• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор. Хрэстаматыя  Канстанцін Кабашнікаў

    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя

    Канстанцін Кабашнікаў

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 858с.
    Мінск 1995
    196.49 МБ
    — Ідзі ты к сваім братам і скажы ім, каб яны старыя кнігі да свету чыталі. А ты ж бяры тапор ды ступай на двор, і так жа колікі цяшы, і ў зямлю бі, старайся, штоб кроў з цябе лілася, а ты верна работай, і чым больш, тым лепш!
    Так яны і зрабілі: тыя кнігі чыталі, а ён узяўся гэту работу дзелаць. Стала на зару займацца, стаў на моры мост паднімацца. Сонца ўзышло — і мост гатоў — залатая маснічка і сярэбраная, і фанары загарэліся, і жаркі пціцы запелі.
    463
    Казкі
    464
    Цар устаў і ўбачыў, што мост стаіць. Тады ён:
    — Ну, мая мілая, паедзем гэта дзіва паглядзім!
    Зараз жа коней запрэглі і паехалі.
    I спаткала яго хазяйка, матка гэтага хлопчыка, з хлебам, з соллю. I там сталі яны піць і гуляць. Пасля бяседы стаў цар збірацца дамоў. Так жа яна кажа:
    — He, царскае вялічаства, у нас так не адпраўляюцца! Нацетка вам гэту кнігу, прачытайце.
    А яна ў гэту кнігу пісала ўсё дзела, як з двара пайшла. Калі ж цар прачытаў гэту кнігу, загадаў адсеч другой жонцы галаву. I сталі яны там жыць.
    I я там быў, мёдвіно піў, і ў роце не было, і па барадзе не цякло.
    Залатое пяро
    Даўнодаўно жылі ў нас два браты. Паехалі яны разам у Сянно. Ехалі, ехалі і знайшлі на дарозе дзіцяня і жарабя. Старэйшы кажа:
    — Няхай мне будзе гэта дзіця.
    А меншы кажа:
    — He, няхай мне.
    I сталі яны ажно сварыцца. Сварыліся, сварыліся яны гэтак, але кажуць:
    — Ну, пойдзем к пану, панясём гэта дзіця, няхай нас пан рассудзіць.
    — Ну і пойдзем!
    — I пойдзем.
    Сказалі гэтак і пайшлі к пану. Як прынеслі пану дзіця і жарабя, пан іх убачыў — яны яму дужа спадабаліся. Ён братам і кажа:
    — Чым вам сварыцца, аддайце вы мне іх, я вам заплачу.
    Браты тыя парадзіліся ды ўзялі і аддалі пану дзіця і жарабя, а пан заплаціў ім, колькі яны там згаварыліся.
    Асталіся яны ў пана. Пан адгарадзіў ім па пакою: адзін пакой дзіцяці, а другі пакой жарабяці. I назваў дзіця пан Іванькам. Стаў пан іх гадаваць, а яны не па гадах растуць, ды па чыслах. Скора казка кажацца, ды няскора справа робіцца, так і тут. Вырас Іванька. Пан раз паслаў яго з фальварка ў вёску — як вось з Багданава ды ў Андрэйчыкі — загадваць мужыкам на прыгон ісці. Едзе ён на тым, на сваім, кані па дарозе, ажно бачыць — ляжыць на дарозе залатое пяро, ды якое прыгожае! Толькі Іванька сагнуўся яго браць, а конь кажа:
    — Іванька! He руш пяра, бо будзе бяда!
    Казкі
    Іванька не паслухаў каня і ўзяў пяро. Узяў Іванька пяро і паехаў на вёску, загадаў там мужыкам, каб ішлі заўтра на прыгон к пану, і паехаў у двор. Прыехаўшы, занёс пяро к сабе ў пакой і палажыў. Як палажыў, так увесь пакой і асвяціла. Прыходзіць пан, убачыў гэта пяро і кажа Іваньку:
    — Іванька, аддай мне гэта пяро!
    Іванька кажа:
    —Бяры сабе!
    Забраў пан пяро у свае пакоі, дык так і асвяціла пакоі, усё роўна як днём, так і ноччу. Стаў з той пары пан Іваньку любіць і шкадаваць. Тады парабкі набунтавалі пану на Іваньку.
    — А паночак наш! Іванька казаў, што ён можа дастаць тую птушку, што згубіла гэта пяро!
    Пан прызваў Іваньку і кажа яму:
    — Ну, Іванька! Калі ты знайшоў гэткае пяро, цяпер жа ты мне знайдзі тую птушку, што згубіла гэта пяро. А не, дык мой меч — табе галава з плеч!
    Іванька, як пачуў гэта, як заплача! Пабег к каню.
    — А конічак! Што я буду рабіць?
    — А што?
    — А што ж? Загадаў мне пан: як дастаў пяро, дык дастаў і тую птушку, што гэта пяро згубіла. А калі не знайду я тую птушку, дык пан сказаў: «Мой меч, а табе галава з плеч!»
    — А што, Іванька, я табе казаў: не руш пяра, бо будзе бяда! Ну, дык гэта бяда не бяда, бяда яшчэ ўперадзе.
    — А што ж рабіць?
    — А ідзі к пану ды вазьмі ў яго бочку смалы і лакон палатна. Іван пайшоў к пану, узяў бочку смалы і лакон палатна і прынёс к каню.
    — Ну, садзіся на мяне, Іванька, ды бяры бочку смалы і лакон палатна.
    Сеў ён і паехалі. Ехалі, ехалі і пад’ехалі яны к сасоннічку. Конь і гаворыць Іваньку:
    — Ну, цяпер, Іванька, вазьмі палатно ды намаж яго смалой і рассцялі на гэты сасоннік.
    Іванька ўзяў намазаў палатно, разаслаў на сасоннік, а сам сеў, схаваўся дый пільнуе. Ці доўга, ці не ён чакаў, ажно ляціць птушка. Села яна на гэта палатно; ну як села, дык і прыкіпела. Конь крычыць:
    — Хутчэй, Іванька, лаві, каб яна не паляцела!
    Іванька падскочыў і схапіў яе, улажыў за пазуху, уссеў на каня дый паехаў. Прыехаў к пану, аддаў яму птушку, а сам пайшоў адпачываць.
    Прайшло колькі там часу, пагніло ў таго пана ўсё сена.
    465
    Казкі
    466
    Пан думаў, думаў, чаму б гэта яно так пагніло, і ніяк не ўгадае. А парабкі ўзялі ды зноў набунтавалі на Іваньку пану.
    — А паночак! Іванька казаў, што ён можа схадзіць к Богу запытацца!
    Пан вялеў ім пазваць Іваньку. Парабкі пазвалі Іваньку. Прыходзіць ён к пану, пан кажа Іваньку:
    — Іванька, схадзітка ты к Богу спытайся, чаго гэта ў мяне сена пагніло. А калі не сходзіш, дык мой меч — табе галава з плеч!
    Іванька як пабяжыць к каню ды як заплача:
    — А Божа ж мой, Божа! А канёчак мой! А што ж я буду рабіць? Сказаў пан схадзіць к Богу спытацца, чаго яго сена пагніло!
    А конь кажа:
    — А што, Іванька! Я казаў табе: не руш пяра, бо будзе бяда! Ну, ды гэта яшчэ не бяда, яшчэ ўся бяда наперадзе. Але што рабіць? Садзіся, Іванька, на мяне ды паедзем!
    Уссеў Іванька на каня і паехалі. Ехалі, ехалі — стаіць хатка. Уваходзяць яны ў хатку, а ў той хатцы дзед на печы качаецца ды крычыць гвалту. Увайшоў Іванка ў хатку, дзед і кажа:
    — Куды цябе, Іванька, Бог нясе?
    — А іду к Богу пытацца, чаго пагніло панава сена.
    — Ах, мой ты ўнучак, спытайся ж у Бога, чаго я гэтак качаюся на печы! I злезці няможна, і ногі мае адмерзлі!
    — Добра, спытаюся!
    Пайшоў Іванька далей: ішоў, ішоў, ажно бачыць — качаецца па дарозе маладзіца, і яе ўсе топчуць.
    — Куды цябе Бог нясе, Іванька?
    — Іду к Богу пытацца, чаго панава сена пагніло.
    — Запытайся ж там у Бога, Іванька, чаго гэта я ўвесь свой век ляжу на дарозе і мяне ўсе топчуць.
    — Добра,— кажа Іванька.
    Ехаў ён, ехаў, ажно бачыць — удвух пераліваюць ваду з аднаго калодзезя ў другі калодзезь ды не могуць ніяк пераліць.
    — Куды цябе Бог нясе, Іванька?
    — Іду я к Богу пытацца, чаго панава сена пагніло.
    — Скажы ж ты, Іванька, там Богу, што мы ўвесь век свой пераліваем ваду з аднаго калодзезя ў другі калодзезь, ды ніяк не перальём: у адным калодзезі не меньшае, а ў другім не большае.
    — Добра, скажу! — адказаў Іванька і паехаў далей.
    Ехаў ён, ехаў і прыехаў ажно к самаму мору. Бачыць
    Казкі
    Іванька — ляжыць у моры рыбіна, ніяк не можа яна перавярнуцца.
    — Куды цябе, Іванька, Бог нясе?
    — А іду к Богу пытацца, чаго панава сена пагніло.
    — А скажы ж ты там, Іванька, Богу, чаго гэта я ляжу на адным баку і ніяк не перавярнуся.
    — Добра,— кажа Іванька,— скажу!
    Пераехаў Іванька мора дый паехаў далей. Ехаў, ехаў — стаіць хатка. Едзе ён каля тае хаткі, ажно выходзіць з тае хаткі старэнькі чалавечак.
    — Куды ты едзеш, Іванька?
    — Еду к Богу пытацца, чаго гэта ў пана сёлета ўсё сена пагніло.
    — А таго ў пана сена пагніло,— кажа старэнькі чалавечак,— што ДзеўкаПаланянка дванаццаць дзён купалася ў моры ды гуляла з сонцам. Ад гэтага не было сонца, ішоў дождж, панава сена і пагніло.
    Іванька тады кажа:
    — А Божа, Божа! Што я бачыў на дарозе, як ішоў сюды: нейкі чалавек у хатцы на печцы качаецца ды крычыць гвалту, што злезці няможна і ногі яго адмерзлі.
    — Гэты чалавек быў мароз, і ён дужа многа ў людзей дабра памарозіў, многа людзей голад цярпела праз яго і многа людзей ён пасіраціў. Калі не будзе болей нікога марозіць і нікога крыўдзіць, дык пойдзе і будзе хадзіць. А калі не, дык зноў будзе ляжаць на печы не злазячы.
    — А Божа, Божа! Што я яшчэ бачыў: нейкая маладзіца ляжыць, качаецца на дарозе, цераз яе ўсе едуць, яе ўсе топчуць, усю яе прытапталі.
    — Гэта маладзіца была старая ведзьмазмяя; адбірала яна чужое малако. Людзі мелі па дванаццаць каровак, ды не мелі малачка; а яна ніводнае каровы не мела, ды малако ела. Людзі праз яе смяглі. Вось яна за гэта ляжыць на дарозе, што людзей многа крыўдзіла. Калі яна прысягне, што не будзе адбіраць у чужых кароў малако, дык устане, а не прысягне, дык зноў будзе ляжаць на дарозе.
    — А Божа, Божа! Што я яшчэ бачыў на дарозе: два чалавекі пераліваюць ваду з аднаго калодзезя ў друті ды ніяк не перальюць: у адным калодзезі не меньшае, а ў другім не большае.
    — Гэтыя людзі былі багатыры і дужа прыганялі бедных мужыкоў на прыгон к сабе — і малых і старых — і здзекаваліся з іх. Калі яны прысягнуць, што болей не будуць так рабіць, дык тады яны выльюць ваду, а калі не, дык зноў будуць пераліваць.
    467
    Казкі
    468
    — А Божачка, Божа! Што я яшчэ бачыў: ляжыць на моры рыбіна ўвесь век свой на адным баку і не можа перавярнуцца.
    — Гэта рыбіна полк салдатаў з’ела; калі яны выпусціць іх, дык паплыве, а калі не выпусціць, дык зноў будзе ляжаць.
    Пайшоў Іванька ў двор к пану. Ішоў ён, ішоў — прыходзіць к мору, дзе ляжыць тая рыбіна. Рыбіна кажа:
    — А што, Іванька, што мне Бог Казаў?
    — Пастой, як перайду на той бок, тады скажу!
    Перайшоў на той бок і кажа:
    — Калі ты выпусціш полк салдатаў, дык паплывеш, а калі не выпусціш, дык не паплывеш!
    Рыбіна разінула рот. Ііх! Салдаты ідуць, музыка іграе! Як выйшлі ўсе, рыбіна і паплыла. Пайшоў Іванька далей. Ішоў, ішоў — тыя самыя два чалавекі ваду пераліваюць.
    — А што, Іванька? Што нам Бог казаў?
    — Пастойце, дайце выйсці наперад!
    Зайшоў ён наперад, тады кажа:
    — Вы былі багатыры, вы прыганялі мужыкоў бедных на прыгон к сабе, і малых і старых, і здзекваліся з іх. Калі вы не будзеце болей крыўдзіць бедных, дык вы перальяце гэту ваду, а калі не, дык вы нізашто не перальяце!
    Мужыкі, пачуўшы гэта, як пабягуць за Іванькам, а Іванька як пабяжыць уцякаць... Бег, бег, алеткі ўцёк. Пайшоў ён далей, ажно на дарозе ляжыць тая маладзіца, і ўсю яе стапталі.
    — А што, Іванька, што там мне Бог сказаў?
    — Пастой, я зайду наперад, тады скажу!
    Зайшоў ён наперад той маладзіцы і кажа ёй:
    — Ты была старая ведзьмазмяя; ты адбірала чужое малако, людзей дужа крыўдзіла, людзі тады смяглі. Калі ты не будзеш гэтак рабіць, дык пойдзеш, а калі не, дык і век тут ляжаць будзеш!
    Пайшоў Іванька далей. Ішоў, ішоў, ажно качаецца той чалавек на печцы.
    — А што, Іванька, што там мне Бог казаў?
    — Пастой, зайду наперад, тады скажу!
    Зайшоў наперад і кажа: