Беларускі фальклор. Хрэстаматыя
Канстанцін Кабашнікаў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 858с.
Мінск 1995
Мы прасіліся ў мамы, два ў кораб арэшкі: «Пусці, мама, нас, два ў кораб арэшкі». Мама не пушчала, два ў кораб арэшкі, мы папрасілі служанку, два ў кораб арэшкі, каб яна, два ў кораб арэшкі, папрасіла нас разгадаць гэты кораб, два ў кораб арэшкі. Пан круль пазволіў, два ў кораб арэшкі.
I яны шапачкі паздымалі: слонца засвяціла ў хаце, месяц, усё. I круль увідзеў і пазнаў сваіх сынкоў.
I тады сёстраў гэтых да конскіх хвастоў прывязаў і паганяў, і іх паразрывалі. А тады выцягнулі яе зпад ложка, прыбралі яе і яна стала царыцай і сыны сталі з імі жыць.
Івав Іванавічцарэвіч
У некаторым царстве, у іншым гасударстве жыў сабе адзін цар. Захацеў ён жаніцца і паехаў у чужыя землі нявесту выбіраць. Паехаў ён у адно царства; ездзіўездзіў — пад абычай жану не знайшоў. Вярнуўся дамоў. Пажыў колькі там дома ды й паехаў у другое царства. I там не знайшоў пад сваю натуру. Вярнуўся дамоў, пажыў маламнога дома і паехаў у трэцяе царства. Ездзіўездзіў — тожа не знайшоў. Вярнуўся дамоў і заехаў у дзярэўню. Папрасіўся ў мужыка нанач у харошага і стаў там пытаць сабе нявесты.
Тым часам павёў кучар коней паіць і спусціў вядро. Аглянуўся — цёмна ва ўсіх хатах, а ў адной свеціцца. Ён пайшоў вядзерца прасіць туды. Падыходзіць пад вакошка, аж там сядзяць тры дзявіцы — сёстры і размаўляюць між сабой:
— Царэвіч гэты ездзіць ды сватаецца, ну толькі крашай нас трох не знойдзе!
Большая кажа:
— Калі б мяне ўзяў, то я б яго ўсю армію адным хлебам накарміла!
Сярэдняя кажа:
— Калі б мяне ўзяў, то я б яго ўсю армію адной іголкай абшыла!
А меншая кажа:
— Калі б мяне ўзяў, то я б яму радзіла дванаццаць сыноў, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!
Кучар той не стаў ўжо вядра прасіць,— вярнуўся дадому, пазваў царэвіча і стаў яму гаварыць:
— От, царскае вялічаства, як вадзіў я коней паіць і спусціў вядро. Аглянуўся — ва ўсіх хатах цёмна, а ў адной све
Казкі
ціцца. Пайшоў я вядра прасіць, аж там тры дзявіцы сядзяць і шыюць, і выхваляюцца між сабой: «Хай гэты царэвіч хоць усю зямлю аб’ездзіць, а крашай нас не знойдзе!» Большая кажа: «Калі б мяне ўзяў, то я б яго армію адным хлебам накарміла!» Сярэдняя кажа: «Калі б мяне ўзяў, то я б яго ўсю армію адной іголкай абшыла!» А меншая кажа: «Калі б мяне ўзяў, то я б яму радзіла дванаццаць сыноў, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!»
Выйшаў царэвіч са двара і пытае ў таго мужыка, што начуе:
— Што, ёсць у вас такія і такія дзеўкі?
— Ёсць!
— Ну, пойдзем у сваты!
От ідзе цар і думае:
— Якую мне ўзяць?
Думаўдумаў сам сабе і надумаўся:
— Хоць бы я большую і ўзяў — у мяне хлеб ёсць; сярэднюю б узяў — у мяне і адзежа ёсць. А вазьму меншую!
Узяў сабе меншую і паехаў у сваё царства. I жыў там ці мала, ці многа, і зацяжарала яго хазяйка. На гэту пару трэба было яму са свайго царства на паўгода адпраўляцца. I прашчаецца ён са сваёй жонкай і прыказвае ёй дужа:
— Мая мілая, калі Бог дасць табе радзіны, каго б ты ні радзіла, дык бы мне напісала!
Тут жа і адправіўся ён, а яна праз месяцы два пасля яго радзіла дванаццаць сыноў, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры. Піша яна пакет і адпраўляе са свайго царства верніка і строга яму прыказвае, штоб пакет не даваў нікому ў рукі. Дачуліся яе сёстры пра гэта і ўзялі па бальшой дарозе паадкуплівалі сабе шынкі. Так жа ехаў той вернік з пакетам і папаў к большай сястрэ нанач. I пытае тая сястра:
— Куды цябе Бог нясе?
— Еду к цару!
— Па якому случаю?
— Абрадзілася царэўна: дванаццаць сыноў радзіла, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!
Яна і кажа:
455
— А, то мая родная! Ах, дзеля такога госця трэба лазню стапіць, a то ты стаміўсязмарыўся!
Павялі яго ў лазню, а яна пакет выняла і сама напісала: «Радзіла табе, мой мілы, дванаццаць штук: кошкіны лапы, мышыныя хвасты, сабачыя раты».
Узяла запячатала і ўлажыла. Прыходзіць той з лазні, бярэ
Казкі
456
пакет і адпраўляецца па дарозе сабе. Случаецца другая ноч, заязджае ён нанач. Тут жа пытаюць у яго:
— Куды ты едзеш?
— Еду к цару!
— Па якому случаю?
— Абрадзілася царэўна: дванаццаць сыноў радзіла, ды ўсіх сокалаў: ва ілбе месяц, на патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры.
Вот гэта адказвае:
— Ах, гэта наша родная сястрыца!
А гэта ён к сярэдняй заехаў.
Яна і кажа:
— Ах, друг наш, трэба табе лазню вытапіць!
Павялі яго ў лазню, а яна пакет разламала, яшчэ горай падправіла. Прыходзіць той з лазні і адпраўляецца па дарозе. Прыязджае к цару на граніцу, аддае пакет. Разламаў цар і ўзяў чытаць. I стаў крэпка плакаць.
— Ах,— гаворыць,— Божа міласцівы! Няўжо я перад Богам саграшыў, што мне такі случай здарыўся?
I ўзяў ён пакет пісаць:
— Мая мілая, да майго прыходу нічога не рабі!
I запячатаў пакет. Уручыў свайму давернаму. I паехаў той назад. Так жа заязджае к сярэдняй сястрэ, дзе ён начаваў. Яна яго ўгасціла і лазню затапіла. Павялі яго ў лазню, а яна ўзяла пакет разламала і напісала: «Штоб, мая мілая, не бачыў я цябе ў вочы да майго прыезду!»
Прыйшоў той з лазні, узяў пакет і паехаў па сваёй дарозе. Так жа заязджае к большай сястрэ. I тая яго прыгасціла і павяла ў лазню. А сама пакет разламала і падправіла яшчэ горш. Прыязджае ён к царэўне і аддае пакет. Царэўна пакет чытае і крэпка плача: «Ах, мой мілы! Што ты са мной робіш? Я ж табе чым выхвалялася, то й здзелала».
Толькі ж думаць нечага, а царскае слова свята: што напісана, тое і нада дзелаць.
Гукнула бондараў і кавалёў:
— Зрабіце мне бочку, а вы, кавалі, набіце жалезныя абручы.
Бочку для яе зрабілі. Яна ўзяла адзінаццаць хлопчыкаў у бочку ўпусціла, закрыла і пусціла на мора:
— Плывіце! Калі я не грэшная душа, дык вы жывы будзеце!
А сама дванаццатага ўзяла і пайшла ў свет са свайго царства. Хадзіла яна, хадзіла па ўсіх царствах і знайшла сабе манастыр. Просіцца ў гуменшага:
— Прыміце мяне за чалядку!
Казкі
Гуменшы прыняў яе за чалядку. А хлопчыка стала прасіць, штоб у школу. Той жа хлопчык вучыцца скорым поспехам. I так вывучыўся ён за год, што другія па дзесяць год вучацца.
Скора казка кажацца, ды не скора дзела дзелаецца.
I вырас той хлопчык. I стала яму праціўна: бачыць ён, што яго матка за чалядку служа. Ён гаворыць:
— Матушка, годзе табе служыць, а пойдзем мы ды збудуем на бальшой дарозе ля мора сабе дом!
От яны і пайшлі адтуль. Прыйшлі к мору і выстраілі сабе там дом, і сталі займацца рознымі таргоўлямі. Ішлі бальшой дарогай звозчыкі каля дома, і ажарабілася ў іх кабыла. Дык яны падарылі яму жарэбчыка.
Прыязджалі к яму карабельшчыкі,— ішлі морам. Так жа ён іх і ўгасціў. I пабылі ў яго карабельшчыкі, і адпраўляюцца яны к свайму цару. Хлопчык іх праважае і заходзіць к свайму каню. Кажа яму конь:
— Ах, хазяін мой любы, узлезь ты на мяне і ўпадзі з мяне, і станеш ты галубцом. I паляціш ты на той бок мора, і сядзеш ты карабельшчыку на правае плячо, і занясе ён цябе ў царскія комнаты. I выслухаеш ты там, што будзе цар з царыцай гаманіць!
А цар той вярнуўся з воінства, дзе ён быў, і большую сабе сястру ўзяў сваёй жонкай.
Прыходзіць карабельшчык у комнату к цару:
— Найяснейшы, от па той бок мора што здзелалася: выстраіла ўдава дом сабе, і такі ў яе хлопчык, што крашай яго ў свеце няма: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!
Дрогнула царскае сэрца, і зараз жа адправіў карабельшчыка з свайго дому.
— Ах,— гаворыць,— мая мілая, паедзем, пасмотрым на той бок, што там за хлопчык — гэта дзіва?
— Э, мой мілы, ці гэта дзіва? Гэта не дзіва, а ёсць дзіва: за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, на моры, на лукамор’і, на востраве стаіць дуб, а на тым дубе дванаццаць кокатаў, а на тых кокатах па дванаццаць святліц, а ў тых святліцах па дванаццаць дзявіц ды шыюць адзежу дарагую, ды кідаюць далоў, і гніе тая адзежа ні к якой пользе!
Вылятае той галубец з царскага дому, прылятае ў свой дом, садзіцца на свайго каня, падае далоў — і стаў чалавекам. I пытае ў яго конь:
— Ах, хазяін мой любы, што там цар з царыцай гаварылі?
— А што ж яны гаварылі. Гэта, гавораць, не дзіва, a то дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве,
457
Казкі
458
у вялікім гасударстве, на моры, на лукамор’і, стаіць дуб, а на тым дубе дванаццаць кокатаў, а на тых кокатах па дванаццаць святліц, а ў тых святліцах па дванаццаць дзявіц ды шыюць адзежу дарагую, ды кідаюць далоў, і гніе тая адзежа ні к якой пользе! Конь мой любы, конь мой мілы, ці не можам мы гэтага дзіва дастаць?
— Прасі ў маткі благаславення, і паедзем у пуць!
Дала яму матка благаславенне, сеў ён на свайго каня і паехаў у пуць! Прыязджае к таму дубу:
— Здрастуй табе, дубе!
— Здрастуй, Іван Іванавічцарэвіч!
— Эх, дубе, у якім ты ў нядобрым месцы стаіш! Калі б ты пайшоў у маю старану, там бы гэту адзежу насілі б і за цябе Ьога прасілі!
А той дуб адказвае яму:
— А што ж, будзеш ты маю адзежу знашваць?
— Ьуду!
— Ну, я з табой пайду!
Сеў царэвіч на свайго каня, а дуб услед за ім ідзе. Прыехаў ён дамоў, прывёз дуб з сабою і паставіў сабе ля дому. I пачулі пра гэта дзіва па ўсяму міру. Ідуць жа гэта дзіва глядзець. Ішлі карабельшчыкі морам, прывярнулі караб к яго двару не так аддыхаць, як гэта дзіва паглядзець. Адпраўляюцца карабельшчыкі. Праважае іх хлопчык і заходзіць к свайму каню. Кажа яму конь:
— Вот, хазяін любы, скінься ты галубцом і ляці на той бок мора, і пачуеш ты, што будуць цар з царыцай гаварыць.
Ён узлез на каня, упаў з яго, скінуўся галубцом і паляцеў на той бок мора. Прылятае туды, садзіцца карабельшчыку на плячо, і ўваходзяць яны ў горніцы. Распісуецца цар з карабельшчыкам, і выхваляецца карабельшчык:
— Ах, цару найяснейшы, па той бок мора дзіва з’явілася: стаіць дуб, а на тым дубе дванаццаць кокатаў, а на тых кокатах па дванаццаць святліц, а ў тых святліцах па дванаццаць дзявіц ды шыюць адзежу дарагую.
Цар гэты выслухаў і карабельшчыка адсылае назад, і кажа царыцы:
— Ну, мая мілая, паедзем гэта дзіва паглядзім!
— Гэта, мой мілы, не дзіва, a то дзіва, што дзесь, за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, стаіць шчогла, а на шчогле зязюля. Што кукне,— дык салдат з яе выйдзе з канём і з сядлом, і на вайну гатоў. Ды есць там нечага, і народ памірае галоднай смерцю!