• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    — А што, швагер, у лесе жывеш, а крэслы ў цябе худыя, ці ж няма ў цябе плотнікаў добрых, каб крэслы зрабілі крапчэйшыя?
    Змей думае сабе: «Верна, я папаўся ў добрыя клешчы».
    — Ну, давай, жонка, нам напіткаў і наедкаў.
    Прыносіць яна рэшата жалезнага бобу і жалезнага хлеба.
    — Зрабі ласку, еш, швагер!
    — Дзякуй, швагер,— гаворыць Пакацігарошак,— я без усякай просьбы буду есці, так, як у свайго, бо з паходу я есці хачу.
    I стаў есці разам з ім: той з’есць хлеба кавалак, а гэты з’есць два.
    — Ну, пойдзем, швагер, паглядзім на маё багацце: ці ты багацейшы, ці я?
    I павёў яго па ўсім сваім дабры.
    — Як табе здаецца, у цябе больш ці ў мяне?
    — Я не багаты, але ў цябе няма нічога!
    Змей гаворыць:
    — Ты, швагра, са мною грубіш. Ну, ідзі ж, я табе пакажу штуку.
    I прыводзіць яго к гэтай самай калодзе, куды і братоў прыводзіў, якая ў чатыры сажні таўшчыні, у дванаццаць сажон даўжыні.
    Казкі
    — Калі ты яе без тапара пасячэш, а без агню спаліш, то пойдзеш дамоў, а не — дык будзеш там, дзе і браты!
    — He сярдуй, дай мне справу скончыць! — сказаў Пакацігарошак і ўзяў мезеным пальцам таркануў тую калоду, дык яна на дробныя друзгі разляцелася, а як дзьмухнуў — попел стаў, як і не было!
    — Ну што? Я сваю справу зрабіў.
    — Пойдзем цяпер пабораемся: ці ты дужэйшы, ці я?
    Пакацігарошак гаворыць яму:
    — Дай руку, паспрабуем так, хто дужэйшы!
    А змей гаворыць:
    — Дзе табе, малакасосу, за руку мяне браць!
    Ён кажа:
    — Усё роўна нам трэба біцца.
    — Ну,— гаворыць змей,— на табе руку.
    Пакацігарошкава рука толькі пасінела, а змяіная рука з усімі пальцамі засталася ў Пакацігарошка.
    — Аднак я тым незадаволен,— гаворыць змей, і як дзьмухнуў — зрабіў медны ток. А Пакацігарошак як дзьмухнуў — зрабіў сярэбраны ток.
    I схапіліся яны бароцца. Як дзьмухнуў змей — убіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток, а Пакацігарошак як дзьмухнуў — убіў змея ў медны ток адразу па калена. Змей як дзьмухнуў другі раз — убіў Пакацігарошка па калена, а Пакацігарошак як дзьмухнуў другі раз — убіў змея па пояс. Змей гаворыць:
    — Пастой, швагер, адпачнём.
    — Яшчэ не вельмі патаміліся,— кажа Пакацігарошак,— я з паходу, ды і то не стаміўся.
    Змей да яго гаворыць:
    — Відаць, швагер, я ў цябе загінуў?
    Пакацігарошак кажа:
    — Бо я за тым прыйшоў.
    — Пакінь мне колькінебудзь жыцця,— просіць яго змей,— і бяры сабе залатую, сярэбраную і бумажную маю казну, колькі пажадаеш.
    — Я б пакінуў табе жыццё, але ты мяне зняважыў, назваў малакасосам, гэта мне вельмі цяжка знесці. Няма табе прашчэння! Больш з табою і гаварыць не хачу.
    Змей распусціў сваю кроў па ўсіх сваіх жылах, даў прастор сваім рацівым плячам і ўдарыў Пакацігарошка і ўбіў яго па пояс у зямлю.
    — Ну што, нацешыўся, швагер! Бо я, дурань, перад табою доўга балую, даўно трэба цябе прыбраць.
    Як ударыў яго Пакацігарошак трэці раз, убіў яго па самую шыю ў медны ток. I бярэ ён сваю булаву сяміпудовую і кон
    495
    Казкі
    496
    чыў яму жыццё. Ды ўзяўшы змея, замазаў яго зусім у медны ток.
    I пайшоў Пакацігарошак у багатырскую стайню, дзе стаялі багатырскія жарабцы; узяўшы першага жарабца за хвост, ён садраў з яго тулуном шкуру, выпатрашыў яго і сам у гэтае тулава ўлез. Прылятае крук з кручанятамі і пачалі есці. Ён адно кручаня і злавіў за нагу, і гэты воран стаў чалавечым голасам гаварыць:
    — Хто ў тым тулаве ёсць? Акажыся.
    — Я, Пакацігарошак.
    Крук яму гаворыць:
    — Што ты ад мяне хочаш?
    — Што я ад цябе хачу? Прыстаў мне цалючай і жывучай вады, а калі не даставіш, то колькі вас ёсць — усе загінеце.
    Тады крук, узяўшы пузыркі, паляцеў за трыдзевяць зямель у дзесятае царства, іншае гасударства і дастаў вады зпад вялікай стражы і прыносіць Пакацігарошку.
    Атрымаўшы гэту ваду, Пакацігарошак для надзейнасці ўзяў яго дзіця за дзве нагі і разарваў папалам.
    — Я вось пагляджу, ці тая гэта вада!
    Ён адной вадой памачыў — стала кручаня цэлае, а другой памачыў — і кручаня аджыло. Падзякаваў Пакацігарошак за ваду і пусціў яму дзіця. Цяпер ён прыходзіць к сваім братам, узяў памачыў іх цалючаю вадой — і сталі яны цэлыя, a другою памачыў — сталі жывыя. I прыводзіць ён іх да сястры.
    — Ну, сястра і браты! Бярыце залатую, сярэбраную і бумажную казну, колькі вам трэба, і нясіце дадому.
    I пайшлі яны ўсе ўчацвярых.
    Вось браты, увайшоўшы ў лес, прывязалі Пакацігарошка к Дубу.
    — Братцы! Што вы робіце?
    — Які ты нам брат? У нас брата не было і не будзе.
    Ён, адпусціўшы іх ад сябе на вялікую адлегласць і вельмі раззлаваўшыся, выкруціў дуб з коранем і павалок за імі. Выходзіць ён з лесу і, убачыўшы сваю хату, прыходзіць дамоў і крыкнуў на бацьку і маці:
    — Вось вам дровы!
    — Ідзі, сынок, у хату.
    А ён гаворыць:
    — Я баюся, калі ў лесе хацелі мяне знішчыць, то ў хаце тым больш. Бывайце, бацька і маці, браты і сястра! Жывіце сабе добра!
    Пайшоў ён назад. Ішоў, ішоў, і трапляецца яму насустрач Вярнігара.
    Казкі	
    — Добры дзень, брат Пакацігарошак! Куды ідзеш, куды пуцьдарогу дзержыш?	497
    А Пакацігарошак пытаецца ў яго: — Хто ты такі?
    Ён яму адказвае:
    — Я ёсць магутны багатыр Вярнігара.
    — Ці хочаш быць маім таварышам? — гаворыць Пакацігарошак.
    А ён адказвае на гэта:
    — Можна! Хачу табе служыць.
    I пайшлі яны разам. Ішлі, ішлі, і трапляецца ім насустрач магутны багатыр Вярнідуб.
    — Добры дзень, братцы!
    — Здароў!
    — Якія вы людзі ёсць? — пыгаецца Вярнідуб.
    — Пакацігарошак і Вярнігара.
    — Куды ж вы ідзяце?
    — Мы ідзём у далёкі горад. Змей людзей выядае, дык ідзём яго біць.
    — Ці нельга мне к вам у таварышы прыстаць?
    — Можна! — гаворыць Пакацігарошак.
    I прыходзяць яны ў горад і з’яўляюцца к цару.
    — Якія вы людзі ёсць?
    — Мы ўсе магутныя багатыры.
    — Ці не можаце вы мой горад абараніць? Унадзіўся змей і губіць многа народу, трэба яго перамагчы.
    — Навошта ж мы называемся магутнымі багатырамі, каб яго не адолець?
    Прыходзіць поўнач, і пайшлі яны пад калінавы мост на вогненную раку. Вось прыходзіць шасцігаловы змей і супыніўся перад мостам, а яго конь заржаў, а сокал зашчабятаў, а хорт заскімліў. Ён каня ў лоб.
    — Ты, чортава насенне, не іржы, а ты, сокал, не шчабячы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут ёсць Пакацігарошак. Ну,— гаворыць,— выходзь, Пакацігарошак! Ці будзем біцца, ці мірыцца?
    Гаворыць Пакацігарошак:
    — He затым добры маладзец ходзіць, каб мірыцца, а затым, каб біцца!
    I пачалі яны змагацца. Пакацігарошак з таварышамі сваімі збілі ўтрох змею па галаве.
    Змей, убачыўшы, што хутка загіне, гаворыць:
    — Ну, братцы! Толькі Пакацігарошак мне перашкаджае, я бы з вамі з двума ўправіўся.
    Вось яны сталі яшчэ біцца і адсеклі апошнія галовы змею,
    Казкі
    498
    каня змеева ўзялі ў стайню, сокала ў клетку, а хорта ў псярню. А Пйкацігарошак узяў павырэзваў языкі з усіх шасці галоў і палажыў сабе ў кішэню, і тулава скацілі ў вогненную раку. Прыходзяць яны к цару. Пакацігарошак прыносіць яму языкі для іменнай праўды. Цар ім дзякуе:
    — Бачу, што вы ёсць сапраўдныя багатыры і абаронцы горада і ўсяго народа! Што вам пажадана піць і есці, бярыце ўсякія напіткі і наедкі.
    I з радасцю ўдарыў ён публікацыю па ўсяму гораду, каб былі адкрытыя ўсе тракціры, кабакі і малыя корчмы для непераможных багатыроў. Вось яны хадзілі ўсюды, пілі, гулялі, прахалоджваліся і рознымі словамі забаўляліся.
    Прыходзіць ноч, і ў самую поўнач ідуць яны пад калінавы мост на вогненную раку, аж падыходзіць сямігаловы змей. Конь яго заржаў, сокал зашчабятаў, хорт заскімліў. Змей каня ў лоб.
    — Ты, чортава насенне, не іржы, ты, сокал, не шчабячы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут ёсць Пакацігарошак. Ну,— гаворыць змей,— вылазь, Пакацігарошак! Ці будзем біцца, ці мірыцца?
    — He затым добры маладзец ходзіць, каб мірыцца, толькі затым, каб біцца!
    I пачалі яны біцца. I збілі багатыры змею шэсць галоў, а сёмая засталася. Змей гаворыць:
    — Дайка адпачнем, нячыстая сіла!
    А Пакацігарошак гаворыць:
    — He чакай, каб я табе адпачыць даў!
    Сталі яны зноў біцца, збіў ён і апошнюю галаву змею, павырэзваў языкі і палажыў у кішэню, а тулава кінуў у вогненную раку. Прыходзіць к цару і прыносіць языкі для іменнай праўды.
    У трэці раз таксама апоўначы ідуць яны к калінаваму мосту і к вогненнай рацэ, раптам падыходзіць к ім дзевяцігаловы змей. Конь яго заржаў, сокал зашчабятаў, а хорт заскімліў. Змей каня ў лоб.
    — Ты, чортава насенне, не іржы, ты, сокал, не шчабячы, а ты, хорт, не скімлі, бо тут ёсць Пакацігарошак. А ну, вылазь, Пакацігарошак! Ці будзем біцца, ці мірыцца?
    — He затым добры маладзец ходзіць, каб мірыцца, толькі затым, каб біцца!
    I сталі яны біцца, і збілі багатыры восем галоў, дзевятая засталася.
    Пакацігарошак гаворыць:
    — Дайка адпачнем, нячыстая сіла!
    Змей гаворыць:
    Казкі
    — Адпачывай не адпачывай, а са мною не саўладаеш; ты і братоў маіх перамог абманам, не сілаю.
    Пакацігарошак не столькі ваюе, як думае, як бы змея абмануць: аднак уздумаў і гаворыць:
    — Ды яшчэ вашага брата многа ёсць і ззаду — усіх прыбяру!
    Змей аглянуўся, а ён і дзевятую галаву зняў, павыразаў языкі, палажыў сабе ў кішэню, тулава ў вогненную раку кінуў. Прыходзяць яны к цару. Цар гаворыць:
    — Дзякуй вам, непераможныя багатыры! Жывіце сабе з радасцю і з міласцю і бярыце, колькі вам трэба золата, серабра і бумажных грошай.
    Пасля таго ўсе тры змяіныя жонкі сышліся ў адно месца і ладзяць паміж сабой савет:
    — Адкуль яны ўзяліся, што нашых змяёў пабілі? He жанчыны мы будзем, калі не зжывём іх са свету!
    Меншая жонка гаворыць:
    — Ну, сястрыцы! Пойдзем мы на вялікую дарогу, куды яны будуць ісці. Я зраблюся прыгожым ложкам і яны, стаміўшыся, як сядуць на ложак, то ўсім тром будзе смерць!
    А другая гаворыць:
    — Калі ты ім нічога не зробіш, то я зраблюся яблынькаю каля вялікай дарогі, і як стануць яны ка мне падыходзіць — возьме іх прыемны пах, а як пакаштуюць, то ўсім будзе смерць!
    Вось пад’язджаюць багатыры к прыгожаму ложку. Пакацігарошак махнуў па ім шабляю — дык палілася кроў!
    Пад’язджаюць яны к яблыньцы.
    — Брат Пакацігарошак, давай з’ядзім па яблычку,— гавораць багатыры.
    А ён кажа:
    — Калі можна, братцы, дык з’ядзім, а калі няможна, то далей паедзем.
    Вымае ён шаблю і махнуў па яблыньцы накрыж, і палілася з яе кроў. Паспяшае за імі трэцяя змяя і раскрыла сваю пашчу ад зямлі да неба. Бачыць Пакацігарошак, што ім цяжка прыходзіцца; як выратавацца? Аглядваецца ён і бачыць, што яна на яго напірае, і кінуў ёй трох коней у рот. Паляцела змяя да сіняга мора ваду папіць, а яны пайшлі далей. Даганяе яна іх зноў. Бачыць ён, што змяя блізка, і кінуў ёй у рот трох сокалаў. Зноў змяя да сіняга мора паляцела ваду піць. А яны пабеглі далей. Аглядваецца Пакацігарошак, змяя зноў яго даганяе, і бачыць ён небяспеку, узяў ды кінуў ёй трох хартоў у рот. Зноў яна да сіняга мора паляцела ваду піць, пакуль напілася, яны яшчэ далей уцяклі. Аглядваецца ён і бачыць,