяць пудоў і стаў перад Асілкам. Асілак азірнуўся кругом, бачыць — непадалёчку стаіць велізарны дуб, што ўтрох не абняць. Ухваціў Асілак таго дуба і вырваў з коранем. Убачылі тое разбойнікі, спалохаліся, давай прасіцца, каб ён не губіў іх.
    — Будзь у нас старшым, і тады мы над усім светам запануем.
    — He,— кажа Асілак,— не затым я прыйшоў, каб светам панаваць, а затым, каб аслабаніць свет ад паноў. А хто хоча быць панам над другімі людзьмі, той мой вораг.
    I давай тыя сем братоў, сем разбойнікаў, прасіцца, каб Асілак узяў іх к сабе ў таварышы.
    — Добра,— кажа Асілак.
    I пайшлі яны разам. Ідуць яны сабе ды ідуць ад аднаго сяла да другога. I ўсюды Асілак адно кажа: што ўсе людзі павінны быць вольнымі. У яго адна прымаўка была. Ён яе заўсёды гаваРЫЎ:
    — Еж хлеб і людзям дай. I — жыві, спажывай, ды людзен не ўжывай...
    515
    Казкі
    516
    I пачаў Асілак навучаць, каб людзі жылі ў згодзе ды ў ласцы.
    — Тады,— кажа,— ніякае ліха з імі не справіцца, бо згодная грамада, бы адзін вялікі чалавек, вялікі багатыр, дужэйшы ўсіх багатыроў.
    Пайшла тая прачутка па ўсяму свету. Спужаліся паны і давай лавіць Асілка. Доўга яны шукалі яго, ды ўсё не маглі знайсці. Але вось тыя сем братоў, сем разбойнікаў, захацелі самі быць панамі. Згаварыліся яны і выдалі Асілка. Паны рады, называюць разбойнікаў сваімі братамі, чапкуюць перад імі і даюць ім маёнткі, многа грошай і ўсялякага дабра. Давай гэта разбойнікі падмаўляць людзей, каб яны выдалі мяцежніка Асілка. Адных падмовілі, другіх застрашылі, а трэціх падпаілі. Ведама, заўжды знойдуцца дурныя людзі, што яны гатовы самі ў вяроўку лезці. Яны і сказалі панам, дзе жыве Асілак. Асілак тым часам нічога не ведаў і лёг на адпачынак. Тут напалі на яго, скрампавалі вяроўкамі і вядуць. Сабралася многа людзей, шкода ім Асілка, ды няма чаго рабіць. He могуць адабраць у маскалёў добрага чалавека. Вядуць Асілка ў двор, а людзі цягнуцца ззаду. Мужыкі маўчаць, апусціўшы галовы, а бабы плачуць ды божкаюць.
    — На каго ж ты нас пакідаеш? Хто ж нам скажа добрае слаўцо?
    Тым часам сабралася паноў, што хоць гаць гаці ды па галовах хадзі. Бы ваўкі над падлам завылі, што Асілка злавілі. Смяюцца, жупяць, рукі паціраюць ды якую прыдумаць кару выбіраюць. Адзін кажа — скуру з жывога садраць; другі кажа — ганталёў у цела пазаганяць; трэці кажа — павесіць за язык, каб увесь свет знаў, што пан, то не мужык; чацвёрты кажа — язык адрэзаць ды ногі перабіць, каб не мог па свету хадзіць, не мог гаварыць ды людзей вучыць. Пакуль яны крычалі ды кару прыдумлялі, Асілак страпянуўся, вяроўкі парваў ды й на людзей сказаў:
    — Браткі, калі б паноў чорт узяў, тады б свет бяды не знаў, а без гарапашнікаўмужыкоў не было б ні хлеба ні асьмакоў. А каб гэта ліха зламаць, трэ ўсім, як адзін чалавек, стаць: не грызціся паміж сабою, ды ад ворагаў бараніцца гурбою.
    Так сказаў Асілак і знік; толькі клубок агню з таго месца пакаціўся па зямлі.
    Спалохаліся паны, стаяць ды дрыжаць. Ачухаліся яны, азіраюцца, бы ваўкі ў ваўкоўні. А Асілак, кажуць, і да тых часоў па свеце гуляе ды людзей навучае... Але, пэўна, хутка тое будзе, што кожны сам сабе панам будзе. Усе людзі будуць роўна гараваць, будуць роўна панаваць.
    Казкі
    Іванкапрастачок
    У якомта краю жылі людзі, бы ў раю: гаравалі, працавалі, ды і бяды не мелі. Свет вялікі, зямлі многа, усюды вольна, працуй на хлеб, рабі ды Бога хвалі. I жылі там людзі ў ласцы, у згодзе, увесь дзянёчак працавалі, а аб ночы аддыхалі. А прыдзе бяда,— у згодзе ратаваліся ў прыгодзе: бедным, хворым памагалі, дык і ўсе бяды не мелі.
    Толькі вось адкуль узяўся і пачаў сюды лятаць страшны Змей; пачаў лятаць, пачаў дабро цягаць, а нарэшце і людзей хватаць ды к сабе цягаць. Нахватаў ён людзей і давай будаваць сабе харомы. Нахватае адусюль людзей, згоніць іх у адно месца ды і прымушае будаваць харомы, акопваць іх канавамі, абсыпаць валамі ды абгароджваць частаколам, каб ніхто не мог туды ўлезці.
    Будуюць людзі, капаюць канавы, насыпаюць валы зямлі, бы горы, і патуль гаруюць, пакуль там і загінуць.
    А Змей хватае ды валочыць туды ўсё новых ды новых людзей. Вот набудаваў ён многа такіх агародаў, пралажыў паміж імі шляхі, лятае па іх ды цягае ў агароды і людзей, і людское дабро.
    Працуюць людзі, загаруюць што кольвек, а тут наляціць Змей, абярэ ўсё, бы пажар, ды і запрэ ў сябе ў агароды, а людзі пухнуць ад голаду ды мруць, бы мухі. I чым далей, тым горай: няма спосабу, няма ратунку ад ліхога Змея. Тым часам тыя людзі, што іх Змей навалачыў у свае харомы, жаруць сабе людское дабро, нічога не робяць ды толькі сала гадуюць. Дык вот не толькі Змей, але і яны, забыўшы бацькоў ды братоў, пачалі па шляхах вылазіць з агародаў, бы мурашкі з муравейніка, пачалі хадзіць па свету ды адбіраць у людзей іх дабро.
    I стала людзям горай ад людзей, як ад Змея, бо ведама, гэтых ліхіх слуг Змея вельмі многа. Яны, бы плойм^, усюды находзяць людзей і адбіраюць у іх, што ўбачаць. Няма ў іх літасці — з жывога скуру дзяруць. 1 пачалі яны лічыць людзей горай гаўяда, пачалі саромецца, што самі яны людзі, пачалі выдумваць сабе ўсялякія назвы. Хто назваў сябе змеем, хто ваўком або мядзведзем ці другім зверам, хто арлом, коршунам ці другою птушкаю, хто якім кольвек дзеравам. Толькі людзей яны называюць проста людзьмі, быццам гэта самае горшае імя. Дык от скуль узяліся паны Свінскія, Ваўкі і другія.
    Але вось радзіўся ў тым краю хлапчук. Быў ён вельмі благенькі, вельмі худы: як заняпаў з маленства, дык так і астаўся на ўсё жыццё.
    Hi паны, ніхто яго не чапае, бо ён такі нехлямяжны, што
    517
    Казкі
    518
    нікому непатрэбны. От ён і вырас ужо, але ўсё грае з дзецьмі бы маленькі. I празвалі яго людзі Іванкампрастачком.
    От узімку сядзіць сабе Іванкапрастачок на печы ды з лучыначак цацкі складвае, а ўлетку пясочак перасыпае з дзецьмі. Так пражыў ён гадоў трыццаць.
    От раз сядзіць Іванкапрастачок на зямлі каля прызбы ды перасыпае пясочак, аж ідуць тры старцы. Прыйшлі яны к хаце ды і селі на прызбе аддыхаць. У сяле ні жывой душы — пан усіх выгнаў на работу. Пуста, хоць падпалі. Сядзяць старцы на прызбе, аддыхаюць ды насыпаюць у люлькі тытуню. Хапіліся яны — аж няма агню ды і просяць Іванка, каб ён дастаў агню люлькі закурыць. Пабег Іванка ў хату, набраў у прыгаршні жару ды і прыносіць старцам. Закурылі тыя люлькі, падзякавалі Іванку ды і пытаюць яго, што ён робіць.
    — Пясочак перасыпаю,— кажа Іванка,— бо што ні рабі, то ўсё на паноў. А нашы людзі дурныя, цягнуць жылы ды са ўсёй сілы гнуцца, дзела спраўляюць, а ліха маюць, бо паны ўсё к сабе грабуць, з мужыкоў скуры дзяруць, а то і зусім іх к сабе бяруць, за свет заганяюць, б’юць, калечаць, мучаюць, забіваюць і літасці не маюць.
    Паслухалі тое старцы, галавамі паківалі, узяліся за струманты ды і зайгралі. Першы раз зайгралі — Іванку розум далі; другі раз зайгралі — у сэрца жаласці нагналі; трэці раз яны зайгралі •— язык Іванку развязалі.
    Зніклі старцы, а Іванкапрастачок стаў ужо не дурачок, стаў за дзела брацца ды і ў свет збірацца. Зрабіў дудкувесялушку ды зайграў сабе так жаласліва ды так гожа, што не толькі людзі, а зверы і птушкі сталі яго слухаць, сталі ўкруг збірацца.
    I пачаў Іванкапрастачок па свеце хадзіць, у дадачку граць, людзей збіраць ды ім праўду казаць. Як зайграе, дык і ўбачаць людзі, што вялікая крыўда на свеце, што адны пануюць, другія гаруюць; адны багаццю лічбы не маюць, другія з голаду паміраюць. I разнёсся ад Іванкавай дудкі голас па ўсяму свету. Пачалі людзі к таму голасу прыслухоўвацца ды розуму набірацца; пачалі думаць ды гадаць, як за праўду пастаяць.
    От учулі па палацах той вялікі голас ды і спалохаліся слугі Змея, пачалі яны войска збіраць ды Іванкапрастачка шукаць. Чуюць голас на ўсходзе — шамялях яны туды. Палашы блішчаць, пікі, бы лес, тырчаць, гарматы грымацяць, a Іванка не відаць. Стануць ціха, бы на паляванні, слухаюць, стаяць. Аж тым часам чуюць голас на захадзе — грае дудкавесялушка, грае, людзей навучае. Ідзе пошчак ад сяла да сяла, па полі, па лесе, ад краю да краю. Кінуцца яны на захад, го
    Казкі
    няць коней, бягуць самі, шаблямі звіняць, ды Іванка не спаймаюць. Гудзе дудка, грае: то засвішча, то, бы бусел, заляскоча, то зацягне тонкатонка, от бы павуціна, то так дробненька шчабеча, што ў паноў аж лыткі затрасуцца, а мароз бяжыць па спіне, быццам мышы туды залезлі ды і скрабуцца пазурамі.
    От з тых часоў слугам Змея ні ўдзень, ні ўночы няма спакою, бо бяды яны сабе чакаюць, бы вол доўбні. Дудка свішча, дудка грае; пошчак па свету гуляе, людзей навучае. Яго ні злавіць, ні з гармат не забіць. Ён вольна па свету гуляе, ніякіх загародак не знае; хоць сам без цела, ды вялікую сілу мае. Граеграе, а як прыдзе час, дык усіх ён параўнае.