• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    489
    Пакацігарошак
    У некаторым царстве і некаторым гасударстве, на морыакіяне, на востраве на Буяне стаіць дуб зялёны, а пад дубам бык пячоны, і ў яго баку нож тачоны, і гэты ножык дабываецца — бяры еш! I то яшчэ не казка, толькі прыказка, а хто маю казку будзе слухаць, так таму собаль і куніца і прыгожая дзявіца, сто рублёў на вяселле, а пяцьдзесят на прагулянне.
    Быў сабе мужык, і быў у яго саламяны язык, і меў ён двух сыноў і адну дачку: хаця яна стану простага, але хараства неапісанага. Айцец і маці жылі добра, усё жыццё былі хлебаробамі. Вось айцец гаворыць сынам:
    — Дзеці, не трэба спадзявацца на тое, што ёсць, не спадзявацца на тое, што зроблена, а трэба шчыра працаваць.
    Адпраўляюцца яны ў чужое панства ў заработкі і бяруць хлеба на тры дні.
    — Калі вы той хлеб з’ясце, вам сястра прынясе больш.
    А ім было ісці так, як бы цераз Гарадзілаўскі лёс. Сястра і гаворыць, што не будзе знаць, куды ім несці. Старэйшы брат гаворыць:
    — Мы будзем для цябе дарогу адзначаць, будзем салому трусіць па гэтай дарозе, проста к нам прыйдзеш.
    I яны пайшлі і дарогу адзначылі; а ў тым лесе быў вялікі змей. Ён тую размову чуў і пераслаў дарогу ў свой палац. Як выйшла тры дні, адпраўляецца яна к ім з абедам.
    Пайшла яна і прыходзіць проста ў змяіны палац. Згубіла шляхдарогу і гаворыць:
    — Куды я зайшла?
    Выходзіць к ёй сямігаловы змей і гаворыць:
    — Ідзі, ідзі сюды, разумніца! Я цябе даўно чакаю, я да цябе даўно дабіраўся! Ну, як ты харошага айца і маці, яны цябе трымалі пад наглядам, я не мог да цябе дабрацца. Я б не
    Казкі
    490
    глядзеў, што ты простага роду, даўно была б мая, а ўжо цяпер іменна мая! Забывайся на айца і маці, бо ты ўжо іх бачыць не будзеш, а ў мяне будзеш ты ўсім задаволена.
    Браты яе аралі тры дні, і не стала ім чаго есці, яны кінулі араць і прыходзяць дамоў і з вялікай гразою к айцу і маці:
    — Чаму вы не прыслалі есці?
    Айцец гаворыць, што сястра панесла такогата дня. Яны гавораць:
    — Калі яе ўжо няма, то і не будзе.
    — Я пайду,— сказаў адзін,— сваю сястру шукаць, хоць жыццё сваё палажу, а пайду шукаць.
    Айцец гаворыць:
    — He ідзі, сынок, бо сваё жыццё загубіш, а яе ўжо не ўбачыш.
    А ён гаворыць:
    — Пайду!
    I прыходзіць ён к таму змею і бачыць яе на дварэ. Яна яму гаворыць:
    — Я цяпер няшчасная, я цяпер не твая сястра, а ты не мой брат. Папалася я ў катаржныя рукі.
    Брат гаворыць:
    — Няхай жа я тут загіну, абы я на цябе наглядзеўся.
    Яна яму кажа:
    — Пастой ты тут, а я пайду спытаю, што ён скажа на тое, што ты прыйшоў у госці.
    Прыходзіць яна к змею ў спальню.
    — Што б ты, душанька, зрабіў, каб мой старэйшы брат у госці прыйшоў?
    Ён гаворыць:
    — За госця прыняў бы.
    Яна выйшла і ўводзіць яго ў пакой. Змей устаў з ложка свайго і пачаў частаваць яго, як добры чалавек.
    — Ідзі, жонка, прынясі жалезнага бобу і жалезнага хлеба... Ну, еш, швагер.
    Узяў яму адрэзаў хлеба, ён узяў хлеб і зернетка бобу, патрымаў і палажыў.
    Змей гаворыць:
    — Напэўна, ты, швагер, сыты, бо ты грэбуеш маім хлебам і соллю. Пойдзем жа цяпер паглядзім: ці ты багацейшы, ці я?
    I павёў яго па ўсіх харомах, і ёсць у яго ўсякага дабра безліч. Павёў яго ў стайню, і стаіць у яго дванаццаць жарабцоў, і кожны жарабец на дванаццаць ланцугоў прыкован.
    — Ну што, швагер, ты багацейшы ці я?
    Ён яму адказвае:
    — У мяне таго трэцяй долі няма, што ў швагра.
    Казкі
    — Ну, ідзі ж за мною, я табе пакажу штуку.
    I прыводзіць яго к калодзе ў чатыры сажні таўшчыні, дванаццаць даўжыні.
    — Ці бачыш ты, швагра, тую калоду?
    — Бачу,— кажа швагер.
    — Калі ты яе без тапара пасячэш, а без агню спаліш, дык пойдзеш дамоў.
    А брат гаворыць:
    — Хоць тут ты мяне парубі, а я гэтага не зраблю!
    — Калі ж ты гэтага не зробіш, досыць табе сюды хадзіць, дураку мужыку, саламянаму языку, а ты са мною пабратаўся! Калі ты мне брат, то і свіння сястра! Ты не толькі са мною размаўляць, не павінен на мяне вокам глянуць, бо ты не варты сюды хадзіць і мой дом паскудзіць!
    I забіў яго і вочы выняў, улажыў у чарапок, а яго ўзяў за валасы і павесіў на бэльцы. Цяпер і другі брат пайшоў шукаць сваю сястру і знайшоў яе на дварэ ў змея.
    Яна яму гаворыць:
    — Ах, брат! Заб’е ён і цябе так, як першага.
    — Няхай заб’е, абы я з табою пабачыўся.
    — Пастой жа тут, я пайду запытаюся, што ён скажа.
    I прыходзіць яна к змею ў спальню. Ён устаў са свайго ложка.
    — Што скажаш, жонка?
    — Ах, мілы мой муж! Што б ты рабіў, каб другі мой брат у госці прыйшоў?
    — Што б я рабіў? За госця прыняў бы.
    Яна гаворыць:
    — Можа, прыняў бы яго так, як першага.
    — Я першага забіў, бо ён са мною грубіў, не ўмеў са мною гаварыць. Няхай прыходзіць, гэтага я прыму.
    Яна выходзіць на двор і гаворыць брату:
    — Пакорна абыходзься.
    — Давай, жонка,— гаворыць змей,— жалезнага бобу і жалезнага хлеба.
    Яна прыносіць паўхлеба і міску бобу.
    — Старэйшы твой брат незадаволен быў, можа, мала было, дык вазьмі гэта, а прынясі больш.
    — Шчыра дзякую, швагер, бо я есці не хачу.
    — Пойдзем жа мы, швагра, паглядзім на маё багацце: ці ты багацейшы, ці я.
    491
    I павёў яго па ўсіх сваіх харомах, і бачыць ён, што змей багатыбагаты — незлічона! Прыводзіць яго змей у сваю багатырскую стайню. Стаяць дванаццаць жарабцоў, і кожны на
    Казкі
    492
    дванаццаць ланцугоў прыкован. Брат гаворыць змею, што ў яго трэцяй долі таго няма.
    — Ну, пайдзі ж, я табе пакажу штуку.
    I паказаў яму калоду — чатыры сажні таўшчыні, а дванаццаць даўжыні, і гаворыць:
    — Бачыш ты тую калоду? Калі ты без тапара яе пасячэш, без агню спаліш, то пойдзеш дадому, а не зробіш — будзеш вісець з братам.
    Швагер яму сказаў:
    — Хоць цяпер забі, а не зраблю гэтага!
    Змей яго забіў, разам валасы звязаў і цераз бэльку перакінуў. Прыходзіць змей у свае палаты і бачыць жонку ў вялікай тузе і жалобе.
    — Ах, мужу, ты мой мужу! Што ж ты мне зрабіў? Братоў забіў, а я не маю больш ні роду, ні племені, толькі айца і маці. Прыдай і мяне злой смерці, няхай не буду жыць.
    — He, мілая! Я табе таго не зраблю, а калі б дастаў айца і маці, дык і іх забіў бы, каб ты ні аб кім не думала і весялейшая была б. Няхай жа яны жывуць і кускі жуюць, а мы хлеб, бо ў іх нет.
    Пайшла матка па ваду, узяўшы вёдры. Набрала яна вады, ідзе дадому, вельмі плача і думае гаротныя думкі:
    — Ах, Божа мой! Чаго я цярер дачакалася на старасці!
    Раптам бачыць яна — коціцца гарохавае зернетка. Узяла яго і з’ела. I нарадзіўся ў яе хлопчык, і расце ён не па гадах, а па гадзінах, як пшоннае цеста на дражджах; і пестуюцца і цалуюцца з ім старыя і аддаюць яго ў школу; каторыя вучыліся гадоў па трычатыры, а ён вывучыўся ў адзін год, і не стала яму граматы. Прыходзіць ён са школы к айцу і мацеры.
    — Ну, татанька і маманька, аддзякуйце маіх настаўнікаў, бо ўжо мне хадзіць у школу хопіць. I прашу вас сказаць мне праўду: які я ў вас ёсць? Ці я радзіўся першы, ці апошні?
    Яны гавораць:
    — Ах, сыну наш мілы, ты ў нас апошні.
    I сказалі яму па шчырай праўдзе, што ў яго было два браты і сястра.
    — А дзе ж яны дзеліся? Калі памерлі, то я не супраціўнік Богу, а калі што зрабілася ад худых людзей, то я магу спагнаць.
    Яны яму гавораць:
    — Ах, сыну наш мілы! Як жа ты пойдзеш і нас пры старасці, старых людзей, кінеш? Хто нас да смерці дахавае?
    Ён ім гаворыць:
    — Чый вы раней елі хлеб, той вас будзе хараніць, глядзець і пахавае, а мяне вы не ўтрымаеце, мяне людзі даўно чакаюць.
    Казкі
    Ну, маманька і татанька, лажымся спаць: ранак мудраней вечара; дасць Бог дзень, дасць Бог і ежу.
    Ранкам ён устаў, умыўся, Богу памаліўся і на ўсе чатыры стараны пакланіўся.
    — Дазвольце, бацькі, мне перад паходам пагуляць.
    Ну, пайшоў сабе на вуліцу гуляць і знаходзіць ён шпільку і прыносіць к айцу і мацеры.
    Гаворыць ён айцу:
    — На табе гэта жалеза, нясі да каваля і зрабі мне булаву сяміпудовую.
    Айцец яму нічога не гаворыць, а толькі ў думках думае: «Даў мне Гасподзь дзецішча не так, як людзям; я ж давёў яго да розуму, а ён цяпер з мяне кпіць! Ці ж можа тое быць, каб са шпількі была булава сяміпудовая?»
    Айцец, узяўшы грошы, паехаў у горад, купіў жалеза сем пудоў і даў кавалю рабіць булаву. Зрабілі яму булаву сяміпудовую і прывозяць дадому.
    Пакацігарошак выходзіць з пакоя, бярэ сваю булаву сяміпудовую і кідае яе за воблакі. I прыходзіць ён да маці.
    — Матка, на ў мяне ў галаве пашукай перад паходам, a то мяне бруд заесць.
    Вось устаўшы з матчыных кален, выходзіць ён на двор і бачыць нябесныя хмары. Прыпаў ён да сырой зямлі правым вухам і, устаўшы, кліча свайго айца:
    — Бацька, хадзі сюды, глядзі, што шуміць і гудзе, мая булава да зямлі ідзе.
    Паставіў ён калена проціў сваёй булавы; ударыла яго булава па калене і пераламалася папалам. Ён раззлаваўся на свайго айца.
    — Ну, айцец, чаму ты мне не зрабіў булавы з гэтага жалеза, што я табе даў; а калі б ты з яго зрабіў, то яна не зламалася б, а толькі пагнулася б! На ж табе гэтае самае жалеза, ідзі рабі, свайго не прыкладай.
    Кавалі ўкінулі жалеза ў агонь і пачалі молатамі біць і цягнуць і зрабілі булаву сяміпудовую, яшчэ і засталося.
    Бярэ Пакацігарошак сваю булаву сяміпудовую і адпраўляецца ў пуць, у чыстую дарогу, і прыходзіць ён к таму самаму змею сямігаловаму, дзе знаходзяцца яго браты і сястра.
    Выходзіць яна к яму насустрач, ён з ёй вітаецца і гаворыць:
    — Добры дзень, мілая і родная сястра!
    Яна адказвае:
    — Які ты мне брат?!
    I ён падае ёй айца і мацеры рукапісанне, што ён ёсць родны яе брат.
    493
    Казкі
    494
    — Пастой жа ты, брацец, тут, а я пайду спытаю, што змей на гэта скажа.
    Прыходзіць яна ў яго багатырскую спальню. Змей у яе пытаецца:
    — Ах, жонка, ты да мяне невясёлая ідзеш!
    — Я прыйшла да цябе, мой мужу, што мой самы меншы брат прыйшоў у госці.
    — To ў цябе не было больш братоў, як толькі два.
    — Ён нарадзіўся без мяне.
    Зараз змей устае і бярэ чарадзейную кнігу, глядзіць і мовіць да жонкі:
    — Ну, жонка, яшчэ будзе ў цябе брат! Калі ён раней тэрміну нарадзіўся, я з ім размаўляць мала буду; ідзі пакліч яго.
    Пакацігарошак уваходзіць да яго ў пакой.
    — Добры дзень, швагер!
    — Але ты яшчэ млад, бо ў цябе матчына малако на губах не абсохла! Калі б цябе маці вынасіла яшчэ дзевяць дзён, дзевяць гадзін і дзевяць мінут, то б ты мой супраціўнік быў, але пагасці...
    I становіць яму жалезнае крэсла. Як ён на крэсла сеў, крэсла трэснула.