• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    Ён узяў сабе ружайцо і пайшоў.
    Сколька ён урэмя ішоў, што баліць ажно яго шкура; есці хоча. Бяжыць воўк. «Ах,— думае,— вазьму ўб’ю, хаця ваўка наемся». Толькі ён злажыўся біць, а воўк і кажа:
    — Ах, Івашкамядзведжае вушка, не бі мяне, я табе пры злой гадзіне знадаблюся!
    483
    Казкі
    484
    Так Івашкамядзведжае вушка і пайшоў, не стаў біць ваўка. Ішоў, ішоў, аж шкура яго баліць. Думае: «Ну, хто стрэнецца, уб’ю ды з’ем». Бача— ляціць коршык. Ён склаўся. А коршык яму кажа:
    — Ах, Івашкамядзведжае вушка, не бі мяне, я табе знадаблюся пры злой гадзіне!
    Так ён і пайшоў і яго не стаў біць. Колькі ён там ішоў, прыходзіць к мору, аж ляжыць рак такі агромны. Івашка думае: «Адсяку яго палавіну ды з’ем. Вот жа папраўлюся!»
    Рак кажа:
    — Ах, Івашкамядзведжае вушка! Ты бачыш, што я гарую — палавіна на беразе, палавіна ў вадзе. Вот ты вазьмі кол ды спіхні мяне ў ваду. Я табе ў злой гадзіне знадаблюся.
    Івашкамядзведжае вушка ўзяў кол і скаціў яго ў ваду. Рак гаворыць:
    — Ну, благадару табе, Івашкамядзведжае вушка, што табе трэба, сказывай!
    — А вот што мне трэба. Я прыйшоў сюды за смерцю Кашчэя Бяссмертнага. Ёсць у моры скрыня, а ў скрыні заяц, а ў зайцы вутка, а ў вутцы яйцо!
    — Я табе яе дастаўлю.
    Так ён папоўз і цягне скрыню перад сабою. Івашка ўзяў гэту скрыню, разбіў крышку, толькі адчыніў — заяц выскачыў і пабег.
    — Ах, Бог мой, дзе воўк дзеўся, што казаў «я табе пры злой гадзіне знадаблюся»,— каб ён мне ўлавіў гэтага зайца.
    Так той жа час воўк і схваціў яго. Івашка ўзяў яго разадраў. Вутка з яго пыр! — і паляцела. Ён, стоючы, і гаворыць:
    — Дзе гэта дзеўся той коршык, каб ён мне яе ўлавіў.
    Толькі ён сказаў, адкуль узяўся коршык, улавіў тую вутку. Івашка ўзяў разадраў вутку, дастаў яйцо. Ну, яно гразнае: «Ах, панясу ў мора, памыю». Стаў мыць, яйцо гэта пакацілася прама ў мора. Ён, стоючы, і кажа:
    — Ах, Божа мой, Божа, што як бы той рак ды мне гэта яйцо падаў!
    Так і нясе той рак яйцо яму. Ён узяў і пайшоў. Прыходзіць прама к самаму Бяссмертнаму Кашчэю. Так як ішоў, так прама ў дом. Бяссмертны Кашчэй, як толькі ён увайшоў,— глядзь на яго і кажа:
    — Тут Івашкамядзведжае вушка?
    — А ўжо ж тут!
    Так Кашчэй усхваціўся, прама к яму і кінуўся. Івашка яго ўдарыў тым яйцом прама ў лоб. Так Бяссмертны Кашчэй кажа:
    — Ах, вот мая смерць!
    Забіў Івашка Бяссмертнага Кашчэя. Тады кажа:
    Казкі
    — Ну, красная дзеўка, я цябе вазьму, а дома гэтага жалка, як мы дом забярэм.
    — Я,— кажа,— зараз забяру!
    Узяла яйцо, абкатнула кругом, так гэты дом увабраўся ўвесь чыста ў яйцо. Тады Івашкамядзведжае вушка узяў яго ў кішэню ўклаў, і пайшлі.
    Прыходзяць к другому дому. Той залаты ўзялі, і шчэ прыходзяць к сярэбранаму.
    — Што ж,— кажа,— красная дзеўка, я цябе забяру, а як жа дом забраць?
    — Я дом гэты січас забяру!
    Узяла яйцо, абкатнула кругом, так гэты дом увабраўся ўвесь чыста ў яйцо. Тады Івашкамядзведжае вушка ўклаў яго ў кішэню, і пайшлі. Прыходзяць яны к трэцяму дому, к меднаму. Івашкамядзведжае вуіпка і кажа:
    — Ну вот, я цябе забяру, а як жа ты дом забярэш, дома шкада!
    — Эх,— кажа,— я дом січас забяру!
    Яна ўзяла яйцо, абкатнула кругом, так гэты дом увабраўся ўвесь чыста ў яйцо. Тады Івашкамядзведжае вушка ўклаў і яго ў кішэню, і пайшлі. Прыходзяць на тое месца — акурат год прайшоў. Узяў ён і пасадзіў гэту, з меднага дому, і таргануў той пас. Яны і пацягнулі. Выцягнулі і пачалі адзін з адным біцца. Той гаворыць:
    — Мне.
    А той:
    — Гэта мне.
    А дзеўка гэта кажа:
    — Стой, не біцеся, там яшчэ крашай мяне ёсць!
    Тады яны ўзялі, спусцілі зноў пас. Івашка пасадзіў з сярэбранага дому дзевушку. Яны пацягнулі. Выцягнулі і сталі зноў біцца. Адзін гаворыць:
    — Мне.
    А другі:
    — Гэта мне.
    А дзеўка гэта кажа:
    — Стой, не біцеся, там яшчэ дзевушка крашай мяне ёсць!
    Яны ўпусцілі пас: ён пасадзіў і трэцюю, што з залатога дому. Тады выцягнулі.
    — Ну,— кажуць,— гэта нам па адной, а трэцяя будзе нам за чалядку, служыць будзе нам. А яго, брат, упусцім пас, уцягнем упол і перарэжам — няхай ён уб’ецца.
    Упусцілі пас. Ён тады зноў узяў пудоў ля сто зачапіў камень і таргануў пас, і сам адышоў дужа далёка. Яны і пацягнулі яго. Толькі ўпол света ўцягнулі, пас перарубілі,
    485
    Казкі
    486
    і гудзе той камень назад. Івашка кажа:
    — Ах, Божа мой, вот бы гэта было мне!
    Зажурыўся і пайшоў адзін: «Як бы мне на той свет дастацца?»
    I надышла дужа хмара вялікая. Ён і думае: «Пайду я пад дуб схаваюся, што б я не змок». Прыходзіць пад дуб, стаў і чуе: крычаць пціцы дужа крэпка. Ён тады:
    — Ох, Божа мой, як пойдзе хмара, засячэ іх дождж! Узлезу я дьі іх прыкрыю.
    Ён узлез на дуб і распяўся над гняздом, і прыкрыў гэтых дзяцей, пакудава хмара не прайшла.
    Калі распагодзілася, ён узяў злез і схараніўся [пад тым дубам]. He па доўгім часе ляціць пціцаПолугрыца і пытае:
    — Ах, дзеткі мае, хто вас прыкрыў ад гэтай хмары? Я ўжо думала, што вы жывы не будзеце.
    Яны кажуць:
    — Якісь чалавек!
    Яна і крычыць:
    — Ах, чалавек, што ты за гэта хочаш?
    Ён адказвае пціцыПолугрыцы:
    — Я нічога з цябе не хачу, толькі штоб ты мяне даставіла на той свет!
    Яна яму і кажа:
    — Ідзі набі дзве бочкі мяса, дык я цябе дастаўлю!
    — Толькі чым жа мне, якім мясам?
    — А вот бы лягушак, мышэй, гадаў, якую звярыну пападзеш, такую бі — і складай у бочкі. Тады мне і скажаш, я цябе панясу.
    Пайшоў Івашкамядзведжае вушка і пачаў біць розныя рознасці: і вужоў, і лягушак, і мышэй — што толькі на свеце ёсць — і складаў у бочку. Набіў і прыходзіць.
    — Ну, я ўжо набіў.
    Апускаецца пціцаПолугрыца.
    — Ну,— кажа,— надзявай мне на адно крыло бочку і на другое, а сам садзіся пасярод. I глядзі: управа гляну — з правай бочкі падай, улева гляну — з левай бочкі падай, і як гляну, так і кідай!
    Ну, і панесла яна. Стала пціцаПолугрыца што далей, то вышэй угару падымацца. Як яна на бакі пазірае, так ён гавядзіну кідае. Так ён кідаў, і не даляцелі яны больш як сажань на пяць — ужо гавядзіны не стала. ПціцаПолугрыца ў адзін бок зірнула — няма, у другі бок зірнула — няма, пачала маленька ўніз апускацца. Івашкамядзведжае вушка ўрабеў. Узяў адрэзаў свае ікры. Як яна зірнула, ён і ўкінуў — так яна зразу сажані на два ўгару ўсхвацілася. Зірну
    Казкі
    ла яна ў другі бок, ён адрэзаў другія ікры і ўкінуў іх у рот. Ну, яна яго ўжо вынесла і пытаецца:
    — Скажы, колькі ты мне гавядзіны даваў — ну смашней гэтыя не было. Што гэта за гавядзіна?
    А ён кажа:
    487
    — Я адрэзаў свае ікры.
    — А ну, пакажы!
    Ён узяў выставіў. Яна хакнула, яно зразу прырасло. Ён АРУгую выставіў — яна зноў хакнула, і другая болька загаілася.
    — Ну, цяпер ідзі паскарэй, ужо твае таварышы скора будуць жаніцца. Яны б даўно жаніліся, толькі без цябе нічога не будзе!
    Ён пайшоў — прыходзіць у горад. Сказаўся масцеравым і сапожнікам, шаўцом, значыцца. Ну, аднака ж, ён шыць не ўмее — толькі ён стаў у шаўца кваціраваць. А тая дзевушка самая паследняя, што была ў залатым доме, кажа:
    — Калі ты мне пашыеш такія чаравічкі, як у мяне былі ў тым залатым доме, дык я тады ўжо, так таму і быць, з табой буду жаніцца.
    Так гэты ДубДубавік выйшаў на вуліцу і пытае:
    — Хто такія чаравічкі пашые, во столькі грошай дам!
    Шавец і кажа Івашку:
    — Ах, Іванічка,— а ён называўся ўжо Іванічкап’янічка — ах, Іванічкап’янічка, за адзін заказ штоб чаравічкі такія і такія былі, як у гэтыя барыні,— дужа багата грошай дасць!
    А ён яму гаворыць:
    — Ідзі бяры задатак і гавары, што я спраўлю.
    Ён пайшоў, узяў задатак, даў гэтаму Іванічку. I сказана так: штоб к такомута часу былі чаравічкі гатовы. А Іванічка напіўся, аб гэтым не думае. Гэты шавец і кажа:
    — Ах, Іванічка, што гэта будзе?
    — А што?
    — А як жа! Згадзіўся: калі ўмееш шыць, дык і шый! Мне за гэта,— кажа,— галаву знімуць!
    Ванька пайшоў дом раскаціў, чаравічкі ўзяў і аддаў:
    — На, нясі, і будуць у цябе пытацца, хто табе іх шыў, ты скажы, што ў мяне ёсць Іванічкап’янічка!
    Ён і панёс. Узялі гэтыя чаравічкі, і дабраў ён сваю астатнюю плату. Яна гаворыць:
    — Во гэта акурат, як мае! Во цяпер я табе яшчэ скажу: «Калі ты справіш мне такое плацце, як у мяне, так таму і быць, будзем жаніцца з табою».
    Ён, ДубДубавік, выйшаў на базар і гаворыць:
    	Казкі
    488	— Эй, вы, партныя, гаспада, ці не можа хто з вас зрабіць такое і такое плацце!
    Іванічкап’янічка і гаворыць:
    — Паднімайся, бяры задатку пабольш.
    Ён узяў задатак і прыходзіць.
    — На табе грошы, ну толькі ці зробім, Іванічка?
    — Зробім, не бойся!
    Ужо гэтаму шаўцу трэба несці, а тут плацце не гатова.
    — Ах, Іванічка, што будзем рабіць?
    — Я не знаю! Што ўмеў, то і зрабіў, ты паднімаўся!
    Пайшоў Іванічка, раскаціў дом і ўзяў плацце.
    — На, нясі, дабірай астатнія грошы!
    Прынёс і аддаў.
    — Вот гэта,— кажа царэўна,— маё! От цяпер харашо! Толькі каб у мяне такі вянок быў! Калі скуеш, то ўжо пэўна, што мы з табой будзем вянчацца!
    А Іванічка перайшоў у кузніцу. Выйшаў ДубДубавік на базар і кліча:
    — Гаспада кавалі, ці не можаце зрабіць вянок такойта, як у маёй нявесты быў!
    А пачым хто знае, які ён быў. А Іванічка кажа кавалю:
    — Кузнец! Ступай, паднімайся!
    — Ох, Іванічка, як жа скуём? Мы зробім, які хочаш, толькі як жа не бачыўшы? Ліцо пад ліцо не падвядзеш!
    Ён гаворыць:
    — He бойся, бяры грошай паболі!
    — Ну, харашо.
    Ён пайшоў і падняўся.
    — Я,— кажа,— зработаю.
    — Зработаеш?
    — Зработаю!
    — Вот табе грошай столькіта! Ды глядзі, штоб зрабіў.
    Прыходзіць у кузніцу.
    — Давай, Іванічка, работаць! Я, брат, гэтага не ўмею, што ўмеў, то рабіў, а гэтага не знаю.
    — Ты ж каваль, дык доўжан усякае работаць.
    Напіўся Іванічка ды спіць.
    — Што, Іванічка, прачынайся, a то галава прапала мая!
    Іванічка дамок раскаціў, вянок узяў, прыносіць:
    — На, аднясі ды астатнія грошы забярэш!
    Каваль панёс гэты вянок. I пытаецца ў яго царэўна:
    — Хто ў цябе работае?
    — Іванічкап’янічка!
    Запрагае коней, едзе Іванічку глядзець.
    — Дзе Іванічкап’янічка?
    Казкі
    Іванічка гэта ўслыхаў — ён узяў лёг да сцяны. Пайшла яна зноў к кавалю і пытаецца ў яго:
    — Скажы праўду, ці іменна гэта ён работаў?
    — Я вам не скажу — работаў ён ці не, толькі ён мне падае.
    Яна зноў к яму. Ён так і ляжыць. От яна прама ў ліцо яму паглядзела.
    — Вот,— кажа,— друг мой любезны, я цябе колькі лет ажыдала!
    Ну, вот яны і павянчаліся. А ДубДубавік і ГараГаравік павянчаліся з меншымі. I сталі жыць ды пажываць кожныя ў сваім доме.